Старонка:Zhylunovich Belaruskaja literatura.pdf/6

Гэта старонка была вычытаная

Вось панам ня дужа лоука
Самым трэба працаваць!
Пабаліць ня раз галоука,
Калі прыдзяцца араць!

Ня адзін та напацеяць
І заскача драпака…
Бо сам толькі есць умеяць
Ды драць скуру з мужыка.

Якбы быу якой скацінай,
Або горшы ад яго:
Білі пугай ды дубінай,
А цяпер брат — ого-го!

Мужык будзяць ня скацінай;
Ня раз скажэць пан з паноу:
— Пане Грышка, пане Міна!
Як жа васпан? ці здароу?

Блізка у гэткум напрамку пастрояны усе творы В. Дунін Марцінкевіча. Адбітак нагонянаго ослабаджэньням селян ад прыгону пачуцьця паэты, і таго настрою, які ахапіу грамадзянства. Усе дробныя рэчы яго дапоуняны, як тоя перадаюць, знатнымі творамі яго, паэмамі „Тарас на Парнасі“ і „Гапон“. У гэтых творах, калі толькі ня абмылкова, што іх вылажыу сапрауды В. Дунін-Марцінкевіч, заложаны вялікія пачаткі яго народніцкіх здабыткау і паглядау. Гэтаму сведчыць той пашыр іх сярод інтэлігэнцыі тагочаснай і вызваная імі папулярнасць, як аутарцы, гэтак і сіла ды гмах беларускаго эпоса, які ушчынау імі свае далейшая развіцьіо. Як казалася у перадзя, тэмпэрамант В. Марцынкевіча ня падпау пад ваяунічы настрой і замер на вялікуй спагадзя, якая маяжуя, аднак, с пачуцьціом будзячаго окліча.

Другога настрою, іншаго тэмпэрамэнту — прышоу паслядовак В. Дунін-Марцынкевіча, багаты дарам, гарачы помстай за прыгніт беларускаго народу, як працауніка, гэтак і беларуса, бацька і галава да 1905 — 6 г г. пэрыаду беларускай прыгожай пісьменнасьці — Францішак Багушэвіч, ці па прозвішчу, Мацей Бурачок. Яго лера заіграла зусім новыя і рожныя па сэнсу, а аднакія па глыбі і значнасьці, пазывы і оклічы.

На першы уступ высоуваяцца ім беларуская „я“, нацыанальны пачатак, і развертваяцца шырокі плян гарачаго змаганьня за роуная, незалежная быцьціо яго сярод роунымі свабоднымі народамі. Здаецца, у яго многаграннуй істнасьці збегліся усе жаральцы крыуды і здзеку, перанесянаго Беларускім народам на працягу цяжкіх гадоу гістарычнаго жыцьця, зліліся і успеніліся, забрынялі у цеснуй змесі і перавярнуліся у новыя напекі ля музы „гневу і помсты“.