Статут Мэдалю Партызана

Статут ордэру Мэдаль Партызана
Статут

5 жніўня 1951 (публікацыя 24 лютага 1952)
Крыніца: Бацькаўшчына, 1952, 24 лютага, № 7-8 (86-87)
Тэкст скапіяваны з: Праект узнагародаў для ўдзельнікаў паваеннага беларускага партызанскага руху // Беларускі Рэзыстанс, 2011, № 1(10), б. 46-59.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Статут ордэру Мэдаль Партызана

1. Мэдаль Партызана надаецца Прэзыдэнтам Б. Н. Р. беларусам, якія змагаліся ў радох Беларускай Нацыянальнай Партызанкі за Незалежнасьць Беларусі супроць акупантаў нашай Радзімы.

2. Мэдаль Партызана надаецца на прапанову партызанцкага штабу камандзірам партызанцкіх адзьдзелаў і на прапанову камандзіраў партызанцкіх адзьдзелаў праз партызанцкі штаб кажнаму партызану.

3. Мэдаль Партызана Першай Ступені надаецца Камандзірам Адзьдзелаў і Начальнікам штабаў Адзьдзелаў. Мэдаль другой ступені кажнаму партызану. Мэдаль Партызана Першай Ступені можа атрымаць кажны партызан за выдатныя баявыя заслугі.

4. Мэдаль Партызана Першай Ступені ўся залатая, на ліцавым баку выбітыя дзьве скрыжаваныя стрэльбы і літары Б. Н. Р., на адваротным баку выбіты дэвіз: За Бацькаўшчыну.Мэдаль Партызана другой ступені сярэбраная, рэшта, як першая ступень. Істужка Мэдалю Партызана трох колераў: Чырвона-зямельна-зялёная зложаная трохкутнікам. На істужцы першай ступені дзьве скрыжаваныя стрэльбы. (Глядзі рысунак.)

5. Гэтае распараджэньне увайходзіць у жыцьцё дня 5 жніўня 1951 г.