Суседзі (1932)/Вэтэрынарная поэзія
← Альянс марцовых кавалераў | Вэтэрынарная поэзія Фэльетон Аўтар: Анатоль Вольны 1932 год |
Для памяці → |
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вэтэрынарная паэзія. |
ВЭТЭРЫНАРНАЯ ПОЭЗІЯ.
Кінь пісаць вершы!АЛЕШНА.
Вышла з друку кніга пад назваю „берегите свой скот — практические советы по ветеринарии в стихах. Выпуск первый. С предисловием ветеринарного доктора М. Иоффэ, заведывающего ветпросветительной частью Ветеринарного Управления Белоруссии“.
Неабходнасьць выхаду гэтай кнігі відаць з прадмовы вэтэрынарнага ўрача М. Іофэ, які, між іншым, піша:
„Нужда крестьянина в этих знаниях велика, так как, несмотря на постоянное тесное общение сельского хозяина с домашними животными“… і г. д.
Між іншым, я хачу да гэтага дадаць толькі тое, што селянін, апрача „домашних животных“ „общается“ яшчэ і з некаторымі вэтэрынарамі.
Але гэта між іншым, а наогул, дык прадмова мне падабаецца. І цяпер пяройдзем да паэзіі вэтэрынарнага доктара А. П. Агапітава. Разгарнем наўгад кнігу. Ну, вось 19 старонка. Чытаем:
СОН. „Барбос с соседнего двора |
Шчыра напісана: „ня думаў“…
Бо, каб падумаў, дык не сказаў-бы гэтак!
Але што мне падабаецца ў вершах, дык гэта мастацкая шчырасьць аўтара. Калі ў яго гаворыць у вершах конь, дык адразу так і адчуваецца, што гэта конь гаворыць.
І відаць, стары конь, як і яго думкі.
А калі ён піша ў вершах, што сабака лізнуў тры разы, дык так і адчуваецца, што гэта сабака лізнуў.
Але пяройдзем да вершаў. Далей аўтар разважае гэтак:
„Не кормят по неделям, |
Вось гэта ўжо дык ня добра, поэт Агапітаў. Хаця-ж вы і вэтэрынарны доктар, але ня трэба ўносіць гэткае расслаеньне і гэтак азлабляць сабак супроць людзей.
І далей пішацца:
„Но дело не во мне; моя уж песня спета. |
Вось гэта мне падабаецца. Гэта значыць выконваць лёзунг:
„СПАЧАТКУ ПАЧЫТАЙ ГАЗЭТУ САМ, А ПОТЫМ ПЕРАДАЙ ДРУГОМУ“.
„Заснул тогда Гнедко |
Я канчаю свой фэльетон словам да Гнедко:
— Таварыш Гнедко! Калі за гэты фэльетон на мяне абурыцца „общество по покровительству животных“, скажэце гэтаму „обществу“, што я ня „вас“ меў на ўвазе, калі пісаў гэты фэльетон. Бо што датычыцца „вас“, таварыш Гнедко, дык, як бачыце, я на „вы“ і „вежлив в обращении“.
■