Старонка:Zhylunovich Belaruskaja literatura.pdf/2

Гэта старонка была вычытаная

нейшыя часы, у часы вялікіх перетасовак народау, адмячала прапад, выміраня таго ці іншаго із сям’і слабейшых, ня змогшых вытрываць перад маснейшымі у барацьбе за жыцьцю. Гэтак згинула на памках гістор’і колькі народау, як мауры, скіѳы, рымляня, полауцы, печэнэгі ды інш. С часам жа, с намерным ходам поступу і развіцьціом культуры — змаганьня між народа і, ужо ня прыводзіла да тых скуткау, як гэта было спакон вякоу. Наадварот, мы бачым, што мяркоуна к таму часу, калі зрабілася зауладаньня літоуцамі Беларусью, бач у XIV сталецьці можна бачыць, што вытрываласць у барацьбе за жыцьце між народамі мацнела і меньш куды меньш, стала прыпадкау іх заняпаду. Калі і можна было казаць аб утратках таго ці іншаго народу у змаганоні з другім, та талькі гэты утратак быу з боку яго эканамічнаго, ці палітычнаго незалежнаго бытаваньня, зусімня нацыянальнаго. Самая страшная варужжо у гэтум напрамку, есцесцвянная і прымусовая ассыміляцыя — ня апраудалі сябе у жаданнум ля прыхільнікау яе скутку. Нават там, дзе яна боляй і упарцяй прыводзілася — сустракала у цяснейшуй нацыянальнуй злучнасці страшэннаго ворага. Ці літоускія гасударскія людзі і правячныя станы былі знакомымі з гістарычным бегам жыцьця народау, ці іх жыцьціо і яго варункі уразумілі — толькі яны ня прабавалі гостра ставіць пытаньня аб гвалтоунуй літвазацыі Беларусі і яна свабодна шырыла свою культуру. Ды часткаю той хвакт, ужо палітычнаго сэнсу, гэта тоя, што літоуцы, як-ніяк ня чыста гвалтоуным спосабам перамаглі беларускі элемент, а мелі той ці іншы нават і налад, покуль у канец зліцца у адно Літоуска-Беларуская гасударства. І мы ведаям із гісторыі, шго беларуская мова траха на працягу усяго тэрміна жыцьця Літоуска-Беларускаго гасударства мела вахкую значнасць у ім. Многія устаноуныя граматы, усякія акты, някажучы ужо аб перапісца паміж польскімі каралямі і літоускімі князьямі — пісаліся на беларускуй мовя. Гэтак быу напісання дайшоушы і захаваушыся да нас вядомы Літоускі статут Кейстута, літоускія мэтрыкі і інш. Апроч гасударскіх патрэб, беларуская мова была нарауне і у школах, і у судох і у тагочасных бажніцах. Адным словам, уплыу літоушчыны адбіуся ня дужа шкодна на беларускай нацыянальнасці.

Ня тоя ужо мы бачым с прыходам новых людзей, новых гаспадароу на Белурусь, палякоу, Знатная злука (унія) гасударская паміж Полышчаю ды Літоуска-Беларускім гасударствам XV стал. гібяльня адгукнуліся як на белорускум, гэтак і на літоускум народах. Раунуючы з Літвою і Беларус’ю, дзе эканамічныя варункі с прычыны слабейшай культуры, ня унеслі глыбокае рожніцы у маетнасці люцкой, Полышча была у поунуй значнасці слова стараною эканамічна развітою, маючаю у сабе і паноу-багатых і буржуазею і хлопау, калі на Літве вышейшы туан складалі блізкія да князя баяры і упраунікі, а то задавала усяму тон шляхта. Багатая культурна, Польшча, ясна, зрабіла тоя, што уплыу яе на адсталыя і у культурнум, і у эканамічнум, налітычнум быцьці Беларусь, і Літву меу моцную сілу. Мова польская, развітая ды багатая, зразу перамагла між інтэліген-