Суніцы (1926)/Ой, восень!..

Восень Ой, восень!..
Верш
Аўтар: Уладзімір Хадыка
1926 год
Скрыпіць туга…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ой, восень!..

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ОЙ, ВОСЕНЬ!..

Ой, ды ня крышы тугою, восень!—
Я за хмарамі, у зорах, блукаю…
Сонца чырваньню вясновай занялося,
Сэрца раніцай вясковай стукае.

Ой, ды ня спугнеш яе ты сьвістам,
Не зальлeш агністую імжакаю,—
Годзе ночка па пажоўклым лісту
Над дзіраваю страхой паплакала.

Ой!.. ды ці ты, хворая, нас поймеш?!—
Твае вочы попелам засыпаны…
Скінь яго—й цябе бурлівы пройме
Вір,—дармо, што дні твае абшчыпаны…

Воўк зімы шчыпаў іх прагавіты,
Ды ўжо скончылась яму піліпаўка.
Смак імглы, вясны паводкай змыты,
Па лазе вясельле сьмела рыпае…

Ой, ды ня крышы тугою восень,
І ня цкуй праз комін вецер сукаю:
Ня спыніць таго, што пачалося,—
Сэрца раніцы па, вёсках стукае,