Сузор’і (1926)/Росквіт і ўвяданьне/Шалясьцелі

Васількі Шалясьцелі
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1926 год
Хіба ў зіме прыгожасьці няма

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ШАЛЯСЬЦЕЛІ…

Шалясьцелі калісьці —
Тых дзён няма —
Зялёныя, сочныя лісьця
Пра май.
Памятаю я звоны
Mae i ix, —
Нібыта іх зык сёньня
Заціх.
Было тое калісьці,
Калі цьвіў мак;
Цяпер шалясьцяць лісьця
Ня так.
Залатая іх восень —
Мой лістапад:
Нялёгка сэрцу зносіць
Апад…

1925 г.