Статут ордэну Зялезнага Рыцара
Статут вайсковага ордэру “Зялезнага Рыцара” Статут 5 жніўня 1951 (публікацыя 24 лютага 1952) Крыніца: Бацькаўшчына, 1952, 24 лютага, № 7-8 (86-87) |
Тэкст скапіяваны з Праект узнагародаў для ўдзельнікаў паваеннага беларускага партызанскага руху // Беларускі Рэзыстанс, 2011, № 1(10), б. 46-59. |
Статут вайсковага ордэру “Зялезнага Рыцара”
Арт. 1. Устанаўляецца вайсковы ордэр “Зялезнага Рыцара” для адзначаньня ваенных ці вайсковых заслугаў.
Арт. 2. Азнакамі ордэру “Зялезнага Рыцара” зьяўляюцца:
а) Крыж ордэру “Зялезнага Рыцара”.
б) Істужка ордэру “Зялезнага Рыцара”.
Узоры і дакладныя разьмеры крыжоў “Зялезнага Рыцара”, істужкі і зоркі знаходзяцца ў далучніку да гэтага распараджэньня.
Арт. 3. Вайсковы ордэр “Зялезнага Рыцара” дзеліцца на пяць клясаў. Адзнакамі ордэру ў паасобных клясах зьяўляюцца:
а) У першай клясе: Вялікі Крыж ордэру Зялезнага Рыцара, павешаны на шырокай ордэравай істужцы праз правае плячо на левы бок.
б) У другой клясе: Камандорскі Крыж ордэру Зялезнага Рыцара,
меншы ад Вялікага Крыжа, ношаны на ордэравай істужцы на шыі.
в) У трэцяй клясе: Кавалерыйскі Крыж ордэру Зялезнага Рыцара,
меншы за Камандорскі, ношаны таксама на шыі.
г) У чацьвертай клясе: Залаты Крыж ордэру Зялезнага Рыцара,
ношаны зь левага боку грудзей.
д) У пятай клясе: Сярэбраны Крыж ордэру Зялезнага Рыцара, ношаны зь левага боку грудзей.
Арт. 4. Вайсковы ордер Зялезнага Рыцара зьяўляецца ўзнагародай выдатных ваенных учынкаў і можа быць наданы:
1) Вялікі Крыж: галоўнакамандуючаму, за пераможную вайну, а ў часе міру камандуючаму арміі, ці за выдатную арганізацыйную працу.
2) Камандорскі Крыж — камандуючаму арміі ці вышэйшаму камандуючаму, а выняткова камандуючаму групы, дывізыі ці раўнапраўнаму, за сьмелае і ініцыятыўнае вядзеньне ваеннай апэрацыі, якая мела значэньне для выніку вайны. Выняткава Камандорскі Крыж можа быць наданы афіцэру, які выдатна прычыніўся да перамогі.
3) Кавалерскі Крыж — камандуючаму аддзелу да арміі ўключна. За надзвычайныя баёвыя ўчынкі ці выдатную ініцыятыву, палучаную з умелым пасьпяховым камандаваньнем. Выняткова афіцэру штабу за супрацоўніцтва з камандуючым, калі гэтае супрацоўніцтва выдатна прычынілася да перамогі.
4) Залаты Крыж — жаўнеру, што мае ўжо Сярэбраны Крыж, за ўмелае камандаваньне аддзелам, да дывізыі ўключна, ці за ўчынак вадатнай ініцыятывы, якая запэўніла ваенную ўдачу. Выняткова можа быць наданы жаўнеру, што ня мае яшчэ Сярэбранага Крыжа.
5) Сярэбраны Крыж — камандуючаму за сьмелы і ініцыятыўны баёвы ўчынак асаблівае адвагі, палучаны з умелым і пасьпяховым кіраваньнем, або жаўнеру, які сваім прыкладам уплынуў на сяброў да выдатнага баёвага ўчынку, ці за асабістую выдатную адвагу. Сярэбраным Крыжам могуць быць таксама адзначаныя цывільныя асобы і зборныя адзінкі вайсковыя і цывільныя.
Арт. 5. Асобы адзначаныя ордэрам Зялезнага Рыцара маюць тытул кавалераў ордэру Зялезнага Рыцара адпаведнай клясы. Кавалеры ордэру Зялезнага Рыцара — грамадзяне, твораць грамаду кавалераў ордэру, на чале з капітулай.
Арт. 6. Кавалеры ордэру Зялезнага Рыцара маюць права першасьці ад аддачы гонару із стараны вайсковых роўнае рангі, нямаючых ордэру і права да афіцэрскіх гонараў пры пасьпаваньні. Падафіцэр адзначаны ордэрам Зялезнага Рыцара можа быць прызначаны афіцэрам, а жаўнер сяржантам.
Арт. 7. Дзень сьвята ордэру ўстановяць капітула.
Арт. 8. Ордэр Зялезнага Рыцара надае галоўнакамандуючы, а падчас міру былы галоўнакамандуючы, а падчас міру былы галоўнакамандуючы, калі-ж іх няма, дык найраней адзначаны адзін з кавалераў ордэру Зялезнага Рыцара, найвышэйшай ступені, выбраны капітулаю.
Арт. 9. Ордэры Зялезнага Рыцара 1, 2 і 3 клясы надаюцца на прапанову капітулы, а 4 і 5 клясы на прапанову камандуючага. Права надаваньня Сярэбранага Крыжа можа быць перадана й камандуючаму арміі. Галоўнакамандуючаму надае ордэр Прэзыдэнт на прапанову капітулы.
Арт 10. Капітула ордэру Зялезнага Рыцара паклікаецца на пяць гадоў галоўнакамандуючым і складаецца з кавалераў першай клясы і 8 сяброў, па 2 з кажнай клясы. Старшыня капітулы вызначаецца на 2 гады галоўнакамануючым з пасярод кавалераў 1 ці 2 клясы. Заступніка выбірае капітула з пасярод кавалераў 1,2 ці 3 клясы. Пры нястачы кавалераў вышэйшых клясаў вызначаюцца адпаведна кавалеры ніжэйшай клясы.
Арт. 11. Капітула кіруе ўсімі справамі ордэру, прыгатаўляе праекты ўсіх распараджэньняў у справах ордэру.
Арт. 12. Перастае быць кавалерам ордэру Зялезнага Рыцара той, каго капітула выключыць зь ліку кавалераў ордэру З. Р. дзеля неганаровага ўчынку.
Арт. 13. Усе кошты зьвязаныя з наданьнем ордэру З. Р. паносіць Скарб.
Арт. 14. У свой час будуць выданыя асобныя правілы аб асаблівых правох кавалераў ордэру Зялезнага Рыцара.
Арт. 15. Тымчасова правы галоўнакамандуючага і капітулы выконывае Прэзыдэнт Рады Б.Н. Р.
Арт. 16. Гэтае распараджэньне ўваходзіць у жыцьцё дня 5 жніўня 1951 г.
Крыж Зялезнага Рыцара
Чатырох-канцовы крыж, пасярэдзіне крыжа дзьве скрыжаваныя шаблі. На раменьнях крыжа літары Б. Н. Р. Адваротны бок ордэну, як ліцавы, але бяз літараў Б. Н. Р. і бяз шабляў, выбіты парадкавы нумар ордару.
Першая кляса — крыж і шаблі залатыя, другая кляса — крыж сярэбраны, берагі і шаблі залатыя. Трэцяя кляса — крыж і шаблі сярэбраныя. Пятая кляса — крыж і шаблі бронзавыя.
Істужка Крыжа Зялезнага Рыцара: чырвонага (цёмнага) й зямельнага (бурага колеру), зложаная трохкутнікам. На йстужцы дзьве скрыжаваныя шаблі, такія-ж як і на ордар