Сабковіч. Досі ужо, мой даражэнькі, шахраваць вашаму брату, цяперака на нас прыйшоу чарод двойчы адплаціць вам, — дык што.
Мордка (сьціхаючы). Цікавасьць, да цаго дайсло! (зноу цмокае) мусіць хутка будзе канец сьвету. (пяе):
Ляхтірыді — бам!
Ляхтірыді — бум!
Ляхтірыді — ліхтірыді
Бім-бам-бум!
Уй! хапун сьвет гэты схопе,
Мэсыяша ні далека,
Калі пан жыдка так кропе
Акпіванствам с пірад, з бока.
Меу калісь пан «гунур слова»,
Сенні ужо грызмоль цыдулі,
Ды у суд даушы рыхт на нова,
Мах глыбока ві шкатулі.
Ляхтірыді — бам.
Ляхтірыді — бум.
Ляхтірыді — ліхтірыді
Бім-бам-бум!
Ны, ні толькі слова схваце,
Але горэ ясцэ падладзе,
І німалу, ні спазнаці,
Ад зыдка цыдулю украдзе.
Ай, вэй! Сто за гандэль гэткі,
Калі так змудрэлі паны,
Хіба гэхэр, кіндэр-дзеткі,
Гоц да земляу абецаны.
Ляхтірыді — бам.
Ляхтірыді — бум.
Ляхтірыді — ліхтірыді
Бім-бам-бум!
(кажа): Ны!.. сто-за будзе?
Сабковіч. Дык што… што будзе? Ось, калі ні возьмешся за работу, твае шэсьць рублеу фарфал, дык што…
Мордка (энергічна). Хай гэта мая убогая і крывавая праца застанецца пану на хаутуры. Будзь пан здароу! (пайшоу).
Сабковіч (у сьлед за ім). Ах, ты шахрай! пархаты жыд!.. Ен яшчэ клясьці мяне будзе!.. дык што… Але чаго-ж я злую?.. Трэба быць справядлівым, хай гэты бедак нацешыцца за свае грошы хоць кляцьбой, — дык што… А цяперака у дарогу. Гэй! есьць тамака хто?
ЗЬЯВА IV-я
Сабковіч і Марыся.
Сабковіч. А! ты яшчэ тут? Добра, прыбяры тутака у пакоі, вынясі стол і можаш сябе зьбірацца да бацькоу. Як раз учора скончыуся год твае службы у мяне, — дык што…
Марыся. А заплату, — ці ад пана, ці ад паненкі адбяру? Я-ж цэлы год ні гроша ад пана ні мела.
Сабковіч. Прауда, прауда, мая даражэнькая, дык што… Прыбліжся і паслухай: трэба нам яшчэ парахавацца (сеушы, выймае з бумажніка картачку і чытае). Паступіла ты да мяне 17 трауня, дык што…
Марыся. Але!
Сабковіч. І згодзілася за 18 рублеу у год.
Марыся. Так, паночак!