Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/134

Гэта старонка не была вычытаная

Скакунец (чытае). «…Можэ яму здумаецца падстроіцца убогім, ды адзенецца ен ні па багатаму, то вы ні зважайцэ ца гэтае».

Кукса (скрозь зубы). Каб то-ж дау Бог!

Скакунец. Ні ужо-ж твайго языка нічым ні можна стрымаць? (Чытае). «…Жычу вам ад шчыраго сэрца добра вяселле згуляць ды нас ні забываць. Мая рада — ні зацягіваць дзела, — у той-жа дзень і зьвенчаць».

Кукса. Амэн! Даль-Бог, зараз ось і да папа зьбегаю ды старгуюся. (У бок). Вось Богу дзякаваць — прычакау. (Да яго). І вас прашу на вяселле, будзьце ласкавы!

Скакунец. Дзякуем за чэсьць. Так як-жа, ці-ж вы ураз думаеце іх зьвеньчаць?

Кукса. А што-ж тут доуга адкладываць?

Скакунец. От, лісту канец. А ад каго ен, вы дагадайцеся.

Кукса. Ад Сымонкі з места.

Скакунец. Так і тут стаіць! «Ад Сымона з места». Ну, бывайце здаровы! (Пашоу).

Кукса (хавае ліст). Ну, я вам скажу, шо за гэтакі куцы ліст ні варта было двадцаткі даць.

Скакунец. Ні вялікі кажуць дукат, ды даражэнькі. За тое-ж і зяця багатаго прыдбаеце…

Кукса. Ну, скажыце, будзьце ласкавы!.. Ці гэта-ж мне мая дачка абрыдзела? Думаеце, легка з ею разлучыцца! (Ідучы к хаце). Дзякуй табе, Божэ! Так і чую, як мне на сэрцу палягчэло; а на душы так неяк весяла стало, мауляу вада вясною у латаках прыбывае. Каб толькі-ж поп згодзіуся заутра іх зьвенчаць. Нехай хоць 25 рублеу загне — дам. (Пашоу).

Скакунец. Варта будзе даць знаць Васілю, што наша хвізыка, здаецца, кіпіць.

ЗЬЯВА X-ая.

Драуко і Скакунец.

Драуко (сам да сябе). Я такі зараз дагадауся, што гэта ад Сымонкі. Поп для мяне ласку мае, то ен мне іх заутра зьвенчае. Паламар кажэ, што можна хоць і сягоння зьвенчаць, абы дакумэнты былі у парадку. (Да пісара). А, вы ішчэ тут?

Скакунец. Чакаю, што вы зробіце з рублем на згоду.

Драуко. А які-ж чалавек! Аднак я дабрэйшы ад вас.

Скакунец. Цікавасьць!

Драуко. Прашу заутра да мяне на вяселле.