Старонка:Zbor t2 1929.pdf/143

Гэта старонка не была вычытаная

Вочы ўзьвёў, бы Ян, на неба,
Руку ўгору паднімае.
— Ну, як браце?
— Дасканала!
Богу хвала!

III

А тымчасам сонца ўстала,
Людзі сходзяцца ў касьцёл.
Звон касьцельны са званіцы
Час вітае ўжо дзяньніцы,
Гудам коціцца вакол.

Каля „Яна“ аж завозна,
Тут і пана згледзець можна,
ў кабетак-маладзіц,
І дзяўчатак-чараўніц,.
І бабулек твар набойны,
І ўсе ціснуцца, бо кожны
Хоча выказаць пашану,
І ахвяры зносяць „Яну“:
Хто абрус, хто палаценца,
Хто ільну, хто рушнічок
І цалуюць — хто ў каленца,
Хто ў галёнку ўлепіць чмок,

„Ян“ стаяў, не варушыўся,
Ён трымаўся і крапіўся,
Ліха-ж вынікла няждана:
Мёд на вусах быў у „Яна“.