Старонка:Zhylunovich Belaruskaja literatura.pdf/11

Гэта старонка не была вычытаная

Паэта верыць, што гэта, беларускі народ зробіць, зробіць няпрыменна і каб ня пацягла за сабою гэта работа благіх скуткау ля моцных гэтаго сьвету, іон прабуя прасьцярагці іх і пахіліць пайці насутрэч працоунаму народу - пашкадаваць яго, каб потым ня каяцца:

Пажалей мужыка бедака...
Бо на сьвет прыдзя многа бяды,
Бо за крыуду сваю адамсьціць,
Свіням будзя крыві ня набраць! -
Адамсціць, аж зямля задрыжыць,
Аж віхры зашумяць, загудзяць!

Але робячы гэту прадасьцярогу, Янка Купала, рабіу гэта больш ля далікатнасьці, бо ні каліва ня верыу іх літавосьці і, у свой чарод, прадаеця - рагау сваіх братоу, бедакоу-селян, ня чакаць гэтае іх спагады і ня рвацца к "багатым" у цяшкія часу "пад стрэхі" ды "ня шукаць у іх палацах уцехі", а "быць чалавекам бо ты ж ня забіты". І сваімі спосабамі шукаць скутку да паляпшэньня жыцьця.

Ах! ці доуга, браццы, будзям
Пад няволяй мы стагнаць?
Ах ці доуга сваё шчасьця
Сваю долю праклінаць?
Ці так цягам, як сягоньня
Цярпець будзям мы бяду?

Грамадзянскія матывы, як і у папярэднікау, у першыя часы перасільвалі у Янкі Купалы над іншім. У гэты бок, пад уплывам часу, іон боляй і націскау, чаму нядбайна адносіуся да паглыбленьня сваіх думак і мастацтва іх выкладу, на што меу усе данныя.

Вось і творы яго, як па скончаннасьці хвормы, гэтак і па пекнаце яе крыху бракуюць і выглядаюць стаубуном, ня развесістым дубам. Ну, затоя у іх поунасьцю укладзяна мяцежнасьць душы устаючаго беларускаго селяніна і пільная адшука сцежак да паляпшэньня свае долі, якая у канец гразіць замучыць і ня дае змогі даляй маучаць. Селянін родам, пазнаушы з дзіцячых гадоу жыцьціо сіраціны, іон дужа спраудка адбівая яго у сваіх творах-вершах.

Янка Купала, аднак, доуга ня спыняяцца на грамадзянскіх матывах і над вымогаю няпярасьціханнаго развіцця свайго таленту, паглубляя сваю творчасьць і з боку мастацтва, і з боку пашырэньня думак і ахопу шырэйшых галау і абшарау жыцьця. Верш з кожным часам прымая рожныя вобразы і формаю, і музычнасьцю. А мастацкая усебаковая валаданьня роднаю моваю дае можнасьць рабіць найтанчэйшыя выхілясы і найляхчэйшыя звароты, даючы можнасьць дапасаваньня да якіх угодна хвормау.

І мы можам дзівіцца вартасьці і здольнасьці, адбітай у яго творчасьці далейшых часоу. Самабытна ушчаушы, бяручы самы просты матер'ял, іон толькі магутнасьцю таленту дайшоу да таго, щто мы ад яго дастали.