Старонка:Zbor t2 1929.pdf/138

Гэта старонка не была вычытаная

„СЬВЯТЫ ЯН“

I

Арганісты, пан Сарнэцкі,
Убіраць прышоў касьцёл.
Заўтра сьвята, фэст важнецкі…
Эх, у ксёндза будзе стол!
А гасьцей, гасьцей наедзе:
Арандатараў, паноў.
Многа будзе на абедзе
Розных клерыкаў, ксяндзоў.
Там пальлюцца рэчкай віны,
Грымне весела раяль,
А ксянжулькіна Мальвіна
Аздабляць будзе той баль.
Стаў народ ужо зьбіраццам
З розных месц, далёкіх сёл…
Ну, то трэба-ж пастарацца
Як найлепш убраць касьцёл.
На дзядзінцы ўюць дзяўчата
З красак-зелені вянкі.
Праца шчыра распачата,
Завіхаюцца жанкі.
Арганісты знае справу
І мастацкі мае густ,