Сузор’і (1926)/Навальніцы жыцьця і змаганьня/На сьмерць С. Ясеніна

Што-ж На сьмерць С. Ясеніна
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1926 год
⁂ (І далёкім, і блізкім)
Іншыя публікацыі гэтага твора: На сьмерць С. Ясеніна (Гурло).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НАВАЛЬНІЦЫ ЖЫЦЬЦЯ
І ЗМАГАНЬНЯ

НА СЬМЕРЦЬ С. ЕСЕНІНА

Не дапеў ты песьні роднага раздольля,
Не акончыў казкі пра жыцьця вясну.
З ласкавай усьмешкай ўзяў ды пасваволіў,
А пасьля сьцішыўся і навек заснуў.

Хто-ж дапяе песьню, казку хто акончыць,
Хто так замілуецца гожасьцю палёў?..
Хто-б гэта мог ведаць, хто-б мог напрарочыць,
Што ты не пачуеш болей салаўёў?

Хай-бы ты, мой дружа, лепш ў жыцьці сваволіў,
Чым надзець на шыю сам сабе пятлю.
Па табе сумуе разанскае поле
Ды радня і блізкія рэчкай сьлёзы льлюць.

Мы цябе чакалі ў нас, на Беларусі.
Вочы праглядзелі, гледзячы туды.
Скуль ты неўзабаве выехаць к нам мусіў…
Але колькі болю. Страх, колькі жуды!..

Ты ня толькі тэрмін гэты свой прасрочыў:
Не сьпяшаўся ехаць, а сьпяшаўся жыць…
Ты на ўсё заплюшчыў рана свае вочы,
Перашоў жыцьця ты рана рубяжы,

Не дапеў ты песьні роднага раздольля,
Не акончыў казкі пра жыцьця вясну;
З ласкавай усьмешкай ўзяў ды пасваволіў,
А пасьля сьцішыўся і навек заснуў…

1925 г.