ДЗЕ ВЫ?
Быў у нас хаўрус, Крэпка зьвязаны, Дружбай моцнаю Падпяразаны.
Жыў ён думкамі І надзеямі Сьмела ў бой ісьці З ліхадзеямі,
З ноччу цёмнаю, Беспрасьветнаю, З доляй горкаю, Няпрыветнаю,
Каб расчынен быў Сьвет людзкім вачам, Каб жылося лепш, Весялей людзям,
Каб ярэм‘і іх Былі зломаны, — Крэпкі быў саюз, Дружбай скованы.