Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/108

Гэта старонка не была вычытаная

Ен верны у горы мой служка.
Як гляну на Стаса, а уся шчырванею;
Як з ім гавару — уся трасуся,
Трапечацца сэрцо, душа прамянее,
К яму уздыханнем нясуся.

|}

(Кажэ). Дык вось сам асудзі, дружа, ці гэта каханне, ці можэ толькі прыязьнь.

Станіслау. Дзякую табе, анелчыку даражэнькі, за шчырае прызнанне твайго нявіннаго сэрцайка. Калі Бог дасьць споуніцца нашым найгарачэйшым жаданням і злучыць нас назауседы, тады пасьвянчу усе свае жыцце на тое, каб зрабіць цябе шчасьліваю.

Адэля. Але якжа-ж мы пазбудземся гэтаго Сабковіча?

Станіслау. Супакойся, даражэнькая! Хаця я ні быу пэуны свайго шчасьця, усе-ж такі, пачуушы у нашым куце аб тым, з якою мэтай гэты зладзюга прыехау да вас — асабліва, што і ен сам, німа ведама чаму, усюды гаворыць аб сваіх плянах, ні адкладаючы паехау да маршалка Пачціускаго — прызнауся яму, што хачу жаніцца с табой і казау аб залетах гэтаго інфаміса Сабковіча. Маршалак пазелянеу ад злосьці, даведаушыся, што яго прыяцель, каторы хваліцца, што адразу пазнае чалавека і чаго ен варт, так страшэнна абмыліуся і ні толькі прыймае у сабе чалавека, катораму ні можэ быць мейсца сярод справядлівых людзей, але нават абяцуе аддаць за яго сваю дачку. Ен добра знае Сабковіча, каторы служыу за пісара у яго сваякоу Сулікоускіх і добра іх абскубау. Гэты першы яго крок па сьвеці быу першым і самым глауным фундамэнтам яго багацця, якім ен цяперака так хваліцца, а каторае ен здабыу падобным спосабам. Маршалак паслау мяне паперэдзіць, каб пані, да яго прыезду, барані Бог, ні зрабіла ні якога рашучаго кроку. Ні трэба было мяне падганяць, ускочіу на сівака, — а мой арабчык як бы згадау, што мне пільна, пусьціуся з ветрамі на выперадкі. Праз ні поуных сорак пяць мінут я быу ужо у хворткі мілаго для мяне с памятак вашаго саду; я пацалавау свайго коніка, каб падзякаваць яму і прывязау яго да плоту, а сам ціхінька, каб ніхто ні згледзіу мяне, як вуж шмыгнуу да дому і ось стаю прад паняй. Толькі жэужык Адольфак, каторы у садзі сярод агрэсту шукау птушачых гнездау, спаткауся са мной, але ен наш сябрук, — нінавідзіць Сабковіча. Кажэ, што як згледзіць яго, дык яму прыпамінаецца слауны начны Парыжскі герой, Картуш, біяграфію катораго ен нідауна чытау. Я паставіу гэтаго хлопца, каб пільнавау і сказау мне, калі бацька с Сабковічам будзе вертацца с прагляду гаспадаркі. Дык вось трэба кратацца, каб як найхутчэй выкурыць адсюль гэтаго зладзюгу. (Выймае с кішэні зложаную паперу). Гэта, даражэнькая Адэльця, песянька, каторую засьпевай як колячы, бытцым вучучыся, тады, калі Саб-