Старонка:Zhylunovich Belaruskaja literatura.pdf/4

Гэта старонка была вычытаная

— 261 —

равалюцыі 1905 году. Узраджэньня Беларусі поруч з абгастрэньням нацыянальнаго пытаньня і клясовых супрэчак, ушчалося з дужа цікаваго пунту і пашло на простуй завабна-уздзячнай дарогазя — гэта уваскрашэньням да жыцьця беларускае мовы, праводчыкам якога стау сам беларускі народ.

Прауда, мы ня можам ня адмеціць першых бліскау на небасхілу беларускаго жыцьця: праменьня, хоць і смуглыя, блеклыя — з'явіліся яшчэ у 60-тыя гады XVIII сталецця. Іх засьвечвалі рэдкія, прыпадкова, пад штырхам тых ці іншых варункау, народалюбна настрояныя людзі, больш пісары і песняры на абмылца, уведзянай развіцьціом жыцьця у сыстэму, адышоушымі на паслугу суседнім, багатым народам —тым жа пялякам ды расейцам.

Народнічы уплыу, захапіушы інталігэнцыю у Расеі —пераліуся і на Беларусь і крануу сабою сярэднюю інталігэнцыю і ліберальныя кругі пісьменства. Беларуская мова, захаваная на працягу доугіх гадоу у спіску і і здзеку, адна пракладала дарогу, на якой можна было прайсці у гэты народ. Ды бяз нязнаньня яе, нязацікауляннасці ею, нельга было назнаць і душы самога народу. Вось мы і бачым, што на змену тым адносінам да беларускаго слова, якія нельга назваць іначай, як глум — і выходзячых ат забавы і «німа чаго рабіць» зравольных панкоу, пачыная ужывацца жывы, і шчыры прыхіл, якія ушчыняя цэлы цуг песьняроу. Сыракомля (Кандратовіч) паміж польскімі творамі працуя крыху і над роднымі беларускімі; Манюшка — бярэ ля сваіх мелодзіяу — мелодзі роднаго краю у оперы «Сялянки», і украпляя імі свае вялікія музычныя творы. Ім першым запісана і абробляна багатая песня беларуса. Толькі многа пазней Рагоускі дадау свае працы да яго... Прауда, зашмат раней, яшчэ у XVIII веку некі В. Ровінскі, а як кажуць другія, Манькоускі, перекладая на Беларускую мову украінскую «Энеіду» і гэтым пракладая пошля доугаго змоуку першую сцешку на дарозя гражданскаго жыцьця «хамскай мовы». Потым, ужо у 50 гг. XVIII сталецця беларускі дзеяч Чэчот ня раз падае прыклад культурнае працы над атраджэньням Беларусі. Але усе гэта былі пробы, нясмелыя і ня сапрауды сур'іозныя. Толькі В. Дунін-Марцынкевіч (1803 — 1885 г.г.) першым ясна і смела пачыная пісаць па беларуску, праканаушыся на прыкладзя, што: «Беларускі селянін («Dudar Bialoruski»—I вып. 1875 г. Мінск), бачучы кніжку на родную мовя, ахвотняй яе чытая і дзетак сваіх лягчэй прыцягая к асьвеця»...

Крыху атыдам у бок, каб паясніць некаторая няпаразумення, с першаго узгляду западаючая у парадак апісу і складу нашаго пытаньня. Як бачыця, у весь час на працягу нашаго апісу вы натыкаліся на просячная пытаньня: справа мусіц іці, як то пастауляна у перадзя, аб беларускуй пісьменнасці, а у злозя рэч ідзе аб культурна-нацыянальнум атраджэньні Беларусі? Чаму гэта так? Што можа быць між гэтым такога агульнаго, каб так цесна злучыць гэты два пытаньня?

Калі мы прасачым гісторыю атрадженьня другіх прыгнечаных народау, та мы ясна убачім, шго самым вахкім праводцам яго з'яуляяцца пісьмен-