Суседзі (1932)/Толькі і ўсяго
← Гуморыстыя з Магілева | Толькі і ўсяго Фэльетон Аўтар: Анатоль Вольны 1932 год |
„Чаго яна ящо хотіт“ → |
ТОЛЬКІ І ЎСЯГО?
Цяпер, нічога!..
Цяпер, дзякуй богу, пранясло!
А раней палохалі:
— Небясьпечны, казалі, народ, савнархозцы… Не пасьпееце, казалі, вы і глянуць на іх, як яны ўжо пачнуць выцягваць з сваёй кішэні даведкі, альбо справаздачу пачнуць рабіць…
Але цяпер — нічога!
Цяпер, дзякуй богу, пранясло!
Бо, назаметку ў газэце аб пудовых справаздачах Савнархозу, ён толькі і адказаў, што двума даведкамі ды адносінай.
А нас палохалі!
Якія гэта былі пудовыя справаздачы, аб якіх пісалася ў „Савецкай Беларусі“ — я ня чытаў, спадзяюся, што не падобны на ўсе іншыя справаздачы, якіх я таксама ня чытаў. Але з адносіны і даведак Савнархозу відаць, што „посылка багажем, с названной отчетностью ВСНХ весила всего лишь 3 пуд. 5 фунтов!“
Толькі і ўсяго?
3 пуды 5 фунтаў!
На аднаго каня ды павёз!
2 чалавекі, ды і пацягнулі!
І газэта назвала гэтую справаздачу вялікай?
Сумна, таварышы з Савнархозу! За газэту сумна!
Праз тое, што ня ведае яна апарату.
Ды другія-б на нашым месцы, таварышы з Савнархозу, маглі-б справаздачу пудоў гэтак у 60 даць…
Меў рацыю, па-мойму, той справавод з Савнархозу, які, прачытаўшы заметку ў „Савецкай Беларусі“ з пажаданьнем зьмяншэньня ліку пудоў справаздач, пахмурна ўсьміхнуўся і сказаў:
— Не карыстаючыся славай, разумеецца, прапаведваюць скромнасьць!
Калісьці адзін пісьменьнік пра Батховэна сказаў гэтак: „Каб пазбавіўся Бэтховэн рук, — ён усёроўна астаўся б композытарам і музыкай“; мне ў сваю чаргу здаецца цяпер так, — каб пазбавіўся добры справавод галавы, ён усёроўна астаўся б добрым справаводам.
Вось чаму я абараняю справаводаў, але адначасова я зьвяртаюся і да начальства:
— Таварышы начальнікі!.. Я сам ня ведаю як гэта зрабіць, але ці ня можна было-б, каб як-небудзь менш важылі справаздачы?
■