Старонка:Zhylunovich Belaruskaja literatura.pdf/15

Гэта старонка не была вычытаная

III.

Ня меняй слауны, ня меняй знатны, ня меняй вядомы Янкі Купалы, гэта другі вялікан беларускае літэратуры, Якуб Колас (Костусь Міцкевіч). Як і Янка Купала, родам ен з бедных мужыкоу, з вескі Мікалаяушчына Мінскаго павету і губерні (радзіуся у пачатку 80 г.г.), як і Янка Купала, Якуб Колас з калыскі стрэуся з нядоляй і горам, няадлучна жывучым у хаця мужыка беларуса. Толькі змог ен разумець, як журба наспрэс, і у полі, і у беднум выглядзя весак, і вузкасьці ніу, ахапіла яго душу спагадай і крыудай, напоуніла болью і прагай пазбыцца усяго гэтаго, знайсьці сцешку, каб выйсьці на шырокі шлях лепшаго, шчаснейшаго жыцьця. Засьмяяушая шчасьця яму, прыхільняй і цяплей, ніж Янку Купалу даушая можнасьць хоць вучыцяльскую сямінарыю окончыць, і праз гэта дастаць боляй-меняй навукі, у многум пасобіла шырэй развярнуцца яго з маладых год рухаючаму таленту. Ужо з вучнеускіх заслонау Якуб Колас спрабавау пісац і напісаная "складна" давау чытаць таварышам. А калі у Вільні вышла "Наша Доля", та у трэйцім нумары ужо красавауся яго верш. І гэты верш яго зразу паказау сабою, што тварэц яго вялікі скаржнік прыгнячэннай старонкі свае, роднай Беларусі, і яе народу, з якога сам вышау. У сваем гэтум вершы Якуб Колас звертаецца к "Беларусам" с оклічам:

Устанця хлоцы, устанця браткі,
Устань ты, наша старана!
Ужо глядзіць к нам на палаткі
Жыцьця новаго вясна!
Чы ж мы, хлопцы, рук ня маям?
Чы ж нам сілы Бог ня дау?
Чы над родным нашым краям
Луч свабоды ня блішчау?
Выйдзям разам да работы,
Дружна станям, як сцяна, -
І прашнецца ад драмоты
З намі наша старана!

Якуб Колас час ад часу, між горкімі скаргамі і некрасаускім ап вам мутназацяжным, важка-калючым, паднімая голас зову да працы над адбудоваю на нова нясцярпіма цяжкаго жыцьця стараны. Выбліснуушая зорка свабоды над яго краінай, як і над усіою Расеяй у 1905-6 г., калі ен і прычэшчвауся да творчай працы у літэратуры, хоць і захапіла яго сваімі хвалямі ды уцягнула на свой віхор, зрабіушы актыуным палітычным дзеячом (ен шмат працы налажыу на хаурас беларускіх вучыцяліоу), але, аднак, на леры яго "будзячым да змаганьня" чынам ня адбіуся. Мелася цікавая спрэчка у ім, як у палітычнум работніку; як у паэты. Бурлячая хваля народнаго паустаньня цягнула яго на верхаводзя хваль, а душа, у свой чарод, другую песьню пеяла, аплаквала нядолю стараны, сум лесу, ніу, зліваючыся з маркотнаю песьняю аратая і плытніка на Немні. І у гэтум яго плачы, у жальбе яго тонау няспынна клакацела завіруха яго глыбокае, бязмернае