Старонка:Zbor t2 1929.pdf/140

Гэта старонка не была вычытаная

Хоць вязі яго ў Варшаву,
Хоць у Вільню, хоць куды!
Так зрабіў Сарнэцкі справу,
Як ні ў якія гады.

Толькі вось адна загана:
Вянок трохі завысока.
І Сарнэцкі ў момант вока
На падмурак скок да Яна!
Але тут неспадзявана
Стук сьвятога плячуком!
Ян аб землю старчаком!

Дарожачкай самай простай
Ды галоўкай аб памост той!
Лоб пабіўся на кавалкі,
Нос зьляцеў аж на дзядзінец…
Вось гасьцінец, дык гасьцінец!
Вось дык ліха, пераполка.
Па касьцёле гук панёсься,
Бы злы дух зарагатаў, —
Пан Сарнэцкі аж затросься,
Холад, жар яго праняў.

Што-ж то будзе?! О, няшчасны!
Што рабіць тут? што чыніць?
Лепш-бы чэрап свой уласны
Аб памост яму пабіць.

Ломіць рукі арганісты,
Тужыць, вокхае бядак.
Мусіць сам злы дух нячысты
Так накпіў з яго, лайдак.