Статут Саюзу беларускай моладзі

Статут арганізацыі моладзі „Саюзу Беларускае Моладзі (СБМ)
Статут

ліпень 1943 году
Крыніца: Жыве Беларусь! (Менск), 1943, № 1, ліпень, б. 6, 7

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




С Т А Т У Т
АРГАНІЗАЦЫІ МОЛАДЗІ „САЮЗ БЕЛАРУСНАЕ МОЛАДЗІ (СБМ)
УСТУП

Беларускі народ, які больш за 200 год прыгнятаўся палякамі і маскалямі а на працягу апошняга чвэрцьвечча асабліва войстра калечыўся маральна і духова жыда-бальшавізмам, патрабуе грунтоўнага аздараўленьня і загаеньня усіх ранаў, панесеных яму ягонымі сьмяротнымі ворагамі.

Гісторыя сьцвярджае, што будучыня гароду залежыць ад узгадаваньня і апекі над ягонай моладзяй і што якая сяньня моладзь, такім будзе заўтра сам народ. Дык, побач із спробамі пераўзгадаваньня у новым дусе старэйшага беларускага грамадзянства, трэба безадкладна узяцца за грунтоўнае узгадаваньне беларускае моладзі.

Беларусь і Беларускі народ павінны атрымаць арыецтацыю на Новую Эўропу, каб ісьці да яе разам з усімі эўрапэйскімі народамі пад правадырствам Валіканямеччыны. Дык-жа ў гэтым кірунку павінна сяньня пачацца ўзгадаваньне беларускае моладзі. Яна павінна зразумець гістарычны сэнс змаганьня супраць бальшавізму і жыдоўства і ацаніць эпахіяльную ролю вялікага нялецкага народу, які адчуў сілу і адвагу узяць на сябе місію крыжовага паходу супраць жыдоўска бальшавіцкае навалы. Асабліва моцна павінна яна усьведаміць сабе усё гістарычнае значаньне таго, што яна жывець у эпоху Адольфа Гітлера, Правадыра Новай Эўропы.

З расцэньваньня і разгляданьня беларускае справы пад эўрапэйскім гледзішчам вынікае далей і узгадаваньне беларускае моладзі у дусе нацыяналізму і патрыятызму, абапёртых на высокіх маральных якасьцях паасобнай адзінкі. Гэтыя маральныя якасьці павінны таксама базавацца на дусе Новай Эўропы, кіраванай пацыянал-сацыялістычнаю Нямеччынай.

Ставячы гэткія мэты перад узгадаваньнем беларускае моладзі, мы выказваем цьвёрдае пераконаньне, што у сучасны мамэпт гэтага заданьня ня можа выканаць самастойна ані бацькоўскі дом, ані школа, дзякуючы тым абставінам, якія якраз маюць месца у старэйшым беларускім грамадзянсьцье. Гэтае заданьне можа выка арганізацыя моладзі—«Саюз Беларускае Моладзі».

АГУЛЬНЫЯ ВЫЗНАЧЭНЬНІ

1. Арганізацыя моладзі у Гэнэральнай акрузе Беларусі мае назоў «Саюз Беларускае Моладзі». Яна зьяўляецца самаўзгадавальным згуртаваньнем маладых беларусаў і беларусак дзеля адбудовы і пераўзгадаваньня Беларускага народу. Яна зьяўляецца адзінай арганізацыяй, якая, побач із школай і бацькоўскім домам, мае права на узгадаваньне моладзі.

2. «Саюз Беларускае Моладзі» будзе выконваць свае заданьні праз тварэньне радавых узгадавальшых грамадаў.

З. Арганізацыі «Саюзу Беларускае Моладзі» служаць упаасобку наступныя вызначэньні.

§ 1
МЭТА І ЗАДАНЬНІ

Мэтай «Саюзу Беларускае Моладзі» зьяўляецца узгадаваць, маладых, ідэйных, мужных і пасьлядоўных будаўнікоў Новае Беларусі і падрыхтаваць іх да іхных будучых заданьняў у народзе.

Таму СБМ мае служыць выкананьню наступных заданьняў:

Вызваліць беларускую моладзь ад варожых і шкодных уплываў, здрадзіць яе маральна і узгадаваць у дусе Новае Беларусі пад моцным правадырствам нацыянал-сацыялістычнае Нямеччыны..

Правесьці нацыянальна-патрыятычнае узгадаваньне праз азнаямленьне з мінуўшчынаю беларускага народу і краю, вывучэньне роднае беларускае мовы і культуры, разьвіцьцё сваіх наныянальных асаблівасьцаў і пазнаньне свае Бацькаўшчыны.

Маральным узгадаваньнем выжыць у народзе нявольніцкую псыхіку, якая прыпесла Беларскаму народу такую цяжкую шкоду. Матар’алізму з усімі зьявамі, якія яго суправаджаюць, трэба супроцьпаставіць высокія паняцьці і дабрачыннасьці ідэялізму, грамадзкага пасуцьця, пачуцьця абавязку, працавітасьці, гэразму і праўдалюбнасьці, Гэтак павінны быць разьвітыя рысы душы і характару, каб Беларускі народ, які чае чыста арыйскае паходжаньне, можна было з годнасьцяй прыняць у сфэру эўрапэйскае культуры, а насамперш у вабсяг культуры заходня-эўрапэйскае.

Фізычным узгадаваньнем выпрацаваць тым фізычна дужага, працаздольнага і жыцьцярадаснага беларускага юнака і здаровае беларускае дзяўчыны, якая ў будучыні павінна стаца высока-маральнаю жонкай і добраю маткай.

У нультурнай працы і разьвіцьці нацыянальных асаблівасьцаў даць беларускай моладзі магчымасьць зьвярнуць свой погляд да невычарпальных багацьцяў двутысячагоднай арыйскай культуры і пазнаць мінуўшчыну свайго народу і ягонага жыцьцёвага прастору.

Праз добрую школьную і спэцыяльную асьвету і навучаньне грамадаведы беларуская моладзь павінна пачуць сваю адказнасьць за долю і дабрабыт Бацькаўшчыны і заўсёды быць гатовая працаваць для свайго народу і краю і служыць ім.

Выконааць усе заданьні і кампаніі, якія будуць давацца арганізацыі для дабра усяго народу.

§ 2
ВЫКАНАНЬНЕ ЗАДАНЬНЯЎ

Усе гэтыя заданьні СБМ выконваюцца праз зборкі, ранішнікі, экскурсіі і лягеры, школеньне кіраўнікоў, працоўныя грамады і лягеры і г. д. СБМ уважае выкананьне гэтых заданьняў, як і усіх далейшых, якія загадае Кіраўнічы Штаб, за свой першы і пачэсьнейшы абавязак.

§ 3
СЯБРЫ І ПРЫЙМО ІХ

У СБМ можа уваходзіць моладзь у веку ад 10 да 20 год шляхам добраахвотных заяваў аб уваходзе.

Жыды у СБМ ня прыймаюцца. Ад падавальніка заявы можа патрабавацца пасьветчаньне аб паходжаньні. Шэф Кіраўнічага Штабу СБМ захоўвае за сабой права адхіліць паасобныя заявы аб уваходзе без паданьня матываў. Пры уваходзе у СБМ можа патрабавацца прыймовая складка, якую ўстанаўляе Кіраўнічы Штаб.

Выхад з арганізацыі адбываецца пасьля сканчэньня 20-га году жыцьця. Перад дасягненьнем гэтага веку выхад можа адбыцца на груньце дабраахвотнае пісьмовае заявы аб выхадзе, або у моц дысцыплінарнага спагнаньня. Заява аб выхадзе выконваецца толькі пасьля выкананьня усіх забавязальніцтваў перад СБМ.

§ 4
АРГАНІЗАЦЫЯ

Арганізацыя моладзі «Саюз Беларускае Моладзі» можа ствараць пададдзелы, патрэбныя дзеля выкананьня пастаўленых заданьняў. Яна падразьдзяляецца на акругі, паветы, грамады (для хлапцоў) ці гурткі (для дзяўчатаў) і дружыны. У вадзінках ніжэй за акругу моладзь арганізуецца асобна, паводля роду і пеку. Ступені веку наступныя: 10—14 год, 15 — 18 год і 19 — 20 год.

§ 5
КІРАВАНЬНЕ

СБМ кіруецца паводля прынцыпу правадырства Шэфа Кіраўнічага Штабу СБМ, які прадсаўляець арамізацыю моладзі. Ён можа перадаць гэтае права каму іншаму. На дапамогу яму ствараецца Кіраўнічы Штаб, акі складзецца з наступных аддзелаў:

Аддзел I Арганізацыя.
» II Прапаганда, прэса, школеньне, культура.
» III Сацыяльная праца і ахова здароўя.
» IV Фізычнае узгадаваньне.
» V Адміністрацыя.

Акругі кіруюцца акруговымі кіраўнікамі моладзі.

Шэф Кіраўнічага Штабу, кіраўнікі аддзелаў Кіраўнічага Штабу і акруговыя кіраўнікі моладзі вызначаюцца Гэнэральным Камісарам.

Асабістыя супрацоўнікі акруговых кіраўнікоў моладзі, кіраўнікі адзінак у паветах і воласьцях вызначаюцца Шэфам Кіраўнічага Штабу із згоды акруговых камісараў.

Акруговыя кіраўнікі моладзі падначальваюцца толькі загадам Кіраўнічага Штабу. Як сябры наяўных пры акруговых камісарах дарадных штабаў, Яны падлягаюць нагляду акруговых камісараў.

§ 6
АДМІНІСТРАЦЫЯ

«Саюз Беларускае Моладзі» фінансуе свае бягучыя працы

із сяброўскіх складак,
» прыймовых складак,
»прыбыткаў ад імпрэзаў моладзі,
»падарункаў і ахвяраў,
» субсыдыяў, дадзеных нямецкімі уладамі.

Кіраўнікі адзінак адказныя за мэтазгоднае платкаваньне усіх сродкаў і інвэнтара. За рахунковую і гандлёвую адміністрацыю адказны адміністратар.

Адзіністрацыя абапіраецца на адміністрацыйныя вызначэньні, акія яшчэ будуць выдадзеныя і зацьверджаныя.

§ 7
СКЛАДКІ І СТРАХАВАНЬНЕ

Для пакрыцьця бягуючых выдаткаў і страхаваньня моладзі ад няшчасных выпадкаў могуць зьбірацца сяброўскія складкі. Вышыня гэтых складкаў устанаўляецца Кіраўнічым Штабая.

§ 8
УНІФОРМЫ, АДЗНАКІ І СЫМБАЛІ

Сябры СБМ маюць права насіць уніформы і адзнакі, якія устанаўляюцца Кіраўнічым Штабам. Адзінкі маюць сьцягі, якія таксама устанаўлаюцца. Кіраўнічым Штабам.

§ 9
ЗАВАВЯЗАНЬНІ

Сябры забавязваюцца да выкананьня заданьняў у урачыстай форме складаньня пэўнае формулы арганізацыі моладзі «Саюз Беларускае Моладзі» прысягі. Гэтая формула устанаўляецца Шэфам Кіраўнічага Штабу СБМ для паасобных клясаў веку, для хлапцоў і дзяўчат.

§ 10
НАГЛЯД, КАНТРОЛЬ І АХОВА

Дзейнасьць і службовыя справы «Саюзу Беларускае Моладзі» падлягаюць нагляду Гэпэральнага Камісара.

Адміністрацыя усіх фінансавых сродкаў падлягае кантролю Кіраўнічага Штабу і урадавых установаў.

§ 11
КАНЦАВЫЯ ВЫЗНАЧЭНЬНІ

Гэты статут уваходзіць у сілу адначасна з зацьверджаньнем яго Гэнэральным Камісарам.