Родны наш краю, Русь-Бела старэнька
У лугох і вазёрах красуешся ўсенька,
У рэчках, абросшых трасьцінай, аерам,
Лесамі атулена, поўнымі зьверам;
У кветках даліны, курганы і горы —
Ты чыста, як поясаўслуцкіх узоры!
Грыміць у дзяцей тваіх родная мова
І песьня — як ліра, як чудка вярбова
Разносіцца рэхам пры захадзе сонца:
Дзе сівы дзед йграе ля хаты ваконца,
А ўнукі і ўнучкі ад кожнае хаты —
Усе слухаюць культ твой чароўны, багаты!
Ты, матухна нашая, родная, міла!
Жыве і жыць будзе нязьнішчана сіла
У грудзёх тваіх дзетак і ўнуках сярмяжных,
І так, як дзяды, неадменных, адважных;
Як прадзеды беглі дзядоў сваіх сьледам,
Так праўнукі пойдуць іх сьледам за дзедам!
Так!—Сьледам за дзедам—нароўні з людзямі,
Як роўныя з роўнымі пойдзем мы самі
Сваёю дарогай к Бажышчу навукі!
Ніхто ня прыпыніць: ні крыўда ні мукі
Дарогі да сонца свабоды тым сьледам —
Якім йшлі заўсёды ўнукі за дзедам.
Слонім Г. Леўчык.
|