Стаіць над попелам хаціны
Стаіць над попелам хаціны Аўтар: Мікола Сурначоў 1944 |
Стаіць над попелам хаціны,
Пілотку зняўшы з галавы.
Сяло ў жалезнай павуціне,
А ў сінім небе журавы.
А ў сэрцы?
Хіба ў сэрца глянеш,
Як у крыніцу ля сяла?
Маўчаць, стаіўшыся, сяляне,
Дзе вёска некалі была,
Дым рассцілаецца атрутны,
Агонь грызе галлё ракіт…
А сэрца?
Сэрца ў гневе лютым!
А ў сінім небе?
«Ястрабкі».
1944