Старонка:Zhylunovich Belaruskaja literatura.pdf/7

Гэта старонка не была вычытаная

Жаласлівую дудку жалейку, граючую слёзным тонам, Ф. Багушэвіч ломіць і круціць новую, - на якой пастауляя іграць датуль, пакуль сілау хопя:

Як слязы ня станя,
Тады - скончу граньня.

Бо іначай нельга. Надта ціжарным дыхам сапе ад мукау народных наукола, дужа заняволян беларускі мужык, аб яком:

Па усім сьвеця б'юць у звоны -
Дурны мужык, як варона...

А дурны таму, што:

Закасіуся, заарауся..

І ня мая гатоунасці азірнуцца наукол, пранізаць зіркам істнасьць свайго жыцьця, яго варункі... Ня мая сьмеласьці адчыніць шырока вочы і падняць сьмела язык...

Кінь наукола вокам,
Дык крывавым сокам -
Ня слязой заплачаш,
Як усе абачыш.

Прауда, паэця падабаяцца пад ціскам нядолі і гора, няпрастаннымі зваротамі на ужытую пакору народу уздымаць пачуцьціо помсты і ахвоту да змаганьня, а ня адчыняным, завучым поклічам. Апошні кірунак ён карыстая з іншаго боку, ён ня абмежваяцца ніякімі рамамі і няшкадуя пэнту і жару ля сілы зову.

У сваіой пекнуй і прыгожуй "Прадмовя" да "Дудкі Беларускай" Ф. Багушэвіч здольна тлумачыць і з'ясняя пытаньня, кім мы есцяка і кім павінны быць, і абкідая свае з'яснення шчырымі яснымі і праканаючымі даказамі. Прачытаушы яе - нельга ня стацца беларусам, бо ня у сілах заняуважыць іх.

Нам, сучасным сведкам вялікаго перакруту сацыяльнаго і грамацкаго жыцьця, які завецца рэвалюцыяй сацыялістычнай, зусім ня вагкім здаецца падабаючы мэтат пазыву да змаганьня, які аблюбован быу песьнярамі часоу народнічаства, як расейскаго, гэтак і беларускаго. Толькі паказываць і "лерай абуджаць", нам роуна таму, што і намеру ня даваць да змаганьня. Нам хочацца, мы рвіомся на збройная поля уверанна і нацянькі, але трэба браць у рахунак час і яго варункі, ды варункі эпохі. Вялікі песьняр расейскі, Някрасау, быу шчырым равалюцыанерам і зрабіу у сэнся абуджаньня равалюцыйнаго пачуцьця боляй, ніж самы старанны агітатар. Ля свайго часу іон быу равалюцыанер духу і розуму, вялікі ды значны равалюцыанер. У беларускай літературы Ф. Багушэвіч стаіць вышэй Некрасава: ён сьмела можа празывацца валадыром гэраічнаго тэрміну яе і будзячым трубачом забітаго народу. Алеж, пераказваю, усіо ж бы такі мінорны тон пераважвау і над яго