Гэта старонка не была вычытаная
Такі-ж ён паганы,
Такі ўжо зацяты,
Тыран над тыранам,
Ён — гэрад пракляты!
Гатоў ён за словы —
Паслаў ім бог заця! —
Вазіць з лесу дровы!
Табою араці,
Яе ўзяў у клешчы,
Ганяў на палетак,
І кончыла цешча
Прамову вось гэтак:
— Ой, баржджэй ты, дзед, зьбірайся,
Ідзі дочку ратаваць!
Толькі-ж сам асьцерагайся:
Гэта кат нам, а ня зяць!
А дзед слухаў, зубы сьцяўшы —
Ці праўдзіва-ж гэта весьць?
А нарэшце, палку ўзяўшы,
Сам да зяця ідзе цесьць.
- За дзьвярамі зяць стхарыўся,
Вуха к дзірцы прылажыў,
Слухаў ён, не варушыўся,
Што цесьць жонцы гаварыў.
— Ой, дурная-ж ты, дачушка!
Ці-ж бяз працы можна жыць?
Выкінь дур ты гэту, служка!
Мужу трэба наравіць.