Сузор’і (1926)/Сугуччы ўласных струн/Памятаю

Тых думак плыні Памятаю
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1926 год
Ну, чаго-ж хавацца

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПАМЯТАЮ…

Памятаю ліпнёвыя ночы я —
Быццам учора былі яны;
Тады радасьць лілёва дзявочая
Запляталася ў косы вясны.

Памятаю і водары кветак я
Ды мядовыя ночы і дні,
Калі сэрца, вясною сагрэтае,
Пачынала у грудзях званіць.

То пара была надта прыгожая —
Я ня ведаў, што гора i сум;
А падкралася нешта варожае
І адцяла дачасна красу.

І стаіць вось яна парыжэлая,
Пазірае ў асеньнюю твань.
Мара-ж ў сэрцы маім заімжэлае
Ўсё-ж ня хоча забыць хараства.

1925 г.