Старонка:Zhylunovich Belaruskaja literatura.pdf/5

Гэта старонка была вычытаная

— 262 —

насьць. Гэтак, пазнайцяся з атраджэньням Украінскаго народу, Літоускаго, Латышскаго, Кауказскіх народау, ды іншая. Але ні адэін з іх ня дае прыкладу гэткаго цеснаго спліоту між развіціом пісьменнасьці і атраджэньня. Вядома, прычына гэтаму тая, што сама літэратура і само атраждэньня беларускаго нарояу нясе сам гэты народ а ня вярхнія яго станы. Гэта рожніца адбівая самую дзіуную і пекную страніцу у беларускуй гісторыі. Нацыянальна-културная атраджэньня і пісьменнасьць беларуская да таго, пераказваю я, цесна зблытаны адно з другім, што гаворучы аб адным — трэба разумець і з'ясняць сабе і другоя...

Той ліогкі нагон увагі да беларускаго пытаньня, які ушчауся пад уплывам вялікіх ідэй Заходу (Французская і Гэрманская равалюцыі) і народнічаства у Расеі, ішоушы зверху, меу зусім няглыбокія карэньня і ня прыніос; за сабою значных пліонау.

Творчасьць В. Марцінкевіча адбівала сабою пачуцьціо спагады да прыгнечанаго народу і выказвала сабою гэта пачуцьціо. Ен прышоу да яго з боку, пакахау за мягкасць і пакору народ-горацешац, і гета настроіла яго струны ля апеву свайго чуцьця аб іом. Струны задрэнчалі і выпусцілі сабою гарачыя шчырыя зыкі. Але, вядома, ля шчырасці іх ня хапала другога дужа важнаго—гэта поунае умеласці валаданьня імі, мастацтва—што даецца знаньням, поуным і усебаковым, мовы народнае. Заусягды места пачуцьця папауняя уражэньня, і дзе больш яно перамагая—там боляй цярпіць сіла вытваранай рэчы. Ды ля гэтаго патрэбна багата таленту і мастацтва. В-Марцінкевіч гэтаго ня меу, па крайнюй меры, у датычнасьці творчасьці на глебя беларускай—іон ня паказау.

Мова яго так сама цярпіць ад паланізмау—і усіо наагул робіць верш яго няадмысловыы. Пэуна—хацець гэтаго мы ня маям права; тым боляй— патрабаваць. I упікі нашы, здаецца, ні у мейсту. Наадварот— вялікая пашана і падзяка можа быць яму — першаму трубніку беларускаго пісьменства. Чуць у 1870 г.г., пры агульнум нязнаньню аб быцьці і гістарычнай зчачнасьці беларускай мовы, усіожткі музычныя і багатыя вершаваньня В. Марцінкевіча—гэта нямалоя дзіва. Ня дзіва, тагды, што творы яго зачытваліся тады народнічаскаю інталігэнціяй і нават селянамі, хадзілі па усей Беларусі і за яе межамі. У сваіом вершы ад 1860 г. паэта піша.

«Будзям роуныя с панамі,
Самі будзям, як паны» і т. д.
Перестануць нашым братам
Як скацінай таргаваць,
Напускацца ліхім матам,
Скуру з ног да карка драць.

Хоць халодна, хоць галодна,
Холад-голад ні пачом!
Эх, каб толькі нам свабодна!
На свабодзя аджывіом.