Старонка:Zbor t2 1929.pdf/13

Гэта старонка не была вычытаная

Ен, няпраўда, не нягодны,
Ня дурны ён, ня гультай.
Дык жывеце, дзеткі, згодна
Ды язык ты свой трымай.

— Люба слухаць, што да ладу! —
З-за дзьвярэй гукае зяць: —
За разумную дараду
Ты на покуць, бацька, сядзь! —

Пасадзіў за стол старога,
— Смаж, брат жонка, каўбасу,
А я скочу да Крывога
І гарэлкі прынясу. —

Запішчалі ў печы скваркі,
Аж зьвініць скаварада.
З рук у рукі ходзіць чарка,
Часьць такая, што бяда!

Выпіў цесьць і зьеў на славу,
Хоць жывот расьперажы.
Зяць уважны і ласкавы,
Хоць да раны прылажы!

— Захадзі-ж да нас, старэчы,
Ды часьцей, не забывай! —
І ўзваліў яму на плечы
Здаравецкі каравай.

Дзед ідзе сабе, сьпявае,
Нібы зяць адмаладзіў.