Старонка праверана
Шпегі і жандары, вобыскі, бадзяньне,
Па глухіх закутках вечнае туляньне…
Ды арол драпежны з двома галавамі
Не ўсядзеў, скалоўся на тэй Вострай Браме.
Налучылі край наш іншыя два лёсы:
Запалілі ўсход наш залатыя косы,
Дзе ратаі вольна падымаюць ролі,
А на захад зьбегла панская сваволя.
Сеў на Вострай Браме панскі „ожэл“ белы
І дзяўбе, як царскі, чалавечча цела…
Заціхае лета, засыхаюць травы,
А той „бялы ожэл“ прагне царскай славы.
Бедны-ж ты, араты, дружа, сейбіт дбалы,
Сеў табе на раме панскі „ожэл бялы“.
Засеў твой жычлівывы забіваюць церні,
Але й «ожэл бялы» галавой наверне.
1927 г.
|}