Сусьветная гісторыя (Астэрлёф, Шустэр)/Частка 2

Частка 1 Сусьветная гісторыя. Ч. 2: Сярэднявечная гісторыя
Падручнік
Вальдэмар Астэрлёф, Язэп Шустэр
1921 год
Пераклад: Антон Луцкевіч
Частка 3

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Вальдэмар Остэрлёф і Язэп Шустэр.



СУСЬВЕТНАЯ ГІСТОРЫЯ

ЧАСЬЦЬ II-ая:

СЯРЭДНЯВЕЧНАЯ ГІСТОРЫЯ.

Пераклаў на беларускую мову А. Луцкевіч


ВЫДАНЬНЕ БЕЛАРУСКАГА НАВУКОВАГА Т-ВА.


Друкарня «Віленскага Выдавецтва»
Б. Клёцкіна, Вільня, М.-Сьцяпаноўская, 23.

1921.

Уступленьне.

правіць

УСТУПЛЕНЬНЕ.

===

§ 1. Рым і Германцы.

Па сьмерці імпэратара Тэадозага ў 395 Рымскае Гаспадарства разьдзялілася на дзьве незалежныя імпэрыі. Старэйшы сын Тэадозага, Аркадзь, дастаў усходнюю часьць, а малодшы, Ганоры, — заходнюю. У заходняй імпэрыі, апрача Рымлян у Італіі, жыло найбалей Кéльтаў (Галлы) і Ібэраў. Як адны, так і другія рана паддаліся рымскім уплывам, прынялі рымскую адукацыю, звычаі і мову. Провінцыі кіраваліся да таго, каб ні ў чым ня ўступаць Рыму. З провінцыі былі родам вучоныя, артысты, камандуючыя.

Рымская культура зусім чыста запанавала ўва ўсёй заходняй часьці гаспадарства.

Зусім інакш было ў усходняй часьці імпэрыі. Там Рымляне сустрэліся з высокай грэцкай культураю, якая ў часы Аляксандра Вялікага ахапіла Малую Азію, Сырыю і Эгіпэт. Пад грэцкімі ўплывамі было мастацтва, література, рэлігія і увесь жыцьцявы лад. Пад гэтымі-ж ўплывамі былі на'т самі Рымляне. У вышэйшых слаëх грамадзянства ў Рыме гаманілі найчасьцей пагрэцку.

Яшчэ перад аканчальным разьдзелам імпэрыі, яна ўжо неяк дзялілася на дзьве палавіны: заходнюю рымскую і ўсходнюю грэцкую.

У заходняй часьці па сьмерці Тэодозага ўлада імпэратара што раз слабéла. У правінцыях выяўлялася жаданьне адарвацца ад Рыму. Рымскае войска, якога датуль не магла перамагчы ніякая сіла на сьвеце, губляла свой рымскі характар. Дзеля абароны граніц ад нападаў прымаліся на рымскую службу цэлыя аддзелы чужых малакультурных плямéньняў.

Найвялікшая небясьпечнасьць заходняе імпэрыі была з боку адважных, сьмелых і ваяўнічых Германцаў, якія жылі за Дунаем і за Рэйнам.

§ 2. Германцы да перасяленьня народаў.

1. Паходжаньне і сялібы Германцаў. Заходня-Рымскае гаспадарства, што пачало хінуцца да ўпадку, аканчальна парухалі Германцы. Належаць яны да вялікае сям'і індаэўрапэйскіх, або індагерманскіх народаў. Апрача іх залічаюць да гэтае сям'і Індусаў і Пэрсаў у Азіі, а ў Эўропе — Грэкаў, Італьянцаў, Кéльтаў (Галлаў) і Славян.

Мéжы, дзе жылі Германцы, трудна азначыць; ведама толькі адно, што на захадзе Германцы стыкаліся з Рымскім гаспадарствам уздоўж Рэйну, Майну і Дунаю. У ІV-ым веку па Хрысьцé сярод Германцаў адразьнююцца тры групы: заходняя, сяррэдняя і ўсходняя.

а. Да заходняй належаць: 1) Франкі, Хэрускі і некалькі іншых народаў, якія жылі ля ніжняга Рэйна; 2) Англы і Саксоны — ля Нямéцкага мора; 3) Альлеманы - ля верхняга Рэйна.

b) Сярэдняя складалася з чарод Свэваў, або Швабаў, да якіх належылі: Маркоманы, Квады, Лёнгобарды (ля ніжняе Эльбы). Сярод Свэўскіх народаў былі такжа Вандалы і Бургунды.

с) у групу ўсходнюю ўваходзілі Готы, народ нязвычайна ваяўнічы, які быў валадаром у вусëй Усходняй Эўропе.

Плямéньні — Літоўскія, Фінскія і Славянскія былі пад іх панаваньнем. Готы дзяліліся на Вэст-Готаў, або Візыготаў (г. зн. Заходніх) у ваколіцах Днястра, і на Ост-Готаў (г. зн. усходніх) ля Дняпра і Дона. Візыготы каля 350 г. ад арыянскага духавенства, выгнанага з Рымскага гаспадарства, прынялі Хрысьціянства. Біскуп Ульфіла пераклаў для іх Біблію на гоцкую мову.

Германцы занялі таксама Эўропу паўночную, паўастравы - Ютляндзкі і Скандынаўскі; дзякуючы гэтаму, яны дасталі назоў Норманаў (паўночных людзей).

2. Германцы ў барацьбе з Рымлянамі. Германцаў, званых Цымбрамі, якія гразілі Рымскаму Гаспадарству, зусім зваяваў у 102 і 101 г.г. перад Хрыстом Марый. Некалькі дзясяткоў гадоў пазьней кіраўнік плямя Свэваў, Арыавісты, прабаваў заснаваць Германскае гаспадарства ў Гальліі, адкуль выгнаў яго Юлій Цэзар.

а. Друз. За цэзара Аўгуста Рымляне, каб забясьпечыць свае мéжы ля Рэйна, рабілі паходы проці Германцаў. У гадох 12—9 перад нар. Хр. пасынак Аўгуста, Друз, што год нападаў на занятыя Германцамі землі, а ў канцы зусім заваяваў край ля Рэйну і Вэзэра. Насупроць утоку Майну і Ліппы (прытокі Рэйну) ён устанавіў заўсёдную старожу. У чацьвертым паходзе дайшоў ён ужо да Эльбы. Варочаючыся назад, памёр з прычыны нешчасьлівага здарэньня.

b. Армінь. Германцы ў захопленых рымлянамі краёх неахвотна карыліся перад чужынцамі. Дзеля таго Арміню (родам з плямя Хэрускаў) лёгка было намовіць іх да паўстаньня проці Рымлян. Армінь служыў некалі ў рымскім войску і ведаў, што маючы на ўвазе вайсковую сілу і мудрую рымскую палітыку, бароцца гэтым непрыяцелем можна толькі хітрыкамі. Вось, ён разам з іншымі апрацаваў плян разьбіцьця рымскага войска. Апрача таго, ён патрапіў здабыць вéру да сябе ў рымскага намесьніка Варуса, дзякуючы чаму ведаў аб усіх плянах Рымлян.

У 9-ым г. па нар. Хр., калі Варус варочаўся ў свой галоўны табар ля сярэдняга Вэзэра, Армінь на чале Хэрускаў акружыў яго зьнячэўку сярод яраў і равоў у Тэўтабурскім лесе. Тут Германцы зусім чыста разьбілі рымскае войска; згінулі тры легіоны разам з ваяводамі. Гэтая наўдача была сьмяротным ударам рымскаму валадарству на правым беразе Рэйна. Пасьля гэтага дарма Рымляне стараліся вярнуць сабе ўтрачаныя землі. Частыя паходы проці Германцаў сына Друзавага, Германіка, у часы Тыбэрыя (ў 14, 15, 16 г.г. па Нар. Хр.) напару бывалі ўдачны Рымлянам, але ізноў замацаваць рымскую ўладу на ўтрачаных землях не маглі. Урэшце Тыбэры зусім вывеў адтуль сваё войска і гэткім парадкам зрокся свайго валадарства за Рэйнам. Аднак, войны з Германцамі вяліся і пазьней, у часы Марка Аўрэлія, які ваяваў ля Дунаю.

§ 3. Жыцьцё Германцаў.

1. Народны характар. Як Рымляне, ваюючы з Цымбрамі, сустрэліся першы раз з германскімі народамі, яны зьдзівіліся і спалохаліся, бачучы перад сабой вялікіх і дужых «барбараў» з сьветла — рудымі валасамі і сінімі вачыма.

Слаўны рымскі гісторык Тацыт, адначасьнік Флявіяў і Траяна, хваліў здаровую прастату жыцьця Германцаў і ганіў хваравітае, немаральнае, расхлябанае жыцьцё Рымлян. Важнейшымі цнотамі Германцаў былі: дзікая адвага на вайне, любасьць волі і вернасьць.

Паказаваў, аднак, Тацыт і загану характару Германцаў, як п’янства і гульня ў косьці. Мужчыны займаліся толькі вайной і паляваньнем. Калі яны і не ваявалі і не палявалі, дык праводзілі час гуляючы і банкятуючы. Жанкі ня толькі даглядалі хатнюю гаспадарку, але таксама гаспадарылі і на полі.

2. Палітычны і грамадзкі лад. Найвышэйшая ўлада ўва ўсіх грамадзкіх справах належыла да ўсяго народу. Усé вольныя мужчыны кожнага плямя прадстаўлялі воласьць. Сябры воласьці з аружжам у руках зьбіраліся пад голым небам на народнае вéча дзе́ля разьвязаньня найважнейшых спраў. Там-жа выбіралі і судзьдзяў. Увайну таксама на вечы выбіралі кіраўніка ўсім войскам (ваяводу — гэрцога), які пасьля вайны адразу складаў з сябé усю сваю ўладу. Некаторыя-ж пляменьні мелі каралёў. Каралі ў іх былі правадырамі на вéчах, судзілі і камандавалі на вайне.

У старавéчных часох сéм'і ня мелі свае зямлі. Лясы, пожні і нівы належалі да ўсяé воласьці. А калі канчалася жніво, тады ўвесь збор дзялілі паміж асобнымі гаспадарамі. У пазьнейшых часох зямля памалу пераходзіла да асобных сéм'яў. А лясы, пожні і папары належылі да ўсяé воласьці. Таксама да ўсяé воласьці належыла права паляваньня і рыбніцтва.

3. Ваенныя справы. Усе мужчыны, здатныя да вайны, складалі войска. Падчас бітвы войска станавілася клінам. Найбалей дазнаныя як стаялі на чале. Бітным аружжам былі: булава, каменны молат і сякера, а таксама піка і рaгаціна, якая складалася з кароткай драўлянай дзяржальні і даўгога вострага зялезіва (ляза) і ўжывалася, каб калоць, сячы і кідаць у нéпрыяцеля. Адзіным аружжам дзеля абароны быў шчыт з дрэва, або плецены з лазы.

4. Вера. Паўночныя пляменьні сваіх багоў звалі Азамі. Найважнейшым богам быў Цін, бог вайны, каторага пераробленае імя асталося ў нямецкім назове аўторку (Dіenstag — Zіnstag). У большасьці пляменьняў на пачэснае месца гэтага бога стаў Водан, або Одын, як яго называлі паўночныя Германцы. Панаваў ён такжа ў краіне памéршых: у Вальгальлі. Лучалі туды ня ўсé ўмёршыя, але выключна найлепшыя ваякі, а ўслужавалі ім боскія дзяўчаты, валькірыі. Вялікую пашану маў такжа бог Донар, або Тор, якога вольныя сяляне лічылі сваім апякуном. Як паказуець яго назоў (нямецкае Donner — гром, пярун), быў ён богам грому. Гэты рудабароды бог éзьдзіў на вазé, які цягнулі два казлы; грукат ваза — гэта гром; аружжам яго быў молат.

Апрача багоў было яшчэ шмат істот незямных ніжэйшага роду. Зьяўляліся да людзей душы памёршых, як зданьні, або страшылі іх, як ваўкалакі, значыць, як людзі ськінуўшыся ваўкамі, або ўзноў душылі іх, як таёмныя зморы. Прыязнымі да людзей былі эльфы, што прабывалі ў паветры, працавітыя карлюкі ўнутры зямлі і німфы, або русалкі у водах. Нéпрыяцелямі багоў былі злыя волаты. Да іх такжа належыла вялікая вужака, якая абвівала ўсю зямлю (Mіdgard).

Германцы верылі, што як прыдзе канец сьвету, дык узьнімецца страшэнная барацьба паміж багамі і волатамі, у якой гэтыя апошнія і згінуць. Тады згасьне сонца, зоркі зваляцца з неба, зямля ўтоне ў моры, полымя будзе шыбаць да неба.

Пасьля ўзноў зямля ўсплывéць з хваляў і ад аднае пары людзей, якія, дзякуючы сваёй празорлівасьці астануцца цэлымі, паўстане новы, шчасьлівейшы людзкі род.

Будзе створаны новы сьвет, у якім сыны Тора і Водана разам з людзьмі будуць жыць шчасьліва.

___________

Першы пэрыод.

правіць

ПЕРШЫ ПЕРЫОД

Арганізаваньне германскіх гаспадарстваў.

§ 4. Перасяленьне народаў і германскія гаспадарствы на руінах Заходняе Рымскае імпэрыі.

1. Наèзд Гуннаў і падарожнічаньне Візыготаў. Германскія пляменьні, пачаўшы ад палавіны ІІ-га вéку, стараліся перайсьці мяжу Рымскага гаспадарства. Пхаў іх да гэтага несьвядомы нахіл да перамены месца, жаданьне новых уражаньняў, а наўперад лішняя гушчыня насяленьня ў краёх, дзé яны жылі дагэнуль, і вынікаючая адгэтуль галіта.

Пад канéц ІV вéку наход няведамага дагэтуль у Эўропе народу, Гуннаў, выгнаў усходніх Германцаў: Готаў, Вандалаў, Гэпідаў і Бургундаў з іх сяліб.

Гунны былі мангольскае расы і прыйшлі, здаецца, з усходняе Азіі. Малога росту і брыдкія, яны дні і ночы прабывалі на непазорных, але трывалкіх конях. Першым германскім племем, на якое напалі Гунны, былі Остготы, што жылі ля Дняпра і Дона. У 375 г. Гунны іх зваявалі і прымусілі да саюзу з сабой. Тады заходнія Готы, Візыготы, што жылі ля Днястра; ня маючы сілы працівіцца Гуннам, пачалі рупіцца аб тым, каб ім дазволілі перайсьці за Дунай і схавацца ў Рымскіх провінцыях.

Імпэратар Валенс назначыў ім на сялібы землі ў мéжах Рымскае імпэрыі ў Мэзіі (цяперашняй Баўгарыі). Тутака, дазнаўшы шмат уціску з боку прагавітых рымскіх намесьнікаў, Візыготы паўсталі з аружжам у руках. Імпэратар Валенс пайшоў на іх з войскам, каб здушыць бунт. У 378 г. пад Адрыянополем у бітве з імі Валенс быў забіты, а Візыготы кінуліся рабаваць увесь край ажно да Царгораду. Наступнік Валенса Тэадозы Вялікі ўслышыў іх і аканчальна прымусіў асéсьці у Мэзіі.

Як памёр Тэодозы, новы гаспадар Усходняе Рымскае імпэрыі, сын яго Аркадзь, адносіўся да Візыготаў блага. Гэта прымусіла Візыготаў ізноў узяцца за аружжа, і яны з сваім маладым каралём Алярыкам на чале прайшлі пераз увесь Балканскі паўвостраў ажно да Пэлëпонэзу руйнуючы ўсё на сваёй дарозе. У пачатку ІV вéку Візыготы уварзаліся ў Італію. Слаўны камандуючы, апякун бязьлетняга заходня-рымскага імпэратара Гонорыя, Стылікон, якісь час адганяў іх. Аднак, скора Стылікон быў забіты па загаду недаверчывага і няпрыязнага да яго імпэратара. Тады кароль Алярык рынуўся ў Італію і ў 410 г. здабыў Рым. Неўзабаве Алярык памёр; яго пахавалі, часова адвёўшы ваду, у рэчышчы ракі Бусэнто, у паўднявой Італіі.

Пры наступніках Алярыка Візыготы пакінулі Італію і перабраліся ў Гальлію. Асéўшы тамака на паўднявым захадзе ад Лëары, яны ўтварылі сваё гаспадарства Візыгоцкае з сталіцаю Толёзай. Адгэтуль яны пасоваліся ўсё далей і далей і ўрэшце перайшлі за Пірэнэі. Пазьней, калі Франкі пачалі іх выціскаць з Гальліі, яны зусім перабраліся на Пірэнэйскі паўвостраў. Візыгоцкае гаспадарства на паўдня ад Пірэнэяў было ажно да 711 г. Тады прышлі з Афрыкі Арабы, зваявалі Візыготаў у бітве пад Ксэрэс дэ ля Фронтэра і сталіся гаспадарамі на Пірэнэйскм паўвостраве.

2. Вандалы. Яшчэ перад Візыготамі, пераз Гальлію перайшлі ў Гішпанію і занялі Пірэнэйскі паўвостраў Вандалы, якія сьпярша жылі паміж Эльбай і Віслай. Пражыўшы тут 20 гадоў, пад націскам Візыготаў, Вандалы, на чале з сваім каралём Гэнзэрыкам, адыйшлі ў Афрыку і залажылі там Вандальскае каралеўства, сталіцай якога сталася мéста Картаго. Гэнээрык (455) з вялікім флётам перабраўся ў Італію, здабыў Рым і дазволіў войску 14 дзён рабаваць места. Пазьней ён запанаваў на ўсім Міжызéмным моры. Пасьля яго сьмерці насталі каралі вельмі няўдалыя. Апрача таго, гаспадарства Вандалаў аслабела з прычыны ненавісьці паміж дужымі, але дзікімі германскімі наéздчыкамі і мясцовым насяленьнем, хоць спанéлым, але культурным. Дзеля гэтага Вандалы ня здолелі абараніцца, калі па загаду ўсходняга імпэратара Юстыніяна, проці іх выступіў камандуючы Бэлізар. Гаспадараньню Вандалаў у Афрыцы прышоў канец, і край гэты стаўся ўсходня-рымскаю провінцыяю.

3. Кароль Гуннаў Аттыла. Гунны, уварваўшыся ў Эўропу, некалькі дзесяткоў год жылі спакойна на землях на паўночы ад ніжняга Дунаю. Галоўным іх сéлішчам была даліна між Дунаем і яго прытокам Ціссаю. У палавіне веку вялікае множства іх кранулася на захад з каралём Аттылай на чале. У Гальліі на Каталяунскай роўнядзі (у Шампані) сустрэў іх у 451 г. рымскі камандуючы Аэцый, якому памагалі Візыготы. У гэтай бітве Аттыла, праўда, ня быў разьбіты, але і не разьбіў Аэцыя, дык дзеля гэтага быў прымушаны адыйсьці за Рэйн.

На лета Аттыла пайшоў на Італію, дзе здабыў і зруйнаваў некалькі паўночных мест. Думаў ён таксама пайсьці і на Рым, але жаўнеры яго, ня прывыкшы да гарачага і вільготнага паўднявога клімату, пачалі хварэць, дык прышлося яму пакінуць гэную думку. Вярнуўшыся за Дунай, Атыла памёр раптоўнай сьмерцяй, пасьля чэсьці. Па яго сьмерці гаспадарства Гуннаў развалілася, а паднявольныя германскія народы ськінулі з сябé іхнае ярмо.

4. Канец Заходняе імпэрыі. Прыход Гуннаў давёў Рымскую Заходнюю імпэрыю да аканчальнага ўпадку. Імпэратары, што жылі ў той час у Равэнне, пасьля сьмерці Ганорыя зусім чыста залежылі ад сваіх камандуючых, якімі Тады ўжо былі блізу выключна Германцы. Вось-жа адзін з такіх камандуючых Орэст, абвесьціўшы імпэратарам свайго бязьлéтку сына Ромула-Аўгустула, узяў у свае рукі ўвесь урад. Проці яго выступіў начальнік царскае гвардыі Одовакр, родам з германскага плямя Гэрулаў. Одовакр зваяваў Ордэста, а Ромула Аўгустула ў 476 г. прымусіў зрачыся пасаду. Тады Одовакр назваў сябé каралём Італіі і такім быў прызнаны ўсходня-рымскім імпэратарам. Гэткім вось парадкам прыйшоў канец Заходня-Рымскаму гаспадарству. Скасаваньне на Захадзе імпэратарскага тытулу было фармальным канцом істнаваньня Рымска-Заходняга гаспадарства, імпэратары ўжо даўно аддалі ўсю ўладу сваім камандуючым - Германцам, дык і зьмена, зробленая Одовакрам, нічога ў устаноўленым ладзе не зьмяніла.

5. Тэодорык Вялікі, кароль Востраготаў. Па сьмерці Аттылы у Гуннаў пачаліся спрэчкі пры дзяльні яго гаспадарства. З гэтага скарысталі Востраготы і вярнулі сабé незалежнасьць. Напярэдадні ўпадку апошняга заходня-рымскага імпэратара Ромула Аўгустула (476), уладу над Востраготамі ўзяў у свае рукі сьмéлы і ўзумелы Тэодорык. Падвучаны ўсходня-рымскім імпэратарам (Зэнонам), які баяўся сусéдзтва ваяўнічых Германцаў, Тэодорык з Мэзіі, якую пасьля Візыготаў займалі Востраготы, пайшоў на захад, манючыся заваяваць Італію. Одовакр запёрся ў Равэнне і там выдзержаваў аблогу болей, як два гады. У канцы (493) ён зрокся панаваньня над Італіяй на карысьць Тэодорыка, просячы толькі дараваць яму жыцьцё і волю. Тэодорык абяцаўся споўніць яго просьбу, але слова ня зьдзержыў і ў скорым часе загадаў забіць Одовакра. Тэодорык гаспадарыў мудра і мягка. Гаспадараньне сваё ён пашырыў і за межы Італіі, так што гаспадарства яго даходзіла да утоку Родану, сярэдняга Дунаю і Ціссы.

Любіў ён мастацтва і навукі, чароўнае работы гроб у Равэнне, дзé яго пахавалі, ё слаўнаю памяткаю стара-хрысьціянскага мастацтва.

Па сьмерці Тэодорыка (526) ўзьняліся непарадкі, з якіх карыстаў усходня-рымскі імпэратар Юстыніян. Ён (535) паслаў у Італію проці Востраготаў свайго камандуючага Бэлізара. Спачатку перамога была на старанé Бэлізара, але пасьля Востраготы вярнулі сабé ўсё, што раней былі ўтрацілі. Але калі імпэратар паставіў на чале свайго войска, сабранага найбалей з нанятых Германцаў, хітрага камандуючага Нарзэса, які па сушы прыбыў ў паўночную Італію, шчасьце пакінула Востраготаў і ў 555 г. Італія была прылучана, як провінцыя, да Ўсходня-Рымскае імпэрыі, пад назовам Ровенскага экзархату.

6. Лёнгобарды, як валадары Італіі. (568-774) Гаспадараньне Усходня-Рымскае імпэрыі ў Італіі трывала толькі 15 гадоў. У 568 г. сюды прыйшло з пад Эльбы германскае плямя Лёнгобардаў з сваім каралём Альбаінам на чале. Лёнгобарды заваявалі даліну ракі По. (адсюль пазьнейшы назоў „Лёмбардыі") і сваёй сталіцаю зрабілі места Тыцінум, назваўшы Павіяй.

Адгэтуль Лёнгобарды памалу пасоваваліся на паўдня, удоўж паўвострава Італіі, але занялі толькі яго сярэдзіну. Гэтак, прыкладам, Рым з ваколіцамі і Равэнна асталіся пры ўсходня-рымскім гаспадарстве. Балей як 200 гадоў трывала ў Італіі лёнгобардзкае гаспадараньне. У 774 г. кароль Франкаў Кароль Вялікі аканчальна зьніштожыў яго, і сам каранаваўся ў Павіі, як кароль Лёнгобардаў. Памалу з даўнейшых рымлян, Лёнгобардаў і іншых германскіх пляменьняў, што асталіся ў Італіі, стварылася італьянская нацыянальнасьць. Адгэтуль далей гутарка будзе ісьці ўжо аб Італьянцах, як асобнай нацыянальнасьці.

7. Англа-Саксоны. Англы і Саксоны спачатна жылі цяперашняй Гольштыніі і Шлезьвігу. Ад ІІІ веку яны пачалі даведавацца да Брытаніі, робячы на я разбойніцкія напады. Калі ў пачатку V вéку Рымляне вывелі з Брытаніі сва сілы, каб бараніць Італію ад барбараў, дык Брытам пачалі пагражаць жыхары Шкоцыі, Пікты і Шкоты. Брыты зьвярнуліся з просьбай падмогі да сваіх даўнейшых непрыяцеляў Англаў і Саксонаў, і тыя ахвотна згадзіліся ім памагчы. Але, выгнаўшы паўночнага непрыяцеля, абароньнікі Брытаў самі эсталіся на іх зямлі назаўсёды, як валадары краю, асабліва на паўдні і ўсходзе. З часам утварылася там сéм англа-саксонскіх каралеўстваў (heptarchіa).

Англы і Саксоны, асядаючы ў Брытаніі, у краі, дзе Рымская культура ня была так моцна ўкараніўшыся, як у другіх заходня-рымскіх провінцыях, захавалі сваю нацыянальнасьць, чаго не змаглі зрабіць Візыготы, Востраготы, Лёнгобарды і іншыя германскія народы. Гэтыя апошнія, заваёвуючы рымскае гаспадарства, гублялі свой нацыянальны характар, прымаючы мову і спосаб жыцьця зваяванага народу.

У Англа-Саксонскіх каралеўствах, дзякуючы працы сьв. Аўгустына, прысланага з Рыму, борзда пашыралася хрысьціянства. - Англа-Саксонскае духавенства слыло сваёй асьветнаю працаю і пераз сваіх місіянэраў мела ўплыў на германскія пляменьні ў Сярэдняй Эўропе.

8. Франкі. Адзіным запраўды трывалкім германскім гаспадарствам было гаспадарства Франкаў на прасторы даўнейшае Гальліі. Народ Франкаў стварыўся з заходнягерманскіх пляменьняў, якія жылі ля сярэдняга і ніжняга Рэйну. У V в. Франкі пасунуліся далей на заход і занялі паўночную Гальлію. У некалькі гадоў пасьля ўпадку заходня-Рымскага гаспадарства каралём паўночных Франкаў стаўся Клёдвіг. Быў ён з легендарнага роду караля Мэравэя, адкуль і пайшла дынастыя Мэравінгаў. Быў ён крутадушны, жорсткі, але і вельмі адважны. У Гальліі, пасьля ўпадку Ромула-Аўгустула, на вялікім прасторы паўноч і ўсход ад лёары забраў у свае рукі ўсю ўладу Рымскі намесьнік Сыагры. Клёдвіг пайшоў на яго вайной і ў 468 г. пад Суассонам зваяваў яго, а землі яго прылучыў да сваіх. У канцы V в. Клёдвіг перамог ваяўнічых Алеманаў, што асéлі на паўдні ад Майну да Альпаў, па абодвух берагох верхняга Рэйна. Алеманы ў большасьці сваёй былі прымушаны прызнаць над сабой уладу Клёдвіга. У рашучай бітвé з Алеманамі (каля м. Цюльпіх, Tolbіacum), калі шчасьце хісталася і пачало хінуцца ў бок апошніх, Клёдвіг прасіў хрысьціянскага Бога, каб яму памог, абяцаючы, што зваяваўшы свайго непрыяцеля, прыйме хрысьціянскую веру. Бітва скончылася пабéдай Клёдвіга і пасьля гэтага ён разам з некалькімі тысячамі жаўнераў ахрысьціўся у Рэймскім касьцéле (496). Прыняўшы каталіцтва, Клёдвіг прыхінуў да сябе каталіцкае гальскае насяленьне, якое на Паўдні неахвотна цярпела над сабой уладу Візыготаў, па вéры арыянаў, значыць, у яго вачох гэрэтыкаў. Урэшце, зваяваньне Візыготаў (507) забясьпечыла Клёдвігу панаваньне над усімі землямі між Лёарай і Гароннай. Клёдвіг трымаў у сваіх руках уладу 30 гадоў, за гэты час здрадай і ўбіўствамі ён паадбіраў пасады ад усіх іншых франкскіх ка ралёў і гэтак стаўся поўным і адзіным валадаром усяго францускага народу. Па сьмерці Клёдвіга ў 511 г. спадчынай па ім падзяліліся чатыры яго сыны. Яны зваявалі Турынгаў, якія жылі ў далінах верхняга Вэзэра і Саалі, і заўладалі гаспадарствам Бургундаў, якое займала прастор ад верхняе Лёары да Заходніх Альпаў і Швайцарскае Юры. У палавіне VІ вéку таксама і Баварцы, што жылі на пласкагор'і ад ракі Лéху да Інну (прытокі Дуная), лучылі ў залежнасьць ад Франкаў. У канцы VІ веку патомкі Клёдвіга былі ўжо валадарамі гаспадарства, якое раськінулася ад Пірэнэяў да Саксонскае Саалі і ажно за Інн.

Хрысьціянства ў Германцаў. Германскія плямéньні асéлі ў межах рымскага гаспадарства, прынялі хрысьціянства ад духавенства арыянскага і толькі пазьней прылучыліся да каталіцкага касьцёла. Інакш было з Франкамі, кароль якіх Клёдвіг, адразу прыняў каталіцтва. Германскім пляменьням, якія асталіся на занятых імія і найдаўжэй дзяржаліся веры сваіх продкаў, хрысьціянства прынесьлі галоўным спосабам ірляндзкія, а потым і англа-саксонскія місіянэры. Найслаўнейшым англа-саксонскім місіянэрам быў пабожны і энэргічны Вінфрыд, ці інакш Боніфацы, які дастаў назоў - "Апостала Нямеччыны". У нагароду за заслугі Папа назначыў яго біскупам, а пасьля арцыбіскупам. Сялібай яго была Магунцыя. Пад старасьць ён хацеў скончыць працу, якую пачаў у Фрызаў, яшчэ ў сваёй моладасьці, навучаючы іх хрысьціянскай веры. Ахрысьціўшы многа тысяч іx, ён быў забіты ў 755 г. людзьмі, — вернымі старым багом.

Пасьля ўпадку заходня-рымскае імпэрыі на землях яé надта борзда пачала падаць асьвета, якая ў тыя часы знаходзіла сабе прыпынак толькі сярод духавенства. Узіраючыся на прыклад Усходу, і на Захадзе пачалі закладаць манастыры. Сьв. Бэнэдыкт з Нурсіі напісаў парадак жыцьця для манахаў, якіх згуртаваў каля сябе на гарэ Монтэ Кассіно (у Італіі). Манах даваў прысягу быць паслухняным сваёй духоўнай уладзе і жыць у чысьціні і убостве. Апрача малітвы, Бэнэдыктынскія манахі павінны працаваць як фізычна, так і разумова. Асядаючы між германцамі, Бэнэдыктынцы закладалі добрыя гаспадаркі дзеля прыкладу для ўсіх, зьбіралі кнігі для сваіх бібліотэк, навучалі народ граматы і, пераховуючы рымскую культуру, шырылі яе між барбарамі.

§ 5. Усходня-Рымская або Візантыйская Імпэрыя.

1. Імпэратар Юстыніан І (527-565). У той час, калі Заходня-Рымскае Гаспадарства рухалася з прычыны напа даў на яго Германцаў, Усходняе гаспадарства пакуль што дзяржалася ў старых сваіх межах. На ўрадовыя патрэбы і на ўдзяржаньне войска, якое ўжо тады складалася з наймітаў розных народаў, шмат мéла яно багацьця з вольных ад нападаў правінцыяў у Азіі і Афрыцы. Усходнія імпэратары жылі ў Царгорадзе; дастаткам, пышнасьцю жыцьця здабывалі для сябé ў барбараў пашану, а мудрай палітыкай умелі пазбывацца грозных нéпрыяцеляў. Дазваляючы некаторым пляменьням сяліцца на Балканскім паўвостраве, борзда іх пазбываліся, ськіровуючы іх на Захад.

Пасьля ўпадку Заходняе імпэрыі ўсходнія імпэратары лічылі сябе правымі валадарамі таксама і Заходніх провінцыяў. Аднаму з іх, слаўнаму Юстыніяну І, удалося адабраць ад Германцаў і вярнуць сабé значную часьць гэных провінцый. Яго камандуючыя Бэлізар і Нарзэс парухалі гаспадарствы Вандалаў і Востраготаў і здабылі для Ўсходняе Імпэрыі Паўночную Афрыку, Італію, Сыцылію і на'т часьць Гішпаніі. За тое для імпэрыі пачала зьяўляцца небясьпечнасьць з Азіі: цар пэрскі з роду Сассанідаў, Хозроэс Вялікі нападаў на Сырыю. І толькі Юстыніяну ўдавалася адкупіцца ад яго. А нападаўшае на яго з поўначы мангольскае плямя Баўгараў, якія прыйшлі з-пад Волгі, удзержаваў сваймі пабéдамі Бэлізар.

У пачатку гаспадараньня Юстыніяна ўзьнялося проціў яго страшнае паўстаньне пад клічам: „Ніка!" — ад лëзунгу паўстанцаў. Пагрэцку „Ніка" значыць: ,перамагай". Пасьля прынятку хрысьціянства ў Рымскай імпэрыі спыніліся бітвы глядыятарскія — як гульні іх заступілі выперадкі (перамінкі) чатыра-конных вазоў. Хурманы гэткіх вазоў розьніліся адзін ад аднаго колерам сваіх тунікаў. Дык вось-жа і сярод групы глядзеньнікаў тварыліся групы „белых“, „зялёных“, „чарвоных“, „сініх" і інш. Скора гэныя групы перайшлі ў групы палітычныя. У часы Юстыніяна найвялікшую сілу малі, сінія" і "зялёныя“. "Сініх“ паддзержавала жонка Юстыніяна імпэратрыца Теодора, што была раней скакухаю. У 532 г. "Зялёныя" ў часе гульняў выступілі з скаргай на імпэратарскіх ураднікаў, а калі Юстыніян іх за гэта злаіў, выбеглі на вуліцы места і паднялі страшнае паўстаньне. Бэлізар даволі лёгка здушыў гэтае паўстаньне пры помачы войска, якое асталося верным імпэратару.

Юстыніян зьніштожыў астачы рэспубліканскіх парадкаў, якія дагэнуль захаваліся ў форме штагодніх выбараў консуляў. Хрысьціянская рупатлівасьць Юстыніяна даходзіла ажно да таго, што ён загадаў зачыніць плятонаўскую акадэмію ў Афінах, за дасьледзіны над старой грэцкай філёзофіяй і непрызнаваньне хрысьціянскае навукі. За тое ён паддзер жаваў прамысловасьць, заводзячы гадоўлю ядвабнікаў і гандаль, асяродкам якога стаўся Царгорад.

Аднак, найвялікшае значэньне маець выданьне Юстыніянам статуту, або зборніку законаў рымскага права. Вялікія рымскія юрысты здаўна слылі сваім умёньнем разьвязаваць найбольш заблытаныя праўныя пытаньні. Лічба напісаных імі кніг, пастаноў народных зборак і сэнату, імпэратарскіх дэкрэтаў і г. д. была такая вялікая, што ня было ўжо магчымасьці пазнаць іх і помніць. Дзеля выданьня вышэйспомненага зборніка Юстыніян утварыў адумысловую камісію, складзеную з найслаўнёйшых юрыстаў, пад кіраўніцтвам Трыбоніяна. Сьпярша быў выданы Кодэкс, гэта значыцца сыстэматычны ўклад розных законаў, каб судзьді, адвакаты, ураднікі і іншыя лёгка маглі знайсьці тое, што ім да якое справы было патрэбна. Артыкулы гэтага Кодэксу былі напісаны вельмі каротка, і іх не заўсёды можна было добра ўцёміць; дзеля гэтага былі ўкладзены т. зв. Дігэсты, або Пандэкты, у якіх зьмяшчаліся выпіскі з кніжак слаўных юрыстаў, як выясьнёньне Кодэксу. Урэшце, для навукі права была апрацавана кароткая кніжка-падмога пад назовам "Інстытуты" (іnstіtucіones), Усё гэта разам склала "цела" (ці інакш цэласьць) рымскага права, (Corpus juris civilis Romanі) і даўгія гады было ў Эўропе жаралом права ды яшчэ і цяпёр ёсьць асноваю юрыдычнае адукацыі.

Апрача гэтага час гаспадараньня Юстыніяна зварочуе на сябё нашую ўвагу вялікім прогрэсам у архітэктуры. Да часоў Юстыніяна хрысьціянскія сьвятыні ставіліся падобна да даўнёйшых рымскіх базылік. Гэта былі падоўжныя простакутнія будынкі; два сьцягі (рады) слупоў удаўжкі дзялілі іх на тры часьці; столь была з дрэва, а страха нахіненая на абодва бакі. У канцы сярэдняе часьці быў аўтар, а за ім паўкруглае ўглыблёньне, абсыда. Юстыніян, бяручы ўзоры з Усходу, з Взіі, завёў тую навіну, што галоўнай сярэдняй часьцю будынку сталася вялікая купала на вялізарных філярах (слупох). Такую форму дастала царква сьв. Софіі, пастаўленая ў часы Юстыніяна. Гэны будынак стаўся пазьнёй узорам новага Бізантыйскага стылю. Характэрную адзнаку яго прадстаўляюць чатыры купалы, якім пазьнёй давалі іншую форму — лягчэйшую, і якія акружалі пятую галоўную купалу. Гэткім стылем збудаваны і некаторыя лацінскія касьцёлы (сьв. Маркі ў Вэнэцыі), а цяпер так будуюцца грэцкія цэрквы.

Яшчэ пры Юстыніяне пачалі выяўляцца адзнакі пазьнейшага ўпадку славы ўсходняе Рымскае імпэрыі. На будоўлі, на збыткі імпэратарскага двара, на войны і г. д. трэба было страшэнна шмат грошай; увесь народ стагнаў ад нязвычайна цяжкіх падаткаў. Дзеля павялічаньня даходаў, імпэратар прадаваў урады, рабіў часта ў судовых справах несправядлівыя прысуды і забіраў у скарб маемасьць грамадзян. З Юстыніянам канчаецца час славы і сілы ўсходняе імпэрыі.

2. Усходняя імпэрыя пасьля Юстыніяна. Па сьмерці Юстыніяна ўсходняя. імпэрыя пачала ўпадаць. Вялікшую часьць Італіі занялі Лёнгобарды, у Гішпаніі Візыготы паськідалі імпэратарскіх ураднікаў, а Балканскі паўвостраў шмат пацярпёў ад нападаў мангольскіх пляменьняў Авараў і Баўгараў, а таксама Славянаў. Аканчальна Баўгары аселі сярод Славян між Дунаем і Балканамі. Часьць Славян пераз Балканскі паўвостраў дайшла ажно да Пэлепонэзу і тут, як рэзультат зьліцьця іх з патомкамі старавечных Грэкаў, пачаў тварыцца цяпёрашні нова-грэцкі народ.

Яшчэ больш пацярпёла ўсходняя імпэрыя ў Взіі. Хоць адзін з наступнікаў Юстыніяна, Гэраклій, адбіў напад Пэрсаў, за тое яму не ўдалося пабіць Арабаў, якія скора і ўжо назаўсёды захапілі ў сваё рукі Сырыю, Эгіпет, Афрыку і астравы -- Кіпр і Родос, а навет некалькі гадоў аблягалі Царгорад, які ўдалося абараніць толькі дзякуючы так-званаму ,грэцкаму агню“. Агонь“ гэны быў мешанінаю, выдуманаю грэкам Кальлінікосам, якая гарэла ў вадзе. У цяжкой барацьбе губляла ўсходняя імпэрыя свае провінцыі; аднак-жа, ня гледзячы на гэткія ўдары, ад аканчальнага ўпадку баранілася йшчэ даўгі час. За гэты час рымскі характар яе счэз зусім; сярод рознапляменнага насяленьня здабыў перавагу грэцкі дух. Грэцкая мова заняла месца ўрадовай царква, мастацтва, літэратура - зрабіліся грэцкімі; уканцы, Ўсходняя імпэрыя з рымскае сталася грэцкай, бізантыйскай. Умацаваў яе, зрэформаваў і абараніў ад штораз глыбей пранікаўшых у яе чужацкіх наездаў імп. Леў ІІІ з новае Ізаўрыйскае дынастыі. Трэба агульна сказаць, што гаспадарства крапчэла і станавілася магутнай сілаю). калі на чале яго быў разумны і энэргічны монарх.

3. Становішча царквы ў усходняй імпэрыі. Унутраныя адносіны, а ў тэй лічбе і царкоўныя ў свой час шмат прычыніліся да ўпадку ўсходняе імпэрыі. З прычыны таго, што ня было ўстаноўленага парадку наступніцтва імпэратарскага пасаду, часта здараліся палацовыя рэволюцыі: аднаго імпэратара ськідалі і на яго месца ўзвадзілі яго супраціўніка. Япрача таго, прычынаю забурэньняў бывалі і споркі рэлігійныя. Усходнія імпэратары лічылі царкву ўстановаю гаспадарственаю, сябе-ж--яе начальнікамі, а Царгорадзкіх (Канстантынопольскіх) патрыархаў--сваймі прыдворнымі біску памі. Даўнейшая ахвота Грэкаў да філёзофіі цяпер перайшла на тэолёгію, і з гэтага паўсталі розныя рэлігійныя кірункі і гэрэзі, якія знаходзілі многа спагаднікаў. А як імпэратары, лічачы сябе начальнікамі царквы, выступалі проці гэрэзіяў, дык паўставаўшыя сэкты набіраліся палітычнага характару і падымалі барацьбу з уціскаўшымі іх імпэратарамі. Узьнімалася бязупыннае ўнутранае ходаньне і непарадкі. Найбольш вострае ходаньне ішло за абразы (абразаборства). Імп. Леў ІІ, каб спыніць лішне пашыранае на Ўсходзе пакланеньне абразом і фігурам сьвятых, загадаў іх зьніштажаць. Часьць духавенства, асабліва манахі, і народ супрацівіліся гэтаму. Узноў-жа Леў II ня ўступаў і непарадкі спыняў (суймаў) аружнаю сілаю. Толькі цераз 100 гадоў (787) імпэратрыца Ірэна вярнула волю ў справе шанаваньня абразоў, а скліканы пры ёй Сабор растлумачыў, як належыць шанаваць абразы. АИбразаборства ўзмацавала рашчапеньне між цэрквамі—заходняй і ўсходняй. На захадзе пашана абразоў захавалася, ня гледзячы на забарону, і духавенства перастала прызнаваць усходніх імпэратараў, уважаючы іх за гэрэтыкаў ды пачало шукаць апекі ў каралёў Франкаў.

§ 6. Магамэт і пашырэньне ісьляму.

1. Жыцьцё і навука Магамэта. У той час, калі хрысьціянства ўзмацавалася на ўсім прасторы даўнейшага рымскага гаспадарства, з Усходу пераступілі яго межы Арабы, што прызнавалі навуку Магамэта і агнём і мячом стараліся прымусіць хрысьціян прыняць новую веру. Гэта новая навука паўстала ў Арабіі. Гэты вялізарны паўвостраў, роўны трэцяй часьці Эўропы, мае ў б0 разоў менш насяленьня, чымся мае Эўропа. Уся сярэдзіна яго — гэта вялізарная неўраджайная пяшчаная пустыня з дзе-ня-дзе параськіданымі зрэдка оазісамі. На гэтых прасторах з даўных часоў жылі Бэдуіны, праводзячы тут сваё пастырскае і разбойніцкае жыцьцё. Адзіным іх багацьцем быў вярблюд—,карабель лустыні“. Толькі на ўзьбярэжжах знаходзяцца вузкія ўраджайныя палосы з гарадамі і аселым насяленьнем. У вадным з такіх мест, званым Мэкка, у палавіне VI веку радзіўся Магамэт. Як падрос, дык стаўся купцом і дзеля гандлю часта адбываў падарожы. У гэных падарожах Магамэт пазнаёміўся з хрысьціянскай і жыдоўскай верамі, ды рознымі галінамі паганства, якіх дзяржаліся яго землякі. Думаў ён многа, якая вёра лепшая, і ўрэшце, не здаволіўшыся ніводнай, пастанавіў закласьці зусім новую веру. Як сам казаў, да яго зьявіўся арханел Гаўрыіл, пасол ад Бога і пасуліў яму, каб сваім земляком пераказаў праўдзівую боскую на вуку. Сьпярша ўдалося яму прыдбаць сабе некалькі спагаднікаў з блізкіх сваякоў, а пасьля прылучыліся да яго і іншыя, асабліва людзі бедныя і нявольнікі. Дзеля таго, што Магамэта перасьледавалі багатыя і з уплывам людзі, ён уцёк у 622 г. З Мэккі ў Мэдыну. Гэтый уцекі яго завуцца Гэджра і магамэтане ад яе пачынаюць свой лік часу (эру). У Мэдыне Магамэт прыдбаў гэтулькі спагаднікаў, што ў скорым часе стаўся валадаром места. Шмат казаў ён сваім таварышам аб тым, якое шчасьце на тым сьвеце жджэ кожнага, хто згіне ў барацьбé за вéру і гэтым прабуджаў у іх нязвычайную ваяўнічасьць. Цераз восем гадоў Магамэт пе рамог сваіх праціўнікаў у Мэкцы і прымусіў іх прыняць новую рэлігію; пасьля бязупынна працаваў дзеля пашырэньня сваé навукі. Памёр у Мэдыне 632 г.

Навука Магамэта, як божае абвяшчэньне, завецца Ісьлям. Яго верныя былі названы "мосьлеміны", адкуль пайшоў назоў „мусульмане“. Кніга, у якой выкладзена навука Магамэта, называецца Коран. Галоўны артыкул веры яго ёсьць - "Няма іншага Бога, апрача Бога Альляха, а Магамэт прарок яго". Альлях ужо наперад прысудзіў, хто з людзей здабудзе праўдзівую веру і вéчнае спасеньне, і хто будзе ў бязьвер'і, і будзе засуджаны на вéчныя мукі. Хто аддасьць жыцьцё ў барацьбе за Ісьлям, або каго Бог адзначыць асабліваю ласкаю, той дасягне райскае раскошы. А няверныя засуджаны на вéчны пякельны агонь. Да рэлігійных абавязкаў належаць абмываньне, пасты, дарэньне бедных, малітвы і, прынамся адзін раз у жыцьці, подарожа у Мэкку. Апрача таго, барацьба з нявернымі найвялікшая заслуга веры Магамэта. Магамэта не сьмерцяй пагарджалі, бо, паводле іх веры, Альлях кожнаму спрадвеку празначае яго лёс (фаталізм).

2. Пашырэньне навукі Магамэта і заваяваньні Арабаў. Наступнікі Магамэта, каліфы, былі сьвецкімі і разам духоўнымі валадарамі Арабаў і мéлі сваю сталіцу ў Мэдыне. Арабская сіла нязвычайна ўзрасла за часоў Омара. Ён-жа на чале свайго ваяўнічага войска заваяваў фэніцыю, Палестыну, Сырыю і Пэрсію; гэтак гаспадараньне Арабаў і навука Магамэта пашырыліся ў Азіі, ажно за Оксус і Як-сартэс (цяпер рэкі: Сыр-Дар'я і Аму-Дар'я) і дасягнулі да Індыі. Камандуючы яго Амру здабыў Эгіпэт, які належыў да ўсходня-рымскае імпэрыі; там з арабскага табару пад Мемфісам паўстала вялікае места Каір. Народ у заваяваных краёх скора прызнаваў уладу Арабаў, бо Арабы не мяшаліся да яго ўнутраннага жыцьця, ані да спраў веры, ані да судоў, а вымагалі толькі платы падаткаў, каторыя, агулам кажучы, былі шмат меншыя, як за гаспадараньня Бізантыі. Пераможцы Арабы ў заваяваных краёх былі войскам і ніякіх падаткаў не плацілі. Пры чацьвертым наступніку Магамэта, Алі, Магамэтане падзяліліся на дзьве рэлігійныя групы: Шыітаў (г. зн. няверныя, адступныя) і Суннітаў. Сунніты[1], апрача Корану, за сьвятую кнігу прызналі такжа і Сунну, у якой апісывалася жыцьцё Магамэта. Шыіты, цяперашнія Пэрсы, Сунну адкінулі. На іх бок стаў сам каліф Алі. Тады проці яго паўстаў намесьнік Сырыі Моавія, родам з Оммаядаў, заняў каліфат і сталіцу перанёс у Дамаск. Пры каліфах з гэтага роду Арабы прыдбалі сабé паўночнае ўзьбярэжжа Афрыкі, а таксама астравы Родос, Кіпр, Сыцылію, Сардынію і Корсіку (у паўдзённа-заходняй Эўропе іх называлі Сарацынамі). Два разы яны здабывалі Царгорад. Аднак, з гэтым местам не далі рады. У 711 г. намесьнік Афрыкі Муза паслаў у Гішпанію свайго камандуючага Тарыка, каб заваяваць гаспадарства Візыготаў. Тарык заняў скалістае ўзгор'е, дзé з яго табору з часам паўстала места Гібралтар (Gebel-al-Tarіk). У Візыготаў ня было згоды і сьмелым іх непрыяцелям гэта шмат палягчыла пабéду над імі. Усё-ж кароль Родэрык пасьпяшыў з сваім войскам насупроць непрыяцеляў; пад Ксэрэс дэ ля фронтэра адбылася крывавая бітва, у якой Візыготы былі разьбіты, а кароль іх згінуў бяз весьці. Тады Муза прыступіў да аканчальнага заваяваньня краю. Толькі жменька Візыготаў знайшла прыпынак у паўночна-заходняй часьці Пірэнэйскага паўвострава, у гарах Астурыі, дзе і баранілі сваю незалежнасьць. Арабы, пазьней празваныя Маўрамі, перайшлі за Пірэнэйскія горы і ўварваліся ў край Франкаў. Кароль Мартэль перамог іх паміж местамі Тур і Паўт'е (732) і прымусіў адыйсьці за Пірэнэі.

У 750 г. ўзьнялося паўстаньне проціў Оммаядаў; Абуль-Аббас, сваяк Магамэта, захапіў уладу і заснаваў такім парадкам новую дынастыю - Аббасыдаў. Абуль-Аббас загадаў пазабіваць усіх князёў з роду Оммаядаў. Астаўся жывым толькі адзін Абдэр-Рахман, дзякуючы верным Бэдуінам з пустыні, - пры помачы каторых перабраўся ў Гішпанію, дзé і заснаваў незалежны ад Аббасыдаў каліфат з сталіцай Кордовай. Аббасыды сваю сталіцу перанесьлі з Дамаску ў Багдад, недалёка ад руін Бабілёну.

3. Арабская культура. Гішпанскі каліфат скора стаўся магутным і вельмі культурным. Земляробства, гандаль, промыслы, асабліва-ж выраб шоўку, аружжа і скуры, стаялі надта высака, аднолькава з высака разьвітай навукаю і мастацтвам. Вадаправоды перавярнулі голую пустыню ў бага тыя месты, а многія дарогі і масты давалі магчымасьць. разьвівацца гандлю. У вялікіх мястох, поўных пышных палацаў, было многа школ і кніжніц. Галоўнымі творамі архітэктуры былі мэчэты. Найслаўнейшы мэчэт з тысячаю калён (слупоў) быў у сталічным мéсьце Кордове, а з палацаў на увесь сьвет славілася Альгамбра ў Гранадзе (Маўрытанскі стыль). З прычыны забароны Магамэта выабражаць фігуры людзей, плястычнае мастацтва мéла ў драбаў апрычоны характар. Адзінай тэмай у малярстве і разьбе былі фантастычныя лініі або расьцінныя матывы, якімі прыбіралі будоўлі. Яны называліся арабэскамі і перамéшаваліся з арабскімі надпісамі — выняткамі Корану.

Другі Каліфат, якога сталіцай, ад часу Аббассідаў, быў Багдад, дайшоў найвялікшага разьвіцьця пры Каліфе Гарун-аль-Рашыдзе. І тут таксама цьвіў гандаль і промыслы; з мастацтва — поэзія і архітэктура, з навук — матэматыка, астрономія і хімія. Эўропэйцы ад Арабаў узялі арабскія цыфры; Арабскія-ж лекары на працягу ўсяго сярэднявечча мéлі ўсюды заслужоную павагу. Аднак, скора пасьля сьмерці Гаруналь-Рашыда гаспадарства пачало хінуцца да ўпадку; намесьнікі здабывалі сабé незалежнасьць, а блізу ўсéнька Азія падпала пад уладу Сэльджукаў, малакультурнага турэцкага плямя з Турану, якое прыняло навуку Магамэта.

Апрача гэтых двух былі яшчэ каліфаты: Эгіпецкі з дынастыяю Фатымідаў, празваных так ад імя дачкі Магамэта Фатымы, і Гасéнскі (ад мéста Гасны ў Кабулістане). У часы магутнасьці гэнага каліфату (за Махмуда ІІІ ў XІ в.) жыў там слаўны лекар Авіцэнна і поэта Фірдусі, які напісаў сусьветнае славы поэму "Шах Намэ"-каралеўская кніга, што апявала барацьбу Туранцаў з Іранам (гэроі: Ростэм і Зораб). Пэрсія уславілася фантастычнымі апавяданьнямі, да якіх належыць вéдамы зборнік апаваданьняў "Тысяча і аднаé ночы".

§ 7. Апошнія Мэравінгі. Магутнасьць Қаралінгаў.

1. Канец Мэравінгаў. Дзеля таго, што ў зямлі Франкаў укараніўся звычай дзяльні гаспадарства па сьмерці кожнага гаспадара, тамака ўжо ад часу Клёдвіга ўзьнімаліся крывавыя ходаньні за пасад. Каралеўская ўлада ўсё больш і больш губляла свой аўторытэт, а на каралеўскім пасадзе засядалі часта гаспадары-бязьлеткі, ня здольныя да сур'ёзнага кіраваньня гаспадарственымі справамі. З гэтага вышла тое, што запраўдная гаспадарственая ўлада памалу зусім перайшла ў рукі галоўнага каралеўскага ўрадніка, які называўся маршалкам двара, мажордомам. У Аўстразыі (у паўночнаўсходняй часьці гаспадарства Франкаў) у VІІ в. становіш маршалка апынулася ў руках магутнага роду Пэпіна з Гэрысталю і пераходзіла ад аднаго з сябраў гэтага роду да другога. Наступнік Пэпіна Гэрыстальскага, яго ўнук, Пэпін Малодшы, захапіў у свае рукі ўладу таксама і ў другой, заходняй часьці гаспадарства: у Нэўстрыі. Найбольш узмацаваў уладу Мажордомаў яго сын Кароль Мартэль (Молат) (714—741), які меў уладу ужо над усім гаспадарствам Франкаў. У 732 г. Кароль Мартэль у бітве паміж местамі Тур і Пуат'е (у Гальліі) пабіў вялікае арабскае войска, гэткім парадкам засланіў заходняе хрысьціянства ад ярма ісьляму ды на будучыню вельмі ўмацаваў уладу свайго роду, празванага ад яго імя Каралінгамі.

2. Пэпін Малы. Пэпін (пазьней у XІ в. фальшыва празваны Малым), сын Караля Мартэля, да рэшты зьніштожыў і без таго толькі выабражаную каралеўскую ўладу Мэравінгаў. Пэпін паслаў у Рым да Папы пасольства з пытаньнем, хто павінен быць каралём: ці той, хто толькі на словах лічыцца каралём і на дзéле астаéцца бязьдзéяльным, ці той, на чыіх плячох ляжыць увесь цяжар улады. Папа адказаў, што карона належыць Пэпіну, і ў 751 г. Франкі абвясьцілі яго каралём, а спусьціўшы некалькі гадоў Пэпін дастаў памазаньне на каралеўства ад папы Сьцяпана ІІ. Апошняга прадстаўніка старое дынастыі засадзілі ў манастыр. Скора Пэпін аддзякаваў Папе за яго ласку. У той час Лёнгобарды стараліся здабыць апошнія ў Італіі бізантыйскія гарады: Равэнну, Рым, Неаполь. Дзеля таго, што бізантыйскі імпэратар зусім ня выступіў проціў Лёнгобардаў, Рым быў у небясьпечнасьці. У гэтай справе Папа зьвярнуўся да караля Франкаў з просьбай помачы. Пэпін два разы пераходзіў з войскам пераз Альпы, проці Лёнгобардаў. Вызволеныя краі, як Рым з ваколіцамі і край ад Равэнны да Анконы, Пэпін, згодна з раней дадзенай абяцанкай, аддаў Папе Сьцяпану ІІ, як бацькаўшчыну сьв. Пётры (754). Была гэта першая завязь царкоўнага гаспадарства і сьвецкае ўлады папаў. Пасьлéй утварылася легенда, што ўжо Константын В. падарыў Папе ўсю Італію, і навет усю заходнюю імпэрыю.

Памёр Пэпін у 768 г., пакідаючы гаспадарства, двом сваім сыном, Каралю і Карляману.

3. Кароль Вялікі (768 - 814). a) Войны Караля. Ужо пераз два гады па сьмерці Пэпіна памёр таксама і Карляман, і тады Кароль узяў у свае рукі ўладу над усім гаспадарствам Франкаў. Гаспадараньне яго было поўна войнаў, якія пашырылі межы гаспадарства на ўсе бакі.

Дзеля таго, што Кароль Лёнгобардаў Дэзыдэр нападаў на папу, Кароль з войскам двойчы пераходзіў пераз Альпы. Доўга ён аблягаў Дэзыдэра ў ягонай сталіцы Павіі і ў канцы прымусіў здацца (774). Тады Кароль ськінуў яго з пасаду і Каралём Лёнгобардаў абвесьціў сябе.

Дужа грозныя і даўгія войны вёў Кароль з Саксонамі. Скончыліся яны на пачатку ІX в. - пераз 30 гадоў - поўным зваяваньнем Саксонаў. Плямя Саксонаў, адважнае і ваяўнічае, вернае багом сваіх продкаў, жыло на абапал вэзэра, на ўсход аж да Саалі, Эльбы і Эйдэры. На захадзе Саксоны ня мéлі прыродных мéжаў, якія-б іх засланялі ад Франкаў. Падчас першага паходу на Саксонаў, Кароль парухаў Ірмінсуль (слуп Ірміна, бога вайны) народную сьвятасьць Саксонаў, і, каб удзержаваць іх у паслухнянасьці, залажыў крэпасьць Эрэсбург. Аднак, яму прыходзілася яшчэ ня раз выступаць проціў Саксонаў, каб зусім іх заваяваць. Калі Кароль дайшоў да перакананьня, што ўжо зваяваў іх зусім, дык ён загадаў, каб Саксоны памагалі яму ў барацьбе з жыўшымі за Эльбай Славянамі. Аднак, Саксоны ня толькі не памаглі яму, а самі напалі на пераходзіўшае пераз іх землі войска Караля і разьбілі яго. Тады кароль, каб памсьціцца над імі, сабраў свае сілы і разьбіў Саксонаў, каторыя былі прымушаны аддаць яму ў палон 4500 вінавайцаў таго нападу на войскі Караля. Усіх іх Кароль загадаў пазабіваць (782). Апрача гэтага, Кароль яшчэ некалькі разоў пабіў Саксонаў і давёў іх да таго, што адзін з найслаўнейшых іх правадыроў, Відукінд, самахоць пакарыўся яму і прыняў хрэст. Але яшчэ доўга трывалі войны і зусім спыніліся толькі тады, калі ўвесь народ Саксонаў прызнаў над сабой уладу Франкаў і аканчальна прыняў хрысьціянства. Дзеля пашырэньня і ўмацаваньня хрысьціянскае веры ў заваяваных краёх, Кароль заклаў біскупствы ў Брэмэне, Манастыры, Падерборне.

У 788 г. Кароль пайшоў за Пірэнэі проці Арабаў, што гаспадарылі ў Гішпаніі і заняў іх край ажно да ракі збро. Але падчас павароту сустрэла яго няшчасьце. Баскі, што жылі ў гарах, прытаіўшыся ў Ронсэвальскай даліне, напалі на ар'ергард Франкскага войска і страшэнна яго разьбілі. Згінуў тады граф Рутлянд, або Ролянд, адзін з найслаўнейшых ваякоў Караля.

З прычыны таго, што баварскі Князь Тассілё хацеў ськінуць з сябе найвышэйшую ўладу Франкаў, Кароль пабіў яго, забраў яго князьства і прылучыў да свайго гаспадарства (788).

Далейшымі сваймі войнамі з Аварамі, што аселі на ўсходзе ад Бавараў, з Славянамі, суседзямі Саксонаў і Данчанамі, Кароль так пашырыў свае межы, што яны цягнуліся ад ракі Эбро да Эльбы і Раабы (прыток Дунаю) і ад Гарыгляно (у Італіі) да Эйдэру на поўначы.

b) Кароль становіцца рымскім імпэратарам. Спаўняючы просьбу папы Лявона ІІІ, якому гразілі непрыяцелі, Кароль у 800 г. пайшоў у Рым. Прыход яго войска памог папе перамагчы сваіх непрыяцеляў. За гэта папа Лявон ІІІ аддзякаваў каралю гэтак. У дзень Божага Нараджэньня, калі Кароль прыбыў у Касьцёл св. Пётры, папа ўзлажыў на яго галаву імпэратарскую карону, а ўвесь сабраны народ прывітаў Кароля, як рымскага імпэратара. Гэтак уваскросла заходня-рымская імпэрыя. Кароль, абвяшчаючы сябé апякуном усіх хрысьціян-каталікоў, стаўся запраўды найвышэйшаю духоўнаю уладаю.

с) Унутранае ўпраўленьне Караля Вялікага. Яшчэ ў часы Мэравінгаў усё гаспадарства з боку адміністрацыйнага было падзелена на округі (паветы), на чале якіх стаялі ўраднікі, назначаныя каралём і называныя „графамі“, округ-жа. зваўся „графствам“. У ўзьмежных графствах, званых "Мaтрхіі“ або „Маркі"[2], якія мяжавалі з варожымі народамі і заўсёды павінны былі быць гатовы да вайны, найвышэйшай уладай і ваяводай на вайне быў Маркграф. Дзеля нагляду над дзейнасьцямі гаспадарственых ураднікаў, Кароль устанавіў т. зв. Каралеўскіх пасланцоў, або зэнд-графаў (missi dominiki); яны, з даручэньня Караля, аб'яжджалі графствы і наводзілі тамака парадак. Граф ня толькі спаўняў каралеўскія загады і зьбіраў падаткі, але таксама быў старшынёю суду. У звычайных справах судзіў сам народ. Што шэсьць тыдняў, а пазьней тройчы ў год, зьбіраліся сталыя мужчыны кожнага сотніцтва, на якія дзяліўся вокруг, і судзілі вінаватых. Аканчальны прысуд пастанаўлялі сямёра выбраных сяброў воласьці, так званыя лаўнікі (шэффэны). Найвышэйшы суд быў пры каралеўскім двары; там дворны граф, палятын, або пфальцграф падаваў Каралю скаргі і часта сам заступаў Караля на судзé. Пры двары вялікае значэньне маў галоўны капэлян, звычайна адзін з біскупаў, або апатаў, начальнік каралеўскае канцэлярыі, канцлер.

Таксама і правадаўства спачатку было ў руках народу. Што год усé вольныя мужчыны з аружжам у руках зыходзіліся на так званым Марсавым полі і пастанаўлялі аб вайне і міры і ўсякіх іншых пытаньнях агульнага значэньня. Гэтак было яшчэ ў часы Клёдвіга. У мéру росту гаспадарства, для бяднейшых грамадзян сталася гэта немагчымым, і дзеля гэтага перасталі адбывацца зборкі на Марсавых палёх. У часы Караля толькі заслужоныя перад гаспадарствам асобы і бага тыя грамадзяне зьбіраліся на так званых Маёвых палёх, каб там пад кіраўніцтвам караля радзіцца аб важнейшых справах. Там абвяшчалі каралеўскія загады, капітуляры (назоў ад падзелу на разьдзéлы, палацінску: capіta), з якіх тварылася агульнае каралеўскае права, абавязуючае ўва ўсім гаспадарстве побач з даўнейшым мясцовым правам (саліцкім, баварскім, саксонскім і г. д.).

Кароль горача памагаў навуцы і мастацтву. Дзякуючы яго рупнасьці, былі сабраны даўнейшыя песьні аб героях. Кароль-жа загадаў укласьці нямецкую граматыку, даў месяцам нямецкія назовы; ставіў палацы і касьцёлы. Пры сваім двары заклаў прыкладную школу, кіраўніком якое быў вучоны Алькуін з Англіі.

Памёр Кароль у 814 г., пасьля 46-годняга гаспадараньня, у Аквізгране, дзе найахватней прабываў дзеля мінэральных купальняў.

___________

Другі пэрыод.

правіць

ДРУГІ ПЕРЫОД.

§ 8. Канец Каралінгаў і пачатак Фэодалізму.

1. Людвік Пабожны і падзел гаспадарства. Незадоўга да свае сьмерці Кароль Вялікі назначыў свайго сына Людвіка (дзеля спачуцьця церькве далі яму прозьвішча Пабожнага) за свайго супрацаўніка і наступніка пасаду. Аднак, новы гэты валадар ня меў даволі моцнага характару, патрэбнага дзеля кіраваньня такім вялізарным гаспадарствам. Родныя сыны яго - Лётар, Пэпін і Людвік часта паўставалі проці бацькі, каторы хацеў зьменшыць іх надзелы на карысьць наймалодшага свайго сына ад другое жонкі Караля, празванага пазьней Лысым. У бітвé з сынамі пад Кальмарам, на „полі фальшу“ (Lügenfeld) яго ўласныя прыхільнікі пакінулі яго, і ён часова навет быў утраціў свой пасад. Памёр (840) у часе паходу проці сына Людвіка.

Пасьля сьмерці Людвіка Пабожнага паміж трыма сынамі, якія перажылі яго: Лётарам, Людвікам, празваным Нямецкім, і Каралём Лысым узьнялася вайна за спадчыну па бацьку, бо лётар, як первародны сын, жадаў захапіць адзін усю бацькаву ўладу. У 843 г. ў Вэрдэне была зроблена паміж імі ўмова, паводле якое ўсё гаспадарства дзялілася на тры часьці: Лётар дастаў прастор ламіж Скальдай, Мозай, Саонай і Ронай з аднаго боку і Рэйнам з другога, а такжа Італію разам з тытулам заходня-рымскага êмпэратара. Людвік Нямецкі дастаў нямецкія землі на ўсход ад Рэйну — усходнюю часьць Франкскага гаспадарства; на долю Караля Лысага выпалі землі на заход ад земляў Лётара, значыць, заходняя часьць Франкскага гаспадарства.

Падзел гэты даў пачатак цяперашняй Францыі, Нямеччыне і Італіі. Часьць земляў Лётара пазьней дастала назоў Лётарынгіі.

2. Апошнія Каралінгі. З трох лініяў Каралінгаў наўпéрад вымер дом Лётара (875). Яшчэ перад гэтым, у 870 г., Кароль Лысы і Людвік Нямецкі, змовіўшыся ў Мээрсэне, падзяліліся паўночнай палавінаю яго гаспадарства так, што край на правым беразе верхняга Мозэля і Мозы быў прылучаны да ўсходняга Франкскага гаспадарства, а край на лéвым беразе - да заходняга. У паўдзённай палавіне ўтварыліся князьствы: Верхняя Бургундыя, наабапал Швайцарскае Юры, Дольная Бургундыя — між Ронай і заходнімі Альпамі, ды Італія, дзе зьявіліся мясцовыя незалежныя князі.

Заходняе і ўсходняе гаспадарствы Франкаў у ІX в. шмат дазналі бяды. Норманы з Скандынавіі і Даніі ў сваіх сьмéлых марскіх разбойніцкіх экспэдыцыях пустошылі ўзьбярэжжы Франкскага гаспадарства, а на'т на лёгкіх сваіх чоўнах прабіраліся па вялікіх рэках ажно ў глыб краю. Гэткім парадкам яны зруйнавалі Гамбург і Парыж. У вапошніх гадох гаспадараньня Людвіка Нямéцкага зьявіўся новы страшны непрыяцель. Гэта былі- Угры, або Мадзяры, народ мангольскае расы, сва Гуннам і варам, яны некалі жылі паміж Волгай і Донам. Пад канец ІX в. ваявода іх, Арпад, прывёў іх у нізіну Панноніі, ля сярэдняга Дунаю, дзе яны і асéлі ды адгэнуль рабілі свае дзікія разбойніцкія наезды на ўсходнія часьці Франкскага гаспадарства, страшэнна руйнуючы яго.

Ані Людвік Нямецкі, ані Кароль Лысы ня мелі сілы абараніцца ад гэтых грабéжнікаў. У часы гаспадараньня сына Людвіка Нямéцкага, Караля ІІІ Таўстога (876—887) яшчэ раз, хоць на кароткі час, блізу ўсё гаспадарства Караля Вялікага апынулася пад уладаю аднаго гаспадара. Але новы монарх ня ўмеў злучыць сілы сваіх народаў дзеля абароны ад наездчыкаў. З гэтай прычыны адарвалася ад яго. і ўзяла сабе іншага караля сьпярша заходняя часьць гаспадарства, а скора (887) ён утраціў уладу і ў усходняй, дзе гукнулі на пасад яго пляменьніка, ваяўнічага Арнульфу (887—899), які пад Лёвэн (891) разьбіў Норманаў. Арнульфа памёр пасьля 12-цëх гадоў гаспадараньня, пакінуўшы сваё гаспадарства бязьлéтняму сыну свайму Людвіку (900-911). Пры апошнім у роўнай меры пагражалі існаваньню гаспадарства з аднаго боку унутраныя сваркі паміж князямі, другога — Угры, якія даходзілі ажно да Рэйну. Гэтак, Нямеччына апынулася ў вельмі цяжкім палажэньні, калі ў 911 годзе памёр Людвік Дзіця, апошні валадар усходняе часьці Франкскага гаспадарства з роду Каралінгаў.

У заходняй часьці гаспадарства пасьля Караля Таўстога стаў гаспадаром адважны Одо (Eudes) граф Парыжу, абароньнік гэтага места ад Норманаў. Тут блізу сто гадоў ішла барацьба паміж нявымершымі яшчэ патомкамі роду Каралінгаў і вельмі ўзмацаваўшыміся князямі Францыі, як называлі патомкаў Робэрта, брата Ода. Урэшце, у 987 годзе каралеўскі тытул перайшоў да ўнука Робэрта, Гуго Капэта. Ад гэтае дынастыі Капэтынгаў пачынаецца гісторыя ўласьцівае Францыі. Побач з ёю было асобнае гаспадарства Бургундыі паміж Ронаю і Альпамі (гл. § 14).

3. Узрост улады папаў і разьдзел Царквы. Разам з тым, як слабела ўлада імпэратараў, на Заходзе ўсё болей узрастала значэньне папаў. У часе барацьбы за абразы (асразаборства) папы зусім вызваліліся ад улады бізантыйскіх імпэратараў, а пасьля, паддзержуючы Каралінгаў, стаРаліся ўзяць у свае рукі найвышэйшую ўладу над Царквою. Кароль Вялікі яшчэ мяшаўся ў справы Царквы, лічачы сябé галавой і гаспадарства і Царквы. Але яго наступнікі былі ужо слабейшыя, і Царква выходзіла з-пад іх улады. Мала гэтага: карыстаючыся рознымі акалічнасьцямі, папы самі сталіся валадарамі царкоўнага гаспадарства, даводзячы пры гэтым, што сваю сьвецкую ўладу яны дасталі не прыпадкам, а што яна здаўна ім па праву належыць. Каля 850 году былі сабраны ў адно дакумэнты аб правох папаў на сьвецкую ўладу, вéдамыя пад назовам Ізыдаравых дэкрэталіяў. Пазьней было даведзена, што гэныя дакумэнты былі падроблены. Між імі быў таксама падроблены акт дару імпэратарам Константынам папе Сыльвэстру І места Рыму; у гэным акце было напісана, што імпэратар пакінуў Рым дзеля таго, каб аддаць яго папе. З гэтага павінна было вынікаць, што сьвецкая ўлада папаў пачынаецца не ад Пэпіна, а сягае часоў Константына Вялікага.

Вельмі падняў значэньне папéства папа Мікалай І (838—867), чалавек вельмі энэргічны, каторы выступаў як пасярэднік у барацьбé Каралінгаў між сабой і здолеў угрунтаваць сваю ўладу на усéнькім Заходзе. Але гэтае ўлады ня прызнаў Усход і з таго часу ўласьціва пачынаецца падзел Царквы на заходнюю і ўсходнюю. Беспасярэдняй прычэпкаю падзелу было тое, што бізантыйскі імпэратар Міхал ІІІ ськінуу константынопальскага патрыарха Ігната і назначыў на яго месца Фоцыя. Фоцый паслаў да папы Мікалая І паслоў, заклікаючы яго на сабор. Папа сабраў біскупаў у Рыме на сынод адказаў фоцыю, што не прызнае яго за патрыарха, ды навет пастрашыў, што пракляне яго, калі той не адмовіцца ад свайго становішча. У вадказ на гэта фоцый на скліканым ім саборы ў Константынопалі абвінаваціў заходнюю Царкву ў гэрэзі з прычыны навучаньня, што Сьвяты Дух паходзіць не ад Айца, а ад Айца і Сына (Fіlіoque), ды сам кінуў на папу пракляцьце (867). Фоцый скора пасьля гэтага быў ськінуты з патрыаршага пасаду, аднак, адзінасьці цэркваў вярнуць ужо не ўдалося. На ўсхоДзе ўсé вельмі няпрыязна глядзелі на ўзрастаньне сілы і аўторытэту папаў. За папы Лявона ІX патрыарх Міхал Цэрулярый пачаў ізноў узводзіць на рымскую царкву тыя віны, якія ёй закідаў Фоцый. Тады, у 1054 годзе, папéскія легаты пакінулі Константынопаль, пракляўшы патрыарха, каторы ў свой чарод пракляў папу і ўсю рымскую царкву. З таго часу настаé ўжо аканчальны падзéл Царквы на рымскую і грэцкую. Падзéл гэты, апрача дагматычных спорак і споркі за пяршынство папаў і патрыархаў, мéў у сваёй аснове перш за ўсё тыя асаблівасьці, якія здаўна розьнілі сьвет грэцкі і рымскі.

4. Фэодальны лад. Пачатак феодалізму сягае часоў Мэравінгаў. Германцы, асядаючы ў рымскіх провінцыях, забіралі сабé, як здабычу, часьць зямлі мясцовага насяленьня (Одоакр і Востраготы траціну; Альбоін, Бургунды і Візыготы - дзьве траціны, Вандалы - усё найлепшае). Адны толькі Франкі ў Гальліі здаволіліся скарбовымі землямі. Новыя валадары дзялілі тыя землі між сабой; ваякі, што дасталі зямлю, называлі сябé leudes, людзі (вольныя), а надзелы іх называліся allodіa. З часам, дзякуючы каралеўскім даром, лічба вялікіх зямельных уласьнікаў, або сэньёраў, шмат павялічылася. Усé вольныя людзі, абдораныя зямлёй, абавязаваліся служыць у войску на свой кошт. Аднак, гэта павіннасьць аказалася гэтак цяжкой для дробных уласьнікаў, таспадаркі каторых руйнаваліся, што яны пачалі старацца пазбыцца і зямлі і зьвязаных з ёй цяжараў. Вольныя людзі аддаваліся пад апеку і ішлі ў залежнасьць ад вялікіх паноў (гэта называлася коммендацыяй). Дробны альлёдыйны уласьнік аддаваў свой надзéл сэньёру і даставаў яго зараз-жа назад, але ўжо толькі з правам карыстаньня, як лен, feodum, ды гэтак станавіўся лéннікам, вассалем свайго сэньëра. Вассаль абавязаваўся адбываць сэньëру некаторыя павіннасьці і ісьці ў яго войска, але ўжо на кошт сэньëра. За гэта ён мéў апéку сэньёра і помач у прыгодзе. У свой чарод мажордомы прымушалі сэньёраў даваць ім прысягу на вернасьць і вайсковую службу, значыцца, пераварочалі іх у сваіх вассаляў. Каб-жа здабыць шчырую прыхільнасьць вассаляў, Кароль Мартэль і наступнік яго абдоравалі іх сьпярша каралеўшчынай, домэнамі, а як каралеўшчыны не хапала, дык царкоўнымі землямі. З прычыны-ж таго, што Царква ня мела права вызбывацца зямлі назаўсёды, дык царкоўнай зямлёй надзялялі на дачаснае (дажывотнае) карыстаньне, як так-званыя бэнэфіцыі. У пазьнейшых часох Каралінгі давалі сваім вассалям бэнэфіцыі дзеля таго, каб тыя мелі магчымасьць выпаўняць вайсковую павіннасьць. З часам вассальная і бэнэфіцыяльная залежнасьць зьлілася ў адно, і гэтак вытварылася фэодальная сыстэма, якая і сталася асновай усяго тагачаснага палітычнага ладу. Кароль Вялікі спыніў раздачу бэнэфіцыяў; але пасьля яго сьмерці, у часе ўнутранае барацьбы за пасад, каралеўскія вассалі ня толькі яшчэ больш збагацéлі дзякуючы новым зямельным падаркам, але навет прысабéчылі сабé часьць каралеўскае ўлады над людзьмі, якія сядзелі на іх землях (іммунітэты, вынятак з-пад улады каралеўскіх ураднікаў). Урэшце, Кароль Лысы загадаў правясьці агульную коммэндацыю, а ў 877 годзе на сойме ў Керсі абяцаўся пасьля сьмерці кожнага вассаля аддаваць землі яго ягоным дзяцём Ды гэтак даў пачатак спадчынага права для лéнаў. Адгэтуль Кароль становіцца сэньёрам, або сувэрэнам, для найвялікшых магнатаў; кожны з іх быў сэньёрам для сваіх вассаляў, тыя ізноў мелі залежных ад сябé мéншых вассаляў і гэтак далей. Так утварылася асаблівая гіэрархія ў вассальнай залежнасьці. Каралеўскія вассалі мéлі тытулы князёў, маркграфаў, графаў, баронаў; ад іх былі залежны рыцары. Пры даваньні лéну вассаль, стаўшы наўкаленкі, выражаў сваю пакорнасьць сэньёру: злажыўшы свае рукі, ён укладаў іх у далоні сэньëра, цалаваў яму калена і прысягаў быць верным; а сэньëр (сузэрэн) падаваў яму кусок дзярна або галіну, на знак, што даець яму зямлю або лес. Гэта называлася інвэстытурай і паўтаралася пры кожнай зьмене ленніка ці сузэрэна - навет і ў той час, калі лены сталіся спадчыннымі. Апрача вайсковае службы і вернасьці, вассалі былі абавязаны ўва ўсіх справах памагаць свайму сузэрэну, бараніць яго, а калі-б лучаў у палон, дык выкупіць яго. Нарушэньне гэтых абавязкаў лічылася найвялікшым злачынствам. З свайго боку і сузэрэн павінен быў бараніць вернага вассаля і ўсімі спосабамі даходзіць яго крыўд. З гэтага часта ў краю ўзьнімаліся сваркі і хатнія войны.

§ 9. Норманы і пачатак Англіі.

1. Норманы і норманскія наèзды. Паўночныя Германцы, Норманы або Нордманы, займалі Ютляндзкі і Скандынаўскі паўвастравы. Тамака яны паразьбіваліся на невялікія землі і жылі первабытным германскім паганскім ладам. Сьцюдзёны клімат і бéднасьць загартавалі іх, а голад гнаў шукаць сабé здабычы ў чужых землях. Іх мандроўкі і паходы мелі мяшаны таргова-разбойніцкі характар. Зрабаваныя ў адным месцы рэчы яны прадавалі у другім, бяручы з сабой дзеля продажы і вытворы свае бацькаўшчыны: рыбу, скуры, футры, за каторыя даставалі збожжа, мёд, тканіны, зброю. На чале норманскіх дружынаў стаялі адважныя ваяводы — вікінгі. Норманы выяжджалі на вялікіх лодках па 60 — 70 душ, званых „марскімі ваўкамі"; у паход éхала звычайна ня менш соткі або і больш лодак разам. У VІІІ і ІX сталéцьцях Норманы рабілі свае наéзды на ўсё ўзьбярэжжа Заходняе Эўропы. Яны зьяўляліся зьнячэўку і зыходзілі на бéраг, або ўплывалі ў утокі вялікіх рэк, заходзячы гэтак у самую глыб чужых краëў і рабуючы іх. Па Сэне яны даплывалі ажно да Парыжу, па Рэйне да Кéльну і Могунцыі, ды ў Аквізгране спалілі навет палац Караля Вялікага. Даходзілі яны і да заходняга ўзьбярэжжа Пірэнэйскага паўвостраву, а часамі навет да Італіі. Усюды рабавалі гарады і вёскі і пасьпявалі ўцячы з дабычай баржджэй, чымся жыхары здалелі сабраць вялікшыя сілы дзеля адпору грабéжцам. Яны гэтак даліся у знакі народам Заходняе Эўропы, што людзі маліліся Богу, кажучы: "Ад злосьці Норманаў крэй нас, Божа!"

Спачатку Норманы рабілі сваé наéзды толькі ўлетку, але пазьней пачалі зімаваць на чужых узьбярэжжах, ды дзéня-дзé зусім асядаць. Першая асéласьць Норманаў была ў цяперашняй Англіі - у ўсходняй часьці яé, а пасьля на паўночным узьбярэжжы Францыі. Апошнія Каралінгі ня мелі ўжо сілы даваць ім адпор. Кароль Таўсты ў 886 годзе быў прымушаны адкупіцца, каб Норманы адступіліся ад Парыжу. Вялі з імі аружную барацьбу толькі графы Парыжу. Ды хоць граф Парыжу Одо (Eudes) і перамог іх, аднак, Норманы ўжо ўмацаваліся ў ваколіцах каля ўтоку Сэны, а паводле ўмовы, зробленай у 911 годзе з іх кіраўніком Рольфам або Ральлёнам, увесь край каля утоку Сэны быў прызнаны за імі на правох лену. Рольф прыняў хрысьціянства і пад імем князя Робэрта стаўся закладчыкам князьства Нормандыі. У вельмі скорым часе Норманы зблізіліся з мясцовым насяленьнем, прынялі яго мову і звычаі, ды гэтак перавярнуліся ў Французаў. З Нормандыі-ж іх дружыны пайшлі далей на паўдня дзеля новых заваяваньняў і дайшлі ажно да Італіі і Сыцыліі. У ХІ ст. Норманы ўжо выпіраюць Бізантыйцаў з паўднявое Італіі і Сарацынаў з Сыцыліі; пры гэтым вельмі ўславіўся сваёй мужнасьцю ваявода іх Робэрт Гюіскар (значыць: хітры). З заваяваных тутака зямель Норманы ўтварылі „Каралеўства Абéдзьвюх Сыцылій" пад вярхоўнай уладай папаў. Норманы даведаваліся такжа і да паўночных краëў, занялі Ісьляндыю і паўночныя астравы, пачалі асядаць у Грэнляндыі, ды першыя дайшлі да Амэрыкі (ў ваколіцах, дзé цяпер Нью-Іорк), якую назвалі Вінляндыяй.

У ІX сталецьці ўтварыліся тры норманскія каралеўствы: Норвэгія, Данія і Швэдзія. Туды патроху пачало праходзіць хрысьціянства, якое добра ўмацавалася тамака пасьля тысячнага году. Найдаўжэй старыя звычаі і старая паганская вера захаваліся ў Ісьляндыі, дзе яшчэ доўга народ пакланяўся богу Одыну і хаваў у памяці аповесьці аб багох, або сагі, сьпісаныя ў пазьнейшых часох у так-званых Эддах.

Норманы нападалі таксама і на Ўсходнюю Эўропу, на славянскія землі іх празвалі Варагамі. Як на Захадзе, так і на Ўсходзе Норманы борзда пераймалі новую мову, звычаі і вéру, шмат памагалі разьвіцьцю народаў, між каторымі сяліліся, заклалі многа новых гаспадарстваў і выклікалі новы вялікі рух упярод у жыцьці грамадзянстваў Эўропы.

2. Норманы ў Англіі. Закладзеныя ў Брытаніі Англамі і Саксонамі сéм гаспадарстваў злучыў у вадно кароль Эгбэрт (827). Новае гаспадарства называлася Англія. Аднак, пачуцьцё нацыянальнае адзінасьці вытварылася ў насяленьня Англіі ня зразу: яно нарадзілася ў часе даўгое і цяжкое барацьбы з Норманамі, якія што-году нападалі на Англію з Даніі. Найвялікшая небясьпечнасьць з іх боку пагражала Англіі ў часы караля Альфрэда Вялікага (871-901).

Кароль Альфрэд быў добры ваяка; ён ня раз разьбіваў у бітвах норманскія войскі, ды аканчальна ня мог даць ім рады: з Даніі прыбывалі ўсё новыя і новыя варожыя дружыны. Урэшце Норманы заваявалі ўсéньку Англію, і кароль Альфрэд быў прымушаны ўцячы на самы край свае зямлі. Але і стуль ён прызываў народ да барацьбы з наéздчыкамі, зьбіраў сілы Англа-Саксонаў і ў канцы-ткі перамог Норманаў. Тыя пачалі прасіць замірэньня. Ваявода норманскіх войск Гудрун ахрысьціўся і дастаў паўночнаўсходнюю часьціну Англіі на собскасьць[3]. З таго часу ізноў настаў у Англіі супакой, і кароль Альфрэд знамяніта выкарыстаў яго дзеля дабра свайго народу. Ён павялічыў флёт, пабудаваў многа крэпасьцяй, вучыў сваіх Саксонаў добра уладаць аружжам, ставіў цэрквы і закладаў манастыры. Асабліва рупіўся аб добрых судох. Альфрэд, як і Кароль Вялікі, вялікую ўвагу зварочаваў на асьвéту і моральнае ўзгадаваньне народу. Дзеля гэтага ён прызываў у свой двор найбольш выдатных людзей, сам перакладаў з лацінскае мовы навуковыя творы і закладаў школы (Оксфорд).

Пры наступніках Альфрэда Норманы ізноў пачалі нападаць на Англію, і Данскі кароль Свэн зусім заўладаў ёю. Сын і наступнік Свэна Канут (Кнуд) Вялікі (1016—1035) быў найбольш магутным уладаром у Паўночнай Эўропе: ён гаспадарыў над Англіяй, Даніяй і Норвэгіяй. Калі вымерлі ўсé сыны Канута, улада вярнулася да старое англа-саксонскае дынастыі. Аднак, яна гаспадарыла нядоўга; апошнім прадстаўніком яé быў Эдвард Вызнаўца, які гадаваўся ў Нормандыі ў сваяка свайго князя Вільгэльма. За Эдварда вельмі ўзрасла моц ангельскіх магнатаў.

Па сьмерці Эдварда, не пакінуўшага наступнікаў, за караля быў абвешчаны граф Гарольд; але проці яго выступіў нормандзкі князь Вільгэльм, таксама пасягаючы на ўладу. Правы Вільгэльма на каралеўскі пасад прызнаў папа Аляксандар ІІ. Тады Вільгэльм сабраў вялікае войска, пераплыў з ім у Англію і ў бітве каля Гастінгсу (1066) перамог Гарольда, які быў забіты, утраціўшы больш паловы свайго войска. Барацьба ўсё-ж такі трывала некалькі гадоў, але ўрэшце Вільгэльм заўладаў усéнькай Англіяй і быў каранаваны на караля яé, дастаўшы прозьвішча Заваявальніка. Улада яго апіралася на вялікім войску, складзеным з францускіх Норманаў. У самым Лёндоне ён пабудаваў для сябе на жыцьцё магутны замак Тоуэр, які цяпер перавернены ў вастрог. Ад магнатаў, якія не хацелі пакарыцца яму, ён адбіраў іх землі і аддаваў Норманам, каторых назначаў на ўсе ўрады. У часы гаспадараньня Вільгэльма у Англію перайшоў і ўмацаваўся, хоць і ў зьмéненай форме, фэодальны лад. Вільгэльм ніколі не даваў сваім вассалям вялікіх зямель у ваднэй ваколіцы, а надзяляў іх невялікімі Лапінамі зямлі ў розных часьцях краю. Апрача таго ён вымагаў, каб вассалі другое ступені прысягалі на вернасьць ня толькі сваім беспасярэднім сузэрэнам, але і каралю. Гэтак усé вассалі розных ступеняў падлягалі каралю, ды ў гэтым была галоўная розьніца паміж ангéльскім і контынэнтальным фэодалізмам.

З часам Норманы і Англа-Саксоны зьліліся ў адзін адзіны народ ангельскі, ды з францускае і англа-саксонскае моваў вытварылася адна ангельская мова (гл. § 15).

§ 10. Славяне і Угры.

1. Грамадзкі лад у Славян і іх абычаі. Славяне выступаюць на арэну гісторыі апошнімі спаміж інда-эўрапэйскіх народаў, бо толькі ў V і VІ сталéцьцях; у тыя часы іх сéлішчы ў Усходняй Эўропе даходзілі да Дунаю і Альпаў, да Эльбы і Саалі. Славяне дзяліліся на многа пляменьняў і народаў; яны займаліся пераважна гадоўляй жывёлы і працай на ральлі, сяліліся весямі, пасёлкамі, пад той час, як Германцы жылі хутарамі, адзінотамі. Залежна ад месца асéласьці, Славяне дзяліліся на: 1) паўдзённых - на Балканскім паўвостраве (Сéрбы, Кроаты або Хорваты і Наддунайскія Славяне, якія пазьней дасталі імя Баўгараў; 2) заходніх - каля Карпацкіх гор, ля Эльбы і Віслы (Чэхі, Маравы, Палабскія Славяне і Палякі) і 3) усходніх (Беларусы, Украінцы).

У сям'і старшым быў бацька, або найстарэйшы сын. У весі, што складалася з некалькіх сем'яў, лес, паша, вазёры, а часта і ральля былі сябранною маемасьцю ўсіх вéскіх. Асабістае собскасьці і права спадчыны ў іх ня было. З часам роды паразрасталіся ў плямéньні, якія займалі вялікшы прастор і жылі ў вялікшай лічбе вéсяў. Кіраўніком плямя быў пан, гаспадар, князь, які жыў у горадзе, значыць, месцы, абгароджаным ровам І вастраколам. Аднак, князь ня меў манаршае ўлады, бо усé агульныя справы разьвязвала зборка плямя, якая называлася вéчам, гдзе стараліся ўсé пастановы правадзіць аднагалосна, часамі навет гвалтам прымушаючы апорных да згоды.

Багі Славян выабражалі сілы і праявы прыроды, маючы ў розных плямéньняў розныя іменьні; гэтак, Сварог быў богам неба, Дажбог або Хорс - богам сонца, чатыралікі Сьветавід - богам паветра, які ўсё ведае. Зьмéны пор году ўрачыста сьвяткавалі: узімку, калі бываюць найкарацейшыя дні, спраўлялі сьвята Каляды, у чэсьць русалак спраўлялі зялёныя сьвяты, у ноч пад сьв. Яна-Купальле, увосень - сьвята пладоў. У жертву багом прыносілі хлеб, садовіну, жывёлу, а напару дык навет людзей. Фігуры багоў стаўлялі ў гаëх, пад сьвятымі дубамі, або ў бажніцах. Целы нябожчыкаў палілі, а пасьля спраўлялі памінкі, хаўтуры, званыя стыпаю або трызнаю.

Славяне ня мелі ваяўнічага характару, а як да таго ня было між імі згоды і палітычнае адзінасьці, дык часта іх уціскалі на здчыкі ды пад націскам апошніх Славяне пачалі закладаць свае гаспадарствы.

2. Вяліка - Мараўскае гаспадарства. Хрысьціянства у Славян. Спачатку над Славянамі гаспадарылі суседнія народы на Ўсходзе, паіменна: Гунны, Баўгары, Авары. Уцякаючы ад іх, Славяне пераходзілі за Дунай, пасоўваліся ўсё далей і далей на паўдня і ўрэшце занялі вялікую часьць Балканскага паўвостраву. Толькі ў часе барацьбы з дварам: яны пачалі тварыць першыя палітычныя саюзы. У VІІ ст. Славяне заклалі вялікае гаспадарства, складзенае з Чэхаў, Мараваў і Сéрбаў, на чале каторага стаяў мала вéдамы гаспадар Само. Па сьмерці Сама гаспадарства яго пару халася з прычыны новых нападаў двараў. Толькі паходы Караля В. палажылі канец гаспадараньню двараў над Славянамі; за тое апошнія лучылі пад уладу самога Караля. Аднак гэта не перашкодзіла ім тварыць свае князьствы. Памалу між імі пачало шырыцца хрысьціянства. Па сьмерці Караля В. мараўскія князі - Моймір, Расьціслаў і Сьвятаполк, карыстаючыся з упадку вялізарнае манархіі Франкаў, пачалі дабівацца поўнае незалежнасьці. Урэшце, у ІX сталецьці князь Сьвятаполк (871—894) узяў у свае рукі ўладу над усімі славянскімі пляменьнямі ад Дравы да Эльбы і заклаў магутнае Вяліка-Мараўскае гаспадарства (Вялікія Маравы) з сталіцаю Велеградам (у Маравах).

Хрысьціянства паміж Славянамі пашыралі спачатку нямецкія місіянеры. Толькі князь Расьціслаў, каб вызваліцца ад нямецкае перавагі, паклікаў місіянэраў з Царгораду, якія ўмéлі славянскую мову. На чале прыехаўшых місіянэраў стаялі браты Константын (у манастве Кірыла і Мяфод, Грэкі, але родам з Салуня, дзé ўжо тады пераважавала славянскае насяленьне. Яны вучылі хрысьціянскае веры паславянску і пераклалі на славянскую мову Эвангельле, прыдумаўшы асобныя літары дзеля славянскага пісьма (глаголіца). Тады нямецкія місіянэры абвінавацілі сваіх конкурэнтаў перад папай Мікалаем І у гэрэзі. Папа выклікаў братоў-Константына і Мяфода ў Рым, дзе яны і апраўдаліся. Мяфод быў навет назначаны славянскім мітрапалітам, а Константын паступіў у Рыме ў манастыр і прыняў імя Кірылы. Па сьмерці Мяфода (885) вучанікі яго пакінулі Маравы і перабраліся ў Баўгарыю.

3. Пачаткі славянскіх гаспадарстваў. Угры.

а) Баўгарыя. У VІІ ст. мангольскі народ Баўгары асеў паміж Дунаем і Балканамі сярод славянскага насяленьня. Баўгары борзда аславяніліся, пачалі самі ўжываць славянскую мову, а ў сьлед за гэтым, ня гледзячы на бязупынныя войны з Бізантыйскай імпэрыяй, пачалі адтуль прымаць хрысьціянства. Ахрысьціўся і іх кароль Богорыс, прыняўшы імя Міхала (864). Нéйкі час тутака йшла барацьба паміж рымскімі і царгорадзкімі ўплывамі, але ў канцы Баўгары прызналі над сабой уладу царгорадзкага патрыарха.

Вучанікі Мяфода, пакінуўшы Вялікія Маравы, перабраліся сюды і пачалі тут далей працаваць. Яны ўлажылі новыя знакі дзеля славянскага пісьма (кірыліца), пераклалі царкоўныя кнігі на славянскую мову і палажылі пачатак пазьней багатай літературы. Нейкі час баўгарскія каралі мелі вялікую сілу і навет пагражалі Бізантыі, асабліва па сьмерці Богорыса-Міхала, калі на баўгарскі пасад узышоў ягоны наступнік Сымон Вялікі (888-927). Але пасьля Сымона В., Баўгарскае гаспадарства з прычыны ўнутраной барацьбы, націску Бізантыі і рэлігійных сварак пачынае ўпадаць. У тым часе ўтварылася сэкта багамілаў", якой верныя, апрача Бога, як тварца душы, верылі яшчэ і ў чарта, як стварыцеля зямлі і ўсяго, што жыве на ёй, значыць, і цéла чалавека. Урэшце, Баўгарыя лучыла пад уладу Бізантыйскае імпэрыі.

b) Русь. Адначасна з прыняткам хрысьціянства Баўгарамі паўстала другое славянскае гаспадарства, ведама гісторыі пад назовам Русь. Стварылі яго, паддаўшы перш сваёй уладзе ўсходніх Славянаў, Норманы або Варагі з плямя Русь. Як апавядаюць рускія летапісцы, Варагі ў 862 годзе занялі Ноўгарад, а пасьля асéлі ля Дняпра у Кіеве, прымусіўшы мясцовае насяленьне прызнаць іх уладу. У скорым часе Русь гэтак узмацавалася, што, падобна Баўгарыі, прадстаўляла пагрозу для Бізантыйскае імпэрыі. Аднак, падзеленая на ўдзéлы, яна скора аслабéла з прычыны бязупыннае барацьбы між удзельнымі князямі. Хрысьціянства было ўведзена ў Русі за князя Валадзімера Вялікага (980-1015), каторы, пасьля вайны з бізантыйскім імпэратарам, у 988 годзе ахрысьціўся сам, а прыбыўшае з Баўгарыі духавенства хрысьціла весь народ паводле ўсходняга, грэцкага абраду.

c) Угры. Вяліка-Мараўскае гаспадарства развалілася зара па сьмерці Сьвятаполка. Аслабéўшы ад дзяліцьбы паміж сынамі яго, Вялікія Маравы ня здолелі абараніцца ад наезду на Ўсходнюю Эўропу Уграў або Мадзяраў, асéлых раней ля Волгі і Дону, блізкіх сваякоў Гуннаў і вараў. Уграў ня раз заклікалі бізантыйскія імпэратары дзеля барацьбы з Баўгарамі, а пасьля кароль Арнульфа дзеля барацьбы з Славянамі. У канцы ІХ ст. пад камандай паўлегендарнага Арпада Угры прыйшлі ў Паннонскую нізіну і заваявалі Вялікамараўскае гаспадарства (каля 906 году). Пасьля яны рабілі напады на Нямéцкае гаспадарства, даходзячы ажно да Італіі і Францыі. Толькі пасьля разгрому, які ім зробіў сьпярша нямецкі кароль Гэнрык І, а пасьля яшчэ больш імпэратар Отто В. у бітве ля ракі Леха (955), Угры узьдзержыліся ад далейшых на здаў на суседзяў і сталі вясьці асéлае жыцьцё. Хрысьціянства прыйшло да іх ад Немцаў. У 1000 г. ахрысьціўся іх князь Сьцяпан і дастаў ад папы карону і тытул апостальскага караля.

d) Чэхія і Польшча. Чэхія была часьціною Вяліка-Мараўскага гаспадарства. Чэскі князь Божывой, патомак легендарнага Пшэмыслава (ад яго пайшло імя першае дынастыі чэскіх каралёў: Пшэмысьліды), прыняў хрышчэньне ад Мяфода. Пасьля развалу Вяліка-Мараўскага гаспадар ства Чэхія лучыла пад уладу Уграў; аднак, за прызнаньне над сабой верхавенства нямецкіх каралёў, Нéмцы памаглі ім выбіцца з-пад улады Уграў. Хрысьціянсгва даўгі час прымушана было ходацца тутака з паганствам, якое моцна дзяржалася. Чэскі князь Вацлаў забясьпечыў гаспадараньне хрысьціянству толькі дзякуючы помачы нямецкага караля Гэнрыка І, але за гэта прызнаў сябе лéннікам апошняга. За гэта-ж яго забіў родны брат яго Баляслаў І; той, хоць яго ўзьвялі на пасад паганцы, стаўшыся валадаром Чэхаў, сам пачаў шырыць хрысьціянскую веру. Чэскае князьства, а пасьля каралеўства, было у векавітай сувязі з Нямецкім гаспадарствам, і далейшая гісторыя яго прадстаўляе частку гісторыі Нямеччыны.

3 Чэхіі хрысьціянства прайшло ў Польшчу. Польскае гаспадарства злажылася з славянскіх пляменьняў, якія жылі між Одрай і Віслай; верхаводзілі тут Паляне з-пад Варты і Гопла. Польскі князь Мешко, з роду Пяста, прыняў хрэст і ажаніўся з дачкой чэскага князя Баляслава І, Домброўкай. Запраўдным арганізатарам Польскага гаспадарства быў яго сын і наступнік Баляслаў Харобры (992— 1025), які вызваліў Польшчу ад нямецкае залежнасьці.

Угоршчына, Чэхія і Польшча, прыняўшы хрысьціянства паводле лацінскага, каталіцкага абраду, увайшлі ў бліжэйшую стычнасьць з каталіцкімі народам. Заходняе Эўропы і ў сваім разьвіцьці карысталіся беспасярэдня здабыткамі заходняе культуры.

§ 11. Сьвятая Рымская Імпэрыя і Лапества.

1. Закладзіны Нямéцкага гаспадарства. З прычыны таго, што нямецкія пляменьні, якія ўваходзілі ў вялікае гаспадарства Франкаў, не знаходзілі ў Франкскіх каралёў апекі і абароны ад нападаў Норманаў і Уграў, кожнае з гэтых. пляменьняў пачало рупіцца аб тым, каб мéць свайго собскага кіраўніка і абароньніка. Калі бачылі, што той ці іншы князь, стоячы на чале свайго плямя, добра бараніўся ад наéздчыкаў, дык пасьля яго сьмерці ўладу ахвотна аддавалі ягонаму сыну або ўнуку. Гэтак улада галоўнага ваяводы, князя станавілася спадчыннай. У другой палавіне ІХ ст. і ў пачатку X ўтварылася пяць пляменных князьстваў. Найраней зьявіліся пляменныя князі ў Саксонаў; першым князем быў у іх Людольфа, адначасьнік Людвіка нямецкага. На паўдні ад Саксонаў утварылася Франконскае князьства з князем Канрадам. Урэшце заклаліся князьствы: Баварскае, Швабскае (Альзацыя і ўсходняя Швайцарыя) і Лётарынгскае (часьць даўнейшага ўдзелу Лётара І).

Якісь час можна было спадзявацца, што ўсходняе гаспадарства Франкаў разаб'éцца на 5 самабытных часьцін. Аднак, небясьпечнасьць з боку Уграў прымусіла князёў абабраць сабе караля; абабралі Франконскага князя Канрада (911—918). За ўсé сéм гадоў гаспадараньня Канрад вёў няўпынную барацьбу з князямі, якія ўвесь час паўставалі проці яго. А тым часам Угры бескаранна пустошылі нямецкія землі. Паслухаўшы перадсьмяротнае рады Канрада, князі на яго месца абабралі каралём саксонскага князя Гэнрыка, унука Людольфы. Сьпярша яго абабралі толькі Франкі і Саксоны, дык яму прышлося дабіцца прызнаньня і трыма другімі пляменьнямі. Здабыўшы агульнае прызнаньне, Гэнрык (919—936) стаўся запраўдным тварцом Нямéцкага гаспадарства.

Найбольш небясьпечнымі непрыяцелямі ў той час усё яшчэ былі Угры. Яны зрабілі вялікі паход дзеля рабунку у Італію, а навет і ў Францыю (924). Варочаючыся, яны праходзілі пераз Франконію і Саксонію, ды тут адзін з іхных ваяводаў лучыў у няволю да Саксонаў. Вось Гэнрык і скарыстаў з гэтага шчасьлівага здарэньня, каб на даўжэйшы час забясьпечыць сваю Бацькаўшчыну ад угорскіх нападаў: ён выпусьціў нявольніка толькі тады, калі Угры прысталі на дзесяцігодняе замірэньне, за што Гэнрык абавязаўся плаціць што-год дань. Час замірэньня Гэнрык выкарыстаў дзеля ваéннага прыгатаваньня; апрача пéшага войска, ён завёў коньніцу, якой Саксоны датуль ня мéлі зусім. Выбраўшы адпавéдныя месцы, ён пабудаваў навакол іх муры і выкапаў равы і сабраў тамака запасы éміны, каб у часе чужацкіх на здаў народ мéў забясьпечаны схоў. З гэтых месц павырасталі пасьля такія гарады, як Мэрээбург, Квэдлінбург. Гэтак прыгатаваўшыся, Гэнрык, калі мінуў час замірэньня, адмовіўся далей плаціць Уграм дань. Тады вялізарнае войска Уграў пачало ізноў пустошыць яго землі. Аднак, Гэнрык, сустрэўшы яго ля ракі Унструты (933), гэтак пабіў Уграў, што пры ягоным жыцьці яны ўжо больш ня важыліся нападаць на нямецкія землі.

У часе замірэньня з Уграмі Гэнрык з сваймі Саксонамі ваяваў з Палабскімі Славянамі. Апошнія дзяліліся на некалькі плямéньняў: Абадрытаў (у Мэклекбургу), Лютыкаў і Гавалянаў (у Брандэнбургу), Сарабаў або Сéрбаў (паміж Сааляй і Эльбай). Гэтыя плямéньні дзяржаліся паганскае веры і мелі сваіх асобных князёў. Гэнрык здабыў галоўную крэпасьць Гавалянаў Бранібор і зваяваў многія дробныя пляменьні на правым узьбярэжжы Эльбы, гдзе пазакладаў саксонскія мархіі. Так пачалася шмат годняя барацьба, якая закончылася поўным зьніштажэньнем Палаб скіх Славян. Гэнрык прымусіў такжа і чэскага князя прызнаць над сабой яго вярхоўную ўладу і плаціць яму дань.

2. Отто І і Сьвятая Рымская Імпэрыя. Па сьмерці Гэнрыка, князі, згодна з раней дадзеным яму словам, абабралі за караля яго сына Отта, які дастаў пазьней прозьвішча Вялікага (937-973). Аднак, скора проці Отта пачалі паўставаць тыя-ж князі, ды навет блізкія яму па крыві. Паўстаньні яму ўдалося здушыць. Каб-жа ў барацьбе з князямі мець проці іх апору для сябе, ён стараўся прыдбаць спачуцьцё біскупаў і апатаў. Дзеля гэтага шчодра абдораваў іх ленамі і даваў ім на іх землях такую-ж уладу, якой на сваіх карысталіся князі. Апрача таго ён назначаў духоўных на важнейшыя прыдворныя ўрады.

Отто вëў далей войны з Славянамі і Уграмі. На Славянскіх землях ён заклаў новыя мархіі, а астаўшаеся жывым насяленьне прымушаў прыймаць хрысьціянства, стварыўшы цэлы сьцяг біскупстваў з мэтраполіяй у Магдэбургу. Славяне аказвалі яму ў гэтым цьвярды адпор, бачачы ў нямецкім духавенстве сваіх непрыяцеляў. Каб аканчальна ўмацавацца ў заваяваных зéмлях, Нéмцы пачалі сяліць тамака сваіх калёністаў, абнямéчаваючы гэтак забраны край. Калі Угры ізноў пачалі нападаць на нямецкія землі, Отто выступіў проці іх з вялікім войскам і гэтак іх разьбіў на рацэ Леху (955), што з таго часу напады Уграў спыніліся назаўсёды.

Найвялікшае вагі пад той час набралі італьянскія справы. Калі вымерлі Каралінгі, у Італіі ўзьнялася вялікая завіруха. Князі ваявалі паміж сабой за італьянскую, ці лёмбардзкую карону, бо яна давала права і на імпэратарскую карону, хоць пад той час імпэратарскі тытул запраўднае вагі бадай зусім ня мéў. У гэтай завірусе вельмі пацярпеў аўторытэт папаў. Утраціўшы паддзяржаньне з боку магутных імпэратараў, папы лучылі ў залежнасьць ад рымскага баярства, якое сваім адумам давала папества паслухмяным яму асобам і пазбаўляла. ягд непакорных. З італьянскае завірухі скарыстаў Отто. Сабраўшы вялікае войска, ён пайшоў у Лёмбардыю (951), разьбіў тагачаснага італьянскага караля Бэрэнгара і прымусіў прызнаць над сабой вярхоўную ўладу Отта. Отто ўрачыста ўвайшоў у старую сталіцу Лёмбардыі, Павію, і тамака ажаніўся з удавой папярэдняга караля Італіі, Адэляідай, умацовуючы гэтак за сабой правы на заваяваны край. Каб аканчальна заўладаць Італіяй, Отто пераз дзесяць гадоў пайшоў туды другі раз. Бяз ніякіх перашкод ён увайшоў у Мілян і каранаваўся лёмбардзкай зялéзнай каронаю, а ў 962 годзе заняў Рым і тамака ўрачыста каранаваўся на рымскага імпэратара. Адгэтуль бярэ пачатак "Сьвятая Рымская Імпэрыя Нямецкага Народу"; гэты тытул нямецкія манархі насілі многа сот год (ажно да 1806 г.). Гэткім парадкам быццам аднавілася манархія Караля Вялікага, і хоць Францыя і Бургундыя сюды не ўваходзілі, імпэратары лічылі сябе галовамі ўсяго хрысьціянства. Запраўды-ж іх улада дзяржалася на фэодальным ладзе і выражалася ў акце пакорнасьці і леннай прысязе, якую давалі ім князі. Усé наступнікі Отта хадзілі з войскам у Італію, каб каранавацца ў Рыме на імпэратара. Ад гэтага шмат цярпела іх павага і ўлада ў Нямеччыне, бо з іх нябыцьця карысталі князі і часта рабілі паўстаньні. А Італіяй імпэратары валадалі патольку, пакольку мелі магчымасьць дзяржаць тамака многа войска. Усё гэта вельмі аслабляла іх уладу, і, ганяючыся за блескам імпэратарскага тытулу, яны не зацемлявалі, што ў Нямеччыне князі і духавенства ўсё болей і болей забіралі гаспадарственую ўладу ў свае рукі.

Калі Отто В. памёр, на каралеўскі пасад былі выбіраны адзін за адным — яго сын, Отто ІІ, і ўнук, Отто ІІІ. Абодва, пасьля каранацыі на нямецкага караля, адбывалі падарожу ў Рым дзеля прынятку імпэратарскае кароны. Отто ІІІ меў плян арганізаваць імпэрыю на старавéчны спосаб. На папескі пасад ён узьвёў свайго вучыцеля, францускага манаха Гэрбэрта, каторага сучасьнікі лічылі найвялікшым вучоным таго часу. Гэрбэрт, прыняўшы, як папа, імя Сыльвэстры ІІ, меў вялізарны ўплыў на імпэратара. Карыстаючыся да часу імпэратарскай апекай дзеля правядзеньня рэформы ў царкоўных (касьцéльных) адносінах, ён маніўся пасьля зусім вызваліць папества ад імпэратарскае ўлады. Імпэратар Отто ІІІ называў сябé „бацькам Рымлян“, а Нямеччыну лічыў рымскай провінцыяй. Яго двор прыпамінаў сабой двары старавечных імпэратараў, а ўраднікі яго мелі тытулы консуляў, сэнатараў. Отто ІІІ памёр маладых гадох, а сьледам за ім зышоў з сьвету і папа Сыльвэстра ІV; гэтак, сьмерць не дала абодвум давясьці іх пляны да канца.

Отто ІІІ дзяцей ня мéў, і князі выбралі на яго месца каралём стрэчнага брата яго, баварскага князя Гэнрыка ІІ. На ім закончылася саксонская дынастыя, і карона бязмална на цэлае сталéцьце перайшла ў рукі франконска-саліцкае дынастыі (ад 1024 г.). Новы імпэратар Канад ІІ і наступнік яго Гэнрык ІІІ (1039—1056) высака паднялі павагу імпэратарскае ўлады. Па сьмерці папы Сыльвэстры ІІ рымскае баярства ізноў пачало ўзвадзіць сваіх кандыдатаў на папескі пасад, а як між рознымі баярскімі партыямі ня было згоды і йшла калатня, дык здарылася, што тры партыі абабралі зразу трох папаў. Тады Гэнрык ІІІ прыбыў у Італію і на саборы ў Сутры (1046) ськінуў ўсіх трох папаў, ды ўзьвёў на папества нямéцкага біскупа. Разам з гэтым ён дабіўся ад рымскага насяленьня абяцаньне, што яно ня будзе выбіраць папаў не згаварыўшыся перш з імпэратарам. Такім парадкам імпэратар меў забясьпечаную руку ў царкоўных справах. Аднак, гэтак было толькі датуль, пакуль жыў Гэнрык ІІІ; a сын і наступнік яго, Гэнрык, ня меў ужо магчымасьці карыстацца гэтым уплывам на царкву, як бязьлетні, дый распачатая сярод духавенства царкоўная рэформа вельмі падняла ўтрачаную раней павагу папества.

3. Царкоўная рэформа і барацьба за інвэстытуру. Між манаскім духавенствам у Францыі ўжо даўно прыгатаўляўся грунт для царкоўнае рэформы. У манастыры ў Клюні (у Бургундзкім князьстве, ля р. Саоны) быў вернены ўжо пр быты бэнэдыктынскі ўстаў, ды гэты манастыр стаў на чале многіх другіх манастыроў, заклаўшы гэтак конгрэгацыю, кіраўніком каторае быў клюнійскі апат. Клюнійская конгрэгацыя мела вялікую вагу і ў сьвецкім жыцьці. Дзякуючы ёй, у Францыі шмат памéншала хатніх войнаў, якія былі страшэнным цяжарам для працоўнага народу, зусім руйнуючы яго. Быў устаноўлены т.-зв. мір Божы: пад страхам царкоўнае кары забаранялася ваяваць у вялікім і калядным пасьце, а ў рэшце году - ад кожнае серады ўвечары да панядзелку раніцай. З Францыі гэта забарона памалу праходзіла і да другіх краёў, ня гледзячы на нездаволеньне рыцарства. Пасьля клюнійскія манахі выступілі проці сымоніі, значыць продажы за грошы царкоўных становішч, а такжа проці жаньбы ксяндзоў. Яны стараліся асьветаю і паслухмянасьцю адрадзіць духавенства і вызваліць яго ад сьвецкае ўлады. Найвыдатнейшым між клюнійскімі манахамі быў Гільдебранд, сын тосканскага селяніна. Клюнійскі апат паслаў яго ў Рым, і ён тамака стаўся райцам некалькіх папаў ды аказаваў вялізарны ўплыў на царкоўныя справы. Дзякуючы яго стараньням быў выдадзены дэкрэт аб выбары папаў, паводле каторага надалей права выбару належыла толькі біскупам Царкоўнага гаспадарства і пробашчам места Рыму, якіх называлі галоўнымі або кардыналамі. Гэты дэкрэт пазбавіў імпэратара ўсялякага ўплыву на выбар папы і вызваліў папескую ўладу ад сьвецкае. Калі Гільдебранд сам быў абабраны за папу пад імем Грыгора VІІ (1073—1085), ён натужыў усé свае сілы дзеля таго, каб давясьці да канца свой плян аб запраўднай і нічым не абмежанай уладзе папаў над Царквою. З гэтаю мэтаю ён забараніў сымонію, завёў цэлібат (бязжонства) для ксяндзоў, ськідаў непаслухмяных біскупаў і праводзіў усюды думку, шшто папа, абабраны паводле царкоўных законаў, ёсьць галава для ўсіх людзей у царкоўных справах, ды што ў гэтым яго павінны слухаць усé сьвецкія валадары. Урэшце, папа Грыгор VІІ цьвёрда выступіў проці інвэстытуры духавенства.

Калі біскупы і апаты перавярнуліся ў каралеўскіх вассаляў, а іх абавязкі адносна да караля зраўняліся з абавязкамі сьвецкіх вассаляў, дык каралі, назначаючы іх, давалі ім інвэстытуру, значыць, сымвалічна ўводзілі іх у валаданьне ленамі, дорачы посах і біскупскі пярсьцёнак і прыймаючы выражэньне пакорнасьці і прысягу на вернасьць. Грыгор VІІ забараніў духоўным інвэстытуру і зажадаў, каб біскупа выбірала духавенства і народ дыэцэзіі (эпархіі), а сабé пакінуў права зацьвярджаць выбар. Гэта справа сталася асабліва вострай у Нямеччыне, бо там ад часоў Отта І біскупы і апаты станавілі галоўную апору караля ў яго барацьбе з непакорнымі князямі.

Калі Гэнрык ІІІ памёр, яго сыну, Гэнрыку ІV (10561106), было толькі шэсьць гадоў. Князі, якія неахвотна, пад прынукай падчыняліся ўладзе дужых монархаў, думалі, што вось прыйшоў час, калі можна будзе коштам улады бязьлетняга гаспадара ўзмацаваць сваю ўладу. Гэтак горды кéльнскі арцыбіскуп Ганно зрабіў змову проці гаспадараньня маткі малога Гэнрыка, каралевы Агнешкі. У часе падарожы па Рэйне Ганно захапіў імпэратара, завёз яго да сябе ў Кéльн, а кіраўніцтва гаспадарствам узяў у свае рукі. Аднак, суровы і пануры характар арцыбіскупа адпіхаў ад яго гадунца, каторы ахватней паддаваўся ўплыву другога, ня менш амбітнага, князя Царквы: брэмэнскага арцыбіскупа Адальберта, чалавека вельмі вéтлага, які любіў раскошнае жыцьцё. Апошні, думаючы што малады імпэратар будзе слухаць яго ўва ўсіх справах гаспадарства, абвесьціў яго дарослым год ужо на пятнаццатым годзе жыцьця; аднак, думкі яго ня збыліся, бо князі не дапусьцілі яго да кіраваньня гаспадарствам. У пачатку гаспадараньня Гэнрыка ІV проці яго збунтаваліся Саксоны: Гэнрык ІV з усéнькім сваім дваром жыў у Саксоніі, і яго прыдворныя гэтак абдзіралі і збыткаваліся над народам, што той паўстаў проці імпэратара. Паўстанць неўспадзеўкі абляглі замак Гарцбург, каля Госьляра, дзе быў Гэнрык з сваім войскам. Толькі з вялікімі труднасьцямі яму ўдалося адтуль уцячы. Даўгі час яму прышлося бадзяцца па краі, ажно пакуль не далі яму падмогі паўднявыя князі і гарады; тады ён пайшоў проці Саксонаў, разьбіў паўстанскае войска ля ракі Унструты (1075) і прымусіў прасіць у яго выбачэньня.

Сьледам за гэтым пачалася заўзятая і даўгая барацьба паміж Гэнрыкам ІV і папай Грыгорам VІІ. Калі Гэнрык, згодна з старым звычаем, пачаў назначаць біскупаў, папа супрацівіўся гэтаму і востра зганіў паступак імпэратара. Тады Гэнрык на сынодзе нямецкіх біскупаў абвесьціў выбар папы Грыгора VІІ няважным і паслаў аб гэтым у Рым ліст з лаянкамі. Грыгор VІІ адказаў на гэта пракляцьцем Гэнрыка, звальняючы разам з тым усіх яго падданых ад прысягі на вернасьць і паслухмянасьць (1076). А як у феодальных гаспадарствах вассаляў зьвязавала з каралём толькі дадзеная яму прысяга, дык звальненьне ад прысягі было раўназначна пазбаўленьню Гэнрыка кароны. У гэтай барацьбе між папай і імпэратарам вялікшасьць князёў стала на старану папы, спадзяючыся, што ім удасца добра выкарыстаць аслабленьне ўлады монарха. Гэнрыка часова (на 4 мéсяцы) аддалілі ад улады, пакуль Сойм не разьвяжа яго справы аканчальна; хоць князі ўрадова не адмовіліся ад свае прысягі, усё-ж Гэнрык бачыў, што можа ўтраціць свой пасад, і ён пастанавіў шукаць згоды з папай. У студні 1077 году ён пайшоу цераз Альпы ў Італію. Насяленьне Лёмбардыі, гарады і духавенства, горача вітала яго і суліла помач проці папы, з якога тут былі нездаволены за царкоўную рэформу. Але Гэнрык, хочучы за ўсялякую цану пагадзіцца з папай, адмовіўся ад помачы. А ў той час папа, дачуўшыся аб прыходзе Гэнрыка ІV ў Італію і аб урачыстым вітаньні яго народам, спалохаўся і ўцёк у замак Каносса (каля Модэны) пад апéку спагадлівае яму тасканскае марграфіні Матыльды. Сюды да яго прыйшоў Гэнрык ІV; ён тры дні адбываў царкоўную пакуту, босы ў Валасяніцы, і толькі дзякуючы паддзяржаньню з боку марграфіні Матыльды яго, ўрэшце, пусьцілі ў замак, а папа эьняў з яго праклён з тэй умоваю, што Гэнрык паможа яму правясьці рэформу Царквы. Калі, пасьля гэтага, Гэнрык ІV варочаўся дамоў, насяленьне Лёмбардыі сустракала яго з пагардай з прычыны яго паніжэньня перад папаю. Так сама і ў Нямеччыне князі прызналі яго недастойным насіць карону і абабралі новага караля, швабскага князя Рудольфу. Аднак, ня ўсé прызналі рудольфу: мяшчане і сялянства асталіся вернымі Гэнрыку. Узьнялася крывавая барацьба за карону, да якое папа сьпярша не мяшаўся. Калі-ж пачаў пераважаваць Рудольфа, папа ізноў пракляў Гэнрыка ІV і прызнаў за караля Рудольфу. Скора пасьля гэтага Рудольфа быў забіты ў бітве пад Эльстэрам. Князі, пераважна саксонскія, абабралі на яго месца Гэрмана графа Сальм. Але Гэнрык ІV, не зварочуючы на яго ніякае ўвагі, сабраў вялікае войска і пайшоў у Італію проці папы. Прышоўшы ў Лёмбардыю, ён склікаў сынод (у Брыксэн), на якім спагадаючыя яму біскупы абвесьцілі выбары папы Грыгора VІІ незаконнымі і няважнымі ды абабралі новага папу. Генрык ІV разам з новаабраным папай пайшоў на Рым, здабыў яго (1084) і каранаваўся тамака на імпэратара. Папа Грыгор VІІ, якога рымляне зусім пакінулі, бараніўся ў замку сьв. Днела, пакуль не падый шлі на падмогу яму Норманы пад камандай Робэрта Гюіскара. Аднак, Норманы пачалі гэтак гаспадарыць у Рыме, што выклікалі паўстаньне насяленьня і былі прымушаны пакінуць места. Разам з імі растаўся з Рымам і папа Грыгор VІІ; ён перабраўся ў Салерно і тамака памёр у 1085 годзе.

Барацьба з сьмерцяй Грыгора VІІ ня скончылася. Праўда, супраціўнік Гэнрыка ІV, абабраны за караля Гэрман гр. Сальм, самахоць зрокся кароны, ды скора памёр; але з папамі барацьба трывала далей, бо Гэнрык ІV не згаджаўся зрачыся інвэстытуры духоўных і цьвёрда бараніў: права імпэратараў. Папа Урбан ІІ, каторы высака падняў павагу папаў, схінуўшы пачаць крыжавыя паходы, выступіў вельмі востра проці імпэратара. Змовіўшыся з папай, змагаліся з Гэнрыкам ІV два родныя сыны яго. Малодшаму сыну, Гэнрыку, хітрыкамі ўдалося захапіць бацьку, якога ён засадзіў у цямніцу і прымусіў зрачыся кароны. Усё-ж Гэнрыку ІV ўдалося ўцячы з турмы; ён сабраў вялікія сілы і выступіў проці сына. Аднак, да бітвы між імі не дайшло, бо Гэнрык ІV раптам памёр (1106). Гэнрык V, абабраны за караля яшчэ раней, чымся пачалася барацьба яго з бацьбяз ніякіх перашкод заняў каралеўскі пасад. І ён вëý барацьбу з папамі і з князямі, што стараліся аслабіць каралеўскую ўладу. Ды адным і другім прышлося зрабіць некаторыя ўступкі. Замірыўшыся з князямі, Гэнрык V зрабіў з папай Калікстам ІІ умову ў Вормсе (1122), якая палажыла канец спрэчцы аб інвэстытуру. Падобныя ўмовы сьвецкае ўлады з папествам дасталі назоў конкордату. Вось, паводле вормскага конкордату, выбары біскупаў перайшлі да капітулаў, значыць, да духавенства галоўнае царквы (касьцёлу) у дыэцэзіі, катэдры; выбары адбываліся ў караля ці яго заступніка. Абабраны біскуп даставаў ад папы пасьвячэньне і, у знак духоўнае ўлады, біскупскі пярсьцёнак і посах. Імпэратару-ж прысягаў на вернасьць, як леннік, і даставаў ад яго бэнэфіцыі.

Гэнрык V памёр у 1225 г., а з ім вымерла франконска-саліцкая дынастыя.

4. Вэльфы і Гогэнштаўфы. а) Пачатак барацьбы між Вэльфамі і Гогэнштаўфамі. Найбольш правоў на карону мелі два браты з швабскага роду Гогэнштаўфаў: швабскі князь Фрыдрых і франконскі князь Канрад, сваé нябожчыка Гэнрыка V. Проці іх выступіла духавенства, лічачы іх непрыяцелямі царквы, і дабілася таго, што за караля быў абабраны Саксонскі князь Лётар фон Супплінбург, прыхільнік царкоўнае рэформы Летар ІІІ (1125-1137) жыў з папамі ў згодзе. Каб-жа за бясьпечыцца проці роду Гогэнштауфаў, ён выдаў сваю дачку Гэртруду замуж за Гэнрыка Пышнага, князя Баварыі, патомка старавéчнага роду Вэльфаў, ды аддаў зяцю князьства Саксонскае. Паміраючы, лётар прасіў князёў абабраць за яго наступніка князя Гэнрыка Пышнага. Аднак, і князі і папа ўбаяліся, што Гэнрык, як валадар двух князьстваў, Баварыі і Саксоніі, а ў дадатку як галава магутнага роду Вэльфаў, стаўшыся каралём, набярэ лішне вялікае сілы. Дзеля гэтага абабралі і каранавалі князя Канрада Гогэнштаўфа. Канрад ІІІ (1138-1152) меў вялікую популярнасьць, ды не адзначаўся вялікімі здольнасьцямі ані як галава гаспадарства, ані як ваявода. Спачатку яго ўладу прызнаў і Гэнрык Пышны; аднак, калі Канрад ІІІ зажадаў ад яго назад Саксонію на тэй основе, што дагэтуль ніхто ня меў права валадаць больш як адным князьствам, -тады нанова ўзгарэлася хатняя вайна. Кароль засудзіў Гэнрыка Пышнага на баніцыю (выняў з-пад права) і, апрача Саксоніі, адабраў у яго і Баварыю. Саксонію аддаў, як лен, Альбэрту Медзьвядзю, з роду Асканскага, а Баварыю-свайму зроднаму брату, марграфу Леапольду Аўстрыяцкаму. Гэнрык Пышны не пакінуў Саксоніі і гатаваўся да барацьбы, аднак, скора памёр, пакінуўшы дзесяцігодняга сына Гэнрыка Лéва. Прыхільнікі Вэльфаў павялі далейшую барацьбу ўжо за правы апошняга. Канрад ІІІ здабыў мéста Вэйнсбэрг і разьбіў іх (1140). Тут, ка жуць, першы раз чутны былі баявыя клічы: „Вайблінг"[4]з боку каралеўскіх войск і „Вэльфы“ — з другога боку. Адгэтуль Вайблінгамі (паітальянску Ghіbellіnі - Гібэліны) называлі прыхільнікаў імпэратара, а Вэльфамі (паітальянску Guelf-Гвэльф)-прыхільнікаў папы, а пазьней—прыхільнікаў незалежнасьці гарадоў і рэспубліканцаў. Варожыя партыі скора пагадзіліся між сабой — з тэй умовай, што Саксонія была аддадзена Гэнрыку Лéву, а Баварыя-брату Леапольда, Аўстрыяцкаму марграфу Гэнрыку, з роду Бабэнбэргаў (1141).

У тым часе ўзьнялася вялікая завіруха ў Італіі. Манах Арнольд з Брэсьціі, вучанік слаўнага парыскага профэсара філёзофіі і тэолёгіі Абэляра, пачаў шырыць па мястох рэспубліканскія ідэі, заклікаючы духавенства вярнуцца да прастаты першых хрысьціян. Яго навукі знайшлі гэтулькі прыхільнікаў, што ў 1143 годзе Рым абвесьціў сябé республікай на старавéчны лад, з сэнатам на чале (Senatus Pорulusque romanus). Канрад ІІІ, двойчы кліканы папай за Альпы, не здолеў супакоіць народны рух і ня меў магчымасьці каранавацца ў Рыме на імпэратара.

Перад сьмерцяй Канрад ІІІ прасіў аддаць карону свайму адважнаму пляменьніку Фрыдрыху, сыну памершага шваб скага князя Фрыдрыха, ня гледзячы на тое, што пакідаў бязьлетняга роднага сына, — і яго просьба была споўнена.

в) Фрыдрых і Рудабароды (Барбаросса) (1152—1190). Гэты імпэратар злучыў у сваёй асобе абодва сварыўшыяся роды, бо яго матка была сястрою Гэнрыка Пышнага; вось, і выбары яго адбыліся вельмі гладка. Наўперад ён пастараўся пагадзіцца з Вэльфамі, падружыўся з Гэнрыкам Лéвам і прызнаў яго правы на Баварыю. Вельмі ўмела супакоіў і аўстрыяцкага маркграфа, аддаўшы яму некалькі сумежных графстваў, што ранéй належылі да Аўстрыі, і даўшы гэтаму маркграфству тытул князьства з асаблівымі правамі і прывілеямі (prіvіlegіum mіnus 1156), у тэй лічбе права спадчыны ня толькі ў мужчынскай, але і ў жаноцкай лініі. За гэта аўстрыяцкі князь Гэнрык (з мянюшкаю Язоміргот) выдаў Баварыю Гэнрыку Лéву. З таго часу ў Нямéччыне настаў супакой. У гаспадарственых справах Фрыдрых Барбаросса шукаў помачы ў князёў царквы, каторыя, як у часы саксонскіх імпэратараў, сталіся апорай пасаду.

З сьвецкіх князёў дайшлі вялікшага значэньня і ўлады Гэнрык Леў, Альбрэхт Мядзьведзь, валадар Паўночнае Мaрхіі, і Вэттіны Місьнійскай мархіі. Яны вялі захопную палітыку адносна да Славянскіх зямель. Асабліва ўпорна бароўся з Палабскімі Славянамі Гэнрык Лéў. Ён заваяваў край Абадрытаў і сумéжныя землі ажно да Балтыцкага мора (цяперашнія Гольштэйн, Мэкленбург і Ўзмор'е); ваяваў ён такжа з Фрызамі. У забраных краёх закладаў гарады, біскупствы і апацтвы.. Наўперад выпісаваў нямецкіх колёністаў, купцоў, місіянэраў, а тыя йшлі далей на поўнач і ўсход — у глыб Славяншчыны, нясучы з сабой абнямéчаваньне народу. Гэнрык Лéў адбудаваў згарэўшы Любэк, які стаўся найважнейшым тарговым цэнтрам ля Балтыцкага мора. Альбрэхт Мядзьведзь вёў падобную-ж работу ля Эльбы і Гавэлі. Тамака ён залажыў Бранденбургскую мархію, названую гэтак ад славянскага места Бранібору, ды пасяліў там нямецкіх колёністаў.

Фрыдрых І вельмі рупіўся аб тым, каб удзяржаць і ўзмацаваць імпэратарскую ўладу ў Італіі. Дзеля гэтага ён шэсьць разоў пераходзіў пераз Альпы і блізу траціну свайго гаспадараньня праводзіў на Апэнінскім паўвостраве. Гэта палітыка яго выклікала зусім прыродна няпрыязныя адносіны да яго з боку папаў. Другою няпрыязнаю яму сілаю былі італьянскія гарады. Карыстаючыся барацьбой паміж папамі і імпэратарамі, гарады ў Лёмбардыі і Сярэдняй Італіі прысабéчылі сабé розныя правы і прывілеі і, дзякуючы гэтаму, дайшлі высокага красаваньня. Пад той час, як у Нямеччыне была бадай выключна так-званая прыродная гаспадарка, абапертая на земляробстве і гадоўлі жывёлы, а грошай у звароце было мала — у Італіі ўжо красаваў гандаль і промыслы, істнаваў падзел працы, і грошы йгралі вельмі важ ную ролю ў грамадзкай гаспадарцы. Узрост дабрабыту будзіў усё больш жаданьнем волі і незалежнасьці з захаваньне рэспубліканскага ладу. Пачуваючы сваю сілу і права, вялікшыя гарады скасавалі прывілеі графаў і біскупаў, ды прысабéчылі сабé такія правы кароны, як біцьцё грошай, зьбіраньне мыта, суд, назначаньне ўраднікаў; а гэта давала ім новыя спосабы багацець. Упраўляліся зусім незалежна-самі сабой; урады займалі грамадзяне з выбарным консулем на чале, улада-ж імпэратара была толькі номінальная. Іншыя з вялікшых мест, як Мілян, Генуя, Піза, сталіся зусім незалежнымі гаспадарствамі. Пры гэтым дужэйшыя гарады прысабéчылі сабе верхавенства над слабейшымі.

У часе першага паходу ў Італію (1154) Фрыдрых Барбаросса не пачуваўся яшчэ гэткім дужым, каб дабываць магутнага Міляну; ён здаволіўся тым, што каранаваўся ў Павіі лёмбардзкай каронай, якая давала яму правы караля Італіі. Адгэтуль ён пасьпяшыў у Рым, куды яго клікаў папа Адрыян ІV на помач проці паўстаўшых Рымлян, якія паднялі бунт згодна з навукамі Арнольда з Брэсьціі. Яшчэ да прыходу імпэратара папа шмат аслабіў сілы паўстанцаў, пускаючы ў ход пракляцьці і інтэрдыкты. Фрыдрых аканчальна здушыў рэспубліканскі дух, і Рымляне былі прымушаны выдаць свайго кіраўніка, Арнольда з Брэсьціі, каторы панёс мучаніцкую сьмерць за грамадзкую і рэлігійную свабоду. Заняўшы Рым, Фрыдрых каранаваўся на імпэратара.

У другім паходзе (1158-1162) Фрыдрых адкрыта пачаў аружную барацьбу з Мілянам і заўладаў местам. Мілянцы прысягнулі яму на Вéрнасьць і зракліся некаторых прысабéчаных імі правоў і прывілеяў, а такжа залежных ад іх іншых мест і зямель; консуляў адгэтуль павінен быў назначаць імпэратар. Аднак, гэта Фрыдрыха ня зусім здаволіла. На роўнядзі блізка Ронкагліі (каля Піячэнцы) ён склікаў сойм, зложаны з лёмбардзкіх вяльможаў, духоўных і сьвецкіх, з учасьцем прадстаўнікоў іншых мест і выдатнейшых італьянскіх юрыстаў; сойм павінен быў ясна азначыць як правы імпэратара, так і залежных ад яго мест. У васнову палажылі рымскае права-так, як яно было выкладзена кодэксе Юстыніяна; дык няма дзіва, што імпэратару была дадзена блізу неабмéжаная ўлада над Італіяй. Ен меў права выдаваць законы, назначаць ураднікаў і судзьдзяў, азначаць падаткі і зьбіраць мыта. Прадстаўніком улады імпэратара быў назначаны ім-жа т.-зв. подэста. Ронкальскі статут пазбаўляў італьянскія мéсты ўсялякае самастойнасьці. Вось, Мілянцы і не захацелі прызнаць яго і два гады бараніліся, калі імпэратар аблёг з войскам сваім Мілян. Урэшце, прымушаныя голадам і хваробамі, Мілянцы паддаліся. Імпэратар страшэнна пакараў іх: места было ўсéнька парухана, а жыхары прымушаны расьсяліцца ў чатырох далёкіх мястэчках.

Тым часам ізноў узгарэлася вайна паміж папствам і імпэратарскай уладай. Па сьмерці Адрыяна ІV (1159) вялікшасьць кардыналаў абабрала за папу Аляксандра ІІІ, энэргічнага абароньніка верхавенства духоўнае ўлады над сьвецкаю, а меншасьць кардыналаў абабрала прыхільніка імпэратара, Віктара ІV. Калі імпэратар паддзяржаў апошняга, Аляксандар ІІІ кінуў на яго праклён, і вось узьнялася новая вайна між двума валадарамі сьвету, яшчэ больш заўзятая, чымся вайна паміж Грыгорам VІІ і Гэнрыкам ІV. Ані Віктар ІV, ані два яго наступнікі, Пасхаліс ІІІ і Калікст ІІІ, ня былі ўсімі прызнаваны. Аднак, Аляксандар ІІІ быў прымушаны пакінуць Італію і перабрацца ў Францыю - пад апеку караля Людвіка VІІ. За яго, апрача Францыі, заступілася таксама Англія. Калі Фрыдрых, парухаўшы Мілян, вярнуўся ў Нямеччыну, Лёмбардцы, страшэнна ўцісканыя імпэратарскімі ўраднікамі, зрабілі ў Вэроне саюз, Лёмбардзкую Лігу, дзеля абароны сваіх правоў і незалежнасьці. Даведаўшыся аб гэтым, імпэратар ізноў пайшоў у Італію (гэта быў чацьверты паход 1166-1168). Рым быў прымушаны паддацца яму, а папа Аляксандар, які ўжо быў вярнуўся туды, ледзь здалеў уцячы да Норманаў-у каралеўства Äбéдзьвюх Сыцылій. Новы папа (антыпапа) Пасхаліс ІІІ ўрачыста прыбыў у Рым і другі раз укаранаваў Фрыдрыха.

Якраз імпэратар дайшоў найвялікшае ўдачы, калі ў нямецкім войску ўзьнялася пошасьць, ад якое за адзін тыдзень памёрла 25.000 душ. Ледзь-ледзь Фрыдрыку ўдалося вярнуцца пераз варожую яму Лёмбардыю назад у Нямеччыну. Пад той час лёмбардзкія мéсты сваймі сіламі адбудавалі Мілян, ды, зрабіўшы саюз з папай Аляксандрам ІІІ, заклалі у яго чэсьць новы горад Аляксандрыю, гатуючыся да барацьбы з імпэратарам. У пятым сваім паходзе ў Італію (1174—1178) Фрыдрых дарма аблягаў гэты магутны, добра Баронены горад. Ён зажадаў падмогі ў Нямеччыны, але Гэнрык Лéу адмовіўся ад леннае паслухмянасьці і ўдзяржаў другіх князёў ад выпаўненьня іх павіннасьці. Гэтак Фрыдрых, выступіўшы ў паход з невялікімі сіламі, быў страшэнна разьбіты.

Бачачы, што нельга правясьці свае пляны аружнай сілай, Фрыдрых І зрабіў круты паварот у палітыцы: ён пайшоу на замірэньне з папай Аляксандрам ІІІ і лёмбардзкімі местамі. На конгрэсе у Вэнэцыі (1177) імпэратар зрокся свайго верхавенства над папай, чаго раней гэтак дамагаўся, прызнаў папу Аляксандра Іll, які ў свой чарод зьняў з яго пракляцьце. З лёмбардзкімі местамі сьпярша было зроблена толькі 6-месячнае замірэньне, а аканчальны мір быў падпісаны ў 1183 годзе ў Констанцы. Лёмбардцы прызналі верхавенства імпэратара, прысягнулі на вернасьць і абяцаліся плаціць падаткі. За гэта Фрыдрых І даў ім права вольнага выбару консуляў, наагул поўнае самаўпраўленьне, і вярнуў усé старыя правы і прывілеі. Гэткая ўступка ня толькі не аслабіла ўлады імпэратара ў Лёмбардыі, але, наадварот, у некаторым значэньні ўзмацавала яе.

За час сямігодняга быцьця свайго у Нямеччыне, пасьля 4-ага паходу ў Італію, Фрыдрых шмат павялічыў свае радавыя землі, забіраючы багатыя землі Вэльфаў у Швабіі і Баварыі. Пасьля 5-га паходу ён пазваў на суд Гэнрыка Лéва за нарушэньне леннае прысягі і яўную няслухмянасьць. Калі-ж Гэнрык Лéу на суд не зьявіўся, яго зачы засудзілі на баніцыю і пазбаўленьне ўсяé маемасьці. Гэнрыка ў Нямеччыне наагул ня любілі, бо éн часта дзéіў гвалты над слабейшымі князямі; дык ён дарма пратэставаў році кары: ніхто не заступіўся за яго, а пакрыўджаныя ім князі выступілі проці яго. Гэта прымусіла яго пакарыцца на Сойме ў Эрфурце (1181). Яму былі пакінуты толькі алёдыяльныя землі-Браўншвейг і Люнебург, ды на 3 гады павінен быў пайсьці ў выгнаньне ў Англію. Два яго вялікія князьствы: Саксонію і Баварыю пабілі на часьці. Заходнюю часьць Саксоніі, Вэстфальскае князьства, Дастаў Кéльнскі арцыбіскуп, а ўсходнюю, Саксонскае князьства, дастаў Бернард Ангальцкі, сын Альбрэхта Медзьвядзя; Баварыя-ж была аддадзена палятыну Отту з Віттэльсбаху. Штырыйскую мархію адлучылі ад Баварыі і аддалі Оттокару Штырыйскаму; па сьмерці апошняга яна перайшла да роду Бабэнбэргаў (1192). З зямель тырольскіх было ўтворана графства Мэран. Падзел гэтых двух вялікіх князьстваў даў пачатак шмат якім дробным князьствам, каторыя пасьля дабіваліся як найшырэйшае самастойнасьці.

У часе апошняга - гэтым разам ужо мірнага - паходу ў Італію (1186) імпэратар ажаніў свайго сына Гэнрыка з нормандзкай княжнай Канстанцыяй, наступніцаю ў Сыцыліі і Нэаполі. З гэтае прычыны ледзь-ледь не ўзьнялася новая сварка паміж імпэратарам і папай; да яе ўдалося не дапусьціць тым, што, пасьля абвешчаньня трэцяга крыжавога паходу ў Сьвятую зямлю, стары імпэратар стаў на чале войск, якія йшлі ў Ерузалім. З гэтага паходу Фрыдрыху Барбароссе ўжо ня было суджана вярнуцца дамоў: ён утануу у Малой Азіі ў рацэ Сэлеф.

Фрыдрых Барбаросса - адзін з найбольш выдатных гаспадароў рымска-нямецкага гаспадарства і адзін з найбольш популярных монархаў сярэднявечча. У Нямеччыне і часьцю ў Італіі ён стаўся асобай легендарнай, увасабленьнем на даўгія часы беспаваротнае слаўнае мінуўшчыны.

c) Сіла Гогэнштаўфяў пры Гэнрыку VІ. Абабраны за караля яшчэ пры жывым бацьку, як яго заступнік у час нябыцьця ў Нямеччыне, Гэнрык VІ (1190-1197) заняў свой пасад, добра ведаючы ўсé гаспадарственыя справы, і цьвярдой рукой узяў кіраваньне імі. Маючы ўсé бацькаўскія залеты, ён, аднак, адзначаўся заганамі, якіх ня мéў Фрыдрых І: жорсткасьцяй і прагавітасьцяй.

Калі Гэнрык Лéў вярнуўся з выгнаньня ў нябыцьцё імпэратара, які быў у паходзе ў Рым для каранацыі, ён разам з паўночнымі князямі зрабіў змову, каб ськінуць з пасаду Гэнрыка VI і на яго месца ўзьвясьці Вэльфаў. Аднак, верным імпэратару астаўся аўстрыяцкі князь Леапольд V, і з яго падмогай Гэнрыку VI ўдалося разьбіць пляны непрыяцеляў і прымусіць іх пакарыцца. Гэнрык Леў дастаў у лен Рэйнскі палятынат і захаваў свае алёдыі. У 1195 годзе Гэнрык Лéў памёр. Імпэратар Гэнрык VІ маніўся скасаваць выбары каралёў і ўстанавіць для свайго роду права спадчыны нямецкае кароны. За гэта суліў князём спадчыннае ўладаньне іх ленаў з пераходам і на жаноцкую лінію. Аднак, гэтаму супрацівіліся некалькі паўночных князёў, і плян імпэратара быў разьбіты. Гэнрыку VІ прышлося здаволіцца тым, што за наступніка па ім, яшчэ пры жыцьці яго, быў абабраны двугодні сын яго, Фрыдрых.

Неўзабаве пасьля занятку пасаду Гэнрык VI пайшоў у Італію, манючыся ўзяць у сваё валаданьне паўднявую Італію і Сыцылію, якія, па сьмерці іх караля Вільгэльма II, прыпадалі жонцы Гэнрыка, Канстанцыі. Аднак, норманскія бароны, няпрыязныя да гаспадараньня чужніка, абвесьцілі каралём Абéдзьвюх Сыцылій Танка, патомка бочнае лініі вымершае норманскае дынастыі. Танкрэда паддзержаваў такжа і папа. Гэнрык VІ дабіўся пакуль што толькі імпэратарскае кароны ў Рыме, за сыцылійскі пасад быў прымушаны вясьці крывавае ходаньне. Аднак, пошасьць, якая ўбілася у войска Гэнрыка, і страшныя весьці з Нямеччыны аб інтрыгах Вэльфаў прымусілі Гэнрыка VI пакінуць Італію ў тую самую часіну, калі ён толькі пасьпеў распачаць ваенныя дзейнасьці. Затое па сьмерці Танкрэда імпэратар з вялікімі сіламі пайшоў у паўднявую Італію, здабыў Апулію, Калябрыю і Сыцылію і загадаў каранаваць сябé у Палермо (1194), дзé захапіў валізарныя скарбы норманскіх каралёў. Сваю ўладу ён стараўся абаперці на жорсткасьці і страсе.

Гэтак паўднявая Італія і Сыцылія былі паняволены, паўночная і сярэдняя Італія прызнавалі над сабой верха венства Гэнрыка VІ, і навет Рым, ня гледзячы на неспагаднасьць папы, лічыў яго сваім апякуном і валадаром. Здабыўшы такую вялізарную ўладу, Гэнрык VІ надумаў здабыць уладу над усéнькім хрысьціянскім сьветам, ды неўспадзеўкі памёр на 32-ім годзе жыцьця (1197). Пышная будоўля сусьветнага гаспадараньня парухалася перад сваім завяршэньнем разам з яго сьмерцяй. Цераз год памёрла і яго ўдава, Канстанцыя, і карона перайшла ў рукі трыгодняга дзіцяці.

d) Найвялікшая магутнасьць папства. Kaрыстаючы з замяшаньня, якое ўзьнялося ў імпэрыі па сьмерці Гэнрыка VІ, папе Інноцентаму ІІІ ўдалося правясьці ў жыцьцё ідэі Грыгора VІІ і ўгрунтаваць сьвецкае верхавенства ўлады папаў пад хрысьціянскім сьвéтам. Інноцэнты ІІ сéў на папскі пасад цераз год пасьля сьмерці Гэнрыка VІ, як на папу, у вельмі маладым веку, бо маючы толькі 37 гадоў, і займаў яго цьвёрда 18 гадоў (1198—1216). Сваю палітычную работу распачаў ад Рыму, дзé стаўся. поўным гаспадаром; пасьля, выступаючы ў абарону Італіі ад чужаземцаў, ён прыняў пад сваю руку многа італьянскіх краін, скуль былі выгнаты ўраднікі імпэратара. Гэтак, ён перайшоў далёка за тыя мéжы, якія сьвецкаму валадарству папаў быў вызначыў дар Пэпіна. Імпэратрыца Канстанцыя перад сьмерцяй аддала папе апéку над сваім бязьлетнім сынам і ўладу ў Сыцылійскім каралеўстве, прызнаўшы над апошнім верхавенства папаў. Інноцэнты ІІІ, як добры палітык, з вялікай сілай волі і вытрываласьцю, здалеў ня толькі абвясьціць, але і празясьці ў жыцьцё ідэю, царкоўнага верхавенства ў сьвецкіх справах. Бог даў у рукі папы два мячы, як сымвалы ўлады духоўнае і сьвецкае, і папа паводле свайго пагляду перадае часьціну свае ўлады достойным гэтага монархам. Улада монархаў - гэта толькі дар папскае ласкі; вось-жа усé валадары гэтага сьвету павінны схінацца перад валадаром валадароў, заступнікам Бога на зямлі, прызнаючы яго сваім сузэрэнам і найвышэйшым судзьдзёй у вусіх справах усіх краёў і народаў".

У Нямеччыне ўжо скора давялося Інноцэнтаму ІІІ адыграць ролю найвышэйшага валадара і судзьдзі. Хаця Фрыдрых, 3-годні сын памершага імпэратара, быў яшчэ раней абабраны за яго наступніка, непрыяцелі Гогэнштаўфаў зрабілі новыя выбары і абабралі за караля Вэльфа, малодшага сына Гэнрыка Лева, Отта ІV. Отта паддзяржалі саксонскія і дольна-нямецкія князьствы, ды багаты Кéльн; апрача таго, яму спагадала англіцкая дынастыя Плянтагенэтаў, з якой ён быў свой. Усё-ж вялікшасьць нямецкіх князёў асталася вернай роду Гогэнштаўфаў і, абмінуўшы пакуль што дзеля карысьці імпэрыі і дынастыі бязьлетняга Фрыдрыха, узь вяла на пасад швабскага князя Піліпа, брата нябожчыка Гэнрыка VІ. Піліпа паддзяржала вялікшасьць князёў паўднявое і цэнтральнае Нямеччыны, а такжа францускі кароль Піліп ІІ Аўгуст, каторы пад той час вёў вайну з Англіяй.

Інноцэнты ІІІ стаў на старанé Отта, прызнаў яго за законнага караля, а на яго праціўніка кінуў праклён. За гэта Отто ІV споўніў усé дамаганьні папы, назваўся каралём з "папскае ласкі" прызнаў імпэратарскую карону ленам папаў. У хатняй-жа вайнé Отту ня шчасьціла: ён праіграваў сваю справу, яго спагаднікі пакідалі яго, пад той час, як Піліп сваёй шчодрасьцяй здабываў сабе ўсё больш прыяцеляў. Урэшце, ад Отта адступіліся навет дольна-рэйнскія князі. Калі-ж яго пакінуў і Кéльн, галоўная апора ўлады Вэльфаў, Інноцэнты ІІІ, згодна з новым палажэньнем, зьняў праклён з Піліпа і ўжо выяўляў ахвоту прызнаць яго каралём, — ды як раз у гэтую часіну Піліпа забіў у Бамбэргу, дзеля асабістых прычын, Отто з Віттэльсбаху (1208). Палажэньне зразу зьмянілася. Каб спыніць хатнюю вайну, князі аднагалосна прызналі каралём Отта ІV, які ажаніўся з дачкой Піліпа, Бэатрычай, дастаўшы за ёй багатае вена: часьць зямель Гогэнштаўфаў. Пасьля Отто ІV пайшоў у Італію і з рук папы дастаў імпэратарскую карону. Неўзабаве імпэратар зьмяніў сваю палітыку адносна да папы: зрокшыся старых умоваў з папай, пераважна патайных, ён пачаў даходзіць сваіх правоў, як імпэратара, на сярэднюю Італію, заняў аружнай сілай паўднявую Італію і маніўся прымусіць маладога Фрыдрыха адрачыся ад нямецкае кароны. Тады папа яго выкляў і падвучыў нямецкіх князёў прызнаць важнымі старыя выбары за караля гадунца папы Фрыдрыха Гогэнштаўфа. Фрыдрых-жа, абяцаўшы папе, што пасьля каранацыі на імпэратара адрачэцца Сыцыліі на карысьць аднагодняга сына свайго і прызнае права леннага верхавенства папы ў паўднявой Італіі, паплыў морам у Геную, а адтуль пераз Альпы перабраўся ў Нямéччыну. Адважнага маладзёна вельмі горача сустрэла як партыя Гогэнштаўфаў, так і папская. Шчодрым дораньнем ён здалеу борзда прыдбаць сабé многа прыхільнікаў, і вось яго ізноў у Франкфурце абіраюць за караля і карануюць у Могунцыі (1212). Імпэратар Отто шукаў ратунку для сябé, аднаўляючы саюз з ангéльскім каралём Янам Безьзямельнікам. Аднак, апошняму ў той час не пашчасьціла ў вайнé з французамі, якія зусім пабілі злучаныя ангéльскія і імпэратарскія войскі пры Бувін, у Фляндрыі (1214), і Отто, утраціўшы ўсіх сваіх прыхільнікаў, зрокся далейшае барацьбы. Скора ён памёр у спадчынным Браўшвэйгу (1218). Фрыдрых ІІ панова ўкаранаваўся ў Аквізгране (1215), а на другі год пасьля гэтага зышоў з сьвéту яга апякун, папа Інноцэнты ІІІ.

e) Становішча Царквы за Інноцэнтага ІІІ. У часе найвышэйшае красы свае сілы папа Інноценты ІІІ згукаў у Рыме (1215) сусьветны сабор, які адбыўся ў Лятэранскай царквé (чацьверты лятэранскі сабор). Гэты сабор быў ня толькі якбы завяршэньнем тэократычнае будоўлі сусьветнага гаспадарства, але і закончыў унутраную арганізацыю царквы. Усé царкоўныя законы былі сабраны разам і ўложаны ў 50 канонах; была ўстаноўлена абавязкавая слоўная споведзь і прынята навука аб транссубстанцыі, пры камуніі (прычасьці) сьвéцкім асобам быў адняты келіх, урэшце, пастаноўлена ўтварыць установу, якая павінна была сачыць, судзіць і караць вінаватых у вадступніцтве ад веры, адным словам, устаноўлена т.-зв. інквізыцыя. Згодна з Ізыдаравымі дэкрэталіямі (гл. § 8), дадзена была догматычная санкцыя прывілеям Царквы ў адносінах да сьвецкае ўлады. Духавенства звальнялася ад усялякага кантролю сьвецкае ўлады і падлягала выключна папе, да каторага перайшла правадаўчая і судовая ўлада ў царквé. Усялякае выступленьне проці гэтых новых царкоўных пастановаў і проці аўтократычнае ўлады папы пастаноўлена лічыць праступкам і цяжка караць за гэта.

Інноцэнты ІІІ пачаў барацьбу з сэктамі, якія шырылі навуку, нязгодную з догматамі царквы, і выступалі проці дамаганьняў папаў. Ужо ў ХІІ сталецьці ў паўночнай і паўднявой Італіі, у паўднявой Францыі, а пазьней і ў Цэнтральнай Эўропе пашыралася сэкта Катараў (ад грэцкага слова кабарóс, чысты). Сэкта гэта нарадзілася на Усходзе. Катары лічылі сябе адзінымі прадстаўнікамі чыстага, первабытнага хрысьціянства, адкідалі ўсе царкоўныя ўстановы і не прызнавалі прыватнае собскасьці. У Італіі папе Інноцэнтаму у некалькі гадоў удалося блізу зусім чыста вынішчыць гэту сэкту. Але яна яшчэ была ў Францыі, дзе побач з ёй шырылася ў канцы ХІІ ст. навука Пётры Вальдэнса, які ўсеньку сваю маемасьць раздаў бéдным і, узіраючыся на прыклад апосталаў, мандраваў з чародкаю сваіх верных і заклікаў да галіты і прастаты ў жыцьці, радзіў усім чытаць біблію і прызнаваў права сьвецкіх асоб казаць прамовы ў цэрквах. Яго навука прайшла і ў Цэнтральную Эўропу. Аднак, галоўным гняздом, гэтых сэктаў былі Прованс і Лянгдок. Ня глéдзячы на розьніцы, што былі паміж гэтымі сэктамі, іх звычайна лучылі пад назовам Альбігензаў-ад імя места Альбы і яго ваколіцы Альбіжуа (Albіgeoіs). Сэктанты знайшлі абароньніка ў асобе графа Тулюзы, Раймунда VІ. Папа Інноцэнты ІІІ абвесьціў проці іх крыжавы паход, якім сьпярша кіраваў суровы і дзікі Сымон дэ Монфор, а пасьля яго сьмерці-францускія каралі. Гэта вайна, якую вялі дваццаць гадоў страшэнна нялюдзка (1208 - 1229), зусім спусто шыла паўднявую Францыю і зьніштожыла яе высокую культуру таго часу. Вялікшая частка забраных у Альбігензаў зямель дасталася францускай кароне.

Каб выкараніць сэктантаў, якія пахаваліся, была арганізавана паводле пастановы Лятэранскага сабору (1215) інквізыцыя; кіраўніцтва ёю было сьпярша даручана біскупам, а пасьля Дамініканам. Інквізытары мелі права арыштаваць кожнага западазронага ў гэрэзі, зрабіць судовы сок і засудзіць; пры гэтым, каб прымусіць западазроных ды прызнаньня да віны, ўжывалі страшэнных, хітра прыдуманых спосабаў мукі. Хто каяўся і выражаў свой жаль за грахі, таго каралі пазбаўленьнем маемасьці і вастрогам да сьмерці; усіх другіх палілі на агні. Выпаўненьне прысудаў інквізыцыі даручалася сьвецкай уладзе. У Нямеччыне інквізыцыя доўга не магла акуратна прышчапіцца толькі ў ХV сталецьці яна знайшла для сябе грунт у працэсах проці "чараўніц". Найболей разьвівалася яна ў Гішпаніі.

Магутнае паддзяржаньне мéла папства ў старэцкіх ордэрах, арганізаваных пры Інноцэнтым ІІІ, хоць не яго ініцыятываю. Насупраць ордэрам рыцарскім, якія ўладалі вялізарным багацьцем, старэцкія ордэры разьвіваліся на аснове поўнага убожства, бо адрачэньне ад дачаснае маемасьці было павіннасьцяй ня толькі адзіночных сяброў ордэру, але і цэлых таварыстваў. Прынцып убожства, хаця і нязгодны з гізрархічным ладам і адносінамі ў тагачаснай каталіцкай царквé, служыў-такі мэтам царквы. Кастылец Домінго Гузман заклау ордэр Дамініканаў, якія, маючы добрую адукацыю, павінны былі працаваць дзеля пашырэньня каталіцкае веры. Другі ордэр: Францішканаў, або Мінарытаў, быў закладзены Францішкам з Ассыжу, які, правёўшы лягкадумна сваю моладасьць, раздаў бедным усéнькае сваё багацьце, прызываў да пакуты і захопленьнем ідэяй, пагардай да зямных рэчаў і пакорай здабываў тысячы вучанікоў і прыхільнікаў. Дзякуючы сваёй цьвярдой арганізацыі на вайсковы лад (кожын ордэр падлягаў свайму генэралу ў Рыме), а такжа дзякуючы дадзенаму ім папай прывілею усюдых і ў кожнай пары казаць навукі і слухаць споведзі, старэцкія ордэры неўзабаве здабылі вялізарны ўплыў у царкве, і ў грамадзянстве. Жывучы паміж народам і найчасьцéй выйшаўшы з яго, манахі гэтых ордэраў добра ведалі народныя патрэбы; да таго-ж, калі да іх прыступаў чалавек з выдатнейшымі здольнасьцямі, дык ахвотна давалі яму дарогу да найвышэйшых царкоўных становішч, не уважаючы на паходжаньне. Многа працавалі дзеля разьвіцьця навукі і ў працягу некалькіх сталéцьцяў займалі вялікшасьць прафэсарскіх катэдрах у унівэрсытэтах.

f) Фрыдрых ІІ і ўпадак Гогэнштаўфаў. Фрыдрых ІІ (1212-1250), радзіўшыся ў 1194 годзе, гадаваўся пад апекай папы Інноцэнтага ІІІ ў Палермо, дзé зыходзіліся разам тры культуры: заходня - хрысьціянская, грэцкая і арабская. Абдораны ад прыроды нязвычайнымі зді асаблівай кéмнасьцяй, ён дастау самую разнародную вéду, знамяніта валадаў мовамі: нямецкай, італьянскай, францускай, грэцкай і арабскай, цікавіўся ў роўнай меры паэзіяй (ды сам напару пісаў нішто вершы), лёгікай Арыстотэля, творы каторага чытаў паарабску і пагрэцку, ды навукамі аб прыродзе. Паддзержуючы адносіны з арабскімі вучонымі, ён вытварыў сабе, як на той час, нязвычайна лібэральныя, цьвярозыя пагляды на рэлігійныя і грамадзкія справы. Усé дзіваваліся з яго мужнасьці, вéтласьці і хараства. Але найбольш сымпатыі здабываў ён у падданых яму народаў асаблівай здольнасьцяй адчуваць пляменныя ўласьцівасьці гэтых народаў і прытарновавацца да іх. Ужо ў маладых гадох ён адзначаўся тым, што з вялікай вéдай у ім лучыўся практычны розум і ўменьне панаваць над людзьмі побач з нязвычайнымі дыплёматычнымі здольнасьцямі. З некаторых паглядаў яго можна лічыць найвыдатнейшым гаспадарственым мужам сярэдніх вякоў.

Перад сваім выездам у Нямеччыну Фрыдрых ІІ абяцаў папе шмат болш чымся меў магчымасьць споўніць: ён прызнаў верхавенства папы над каралеўствам Абéдзьвюх Сыцылій, забясьпечыў яму валаданьне Анконай і князьствам Сполето, даў абяцаньне пайсьці ў крыжавы паход і абавязаўся аддаць Сыцылію свайму сыну Гэнрыку ды ніколі яé не прылучаць да Нямéцкага гаспадарства. Вось, ён пачуў сябé звольненым ад страшэннага цяжару, калі прыйшла вестка, што Інноценты памёр,-тым больш, што новы папа, Ганоры ІІІ (1216-1227), быў чалавек мягкі, не сягаў па рэчы трудныя і далёкія, і Фрыдрых ІІ, як гаспадарственны муж, у вусім стаяў вышэй за яго. Крыжавы паход Фрыдрых ІІ адкладаў з году на год, у Сыцыліі гаспадарыў сам, а сына Гэнрыка загадаў абабраць за наступніка сябé ў Нямеччыне і ўкаранаваў на рымскага караля. Калі Ганоры ІІІ пачаў выяўляць трывогу з прычыны ўсяго гэтага, Фрыдрых ІІ улашчыў і яго правадаўствам аб гэрэтыках; за гэта-ж папа ў свой чарод аддзякаваў Фрыдрыху ІІ, укаранаваўшы яго ў Рыме на імпэратара (1220). Пасьля Ганорыя папскі пасад заняў Грыгор ІX (1227- 1241); ня гледзячы на тое, што яму тады мінула ўжо 80 гадоў, ён аказаўся чалавекам вельмі цьвярдым, з зялезнай энэргіяй, шмат у чым падобны да папы Інноцэнтага . Тут ужо затрывожыўся Фрыдых ІІ; лічачы немагчымым далейшы адклад, ён (у 1227 г.) пайшоў у крыжавы паход у Палестыну, ды яму прышлося вярнуцца з паўдарогі з прычыны пошасьці ў войску і собскае хваробы. Не чакаючы яго тлумачэньня, папа Грыгор ІX пракляў яго. Ня гледзячы на праклён і інтэрдыкт, Фрыдрых пачаў ізноў прыгатаўляцца да паходу (1228), які скончыўся вызваленьнем Ерузаліму і яго ваколіц, і замірэньнем на 10 год, але імпэратара ад праклёну ня звольніў. Наадварот: папа паслаў проці яго войска ў Апулію, якое імпэратар, вярнуўшыся з Ерузаліму, выгнаў адтуль і сам з аружнай сілай зьявіўся на граніцы Царкоўнага гаспадарства. Тады папа Грыгор ІХ пайшоў на ўступкі і падпісаў з ім мір у Сан Германо (каля Нэаполю), паводле якога за выхад з цэнтральнае Італіі імпэратар дастаў поўную свободу ў паўднявой Італіі і Сыцыліі.

Яшчэ перад крыжавым паходам Фрыдрых ІІ пачаў быў завадзіць новыя парадкі ў сваіх краёх; пасьля-ж міру ў Сан Германо ён аддаў усé свае сілы арганізацыйнай рабоце ўва ўсіх часьцінах гаспадарства, маючы найвеце ў першы чарод сваё каралеўства абедзьвюх Сыцылій. У гэтай краіне ён увёў (1231) новы гаспадарствены статут (Constіtutіo monarchіae Sіcu ae), які шмат выперадзіўшы тагачасныя пагляды і ўстановы, устанавіў зусім падобны да навейшага гаспадарствены лад з выдзяленьнем адміністрацыі, суда і фінансаў. Замéста сярэднявечнага феодалізму была створана дужая монархія, хоць яшчэ, і дэспотычная, але дапускаўшая да ўпраўленьня прынамся пасыўнае ўчасьце прадстаўнікоў станоў, што раўназначна пачатку парлямэнцкага ладу. kaроль апіраўся на залежных выключна ад яго ўрадніках, на войску і флёце. Ураднікі даставалі ўжо акуратныя пэнсіі заместа даўнейшага надзелу зямлёй дзеля карыстаньня. У войска, апрача Немцаў, найахватнéй браў Сарацынаў, даючы ім поўную свабоду веры, і тыя, не баючыся ніякіх царкоўных кар, былі вернаю апораю у прыпадку вайны з папай. Судзьдзямі былі таксама ўраднікі, якія судзілі ад імя караля; войны між прыватнымі асобамі, наезды, усялякі самасуд і дуэлі былі зусім забаронены. Добра наладжаная паліцыя бараніла лад і давала старонцы поўную бясьпечнасьць. Вельмі добрая фінансовая сыстэма з простымі і пасярэднімі падаткамі, а такжа расьцьвіўшая таргоўля ня толькі напоўнілі грашмі каралеўскі скарб, але і шмат паднялі дабрабыт краю. Доступ да урадаў гаспадарства, як і да ўсялякае грамадзкае, дзéяльнасьці даваўся здаўшым гаспадарственыя эгзамены, якія здавалі пераважна пры ўнівэрсытэтах у Салерно і Неаполі (апошні быў закладзены самым-жа Фрыдрыхам ІІ). Пад апекай імпэратара абодва ўнівэрсытэты разьвіваліся вельмі добра і ня ўступалі Парыжу, Болёніі, Багдаду, Дамаску і Kaіру. Цьвіло такжа мастацтва, і бліскучы, багаты каралеўскі двор у Палермо лічыўся любівай сялібай музаў.

Зусім інакшай дарогай, чымся ў Італіі, ішло разьвіцьцё гаспадарственага ладу ў Нямеччыне. Насупраць заведзенаму ў Італіі абсалютызму, імпэратар даваў нямецкім князём магчымасьць усё больш пашыраць іх самастойнасьць, манячыся гэтым забясьпéчыць сабé ахватнейшую аружную помач іх у правядзеньні плянаў імпэратара ў Італіі. Фрыдрых 11 заўсëды больш пачуваў сябé рымскім імпэратарам, чымся нямецкім каралём, і не стараўся навет тварыць дужую каралеўскую ўладу ў Нямеччыне. Назначыўшы рэгенцыю пры сваім бязьлетнім сыне Гэнрыку, ён у працягу 15 гадоў зусім не давéдаваўся да Нямеччыны. А пад той час унутраны расклад Нямецкага гаспадарства ўсё больш і больш павялічаваўся. Калі Гэнрык дайшоў сталых гадоў, ён узяў уладу ў свае рукі. Паслухаўшы рады бацькі, выдаў ён у 1231 годзе закон, каторы абярнуў нямецкіх князёў у спадчынных собсьнікаў іх феодальных зямель (domіnі terrae), даўшы ім поўную монархічную ўладу-з сваім судом, правадаўствам і падаткамі. Найбольш магутным князьствам у паўднявой Нямéччыне сталася тады Аўстрыя дзякуючы мудраму гаспадараньню цэлай чаргі монархаў, між якімі асабліва адзначыўся Леапольд VІ (1198-1230). У гэтым гаспадарстве былі вельмі добра наладжаны дарогі і цьвітучыя гарады з Вéданем на чале.

З прычыны розьніц у паглядах на гаспадарственае ўпраўленьне, паміж Фрыдрыхам Іl і яго сынам Гэнрыкам настала нязгода, што паглыблялася чым далей, тым балей. Урэшце Гэнрык адкрыта падняў бунт проці бацькі. Да паўстанцаў, на чале якіх стаў малады Гогэнштаўф, прылучыліся: яго швагра, Аўстрыяцкі князь Фрыдрых ваяўнічы (наступнік Леопольда VІ), нямéцкае баярства, нездаволенае дадзенымі князём прывілеямі, і лёмбардзкія мéсты. Імпэратар, які пад той час быў вонках бацькаўшчыны, пасьпяшыў у Нямеччыну, і даволі было яму зьявіцца, каб паўстаньне само самой заціхла. Кароль Гэнрык, пакарыўся; яго перавéзьлі ў Апулію, і тамака ён да сваé сьмерці (1242) аставаўся ў астрозе.

Пасьля імпэратар склікаў у Вормсе сойм (1235), на якім была ўстаноўлена аканчальна згода з Вэльфамі на той аснове, што брауншвейгска-люнэбурскія землі Вэльфаў былі прызнаны спадчынным князьствам. На гэтым-жа сойме быў прыняты закон аб зямным міры. Хатнія войны і самасуды абмежаваліся точна азначанымі прыпадкамі самаабароны; за нарушэньні гэтага закону азначаны былі кары. Новы закон аб зямным міры першы раз быў ужыты дзеля пакараньня аўстрыяцкага князя Фрыдрыха Ваяўнічага, які ўсё яшчэ быў варожа настроены да імпэратара: ён быў засуджаны на выгнаньне за межы бацькаўшчыны, а Аўстрыю ў яго адабралі. На сойме князёў у Вéдані імпэратар зага даў выбраць яго другога сына, у той час дзевяцігодняга хлопчыка, Канрада, "за рымскага караля і будучага імпэратора". Ужо ў 1240 годзе аўстрыяцкі князь пагадзіўся з імпэратарам і дастаў назад забраныя ў яго землі.

Уладзіўшы нямецкія справы, імпэратар вярнуўся ў Італію, дзе паўсталі проці яго лёмбардзкія месты. Паўстанцы былі пабіты пры Кортэнуове (1237), і імпэратар пачаў перабудоўлю ладу ў паўночнай і сярэдняй Італіі паводле чыста манархічнага ўзору. Рост магутнасьці імпэратара трывожыў папу Грыгора ІX: ён баяўся за будучыню папства; дый глядзеў папа на імпэратара, як на адступніка ад веры, бо той акружаў сябé Арабамі і не зварочаваў увагі на царкоўныя абрады і звычаі. Згода, устаноўленая сан-германскім мірам, пачала псавацца. Калі-ж імпэратар ажаніў сына свайго Энцыо, з наступніцаю Сардыніі, прылучаючы гэтак да маемасьці свайго роду востраў, які дагэтуль лічыўся ленам папы, Грыгор ІX пракляў яго, і ў Італіі ізноў узьнялася вайна паміж гібелінамі і Вэльфамі. Аднак, перамога дасталася Фрыдрыху ІІ. Сабор, які папа склікаў у Рыме проці імпэратара, не адбыўся, бо Фрыдрых загадаў свайму флëту напасьці на караблі, на якіх éхалі на сабор пралаты з францыі, і тыя былі ўзяты ў палон. Імпэратар быў ужо заняў блізу ўсё царкоўнае гаспадарства, калі памёр Грыгор ІX (1241), маючы каля 100 гадоў. Толькі пераз паўтара году быў абабраны новы папа (1243). Папскі пасад заняў Фізско гр. Ляванья. Некалі ён быў прыяцелем імпэратара, але, стаўшыся папай, перавярнуўся ў найгоршага непрыяцеля яго. Даведаўшыся аб выбары Інноцэнтага ІV (гэткае імя прыняў новы папа), Фрыдрых ІІ справядліва сказаў: "Я утраціў прыяцеля між кардыналамі і прыдбаў непрыяцеля ў нцэнтым; ніводзін папа ня можа быць Гібэлінам". Запраўды, папа скора цішком выехаў з Італіі ў Францыю і склікаў у Ліоне (1245) сусьветны сабор, на закінуў імпэратару адступніцтва, аблыжную прысягу і нарушэньне прысягі на вассальную вернасьць, ды за ўсé гэтыя злачынствы пракляў яго і абвесьціў пазбаўленым кароны, абяцаўся адлучыць ад царквы кожнага, хто будзе памагаць імпэратару, ды зажадаў ад нямецкіх князёў, каб абабралі новага караля.

Пачалася барацьба і ў Нямеччыне і ў Італіі. У Нямéччыне папская партыя абабрала за новага караля тюрынгскага ляндграфа Гэнрыка Распэ, a пасьля скорае сьмерці яго — Вільгэльма гр. Голяндыі, які аднак, не здабыў агульнага прызнаньня. Па другіх краёх шмат дзе ўладу імпэратара дзяржаў яго сын Канрад ІV.

У Італіі імпэратар ходаўся сам — сьпярша вельмі ўдачна, але пасьля нешчасьліва. Любівы сын яго, Энцыо, геройскі абароньнік. Імпэратарскае справы, лучыў у палон у Болёнію, дзé і аставаўся да самаé сваé сьмерці. Пачалі здарацца прыпадкі здрады і адступніцтва. Ёсьць навет даныя, што ў змове проці імпэратара прыймаў учасьце яго асабісты прыяцель, канцлер Пётра дэ Вінэіс. Ня гледзячы на ўсé няўдачы, станаўкі Фрыдрых ІІ далей ходаўся за перавагу сьвецкае ўлады над дамаганьнямі папаў, і Інноцэнтаму ІV было яшчэ далёка да перамогі, калі сьмерць неўспадзéўкі спыніла поўнае дзéяльнасьці жыцьцё імпэратара. У сваёй духаўніцы Фрыдрых ІІ назначыў за свайго наступніка ў Імпэрыі і ў Сыцыліі сына свайго Канрада ІV. Фрыдрыха ІІ, як і бацьку яго, пахавалі ў Палермо.

У папскім табары шалéлі з радасьці, калі тамака давéдаліся аб сьмерці Фрыдрыха ІІ. Папа Інноцэнты ІV вярнуўся зараз-жа ў Італію, але туды-ж пайшоў на чале свайго войска і Канрад ІV. З падмогай свайго ваяўнічага брата, Манфрэда, Канрад разьбіваў сваіх нéпрыяцеляў раз за разам і ўрэшце здабыў апошнюю апору папскае партыі Нэаполь. Раптам Канрад ІV памёр, трэба думаць, ад атруты, маючы ўсяго 29 гадоў (1254). Пасьля яго астаўся сын, Канрад, 2-годні хлопчык, празваны з італьянскага Конрадыно; яго гадавала маці ў сваёй бацькаўшчыне Баварыі. У тымжа годзе, як і Канрад ІV, памер папа Інноценты ІV (1254). Справа Гогэнштаўфаў яшчэ ня была праграна, яшчэ перамогі йшлі слéдам за адважным Манфрэдам. У руках Манфрэда было ўсё каралеўства Рбéдзьвюх Сыцылій; калі-ж памéр Канрад ІV, партыя Гібэлінаў прымусіла Манфреда прыняць у Палермо карону (1254). Гэта страшэнна ўзлавала папу і ён пастанавіў ужыць усіх спосабаў дзеля аканчальнага зьніштожаньня "зьмяінага роду" Гогэнштаўфаў. Калі кінуты на Манфрэда праклён нічога не дапяў, новы папа Урбан ІV, перакананы, што папства ніколі ня здолее сваймі сіламі дайсьці перамогі над Гібэлінамі, знайшоў сабе хаўрусьнікаў у францускай дынастыі: ён пасуліў каралеўства Абéдзьвюх Сыцылій брату караля Людвіка ІX Сьвятога, Анжуйскаму князю Каралю, з умовай, што апошні будзе выплачаваць папе годнюю дань. У вайнé з гэтым энэргічным і хітрым манархам Манфрэд быў забіты ў бітве пад Бэнэвэнтам (1266), дзякуючы здрадзе.

Дэспатычнае, нязвычайна жорсткае і крывавае гаспадаральне Караля Анжуйскага выклікала ўсюды ненавісьць да яго, і шмат дзé гэта было выкарыстана Гібэлінамі. Пачаліся намовы 16-годняга Канрадына, каб éхаў у Італію абняць бацькаўскі сыцылійскі пасад. Канрадын, узгадаваны ў традыцыях свайго слаўнага роду, лёгка паслухаў намоваў і пайшоў на гэты рызыкоўны крок. Паставіўшы на карту астачы свае маемасьці, ён паехаў у Італію. Усюды, навет у Рыме, яго віталі вельмі горача. У бітве пад Тагліякоццо ён ужо быў пéўны перамогі, калі неўспадзеўкі лучыў у засаду і быў зусім разьбіты. Яму, праўда, тады ўдалося ўцячы, але яго выдаў каралю адзін з рымскіх магнатаў (Франджыпані), а Кароль загадаў адсячы яму публічна галаву ў Нэаполі (1268). Гэты нязвычайна дзікі ўчынак аканчальна адбіў Сыцылійцаў ад Караля.

Мэта, да якое кіравалася з гэткай вытрываласьцяй папства, урэшце была дапята: слаўны род Гогэнштаўфаў згінуў, і скончылася нямецкае гаспадараньне ў Італіі. У барацьбе з імпэрыяй перамога выпала папству.

На Канрадыне вымер род Гогэнштаўфаў. Але скора між народам пачала шырыцца легенда, што Фрыдрых ІІ не памер, а сьпіць закляты ў Кюффгайзэр, у Турынгіі, у пячуры ці ў замковым падзямельлі; ён сядзіць пад сталом, ля каторага некалькі разоў акруцілася яго даўгая барада, і ў свой час выйдзе ізноў на сьвет, кавярнуць імпэрыі старую славу.

§ 12. Крыжавыя паходы.

1. Прычыны крыжавых паходаў. Ад часу першых паходаў магамэтан на Захад і першых іх заваяваньняў хрысьціянскія народы бязупынна вялі барацьбу з драбамі. Аднак, гэта пераважна былі чыста мясцовыя войны, што мелі характар аружнага адпору мясцовага насяленьня заваявальнікам. Дзеялася гэта найбалей на паўвастравох Пірэнэйскім і Апэнінскім, ды ў Сыцыліі. Калі-ж хрысьціянскі сьвет злучыўся пад верхавенствам рымска-нямецкіх імпэратараў і папства, хрысьціяне перайшлі ад абароны да наступленьня, і пачаліся вялізарныя войны хрысьціянскага захаду з ісьлямам, якія дасталі назоў крыжавых паходаў, або круцыятаў. Галоўнай іх мэтай быў паварот гаспадараньня хрысьціян у Сьвятой Зямлі. Паходы гэтыя. рабіліся найчасьцей дзеля карысьці царквы; папы былі пачынальнікамі іх, а выпаўняльнікамі - арганізатарамі былі сьвецкія валадары, што часта пярэчылі гэтым сваім собскім інтарэсам. Грунт дзеля крыжавых войнаў прадстаўляў дух часу, які выяўляўся, з аднаго боку, у настрою рэлігійнага лятуценьня, даходзіўшым ажно да аскéзы, а з другога — у склоннасьці маладых, поўных жыцьця грамадзянстваў да вайны і шуканьня прыгод. Абедзьве праявы лучыліся ў тагачасным рыцарстве, якое мала-памалу ператварылася ў грамадзянства, што абымала ўвесь Захад. Мéлі тут вагу і такія прычыны, як значнае павялічэньне насяленьня пры нізкой ступені вытворства яго, ды магчымасьць разбагацéць і палепшыць свой быт і грамадзкае становішча, што асабліва надзіла людзей, па крыўджаных жыцьцём. Італьянскія ўзьбярэжныя тарговыя месты прыймалі ў гэтых паходах учасьце дзеля таго, каб завязаць новыя, карысныя для іх тарговыя зносіны з чужымі краямі.

Асаблівы рух узьняўся ў Францыі, якая найбольш энэргічна паддзержавала царкоўна-хрысьціянскую ідэю і была найбольш рамантычна-рыцарскай паміж гаспадарствамі Эўропы. Там найгарачэй прыймалі да сэрца справу крыжавых паходаў, і адтуль выйшла найбольш учасьнікаў іх. На чародным месцы за ëй стаялі норманскія рыцары ў Англіі і паўднявое Італіі, ды італьянскія тарговыя месты. Мéнш цікавіліся крыжавымі паходамі Немцы і другія народы. Гішпанцы-ж, на жаданьне папы, зусім ня прыймалі ўчасьця ў крыжавых паходах, бо мéлі даволі клопату ваяваць з магамэтанамі ў сваім родным краі.

Вялізарнае арабскае гаспадарства (гл. § 6) усё больш і больш драбнілася і рухалася. Арабская культура была яшчэ ў поўнай красé, ды ўжо пачала загнівацца з нутра. Вырадзіўшыся і ўтраціўшы сваю мужнасьць, патомкі ваяўнічых сыноў пустыні ня мелі ўжо сілы дзеля адпору мандроўным барбарскім пляменьням, якія наплывалі ў занятыя імі краі. Пляменьні гзныя ішлі з-пад Касьпійскага мора і былі вéдамы пад агульным назовам Туркаў або Туркмэнаў, ці яшчэ Туранцаў - ад імя іхнага старога селішча Турану. Прыняўшы ісьлям, Туркі служылі ўтраціўшым свой ваяўнічы дух Арабам, як наймовыя жаўнеры; яны баранілі арабскія дынастыі, або ськідалі іх, ды ў канцы пачалі тварыць сваé собскія дынастыі і з наймітаў перавярнуліся ў гаспадароў, прыцягаваючы ў арабскія краіны ўсё балей і балей землякоў. Турэцкае плямя Сэльджукоў мела цягу на Захад, накідаючы сваю ўладу Арабам. Сэльджукі заваявалі землі Аббасыдаў, а пасьля хрысьціянскую Грузію, Каўказ і Малую Азію ажно да Басфору. Яны заўладалі Эгіптам і Сырыяй, ды пад іх гаспадараньнем апынулася і Палестына.

Ад першых часоў хрысьціянства Гроб Хрыста быў мэтаю для пабожных мандровак. Культурныя Арабы не рабілі багамолам ніякіх перашкод; але, калі ў Эгіпце і Сырыі, а значыцца і ў Палестыне, узяла ўладу фанатычная арабская дынастыя Фатымідаў, хрысьціян пачалі тамака ўціскаць. А як у палавіне XІ сталéцьця Палестыну занялі паўдзікія, што дзяржаліся яшчэ паганскае вéры, Сэльджукі, дык пала жэньне яшчэ больш пагоршала. У Эўропу прыходзілі адна за адну страшнéйшыя весьці аб гвалтах і зьняважаньні сьвятыняў з боку Сэльджукоў. З свайго боку павялічылі трывогу на Захадзе сваймі весткамі бізантыйскія імпэратары, якім Туркі, усéўшыся на другім беразе Басфору, сур'ёзна па гражалі; вось, Бізантыйскія імпэратары і стараліся падняць усю Эўропу на барацьбу з іх непрыяцелямі. За падмогу проці Туркаў з Царгораду сулілі папе Грыгору VІІ прызнаньне ўлады папаў. І хоць такія пасулы былі вельмі прынадны, аднак, Грыгор VІІ ня меў магчымасьці што-небудзь зрабіць, бо быў вельмі захоплены барацьбой проці інвэстытуры. Наапошку бізантыйскі імпэратар Аляксей ІІ Комнэн зьвярнуўся падмогі да папы Урбана ІІ. Хаця гэты папа быў заняты вайной з Гэнрыкам ІV, усё-ж ён вельмі ўмела ўзяўся за гэтую справу, цéмячы, што яна можа быць яму карысна, зварочуючы вочы ўсіх на папства і адцягаваючы ад імпэратарскае ўлады. Па загаду папы, былі пасланы мандроўныя прамоўцы, якія хадзілі з мéста ў мéста, з пасёлку ў пасёлак, красамоўна рысуючы злыбеды і паніжэньне, у якім жывуць хрысьціяне на Усходзе. Найлепшым агітатарам быў пустыльнік Пётра з Аміену, які сваім красамоўствам захопляваў слухальнікаў і падбіваў да дзеяльнасьці. Гарачыя прамовы скранулі і рыцароў, і просты народ, асабліва-ж у Францыі. Абяцанка, што перад усімі, хто прыме ўчасьце ў паходзе, сама расчыніцца нябесная брама, ды пасулы ўсялякіх дастойнасьцяў і карысьці на зямлі аказавалі усюды вялізарны ўплыў на народ, які ў сябé дома ўсё цяжэй пакутаваў пад феодальным ярмом. Значыцца, грунт быў прыгатаваны, калі справай гэтай заняліся ў сакавіку месяцы 1095 году на сынодзе ў Піячэнцы. Калі папа ўвосені таго-ж 1095 году склікаў другі сабор у месьце Клермон, у Овэрні, і пачаў тамака прызываць захад да барацьбы 3 Усходам, выстаўляючы мэтай адваяваньне Ерузаліму, паміж сабраўшыміся падняўся вялізарны энтузіазм, і многа тысяч прысутных урачыста абяцалі прыняць учасьце ў паходзе, нашываючы на знак гэтага чарвоныя крыжы на рукавах. Кожын ваяка пачаў называцца крыжаносам, а паходы дасталі назоў крыжавых або круцыят (ад лацінскага слова crux = крыж).

2. Ход крыжавых паходаў. а) Пéршы крыжавы паход. Пакуль адбываліся прыгатаўленьні да паходу рыцароў, ужо ўвясну чароднага 1096 году вялізарныя чароды блага або і зусім бязбройных людзей, пераважна сялян і манахаў, паплылі на Ўсход пад камандай пустыльніка Пётры з Аміену і бéднага рыцара Вальтэра з мянюшкаю Бяз Нічога (von Habenіchts; запраўднае-ж прозьвішча яго-Сэнцавэгор), значачы свой сьлед разбоем, рабункамі і пажарамі. У угоршчыне Кароль Колëман выступіў з войскам проці чарады грабежцаў і вялікшую часьціну я зьніштожыў. Рэшта „крыжаносаў" перабралася пераз Царгорад у Малую Азію, але пад Нікеяй іх зусім разьбілі. Вальтэр пры гэтым быў забіты, а пустыльнік Пётра вярнуўся ў Царгорад. Другія-ж "крыжаносы" пад той час рабілі страшэнныя жыдоўскія пагромы ў прырэйнскіх краёх, а пасьля, сьледам за першымі, пайшлі ў Угоршчыну, дзé іх разьбілі да званьня. Усяго згінула гэтак найменш сто тысяч душ.

Толькі ўвосені 1036 году ў паход выступіла выборлівае войска. На чале яго ня было манарха, бо і імпэратар Гэнрык ІV і францускі кароль Піліп І былі ў той час пракляты папай. Ваяводамі былі найбольш дастойныя прадстаўнікі рыцарства. У крыжавым паходзе прынялі ўчасьце: з Францыі — магутны прованскі граф Раймунд з Тулюзы; брат францускага караля Гуго, граф Вэрмандуа; Сьцяпан граф Блюз; князь Нормандыі Робэрг; з падданых нямецкага караля магнатаў - толькі князь Лётарынгіі, Готфрыд Бульёнскі, і два яго браты Аўстах і Бальдуін; з Італіі - два норманскія князі: князь Тарэнту Боэмунд, амбітны сын Робэрта Гюіскара, і сын яго брата, Танкрэд, услаўлены ў народных легендах за яго рыцарскія цноты. Толькі невялікая частка крыжаносаў пайшла ў паход дзеля рэлігійных мэт; у вялікай лічбе сабраўшыяся Норманы наперад думалі адно толькі аб новых заваяваньнях.

Крыжаносы, кіруючыся да Царгораду, йшлі некалькімі дарогамі; усяго туды дайшлокаля 300.000 добра аружных ваякоў з валізарнымі табарамі, у якіх было многа мужчын і жанок. Імпэратар Аляксей, стрывожаны быцьцём у яго сталіцы гэткай вялізарнай арміі, згадзіўся даць дзеля перавозу крыжаносаў свае караблі толькі тады, калі ўсé князі, апрача Раймунда з Тулюзы, далі яму ленную прысягу ад імя краёў, якія зьбіраліся заваяваць. Заняўшы Нікею, крыжаносы разьбілі вялікія сілы Сэльджукоў каля Дорылеі і прайшлі пераз Малую Азію. Скора Бальдуін пакінуў галоўныя сілы крыжаносаў і з сваёй дружынаю пайшоў у Арменію; тутака была зроблена змова проці армянскага манарха, і Бальдуін быў абвешчаны валадаром краю ў Эдэссе. Галоўныя-ж сілы крыжаносаў дайшлі да Сырыі і абляглі Антыохію, якую, пасьля васьмімесячнае барацьбы, здабылі. Усіх нехрысьціян выразалі ў пéнь. Скора падыйшло сюды вялізарнае турэцкае войска, якое было сабрана дзеля помачы Антыохíйцам, але прыпазьнілася, - і яно ў свой чарод аблягло места шчыльным колам. Крыжаносы апынуліся ў вельмі цяжкім палажэньні, і толькі напружыўшы ўсé сілы ім у канцы канцоў удалося разагнаць Туркаў. Валадаром Антыoxіі стаўся Бозмунд з Тарэнту.

Толькі ўлетку 1099 году войска крыжаносаў, складзенае ўсяго толькі з 20.000 душ, дайшло да Ерузаліму. Год перад тым Ерузалім быў адабраны ў Туркаў эгіпецкімі Фатымідамі. Пасьля даўгое і цяжкое аблогі, 15 ліпня 1099 году крыжаносы з Готфрыдам Бульëнскім і ягоным братам Аў стахам на чале здабылі места. Узьюшаныя даўгой барацьбой і цяжкімі стратамі, крыжаносы ўчынілі страшэнную разьню магамэтан і жыдоў, а пасьля, з сьвежай крывёй на руках і опратках, уклêнчылі з пакорнасьцю перад Гробам Хрыста і, заліваючыся сьлязьмі, давалі абяцанку пакуты. Мэта крыжавога паходу была дапята, хаця і коштам страшэнных ахвяр.

b) Закладзіны Ерузалімскага каралеўства і далейшыя ваéнныя крокі. Крыжаносы маніліся аддаць уладу ў Ерузаліме Раймунду графу Тулюзы, калі-ж той адмовіўся, дык за свайго гаспадара абабралі князя Готфрыда Бульёнскага, каторы заместа каралеўскага тытулу прыняў тытул Абароньніка сьв. Гробу. Перамога пры Аскалёне над шмат вялікшай эгіпецкай арміяй значна ўзмацавала новазакладзенае гаспадарства. Калі пераз год Готфрыд памер, за наступніка яго абабралі ягонага брата, Бальдуіна, гаспадара Эдэссы; той прыняў тытул караля, укаранаваўся ў Бэтлееме і быў запраўдным закладчыкам Ерузалімскага каралеўства.

Вялізарны энтузіазм, які захапіў хрысьціянскі сьвет - з прычыны здабыцьця Ерузаліму, выклікаў у першых часох вялікі наплыў у Ерузалім аружных багамолаў з Эўропы. Няслухмяныя, без адпаведнага кіраўніцтва, гэтыя чароды людзей ужо ў часе падарожы пераважна гінулі марна, не даходзячы да Палестыны. Запраўдную помач хрысьціянскай Палестыне далі экспэдыцыі Пізанцаў, Генуэсцаў і Вэнэцыянцаў, якія ехалі туды морам на сваіх собскіх караблёх. Дзякуючы ім, былі ня толькі ўдзержаны заваяваньні 1099 г., але і зроблены новыя. Апрача істнаваўшых ужо князьства Антыохійскага і графства Эдэссы, неўзабаве было закладзена яшчэ графства Трыполіс. Кароль Бальдуін І здабыў порт Аккон, пасьля норманскія крыжаносы здабылі Сыдон, а вэнэцыянскі флëт Тыр. Найвялікшы прастор займала Ерузалімскае каралеўства ў часы караля Фулька Анжуйскага каля 1140 году. Яго мéжы цягнуліся да Эгіпту, уздоўж Сырыйскага ўзьбярэжжа, да Тарсу ў Кілікіі, а на ўсход да Сырыйскае пустыні.

Калі наход сьвéжых сіл з Эўропы аслабéў, а барацьба з магамэтанамі рабілася ўсё цяжэйшай і цяжэйшай, у Ерузаліме былі закладзены два рыцарскія ордэры: Тэмплярыяў і Іоанітаў (рыцараў сьв. Яна). Першы быў закладзены (каля 1118 году) Францускімі рыцарамі, якія, апрача трох звычайных законных абяцьніц, абавязаваліся бараніць Гроб Хрыста і багамолаў. Тэмплярыі былі арганізаваны паводле ордэру сьв. Бэнэдыкта і скора дайшлі вялікага значэньня і сілы; яны насілі бéлы ахілім[5] з чыр воным крыжом на ім. Кароль Бальдуін І аддаў ім на кватэры часьць каралеўскага палацу, сумежную з плошчай, дзе некалі стаяў храм Салямона, ды адгэтуль пайшло і імя Тэмплярыяў (ад францускага le temple - храм). Яны дзяліліся на рыцароў, братоў услугуючых і ксяндзоў капэлянаў. На чале стаяў вялікі магістэр.

Падобную-ж арганізацыю мéў ордэр Іоанітаў. Разьвіўся ён з таварыства апекі над хворымі багамоламі, закладзенага яшчэ перад крыжавымі паходамі паводле думкі нейкага купца з Амальфі. Пасьля першага крыжавога паходу таварыства рэарганізавалася узіраючыся на Тэмплярыяў. Іоаніты насілі чорныя ахілімы з белым крыжом. Пад той час, як ваяўнічыя Тэмплярыі сталіся жахам для музульманаў, стаўляючы на першым пляне рыцарска-ваенныя мэты, Іоаніты і надалей асталіся вернымі старой сваёй мэце: справам міласэрным.

У гэтых рыцарскіх ордэрах, да якіх у часе трэцяга паходу прылучыўся ордэр нямéцкіх рыцароў, лучыліся найвышэйшыя ідэалы таго часу: манаскі і рыцарскі. Гэта міліцыя Сьв. Гробу сталася магутнай сілаю хрысьціянства і царквы на Ўсходзе.

c) Унутраныя адносіны ў Ерузалімскім каралеўстве. Заваяваныя крыжаносамі землі памалу пераварочаваліся у гаспадарствы з разнародным, часьцю маральна ўпаўшым, насяленьнем, зложаным з усіх нацыянальнасьцяў Эўропы. І палітычны лад у іх быў мéшанінаю разнародных Элемэнтаў: царкоўнае гіэрархіі, францускае феодальнае манархіі і вольных мéскіх чарод. Аднак, з прычыны перавагі французаў, скора ўзяў верх францускі феодальны лад, француская нацыянальнасьць і француская мова, якую ўжывалі усé у гаспадарственых і тарговых адносінах. Гэты феодальны лад пры слабасьці цэнтральнае ўлады і ня слухмянасьці вассалаў, з самага-ж пачатку запыніў нормальнае разьвіцьцё Ерузалімскага каралеўства. Тры найвялікшыя вассалы: валадары Эдэссы, Антыохіі і Трыполісу, а таксама і іншыя драбнейшыя мала ўвагі зварочавалі на караля. Кароль-жа быў зусім слабы ў адносінах да князёў Царквы, патрыархаў Ерузалімскага і Антыохійскага, арцыбіскупаў і біскупаў. Гэтак сама прыморскія тарговыя пасёлкі Генуі, Вэнэцыі і Пізы карысталіся блізу поўнай незалежнасьцяю. Заваяваныя крыжаносамі землі ў некаторай меры лучыў супольны статут, вéдамы пад назовам Ерузалімскіх пасяджэньняў („assіses et bons usages du royaume de Jérusalem") і ўкладзены пад уплывам Францускага правадаўства і звычаяў. Ня гледзячы на бязупынныя войны, край аканамічна разьвіваўся. Адгэтуль вывозілі шмат прыродных пладоў, асабліва віна і паўднявое садовіны, такжа вырабы тутэйшага промыслу, як пурпур і шкло; прыморскія-ж мéсты былі пасярэднікамі ў таргоўлі паміж дзіяй і Эўропай.

d) Другі крыжавы паход (1147—1149). Эгіпецкія каліфы ня раз прабавалі заўладаць Палестынай, ды сьпярша ім гэта не ўдавалася. Затое эміру з Моссулу, Зэнкі, удалося стварыць вялікае гаспадарства. Калі ён у 1144 годзе здабыў Эдэссу, пагражаючы гэтак паўночным мéжам гаспадарства крыжаносаў, Эўропу ўзьняў страх за Ерузалім і Антыохію. Тады па загаду папы Аўгéня ІІІ быў абвешчаны новы крыжавы паход, і сьв. Бэрнар, апат Цыстэрсаў, закладчык манастыра ў Клерво і найвыдатнейшы паміж людзьмі свайго часу, а наўперад слаўны прамоўца, здалеў распаліць ахвоту. да новага паходу. Гэтым разам на чале крыжаносаў сталі два каралі: Францускі Людвік VІІ і нямецкі Канрад ІІІ; апошні пайшоў вельмі неахвотна з прычыны несупакойнага палажэньня ў Нямеччыне. Сабраўшы вялікія сілы, абодва манархі пайшлі па сухапуці ў Царгорад, дзé недавéрчывы імпэратар Мануэль рабіў ім розныя пера шкоды ў паходзе. Пасьля нямéцкае войска ў Малой Азіі мела вялізарныя страты ў бязупынных бітвах з Сэльджукамі - часьцю з прычыны нястачы éміны і вады, часьцю таму, што грэцкія павадыры наўмысьля вялі іх благімі дарогамі. Урэшце Канрад ІІІ з дзесятай часткай свае арміі вярнуўся ў Царгорад. Тады абодва манархі, Людвік VІІ і Канрад ІІІ, паплылі ў Палестыну морам. Аб тым, каб адабраць Эдэссу, не магло ўжо быць і гутаркі; затое было пастаноўлена дабываць Дамаск. Калі ў часе аблогі Дамаску эмір яго пагадзіўся з ерузалімскім каралём, крыжаносы не хацелі адступіцца ад места. Аднак, з прычыны здрады сырыйскіх хрысьціян, яны былі прымушаны кінуць барацьбу і, нічога ня зробіўшы, вярнуцца ў Эўропу.

е) Трэці крыжавы паход (1189—1192). Для хрысьціянскага валаданьня ў Сырыі ўзьнялася сур'ёзная небясьпечнасьць, калі сын эміра Зэнкі, Нурэддын, злучыў у вадно магамэтанскія гаспадарствы. Захапіўшы Дамаск, ён зараз за гэтым заваяваў Эгіпэт і гэтак, пасьля ўпадку Фатымідаў, стварыў вялікае і магутнае гаспадарства. Пасьля яго сьмерці намесьнік Эгіпту Салядын, чалавек вельмі здольны, ваяўнічы, шчодры і рыцарскі, абвесьціў сябé незалежным, і скора заўладаў тымі землямі, якія быў заваяваў Нурэддын, і злучыў сілы ісьляму дзеля барацьбы з хрысьціянамі ў Сырыі, манячыся заваяваць і апошнюю. Разлад, які паўстаў паміж хрысьціянамі на Усходзе, палягчыў яго задачу. Шыбка здабыўшы прыморскія гарады, ён урэшце заўладаў Ерузалімам (у 1187 г.).

Вéстка аб упадку Ерузаліму ўзварушыла ўвесь хрысьціянскі Захад. Стары імпэратар Фрыдрых І Барба роса зараз-жа пачаў рыхтавацца да паходу, а ангельскі кароль Рычард Львінае сэрца і францускі Піліп ІІ Аўгуст пагадзіліся між сабой, каб прыняць учасьце ў новым крыжавым паходзе. У маі 1189 году ў ваколіцах Ратысбоны сабралася ў поўнай ваеннай гатоўнасьці найлепшае войска, якое за увесь час сярэдніх вякоў здольна была даць рымска-нямецкая імпэрыя, і выступіла паўз Дунаю, кіруючыся на Вéдань, пераз Угоршчыну і Балканы - у Царгорад. Там крыжаносам давялося ўвязацца ў бітву з саюзьнікам Салядына, бізантыйскім імпэратарам за Ізаакам Ангелёсам. Ізаака яны пабілі, і ён быў прымушаны пайсьці на мір, які быў умацаваны жаньбою сына імп. Фрыдрыха І, Піліпа, з дачкой Ізаака, Ірэнай. У Малой Азіі Фрыдрых І вёў сваё войска, перамагаючы нялічаныя перашкоды, да Іконіум. Разьбіўшы Туркаў, ён заняў Іконіум і пераз Таўр пайшоў далей на паўдня. Урэшце прышоў у Сырыю, у даліну ракі Сэлеф. Пры пераправе пераз гэтую раку шпаркае цячэньне вады захапіла імпэратара, і ён утануў (1190). Гэта сьмерць старога імпэратара (ён мéў тады 70 гадоў) была страшэнным ударам для паходу, для хрысьціянства і для імпэрыі.

Галоўную каманду над нямецкімі крыжаносамі пераняў сын памершага імпэратара, швабскі князь Фрыдрых. Пераз Антыохію, пахаваўшы тамака цела Барбароссы, нямецкае войска, намéншаўшы значна з прычыны пошасьці, кранулася пад Аккон і аблягло гэтую крэпасьць. Неўзабаве памер і Фрыдрых Швабскі ад пошасьці. Аккон, адначасна з Нéмцамі, абляглі з мора францускі і ангéльскі каралі. Па дарозе ў Аккон ангельскі кароль Рычард Львінае Сэрца ськінуў бізантыйскую ўладу на востраве Кіпру і пасадзіў тамака за караля Гвіда Люзыніяна. Злучанымі сіламі крыжаносы здабылі Аккон. Рычард вінае Сэрца сваёй гордасьцяй і выбухамі свайго няроўнага настраéньня абражаў другіх манархаў. Піліп ІІ Аўгуст зараз пасьля здабыцьця Аккону вярнуўся ў Францыю; неўзабаве за яго прыкладам пайшоў і аўстрыяцкі князь Леапольд, які пад той час дастаў падмогу з Нямеччыны. Кароль Рычард, ня гледзячы на сваю бяспрыкладную адвагу, аб каторай пераз цэлыя сталецьці на Ўсходзе апавядалі дзівосы, астаўшыся кіраўніком злучаных сіл крыжаносаў, ня выказаў здольнасьцяй, патрэбных на гэткім становішчы. У 1192 годзе ён зрабіў мір з султанам Салядынам, паводле якога ў руках хрысьціян асталіся толькі прыморскія месты ад Тыру да Яффы, ды некаторыя землі ў паўночнай Сырыі. Апрача таго была забясьпечана свабода багамолам хадзіць у Ерузалім.

У часе трэцяга крыжавога паходу закладзены трэці ордэр нямецкіх рыцароў: Тэўтонскі Дзéвы Марыі. Іх статут быў падобны да статутаў Тэмплярыяў і Іоанітаў. Тэўтонскія рыцары насілі белыя ахілімы з чорнымі на іх крыжамі.

f) Так-званы чацьверты крыжавы паход (1202 -1204). Калі памер султан Салядын, у хрысьціян ізноў зьявілася надзея на адваяваньне Ерузаліму. Аднак, у часе прыгатаваньня новага паходу імпэратар Гэнрык ІV памер. Тады за справу ўзяўся папа Інноцэнты ІІІ, агітуючы на ўсé бакі і не шкадуючы грошай: навет сталовае золата і срэбра з папскага палацу пайшло на гэта. Палітычныя адносіны ў тагачаснай Эўропе ня вельмі прыялі прадпрыемству папы. У Нямеччыне бушавала хатняя вайна, Францыя і Англія вялі між сабой крывавую барацьбу. З гэтае прычыны ў чацьвер тым крыжавым паходзе ніхто з манарха учасьця ня прыймаў, а пайшлі адны рыцары, найбалей францускія, якія сабраліся ў Вэнэцыі, манячыся адтуль морам дабрацца да Палестыны. Найбольш выдатнымі паміж іх былі: Бальдуін граф Фляндрыі, Італьянец Баніфацы гр. Монтэфэррату, летапісец гэтага паходу Готфрыд Віль-Гардуэн, ды Сымон дэ Монфор.

Усё гэтак склалася, што крыжаносы, заместа ваяваць з магамэтанамі, вялі войны з хрысьціянамі ў самай-жа Эўропе, ды Сьвятое Зямлі і ня бачылі. Пад той час брат бізантыйскага імпэратара Ізаака Ангелёса захапіў пасад і законнага гаспадара пасадзіў у вастрог, асьляпіўшы яго перад тым. Сын заака, Аляксéй, паехаў у Вэнэцыю, шукаючы помачы бацьку, і пасуліў крыжаносам высокую плату за ратунак. Вэнэцкі дож (князь), 90-годні стары Дандоле, вельмі паддзержаваў праект Аляксéя, маючы наўвéце магчымасьць узмацаваць пры гэтым сілу Вэнэцыі. Калі ў дадатку выявілася, што крыжаносы маюць толькі палову грошай, патрэбных дзеля аплаты пераезду ў Палестыну, дык была прынята пастанова перад дарогай на Усход памагчы Аляксéю і гэткім парадкам здабыць патрэбныя грошы. З таé часіны дандолё стаўся фактычным кіраўніком крыжаносаў. Наўперад мéста Трызст было прымушана скарыцца перад Вэнэцыяй, а пасьля была парухана зара, жыхары каторае займаліся марскім разбоем і шкодзілі вэнэцыянскай таргоўлі. Толькі тады крыжаносаў перавезьлі ў Царгорад, які, пасьля зьніштажэньня яго флëту, быў прымушаны паддацца. Ізаака вызвалілі з вязьніцы і нанова ўзьвялі на пасад, а сын яго дзяліў з ім уладу папалам. Калі-ж Аляксéй ня здолеў выпаўніць усіх зробленых крыжаносам абяцанак, тыя захапілі ўладу ў свае рукі, провінцыі падзялілі між сабой і заклалі Лацінскую імпэрыю. Аб паходзе ў Палестыну пакінулі й думаць.

За імпэратара крыжаносы аднагалосна абабралі Бальдуіна графа фляндыі. На грэцкіх землях былі ўтвораны вассальныя Тэссалёніцкае каралеўства, Афінскае, Ахайскае ё Спартанскае князьствы і многа меншых графстваў і баранстваў. Львіная доля здабычы дасталася Вэнэцыянцам, а ўласьціва ўсё ўзьбярэжжа з важнымі тарговымі пунктамі і астравы, у тэй лічбе востраў Крыт, разам 3/8 усяго прастору імпэрыі. Разам з гэтым у рукі Вэнэцыянцаў перайшла ўся таргоўля на Эгэйскім і Мрамарным моры. Заведзеная ў Лацінскай імпэрыі феодальная сыстэма пры істнаваўшых тамака варунках не магла ўдзяржацца; гэтак сама нічога ня выйшла і з думкі аб злучэньні ўсходняе царквы з заходняю. А у 1261 годзе Міхал VІІІ Палеолёг, валадар Нікейскага гаспадарства ў Малой Азіі і пачынальнік новае бізантыйскае дынастыі, паклікаўшы на падмогу сабé заклятых непрыяцеляў Вэнэцыі, Генуэзцаў, здабыў Царгорад і землі на Балканскім паўвостраве ды выгнаў вон крыжаносаў. Усё-ж такі Вэнэцыянцы дзяржалі ў сваіх руках усё, што былі здабылі, дайшоўшы гэтак найвялікшага разьвіцьця свае гаспадарственае і аканамічнае магутнасьці.

g) Далейшыя паходы да канца пятага крыжавога паходу. Папа Інноцэнты ІІІ і яго наступнікі Гоноры ІІІ і Грыгор ІX не пакідалі думкі аб новым вялікім крыжавым паходзе і многа працы паклалі дзеля яго, ды палітычнае палажэньне ўсё яшчэ не давала магчымасьці арганізаваць крыжавы паход. Які дужы быў у тыя часы рэлігійны дух, паказуе так-званы дзяціны крыжавы паход, паход дзяцей (1212). За пастушком Сьцяпаном у паход дзеля адваяваньня Ерузаліму пайшло з паўдзённае Францыі каля 30.000 хлапчукоў і дзяўчынак. У Марсэлі бязьлетнія крыжаносы паселі на караблі. Частка іх згінула пры разьбіцьці караблёў, частка вь ла ад хваробаў і цяжараў падарожжа.

У 1212 г. адбыўся гішпанскі крыжавы паход на Пірэнэйскім паўвостраве проці Маўраў. На чале яго стаяў аўстрыяцкі князь Леапольд VІ. Колькі год пазьней той самы Леапольд і другія нямецкія князі разам з угорскім каралём Андрэем ІІ уладзілі бяз учасьця імпэратара вялікі паход у Эгіпэт (1217—1222). На Эгіпэт, які тады валадаў Ерузалімам, глядзелі як на ключ да Палестыны. Крыжаносам удалося здабыць Даміэту, але паход на паўдзён ня ўдаўся, дый нільская паводка адрэзала ім усé дарогі. Яны былі прымушаны аддаць Даміэту і ні з чым вярнуцца ў Эўропу.

Імпэратар Фрыдрых ІІ глядзеў на астачы Ерузалімскага каралеўства, як на спадчыну свае другое жонкі Іoлянты, дачкі тытулярнага караля гэтае краіны, Яна дэ Брыэны. Ня глéдзячы на тое, што на ім ляжаў праклён папы, Фрыдрых 11 у 1228 г. распачаў даўно адкладаны крыжавы паход (пяты), маючы падмогу Пізанцаў, Генуэзцаў і магістра нямецкага ордэру, Гэрмана фон Зальца. Вельмі цікавы ход і рэзультаты гэтага паходу: Фрыдрых ІІ, блізу зусім ня выймаючы мяча, дыплёматычнай дарогай, разьвязуючы супярэчкі аб спадчыне паміж эгіпецкім султанам Камэлем (АльКаміль) і султанам Дамаску, заўладаў Палестынай. Эгіпецкі султан аддаў яму ўсё марское ўзьбярэжжа ад Бэйруту да Яффы і мéсты Ерузалім, Бэтлеем і Назарэт з акалічнымі землямі і ўзьбярэжжам мора. Пры радасных крыках народу Фрыдрых ІІ ўвайшоў у Ерузалім і, ня гледзячы на інтэрдыкт патрыарха на гэтае места, сам узлажыў на сваю галаву карону. Аднак, радасьць была недаўгая, бо ўжо ў 1244 годзе хрысьціяне ізноў утрацілі Ерузалім - і гэтым разам ужо назаўсёды.

h) Канéц крыжавых паходаў. Захопленьне крыжавымі паходамі сярод народаў Заходу пачало тухнуць. Усім станавілася ўсё больш ясна, што гэныя паходы, ня гледзячы на вялізарныя ахвяры, не дапнуць сваé мэты.

Апошнім прыхільнікам паходаў быў францускі кароль Людвік ІX Сьвяты. Гэты вельмі пабожны кароль даў абяцьніцу адбыць крыжавы паход і выпаўніў сваю абяцьніцу ў 1248 годзе. Шосты паход адбыўся зусім таксама, як і паход 1217-1222 гадоў. Людвік ІX пераз Кіпр паехаў у Эгіпэт. Спачатку яму добра шчасьціла, але пасьля яго акружылі з усіх бакоў Мамэлюкі (турэцкая гвардыя эгіпэцкага султана) і ўзялі ў палон, дык прышлося аддаць здабытую Даміэту і другія ўмацаваныя гарады. Самога-ж выпусьцілі толькі за вялікі выкуп, і ён у 1254 годзе вярнуўся ні з чым у Францыю. Войска, якое ўцалéла ад рук непрыяцеляў, было страшэнна вынішчана пошасьцю.

Людвік ІX яшчэ раз прабаваў шчасьця ў крыжавым паходзе (1270). Дастаўшы фальшывую вéстку, быццам валадар Тунісу хоча з падмогай крыжаносаў прыняць хрысьціянства, ён зьвярнуў з дарогі і пакіраваўся ў Туніс. У часе аблогі Тунісу зьмерлі ад пошасьці вялізарная часьць войска і сам кароль.

Музульмане-ж не пакідалі барацьбы з хрысьціянамі. Адваяваўшы яшчэ раней Яффу і Антыохію, яны здабылі такжа Трыполіс, а ў 1291 годзе - Аккон, апошнюю апору хрысьціян у Сырыі. Рыцарскія ордэры і многія купцы-хрысьціяне папакідалі Тыр, Сыдон, Бэйрут і асéлі на востраве Кіпры, які да канца ХV сталéцьця аставаўся незалежным гаспадарствам. Пазьней гэтым востравам заўладалі Вэнэцыянцы, каторыя ў свой чарод былі прымушаны аддаць яго разам з усімі сваймі землямі на Усходзе Туркам.

і) Доля рыцарскіх ордэраў. Гэткім парадкам Рыцарскія ордэры ўтрацілі ўсялякі грунт пад сваймі нагамі: перастала істнаваць мэта для іх дзейнасьці. Рыцары сьв. Яна, Іоаніты, перасяліліся сьпярша на востраў Кіпр, пасьля на Родос, калі-ж апошнім заўладалі Туркі (1530), дык на Мальту, гдзе істнавалі пад назовам Мальтыйскіх рыцароў. Тэмплярыі з Кіпра перабраліся пераважна ў Францыю. У быцьцё сваё на Ўсходзе яны сабралі вялізарныя скарбы, намагаліся ўлады, жылі ў раскошы ды паддзержавалі зносіны з музульманамі, за што ім закідалі гэрэзь. Асéўшы ў Францыі, яны сталіся ахвярай прагавітасьці францускага караля Піліпа ІV Харошага. Піліп ІV абвінаваціў іх у гэрэзіі другіх праступках перад папай Клéмэнсам V, які ўва ўсім быў яму паслухмяны. Папа разьвязаў ордэр (1312), а вялікага магістра Якуба Молей спалілі на агні; усю-ж маемасьць Тэмплярыяў захапіў Піліп ІV. Тэўтонскія рыцары пад вялікім магістрам Гэрманам фон Зальца ад 1226 году перанесьлі часьць свае дзейнасьці пад дольную Віслу. Яны заўладалі ля Балтыцкага мора землямі паганаў Прусакоў і заклалі крыжацкае гаспадарства. Пасьля ўпадку Аккону (1291) вялікі магістэр іх абабраў сабе на жыцьцё сьпярша Вэнэцыю, а ў 1309 годзе Мальборг (Маріэнбург).

3. Вынікі крыжавых паходаў. Магутны рух, які ў працягу двух сталéцьцяў запаланіў усё духоўнае жыцьцë Захаду, запыніўся аканчальна ў канцы XІІІ сталéцьця. Дарма папы натужалі яшчэ нейкі час свае сілы, каб узнавіць крыжавыя паходы. Ані вялізарныя ахвяры людзьмі (каля 6 міліёнаў згінула), ані затраты нялічаных грошай лірысьціянам магчымасьці ўдзяржаць за сабой Ерузалім і Эўропэйскія калёніі ў Сырыі. Многа было прычын гэтаму. Першна-перші арганізацыя і кіраўніцтва вялікшае часьці паходаў былі благія, ня было адзіні[6]. Наплыў народу з Эўропы быў лішне малы, дый перасяленцы не адпавядалі вымогам калёнізацыі: у калёніях крыжаносаў асядалі пераважна рыцары і купцы, а зусім ня было земляробаў, якія былі патрэбны. Ня гледзячы на ўсё гэта, крыжавыя паходы прадстаўляюць вельмі важную эпоху ў гісторыі і пакінулі вялікі сьлед на разьвіцьці народаў Захаду. Іх унутраное жыцьцё сталася больш раскошным дзякуючы падвозу з Усходу багатых вырабаў усходняе прамысловасьці (адамашка, шоўк, аксаміт, дываны, гафты, люстры, дамаскія шаблі, хварбы і г. п.). У Эўропу было перанесена шмат карысных расьцін, як кукуруза, рыж, буракі, ды розная паўдзённая садовіна. Пашыраліся і прадукты з Індыі, ды ўсё гэта разьвівала ў грамадзянстве новыя патрэбы.

У мéжах духоўнага жыцьця крыжавыя паходы вельмі пашырылі вакаём думкі, павялічаваючы і паглыбляючы як вéду вучоных, так і тэхнічныя веданьні, ды будзячы выабра жэньне, што адбілася на закрасаваньні паэзіі і мастацтва. Знаёмства з філëзофіяй Арыстотэля, з якім захад першы раз пазнаёміўся з арабскіх кніг, лягло ў аснову ўсяе сярэднявечнае філёзофіі. Вéдзеныя пад штандарам царквы крыжавыя паходы лучылі дзеля вялікіх агульных мэтаў розныя народы, збліжалі іх між сабой на грунце асабістых зносін, вытварылі агульную хрысьціянска-сярэднявечную адукацыю і праклалі дарогу для шырэйшых паглядаў. Дзякуючы ажыўленым зносінам з Азіяй і паўночнай Афрыкай, нязвычайна разьвілася таргоўля, а месты, якія ляжалі на дарозе крыжавых паходаў, дайшлі высокага расьцьвету; тады стварылася сусьветная таргоўля.

Крыжавыя паходы выклікалі надта выразьлівае ператварэньне грамадзкіх адносін. Розныя станы зблізіліся між сабой, становыя розьніцы шмат зацерліся. Пад уплывам крыжавых паходаў і знаёмства з цьвітучай арабскай культураю, эўропэйская сярэднявечная культура дайшла ў палавіне ХІІІ ст. найвышэйшае ступені свайго разьвіцьця.

§ 13. Эўропейскае грамадзянства ў сярэдніх вякох.

1. Вéскае насяленьне і гаспадарка. Яшчэ ў часе крыжавых паходаў у вялікшай часьці Эўропы была прыродная гаспадарка. Грошай у зваротку было вельмі мала, таргоўля была неразьвіта і зводзілася бадай выключна да мéнкі пладоў зямлі. Гэткім парадкам аснову і жарало дабрабыту народу прадстаўляла земляробства і гадоўля жывёлы. Лічба вольных сялян значна паменшала; сяляне сталіся пераважна прыгоньнікамі, прыкаванымі да зямлі, на якой працавалі. З пагардай глядзелі рыцары на безаружнага мужыка, а той адказаваў ім глыбокай ненавсьця.

Колькі гэта было тады магчыма, рабіліся стараньні падняць продуктыўнасьць зямлі. Апрача сяўбы збожжа, пачалі разводзіць садовыя дрэвы і вінаграднікі, ды карчаваць лясы, што, разам узяўшы, павышала агульную культуру. Ад часу крыжавых паходаў зрабіліся зьмены ў палажэньні сялянства, бо кожын сялянін-крыжанос даставаў асабістую волю. Гэтак сама дзеля паляпшэньня быту сялян мела вагу магчымасьць эміграцыі з весі ў месты, якія ў тыя часы шыбка разьвіваліся і патрабавалі ўсё больш работніцкіх рук.

Многа вéскага народу, асабліва з-пад Рэйну, выселілася на землі ля Эльбы, Віслы і за Віслай, у Прусы, Чэхію, маРавію і Шлеск. Гэтак сама шмат дзé ў Угоршчыне і ў Сяміградзіі аселі высяленцы з-пад дольнага Рэйну, ды іх тамака дагэтуль называюць Саксонамі. У такіх варунках пала жэньне вольнага сялянства вельмі палепшала, - ды толькі не надоўга. Ужо ў XIII сталéцьці, у мéру таго, як драбніліся сялянскія гаспадаркі, прыгон і падаткі рабіліся ўсё цяжэйшымі, карчаваньне лясоў закідалася, а далейшае высяленьне спынялася, - у меру гэтага сялянства бяднела, а прыгон крапчэў. Толькі ў некаторых краінах, як Тыроль і Швайцарыя, сяляне захавалі сваю палітычную волю і аканамічную незалежнасьць.

2. Разьвіцьцё мест і мяшчанства. а) Закладзіны мест. Старавéчныя рымскія мéсты ў Нямеччыне, што ператрывалі мандроўкі народаў, або зусім падупалі і зраўнаваліся з вéсямі, або былі паруханы Норманамі ці Уграмі. Насяленьне ўцалéўшых мест займалася пераважна земляробствам і, разам з акалічнымі зéмлямі, падлягала графам. Жыцьцё ў адным мéсцы, абгароджаным мурамі і валамі, ад найдаўнейшых часоў лучылася ў Нямеччыне з паняцьцем аб прынуцы і няволі. Толькі ў часы крыжавых паходаў разьвіцьцё таргоўлі і вымогі яе перавярнулі мéсты ў самабытную, моцную арганізацыю з сваймі асобнымі правамі і асаблівым укладам жыцьця.

Спачатна рамёсламі і промысламі займаліся ў панскіх дварох. Дворныя парабкі спэцыялізаваліся ў розных рамёслах і розных галінах прамысловасьці. Калі прамысловае вытворства двара перарастала дворныя патрэбы, прыгонных рамесьнікаў сялілі на землях навакол рыцарскіх замкаў і давалі ім права вольнае працы і продажы іх вырабаў. Сюды прыходзілі акалічныя жыхары дзеля куплі. Тутака-ж асядалі і купцы дзеля пасярэдніцтва ў мéнцы прадуктаў і вырабаў розных ваколіц. З такіх сéлішч пры спагадных акалічнасьцях тварылася места, якое фэодальныя валадары абдоравалі рознымі прывілеямі. Ранéй або пазьней мéстам удавалася ці то палюбоўнымі ўмовамі, ці барацьбой дабіцца поўнае або часткавае незалежнасьці ад сваіх старых апякуноў. Ад пачатку крыжавых паходаў нязвычайна ўзрасла заможнасьць італьянскіх, а пасьля і нямецкіх мест. У Нямéччыне імпэратары ў надгароду за розныя ўслугі давалі мéстам поўную незалежнасьць ад фэодалаў і залічалі іх да лічбы імпэратарскіх мест, значыць, стаўлялі іх у залежнасьць беспасярэдня ад імпэратарскае ўлады. Каб бараніцца ад прагавітых на дабро, сабранае ў мястох, князёў і рыцароў, мяшчане будавалі навакол сваіх пасёлкаў муры і капалі равы.

в) Разьвіцьцё таргоўлі і прамысловасьці. За местамі ўсё болей і болей умацоўвалася роля тарговых пунктаў, дзе збываліся плады зямлі і вырабы прамысловасьці. Найвялікшыя торжышчы ці кірмашы адбываліся ў дні цар коўных сьвят (адгэтуль нямецкае слова Меssе значыць і імшу, і кірмаш). Апрача кірмашоў у вазначаныя дні, шмат дзе пазьней устанавілася заўсёднае торжышча, асабліва ў тых мястох, якім было дадзена так-званае права складу (кожын купéц, правозячы пераз такое места свой тавар, незалежна ад таго, ці пад той час тамака быў кірмаш, ці не, павінен быў распакаваць сваé скрыні нейкі час трымаць тавар дзеля продажы). Ня гледзячы на вялікія перашкоды, таргоўля ля Рэйну і Дунаю разьвівалася шыбка. У тыя часы да Кельну, ля Рэйну, даходзілі яшчэ марскія караблі, і гэтае места, дзякуючы сваёй таргоўлі з Англіяй, сталася найбагацейшым і найвялікшым у вусëй Нямеччыне. Другое месца заняла Вéдань, ля Дунаю, дзякуючы стараньням Бабэнбэргаў. Пераз Вéдань тавары, асабліва з Царгораду, ішлі ў Ратысбону, а стуль у Нюрэнбэрг і Аўгсбург.

Але львіная часьць сусьветнае таргоўлі выпала за час крыжавых паходаў на долю італьянскіх прыморскіх мест, а наўпéрад на долю Вэнэцыі, якая ўжо даўно завяла ажыўленыя тарговыя зносіны з усходам. Падчас крыжавых паходаў Вэнэцыя захапіла ўвесь тарговы рынак на Міжыземным моры. Пасьля чацьвертага паходу ўся таргоўля з усходам перайшла выключна ў рукі Вэнэцыі; перавоз-жа крыжаносаў і багамолаў, а таксама мыта з тавараў, якія прадаваліся ў Вэнэцыі, давалі вялізарныя даходы скарбу вэнэцыянскага гаспадарства. Вэнэцыянцы і Генуэзцы праклалі тарговыя дарогі навет да Індыі і Кітаю[7]. Аднак, таргоўля з Кітаем зусім спынілася, калі ў XІV сталéцьці скончылася гаспадараньне мангольскіх валадароў, і Кітай з таго часу быў зачынены для Эўропы. З Усходу ў Вэнэцыю прывозілі далікатныя тканіны, рэдкую садовіну, дываны, вырабы з коваў[8] і сланёвае косьці, дамаскую зброю, ды розныя прыправы да яды. З Нямеччыны купцы вéзьлі ў Вэнэцыю збожжа, ковы, палотны, лой.

Тарговая дарога ў Італію з Вéдані йшла пераз Штырыю, а з сярэдняе Нямеччыны — пераз Брэннэр. Тавары вазілі на вазох або на мулах. У Вэнэцыі нямецкія купцы ад ХІІІ сталéцьця мелі свае собскія склады прывезеных і закупленых тавараў. З Вэнэцыяй вялі конкурэнцыю ў таргоўлі Генуя і Піза, а такжа францускія месты Марсэль Монпэлье.

З узростам калёнізацыі ля Эльбы ўзрастала значэньне таргоўлі ля Балтыцкага мора. Нямецкія купцы везьлі туды вырабы прамысловасьці, а стуль вывозілі да сябé дрэва, ковы, футры, ды займаліся лоўляй селядцоў і дзяржалі ў сваіх руках увесь гандаль Англіяй і багатай Фляндрыяй. Ад таргоўлі з Поўначай багацелі, апрача Кельну, у першы чарод Любек, Брэмэн, Антвэрлэн, Гандаў і Утрэхт.

Прывоз прамысловых вырабаў з усходу пасунуў напéрад такжа і разьвіцьцё прамысловасьці ў Эўропе. Падчас і пасьля крыжавых паходаў у вусіх слаёх грамадзянства запатрабаваньне збыткоўных вырабаў гэтак шыбка расло, што дарагі падвоз усходніх тавараў ня мог яго здаволяваць. Дык пачалі рабіць стараньні каля таго, каб патрэбныя тавары вырабляць у сваёй бацькаўшчыне. У сувязі з усë далейшым падзелам працы і ростам вытворства яé, краёвыя рамесьнікі пачалі вельмі багацець.

Разьвіцьцю таргоўлі і прамысловасьці ўсё больш і больш яўна памагаў пераход ад прыроднае гаспадаркі да грашавое. Як мéрай вартасьці, усюды пачалі карыстацца коўнымі грашмі. Таргоўля і прамысловасьць зусім вызваліліся ад залежнасьці ад замельных паноў. З паяўленьнем грошай і ростам рухомае маемасьці зямля перастала прадстаўляць адзіную мéру заможнасьці. Інтэнсыўна ведзены горны промысел у гарах гарцу і Коўных у Чэхіі і Угоршчыне павялічаваў запасы коваў і грошай. Хаця вартасьць грошай ад гэтага меншала, усё-ж яна ў ХІІІ сталéцьці была ў Нямеччыне ў пяцера вышэйшая, чымся напярэдадні сусьветнае вайны 1914 году. Найраней разьвілася грашавая гаспадарка ў італьянскіх мястох, якія ў тыя часы безразьдзельна гаспадарылі над сусьветнай таргоўляй. Тут нарадзіліся вэксэльныя і крэдытныя опэрацыі. Італьянскія банкіры, званыя лёмбардамі, сяліліся па ўсіх мястох, з якімі вяліся тарговыя зносіны. Крэдытная сыстэма аказавала вялікую помач вытворству, палягчаючы грашавыя звароты і даючы магчымасьць закладаць прадпрыемствы, якія былі не пад сілу аднаму чалавеку.

c) Унутраны лад у мястох. Пад той час, як фэодальная сыстэма тварыла ўсё новыя ступені залежнасьці, па мястох зусім занікалі становыя розьніцы. Спачатку даваньне пасёлкам назову места было выключным правам караля, каторы гэтак станавіўся беспасярэднім валадаром мéста, аддаючы суд і ўрадаваньне свайму заступніку, войту ці мéскаму графу (бургграфу). Гэтак тварыліся каралеўскія мéсты. Аднак, кароль часта аддаваў свае правы сузэрэна біскупу ці апату, і гэта ўжо былі месты біскупскія. У пазьнейшых часох закладалі мéсты такжа і сьвецкія князі, аддаючы суд і ўрадаваньне сваім ураднікам. З ходам часу патомкі старых мескіх родаў, званыя патрыцыямі, здабылі для сябе адносную незалежнасьць і правы. Гэта былі пераважна даўнейшыя собсьнікі зямель, што аселі ў месьце і заняліся таргоўляй ці промыслам. Мéскія патрыцыі дарогай куплі ці ўмовы, а бывала, што і сілай, здабывалі сабе вярхоўныя правы ў судзé і мéскім упраўленьні. Упраўленьне местам аддавалі ў рукі выбарнае мéскае рады з бурмістрам на чале. З вялікшае часьці каралеўскіх і біскупскіх мест патварыліся гэтак вольныя мéсты, якія павінны былі выражаць каралю пакорнасьць, аказаваць аружную падмогу ў часе вайны і плаціць падатак, за тое-ж карысталіся поўнай самадзéльнасьцяй, маючы роўныя з князьмі правы. Мéскія патрыцыі ваявалі конна і лічылі сябе роўнымі рыцарам. У ХІІІ сталéцьці княжыя месты, ня глéдзячы на праціўленьне князёў, дасталі таксама часткавую самадзéльнасьць — прынамся ў судзе і ўпраўленьні.

У меру расцьвету рамёслаў, дасталі вялікшую вагу і рамесьнікі, якія шмат узбагацелі. Яны таксама згуртаваліся і стварылі добра наладжаныя корпорацыі, званыя цэхамі з цэхмайстрамі на чале. Рамесьнікі аднае спэцыяльнасьці, ці фаху, арганізаваныя ў цэх, звычайна жылі на аднэй, або і некалькіх суседніх вуліцах места. Толькі сябры цэху мел! права вырабляць і прадаваць рэчы свае спэцыяльнасьці; чужацкая конкурэнцыя не дапускалася, і проці яе былі ўстаноўлены суровыя законы. Мескі ўрад азначаў максімальныя цэны на тавары, якіх ніхто ня меў права пераступаць, цэхі-ж падробна ўстанаўлялі, які мае быць гатунак і спосаб вырабу гэтых тавараў. Маючы ў сваіх арганізацыях вялікую лічбу сяброў, якія ігралі важную ролю пры абароне места (яны біліся пéша), і дайшоўшы значнае заможнасьці) цэхі пачалі дамагацца сабе месца ў мéскім урадзе і дабіліся гэтага, але толькі пасьля даўгое барацьбы з патрыцыямі. Такзеанымі цэховымі войнамі ў XІV і XV вякох цэхі адваявалі для сваіх цэхмайстраў месца ў мéскіх радах, а ў іншых мястох ім удалося дабіцца поўнага скасаваньня радавых прывілеяў патрыцыяў.

Побач з таргоўляй і прамысловасьцю, у сярэднявечных мястох значную ролю іграла такжа земляробства.

Пачынаючы ад Х ст., блізу усé месты былі абгароджаны мурамі і, на наш пагляд, былі надта невялічкія: толькі найбольш выдатныя месты ў Нямеччыне мéлі больш за 10.000 жыхароў. Ня гледзячы на гэта, яшчэ перад рас цьвéтам саюзаў мест у XІV ст., мéсты мелі надта вялікую вагу. Мяшчане сталіся прадстаўнікамі заўсёднага, супакойнага поступу, вытварылі сярэдні стан паміж сялянствам і рыцарствам. Мяшчане цемілі, што моцны урад-гэта парука бясьпечнасьці таргоўлі; апрача таго, яны прызнавалі патрэбу агульнае ваеннае павіннасьці і агульных, для ўсіх станоў, падаткаў, ды вельмі паважалі права. Мяшчанскі стан разьвіваў культуру, і месты сталіся цэнтрамі (асяродкамі) навук і мастацтва. Слаўныя будоўлі сьвятынь, ратушы і прыватныя палацы — усё гэта творы рук мяшчанскіх майстроў.

3. Рыцарства. а) Разьвіцьцё рыцарства. Калі, пачынаючы ад Х вéку, ядро заходня-эўрапэйскіх армій, заместа пéшага народнага войска, пачала прадстаўляць коньніца, — тады з вольных вассалаў, якія біліся конна, вытварыўся рыцарскі стан. Хаця сьпярша рыцароў давала не паходжаньне, а прызваньне (прыгук) і ўзгадаваньне, аднак з дружын коньнікаў мала-па-малу вытварылася радавое баярства. Кожнага, чый бацька або дзед былі рыцарамі, залічалі да рыцарскага стану на моцы паходжаньня. Пазьней рыцарскі стан абымаў усё баярства наагул, не выключаючы навет найвышэйшага, ды ў часох красаваньня рыцарства навет каралёў і імпэратараў пасьвячалі ў рыцары. Згодна з кірункам таго часу да палітычнага гуртаваньня, якое пранікала тады ўва ўсé галіны жыцьцявых адносін, злучылася сьпярша баярства ў Францыі і Провансе, а пасьля і ў другіх раманскіх і германскіх краёх, і стварыла зьнітную[9], усё больш і больш абасобленую корпорацыю, рыцарскі стан, каторы ў часе крыжавых войнаў быў арганізацыяй, якая абымала ўсé хрысьціянскія землі, аднолькава ўзброенаю, з аднолькавымі абычаямі, з аднолькавымі правамі і абавязкамі. Далейшае разьвіцьцё рыцарскага стану адбывалася пад уплывам рыцарскіх ордэраў. Найбольш пачэснымі абавязкамі рыцара былі: вайсковыя практыкаваньні, вернасьць свайму сузэрэну, абарона веры і царквы, апéка над слабымі, асабліва над сіротамі і ўдовамі, пашана для жанок, урэшце — у таварыскім жыцьці — красамоўнасьць і дворныя абычаі. Час крыжавых паходаў гэта час найвышэйшае красы вайсковасьці, натхнёнае рэлігійным, царкоўным духам.

b) Жыцьцё рыцароў. Хлопчыкі баярскага роду, узгадоўваліся ў рыцарскіх і княжых замках, дзé яны ўслугоўвалі, як па жы, навучаючыся дворных абычаяў, éзьдзіць конна і валадаць аружжам. Адукацыяй іх займаўся охмайстра двара. Кніжная навука была неабавязкавая, але з ходам часу здаралася, што замковы капэлян, да якога належыла рэлігійнае ўзгадаваньне, вучыў пажоў чытаць і пісаць, а напару, дык і іншых навук. Бывала й так, што баярская моладзь вучылася ў манастырскіх школах пад кіраўніцтвам выдатных вучоных-духоўных. Аднак, няпісьменнасьць не рабіла сораму навет найслаўнейшаму рыцару.

На чатырнаццатым годзе жыцьця паж станавіўся аружжаношам. Яго абавязкам было ўдзержаваць у парадку зброю (панцыр) і аружжа рыцара, пілнаваць стайні; разам з сваім гаспадаром ён хадзіў на паляваньне, на турніры і на вайну. На 21-ым годзе яго маглі пасьвяціць у рыцары. У гэтым урачыстым дні ён перад аўтаром прысягаў стаяць за права і праўду, бараніць удоваў і сірот, паважаць царкву і яе слуг і біцца з нявернымі. Тады ўжо рыцар, князь або кароль зьлёгка біў яго лязом мяча па плячы і даланëй па твары на знак, што ён не павінен адгэтуль сьцярпець такое зьнявагі, кажучы: "Пасьвячаю цябе ў рыцары імем Бога, сьв. Міхала і сьв. Юрыя". Пасьля новаму рыцару давалі зброю і залатыя шпоры.

Рыцары жылі ў замках, якія баранілі мураваныя сьцены і палажэньне на высокіх і ўсхоных[10] гарах, ля рэк або на рачных астравох. У замак уваходзілі па ўсхонай дарозе пераз браму, якая вяла на першы панадворак. Тутака звычайна дзяржалі вялікіх сабак або дзікіх зьвяроў. Спусканы мост вёў пераз шырокі роў у галоўную браму, якая прадстаўляла ўваход на ўласьцівы замковы панадворак, акружоны будынкамі. Шырачэнная, крэпка збудаваная галоўная вежа (башта) узвышалася над усімі будынкамі. Уваход у вежу быў зроблены высака — на вышыні паверху, і туды ўваходзілі па лéсьвіцы, якую ўцягавалі наверх за сабой. Ісподняя часьць вéжы, прызéмле, служыла, як склад запасаў êміны, або як вязьніца для палонных нéпрыяцеляў і злачынцаў. На гэтай вежы заўсёды стаяў вартаўнік, які, бачачы стуль усю ваколіцу, першы бачыў нéпрыяцеля ці госьця. Паміж будынкамі галоўнае месца займаў палац, дзе была рыцарская заля — месца зборкі сям'і рыцара і гасьцей. Да палацу прытыкаліся пакоі, спаміж якіх некалькі займалі жанкі. Пад кіраўніцтвам гаспадыні жанкі пралі, ткалі, шылі і гафтавалі адзежу і царкоўныя прыборы. Палац і пакоі Навет і у вельмі заможных людзей былі прыбраны вельмі скромна. Сядзелі на драўляных слончыках і лавах, пакрытых тканінамі. Вялізарныя адкрытыя пéчы, ня гледзячы на вялікі агонь, давалі мала цяпла, затое асьвячалі пакоі з вокнамі без абалон (шыб), зачыненымі ў сьцюжу і непагадзь вакяніцамі (шкло пачалі ўжываць шмат пазьней). Дзеля асьвятленьня ўжываліся такжа сьвéтачы або аліўныя лямпы, што давалі мала сьвятла. Дык людзі ўзімку з нецярплівасьцю ждалі вясны і цёплых дзён, калі ўсе гульні былі пад голым небам, а ўласьціва: скокі, музыка, гульня мячам і паляваньне. Любівай Гульнëй было паляваньне з сакаламі на птушак; гэтым займаліся і жанкі.

Вельмі ажыўлялі замковае жыцьцё музыкі, пяюны і дэкляматары, якія даведаваліся да замкаў. Рыцары-паэты ня лічылі сорамам мандраваць ад замку да замку і знаёміць іх жыхараў з сваймі творамі. Тэмай кароткіх песьняў або даўжэйшых апавяданьняў, напалавіну пяяных, напалавіну казаных, служылі: любоў, геройскія дзейнасьці, вернасьць палюбоўніка і вассала, прыгоды ў Сьвятой Зямлі і гэтым падобнае. Творы гэныя адзначаліся шчырасьцю ўчуцьця, якая толькі ў пазьнейшых часох сталася ня істотай, а формай іх; напару-ж - у іх выбівалася тэндэнцыя або éдкая сатыра. Рыцарская паэзія нарадзілася ў сонечным Провансе, і першымі паэтамі былі яго сыны-рыцары, трубадуры. Пасьля за імі пайшлі ўсé заходня-эўрапэйскія народы, што прыймалі ўчасьце ў крыжавых паходах; у Паўночнай францыі яны дасталі назоў трувэраў, у Англіі — мэнэстрэляў, у Нямеччыне — міннэзінгераў (у Нямеччыне найбольш уславіўся Вальтэр фон дэр Фогельвайдэ, пераможца на турніры паэтаў, арганізаваным у Вартбургу ляндграфам Тюрынгіі).

Знамянітыя турніры давалі рыцарам магчымасьць паказаць вялікай чарадзе сабраных гасьцей сваю адвагу і уменьне валадаць аружжам. Турніры адбываліся на вялікай плошчы, акружонай палісадай, за якой стаяў народ, а пачэсныя госьці глядзелі на бітвы рыцароў з бальконаў. Рыцары ў бліскучых зброях (панцырах) выяжджалі на таксама закаваных у зялéза конях. Зброя рыцараў складалася з сталёвага ланцыру на грудзёх, такіх-жа нагаленьнікаў і рукавіц (з коўнае шалупіны) і шоламу на галаве, пярэдняя часьць якога, забрала, падымалася, або апускалася, закрываючы твар. Ля боку быў меч, у левай руцэ шчыт, у правай — дзіда.

З прычыны таго, што на ходаньне рыцары выяжджалі з апушчаным забралам, іх пазнавалі толькі паводле знакоў на шчыцé; знакі бывалі розныя: рысункі зьвяроў і розных рэчаў і, пераходзячы ад бацькоў да сыноў, рабіліся адзнакамі, гэрбамі ўсяé сям'і, роду, зьвязаныя з прозьвішчам. Спачатна турніры мелі сваёй мэтай прыгатаваньне КОНьнікаў да бітвы і былі падобныя да цяперашніх вайсковых манэўраў коньніцы. Ходаньнікаў дзялілі на дзьве дружыны роўнае сілы - кожная з сваім вая водам. Ходаньнікі павінны былі ськідаць праціўнікаў з канёў і браць у палон, з якога пасьля выпускалі за выкуп. Адбываліся такжа бітвы адзін-на-адзін: два адважныя рыцары, часта конкуРЭнты ў славе або любові, мéралі свае сілы. Аб учасьці ў турніры ахвотнікі падавалі арганізатарам заявы напярэдадні, але бывала, што кідалі адзін аднаму рукавіцу (ў знак вызаву) і ў часе самога турніру. На знак гэрольда рыцары з настаўленымі дзідамі з разгонам наляталі адзін на аднаго. Той пераважаваў, хто ськінуў праціўніка з каня або зламаў сваю дзіду аб закаваныя ў сталь грудзі яго. Часта рыцары мянялі зламаныя дзіды на цэлыя, і іншыя з іх ламалі на турніры некалькі дзесяткоў дзідаў. Нагароду за пабéду даставалі з рук дастойных дам у пастаці ланцужкоў, пярсьцёнкаў, шоламаў, мячоў. Выдумлялі і вельмі арыгінальныя нагароды. Гэтак, на турніры ў 1236 годзе, які быў цэлы тыдзень, граф Місоніі паставіў на полі бітвы дрэва з залатым і срэбным лісьцем. Хто ў бітве ўдзяржаўся на кані і зламаў дзіду аб праціўніка, той даставаў срэбны лісток, а хто ськінуў праціўніка на зямлю-залаты. Калі ў XІV ст. значэньне Цяжкое коньніцы паменшала, турніры пачалі губляць характар хаданьня між рыцарамі і з часам перайшлі ў звычайную гульню прыдворных, якая забаўляла народ.

c) Упадак рыцарства. Ужо ў XІІІ вéку выяўляецца ўпадак рыцарства. Рыцары з пагардай глядзелі на ўсякую аканамічную працу, грбавалі ня толькі сялянамі, але і мяшчанамі. Самі пераважна зусім не займаліся гаспадаркаю і жылі з даняй, якія ім плацілі сяляне. Рыцары галелі, а разам з гэтым выяўлялася зьдзічэньне іх, і псаваліся абычаі. З сваé аружнае сілы яны карысталі дзеля гвалтаў і рабункаў. Гэтай смутнай эвалюцыі рыцарства ў Нямеччыне прыяла аслабленьне каралеўскае ўлады; ужо Вальтэр фон дэр Фогельвайдэ жаліўся на упадак дворных абычаяў. У палавіне XІІІ в. разбойнае рыцарства (Raubrіttertum) зрабілася вельмі даходным і памаўзьлівым.

4. Фэодалізм і рыцарства. а) Тварэньне ўдзельных князьстваў на грунце фэодалізму. Разьвіцьцё феодалізму выклікала поўны пераварот у становых і гаспадарственых адносінах. Феодальны лад быў абаперты на даваньні на ўжытак якога-небудзь жарала даходу, а паіменна: зямель, места, млына, дому, графства, біскупства, манастыра, права біцьця манэты, права зьбіраньня мыта, дзесяціны або другога падатку. А як лéньнік мог мéць некалькі ленаў ад розных сузэрэнаў, ды яшчэ частку сваіх ленаў пераўступаць другім, дык з усяго гэтага выходзіла часта страшэнная блытаніна.

Беспасярэдня ад караля залежылі бадай адны толькі князі. Даўнейшы княжы стан паўстаў на грунце займаньня ўрадаў, асабліва графскага. Пры спадчыннасьці лéнаў, якая з часам усталявалася, адно графства магло дастацца некалькім наступнікам, значыцца, магло быць падзелена; з дру гога боку, тэй-жа дарогаю некалькі ленаў маглі аказацца ў адных руках. Гуткім парадкам графства перастала быць урадам гаспадарства і перайшло у паняцьце тэрыторыяльнае.

Да лічбы духоўных князёў належылі арцыбіскупы, біскупы і апаты, да сьвецкіх маркграфы, графы, буркграфы і палятыны (палацовыя графы, пфальцграфы). Маркграфы мéлі пад сабой вялікшы узьмéжны прастор; буркграфы былі начальнікамі замковага гарнізону, бывалі такжа вассаламі духоўных -- закладчыкаў мест, у якіх займалі ўрад графа. Палятыны былі прадстаўнікамі каралеўскае ўлады і процістаўляліся ўладзе князёў. У часы Фрыдрыха І графы былі выключаны з лічбы князёў і разам з каронным рыцарствам, якое намагалася быць у беспасярэдняй залежнасьці ад караля, залічаны да сярэдняга баярства. З гэтае прычыны лічба сьвецкіх князёў у імпэрыі ўпала да 10 — пад той час, як духоўных князёў было 50.

b) Разьвіцьцё ўлады князёў і прадстаўніцтва станоў. Князі ўсё болш выразьліва імкнуліся да здабыцьця гаспадарственае ўлады, значыцца да ператварэньня сваіх ленаў у незалежныя гаспадарствы. Залежнасьць вялікшых вассалаў ад караля была шмат мéншая, чымся залежнасьць меншых вассалаў ад князёў. Пад той час, як у прыпадку вайны каралю прыходзілася часта прылабуніць князёў, каб паклікалі пад аружжа сваіх вассалаў,-князі на сваіх землях былі запраўднымі вайсковымі начальнікамі для вассалаў. Права суду, якое даўней прыналежыла графам, як ураднікам гаспадарства, сталася радавым прывілеем князёў, а прысуды апошніх былі аканчальныя-бяз права для засуджаных апэляцыі да кароны. Права верхавенства над манастырамі і валасьцямі, узрост даходаў з зямлі, каралеўшчыны[11] і падаткі, якія зьбіралі княжыя ўраднікі, — уcë гэта прыяла ўзросту ўлады князёў. Відавочным выяўленьнем гэтае ўлады было раздрабненьне князьскіх зямель дзяльнëй спадчыны па сьмерці князя, што асабліва часта здаралася ад сярэдзіны ХІІІ ст.

З другога боку ўзмацовавала свае правы прадстаўніцтва станоў — баярства, духавенства і мéст. Вытварылася такое палажэньне, што баяры і месты, карыстаючы ці то з часовае нястачы ў князёў грошай, ці з другіх іх клапотаў, адваявалі сабе права зацьвярджаць князеўскія пастановы, асабліва ў справах падаткавых і ваенных. Гэтак насупраць улады князёў паўстала прадстаўніцтва станоў. У Тыролі да прадстаўніцтва станоў уваходзілі такжа і сяляне.

5. Каралеўская улада і гаспадарственае ўпраўленьне. У тэй самай меры, у якой расла ўлада князёў, каралеўская ўлада ўпадала. Гаспадарства развалявалася.

а) Выбары, каранацыя, каралеўская ўлада. Спадчыннае права адносна да кароны, якое мéла сілу пры Каралінгах, у пазьнейшых часох уступіла часьцю месца выбіральнасьці каралёў. Прынамся спадчыннае права на каралеўскі пасад патрабавала зацьвярджэньня на выбарах караля. Гэтак злучыліся ў адно спадчыне і выбіральнасьць. Ад часоў Гэнрыка ІV, згодна з пастановамі сойму ў Форхгэйме (1077), выбіральнасьць заняла першае месца, а ад XІІІ в. вольныя выбары ўмацаваліся аканчальна. Былі зроблены зьмéны ў выбіральным праве. Пад той час, як даўней, яшчэ ў часы Канрада ІІ, дзейнае выбіральнае права мéу кожын вольны чалавек, пазьней гэтае права сталася прывілеем выключна князёў; урэшце ў 1257 годзе права выбіраць караля перайшло ў рукі выбіральнае колегіі, якая складалася з 7 асоб. Да колéгіі належылі: арцыбіскупы Майнцу, Кéльну і Трэвіру, чэскі кароль (за гэта з ім заўсёды вадзіўся баварскі князь), саксонскі князь, рэйнскі палятын і маркграф брандэнбурскі. Майнцкі арцыбіскуп заўсёды першы падаваў голас. Аб месцы, дзе павінны адбывацца выбары, ня было офіцыяльнае пастановы; аднак, ад часу Фрыдрыха І выбары былі заўсёды ў Франкфурце ля Майна, а каранацыя-ў Аквізгране. На каранацыі новаабранаму каралю аддавалі адзнакі манархічнае ўлады: карону, ськіпетр, меч, ахілім пурпурны і наплечнікі, а ў пазьнейшых часох-кулю з крыжам на ëй, як сымвал улады над усім сьветам. Пачынаючы ад Отта І, усé каралі, апрача трох Гогэнштаўфаў: Канрада ІІІ, Піліпа і Канада ІV, даставалі такжа імпэратарскую карону. Заўсёднае рэзыдэнцыі караля ня было: кароль, паводле патрэбы, жыў то ў адным, то у другім канцы гаспадарства. Гэта было згодна з тагачаснай сыстэмаю прыроднае гаспадаркі.

Найвялікшая кара, якую мéў права назначыць на вінавайцу кароль, была высланьне і пазбаўленьне абароны законаў, баніцыя, на каго яна ўскладалася, той пазбаўляўся ўсіх грамадзкіх правоў і прывілеяў, і кожын мог яго перасьледаваць. Найважнейшымі прывілеямі каралеўскае ўлады былі: вярхоўны суд і галоўная каманда над войскам. Хто не паслухаў позву каралеўскага суду (палятына), таго каралі баніцыяй.

b) Упадак вярхоўнае гаспадарственае ўлады. Калісь дужая гаспадарственая ўлада, умацаваная Оттамі ў барацьбé з фэодальным ладам, упадала ўсё больш. З часам каралю пакінулі толькі пасярэднюю галоўную ка манду над войскам, як сузэрэну, які стаяў на чале армій асобных вассалаў і рыцарства.

Судовыя кары шмат зьмяніліся. Спачатна ў Германцаў за праступкі, шкодныя ўсяму гаспадарству, судзілі на ўсенародных вéчах і каралі сьмерцяй. За праступкі, што крыўдзілі асобных людзей, судзілі валасныя зборкі. Пакрыўджаны меў права ці сам сабе зрабіць справядлівасьць, крывава памсьціўшыся на ўбіўцы або на яго сям'і, ці аддаць справу на суд. Калі ня было довадаў віны, можна было праціўніка вызваць на судовую дуэль; хто ў барацьбе адзін на адзін браў верх, той лічыўся правым. Пазваны мог даводзіць сва нявнасьці, прысягаючыся сам і прыводзячы для прысягі сваіх прыяцеляў і знаёмых, якія ручаліся, што ён не вінаваты. Апрача таго, адбываліся так-званыя "Божыя суды“ (Ordalіa Urtheіl), проба агнём і варам (вараткам). Назначалі пераважна кары грашмі (Wehrgeld). Ад XІІІ в. чэзнуць кары грашмі за ўбіўства, а такжа "Божыя суды"; пачалі караць больш сурова і цяжка, — прыкладам, за ўбіўства каралі ня толькі сьмерцяй, але і абязьвечаньнем (асьляплялі, абрывалі вушы і г. п.). Гаспадарствены суд зусім утраціў усялякі аўторытэт, і гэтак сама сабой счээла судовая ўлада караля; суды графстваў былі скасаваны. Суд з права каралеўскага перайшоў ў права княжае, тэрыторыяльнае.

У Вэстфаліі захаваўся перажытак старагерманскага народнага суду-, вольныя суды" (Freіgerіcht), бо гэтыя суды судзілі вольных людзей; іх называлі такжа патайнымі судамі (Fehmgerіcht). Галоўным судзьдзёй лічыўся імпэратар, заступнікам яго — кéльнскі арцыбіскуп. Ад сярэдзіны ХІІІ вéку, пасьля Гогэнштаўфаў, "вольныя суды" пашырыліся блізу ўва ўсіх нямецкіх краёх. Судзьдзямі былі "вольныя лаўнікі“; на чале іх стаяў "вольны граф". Судаводзтва было патайное, але адбывалася не у падзямельлях, ані у якіх-небудзь іншых зачыненых мясцох, а пад голым небам, звычайна нейдзе пад старым дубам або ліпой, у заўсёдным месцы, званым, вольным судом" (Freіstuhl). Калі ўзмацаваўшаяся ўлада князёў даволі забясьпечавала грамадзянства ад злачынстваў, "вольныя суды пачалі губляць грунт і ўжо ў ХV ст. зусім зьвяліся.

Ад часу Лётара ІІІ каралеўская ўлада была абмежана: на караля быў узложаны абавязак не рабіць ніякіх крокаў у важнейшых гаспадарственых справах бяз згоды гаспадарственага сойму (Reіchstag). На такія соймы зьбіраліся духоўныя і сьвецкія князі; напару на іх дапускалі і прадстаўнікоў мест. Да сойму належылі: гаспадарственае правадаўства, справы вайны, агульныя гаспадарственыя падаткі, зьмены правоў асобных князьстваў, умовы з заграніцай. Паменшалі і даходы караля, бо шчодрыя Гогэнштаўфы раздалі шмат каронных зямель.

Наагул, значэньне карал ўскае ўлады меншала ўсё болей і болей, і князі набіраліся перакананьня, што яны маглі-б вельмі добра абходзіцца і без яé.

6. Асьвета. а) Навука пад уплывам царквы. У працягу ўсяго сярэднявечча ажно да ХV сталéцьця навука была зусім у руках духавенства. Выражэньнем неабмежанае ўлады царквы над думкамі людзей была знамянітая сыстэма навук, што зьвязавала усé галіны вéды ў адну цэласьць, пранікнутую адзіным духам, - так-званая схолястыка (даслоўна: школьная мудрасьць"). Гэта сыстэма трывала ад ХІ да XV вякоў, але красаваньне яé пачынаецца ўжо ў XІІІ в. Асноваю схолястыкі была ўложаная царквою сыстэма догматаў, прызнаных бясспорна праўдзівымі. Мэта й схолястыкі было ўкараненьне ў думках людзей царкоўных навук, давядзеньне праўдзівасьці і лёгічнае канечнасьці іх. Кожын вынік навуковых дасьлéдзін, нязгодны з догматамі царквы, лічыўся фальшам, грэхам і гэрэзяй. Схолястычныя дасьлéдзіны займаліся ў першы чарод тэолёгіяй, а творы схолястычных вучоных выяўляюць нязвычайную быстрыню думкі, вучонасьць і працавітасьць іх аўтараў. Апошнія карысталіся філёзофіяй Арыстотэля, і, дзякуючы ўстаноўленым ім у лёгіцы правілам думаньня, схолястыка дайшла найвышэйшае красы; аднак, пазьней яна заблыталася ў сéці непатрэбных, часта бяз ніякага сэнсу тлумачэньняў і довадаў. Схолястыка выключала ўсялякую опозыцыю царкоўным навукам і гэтак была ў руках папаў магутным аружжам, якое давала магчымасьць у працягу нéкалькіх вякоў дзяржаць думкі ў паслухмянасьці царкве і рэлігіі. Найвыдатнейшымі прадстаўнікамі схолястыкі былі: кентэрбэрыйскі арцыбіскуп Анзэльм, слаўны профэсар парыскага унівэрсытэту Пётра Абэляр, дамініканец Альбэрт з Бэльштэдту (званы Вялікім), самы унівэрсальны розум таго часу, які займаўся такжа прыроднымі навукамі, і яго вучанік, Тамаш з Аквіну (таксама дамініканец), творы яго дагэтуль прадстаўляюць аснову каталіцкае царкоўнае навукі.

Больш учуцьцёвыя адзінкі не здаволяваліся сухой схолястычнай адукацыяй і хрысьціянскай навукай, абапертай на філëзофічных тэзісах і формах думаньня. Схолястыцы процістаўлялі рэлігію ўчуцьця, сэрца і выабражэньня. Гэтак нарадзілася містыка, якая бачыла істоту праўдзівае рэлігійнасьці ў малітве з сэрца, у аддаленьні ад сьвету і ськіраваньні вачэй выключна да Бога, у надзямным захопленьні, У ўзьнясéньні душы да боства. Ужо агністы прапаведнік Бэрнар з Клерво пайшоў па дарозе містыкі. У Нямéччыне першы праводзіў містыку Францішканін Бертольд 3 Ратысбоны, магутны народны прамоўца і прапаведнік, які мандруючы па ўсіх нямецкіх краінах і прамаўляючы да народу у яго роднай нямецкай мове (а не ў лацінскай), што ў тых часох было навіною, аказаваў вялізарны ўплыў на народныя масы. Прадстаўнікамі нямецкае містыкі былі: дамініканін Экгард і яго вучанік Ян Таўлер. У канцы сярэдніх вякоў найбольш уславіўся сваім містычным творам "Аб насьледаваньні Хрыста" Тамаш з Кэмпіс.

b) Уплыў Арабаў і вольная навука. Пад уціскам урадовае царкоўнае навукі незалежнай вéдзе цяжка было прабіваць сабе дарогу. Вызваліцца ад путаў, якія я зьвязавалі, памог вольнай навуцы ўплыў Арабаў, які найбольш ярка выявіўся ў матэматыцы, астрономіі, географіі, мэдыцыне і прыродных навуках. Захад прысабéчыў многа адкрыцьцяў драбаў у гэтых галінах вéды, і не адзін арабскі навуковы тэрмін здабыў сабе грамадзкія правы ў эўропэйскай навуцы (альгэбра, алькаголь, зэніт і г. п). Цалком пад арабскім уплывам разьвівалася медыцына ў унівэрсытэце ў Салерно. У прыродных навуках стварылі ў ХІІІ в. зусім новую эру два вялікія вучоныя: Альбэрт Вялікі і оксфордзкі профэсар Роджэр Бэкон. Альбэрт, хаця яшчэ і дзяржаўся схолястыкі, адзначаўся бяспрыкладнай у тыя часы сьмéласьцяй і свабодай духа; рэзультаты сваіх дасьлéдзін, якія адчынялі новыя дарогі ў навуцы, ён вылажыў у сваёй працы аб фізыцы. На адкрытую барацьбу з схолястыкай выступіў Роджэр Бэкон, які геніяльнасьцяй і сьмéласьцяй сваіх ідэй быў яшчэ вышэйшы за Альбэрта. Ён вучыў, што ў навуцы маюць вагу толькі дасьлéдзіны, абапертыя на дазнаньні; ён першы карыстаўся матэматыкай пры дасьледзінах аб прыродзе і нязвычайна заслужыўся сваймі адкрыцьцямі ў оптыцы і хіміі.

Як у Парыжы з асаблівай рупнасьцяй працавалі над тэолёгіяй і філёзофіяй, так у Болёніі ― над правазнаўствам, якое абыймала ня толькі рымскае права, але і канонічнае. Дый у Нямеччыне йшла праца над правам. Каля 1230 г. звычаёвае права паўночнае Нямеччыны было сьпісана ў нігу пад назовам "Саксонскае Люстра" (Sachsen spіegel), а пасьля падобны зборнік быў апрацаваны і для паўдзённай Нямеччыны пад назовам "Швабскае Люстра" (Schwaben spіegel). Нямецкая юрыдычная література тых часоў была багата такжа зборнікамі мéскіх правоў.

Навука гісторыі знайшла выдатнага прадстаўніка ў асобе бабэнбэрскага князя Отта, Фрэйзінгéнскага біскупа, брата імпэратара Канрада ІІІ; ён напісаў сусьветную гісторыю ад Адама да 1146 году. Гэтак сама і ў Францыі, Англіі і Італіі добра разьвівалася навука гісторыі. Француская літэратура мае знамянітыя апісаньні крыжавых паходаў. Два ўчасьнікі апошніх, Віль Гардуэн і Жуанвіль, апісалі ў народнай Францускай мове дабываньне Царгораду і паступкі Людвіка ІX. Трэба наагул адцеміць, што пазьнейшыя сярэднявечныя гісторыкі карысталіся ўжо мовай сваіх народаў заместа лацінскае мовы і, нароўне з паэтамі, шмат памагалі разьвіцьцю яе.

c) Школы і унівэрсытэты. Закладзеныя пры Каралі Вялікім катэдральныя і манастырскія школы былі асноваю ўсяé школьнае адукацыі сярэднявечча. Пры Гогэнштаўфах гэныя школы пачалі ў Нямеччыне падупадаць, а замéста іх закладаліся і добра разьвіваліся мéскія школы. Усé навукі выкладаліся ў лацінскай мове. Выкладалі ў школах такзваныя вызволеныя навукі, якія дзяліліся на дзьве групы: trіvіum (граматыка, рэторыка, дыялектыка) і quadrіvіum (музыка, арытмэтыка, геомэтрыя і астрономія). Яны павінны былі прыгатаваць вучанікаў да найвышэйшае ў сярэдніх вякох навукі тэолёгіі. У манастырох зьбіраліся бібліотэкі з кніг, якія перапісавалі манахі, прыбіраючы міньятурамі (прыбраныя першыя літары разьдзелаў).

Сярэднявечная навука разьвівалася дзякуючы унівэрсытэтам, якія на хрысьціянскім Захадзе пачалі паўставаць каля 1200 году; найвыдатнéйшымі спаміж іх былі: у Парыжы, Болёніі, Салерно, Монпэль (у вапошніх двух найбольш красавала мэдыцына), Оксфордзе, Кембрыджу, Рыме, Валенсіі, Саляманцы. Унівэрсытэты тварылі корпорацыі (цэхі) вучоных і вучанікаў, даставалі многія прывілеі ад сьвецкіх і духоўных валадароў. Парыскі унівэрсытэт, галоўны цэнтр схолястыкі і тэолёгіі, быў пад уплывам і кіраўніцтвам вышэйшага духавенства. Каб забясьпечыць магчымасьць жыць прафэсаром і студэнтам, розныя дабрадзеі закладалі для іх колегіі, дзе тыя жылі і мелі яду. Адна з колегій была фундована спавядніком Людвіка ІX, Робэртам дэ Сорбон; дзеля гэтага тэолёгічны факультэт, а пасьля і ўвесь парыскі унівэрсытэт дастаў назоў Сорбоны. У Болёніі унівэрсытэт паддзержавала мéская ўлада. Унівэрсытэт у Нэаполі, закладзены Фрыдрахам ІІ, прадстаўляе вынятак як з увагі на яго закладзіны, так і на далейшае разьвіцьцё і арганізацыю, і можа быць прызнаны гаспадарственаю школаю. У Нямеччыне ў XІІІ в. ня было яшчэ ніводнага унівэрсытэту. У славянскіх землях першы унівэрсытэт быў закладзены ў сярэдзіне XІV в. ў Празе, а ў XV ст., з прычыны звады паміж Чэхамі і Нéмцамі, часьць прафэсароў і студэнтаў пакінула Прагу і перабралася ў Ліпск.

З прычыны таго, што ўва ўсіх унівэрсытэтах выкладовай мовай была мова лацінская, а прафэсары і студэнты часта перабіраліся з аднаго места ў другое, — паміж унівэрсытэтамі розных краёў у сярэднія вякі была векавітая сувязь.

7. Мастацтва. а) Паэзія. Спачатна у сярэднія вякі духоўныя і манахі безразьдзельна гаспадарылі ня толькі ў навуцы, але і ў паэзіі. У часе крыжавых паходаў паэзіяй пачалі займацца рыцары, а ў канцы гэтага пэрыоду, пасьля ўпадку імпэрыі, — мяшчанства. У рыцарскай паэзіі выяўляецца гэная лішне ўжо перацэненая рамантыкамі адзіня рэлігіі, жыцця і паэзіі, якая ўсё-ж прыдае асаблівыя рысы расцьвéту сярэднявечнага культурнага жыцьця. Гэтак, культ Найсьвяцейшае Дзéвы Марыі, выяўляючы надземную любоў, знаходзіцца ў цеснай сувязі з пашанай жанчыны, і барацьба за "даму свайго сэрца" знаходзіць адбіцьцё ў паэзіі. Выражаць гэткія ўчуцьці магла толькі родная мова, якая і ўзяла верх у рыцарскай паэзіі. Гэтак стварылася рэакцыя проці выключнага гаспадараньня лаціны ў літэратуры; навет духоўныя прымушаны былі пісаць свае паэтычныя творы народнай мовай. Поруч з гэтым бачым сур'ёзныя зьмены ў духу, зьмесьце і форме паэзіі. Путы асцэтычна-царкоўныя, так сама, як і путы штучнага і неперачутага клясыцызму, былі разарваны. Паэзія, не абмежаваючы ўжо сябе нічым у выражэньні ўчуцьця, апявала радасьць і ўцехі жыцьця, ды рыцарскую мужнасьць, даючы абраз культуры свайго народу і свайго часу.

Бацькаўшчынай сярэднявечнае паэзіі была Францыя, уласьціва-ж Прованс, скуль вышлі першыя песьняры цнот і любові рыцарскае, так-званыя трубадуры. Найвыдатнейшым з іх быў Бэртран дэ Борн. Провансальская паэзія, аднак, замоўкла назаўсёды[12], калі пачаўся крывавы крыжавы паход проці Альбігéнзаў. Сонечная багатая пладамі зямлі, высака культурная паўднявая Францыя была перавернена у пустыню, вялізарны могільнік; усë-ж такі песьні яе шырака разыйшліся па сьвеце,- на поўнач Францыі, у Нормандыю, а з Норманамі - у Англію і Італію, асабліва ў Неаполь, дзé захапілі Фрыдрыха ІІ і знайшлі ў яго асобе апеку і паддзяржаньне. У Нямеччыне ў лірычнай паэзіі вытварыліся асаблівыя рысы ў песьнях міннэзэнгераў (ад старанямецкага слова "Mіnne" - верная любоў, вернасьць Богу, сузэрэну і любай даме). Нямецкая лірыка, незалежна ад манернасьці, быўшай прыродным вынікам насьледаваньня, ужо ў самую раньнюю пару адзначалася ў некаторай меры рэфлексыйнасьцяй, тэндэнцыяй і пачуцьцём хараства прыроды, чаго як-раз ня мелі насьледаваныя ўзоры. Найвыдатнейшым лірычным песьняром сярэднявечча быў у Нямéччыня Вальтэр фон дэр Фогельвайдэ, таварыш Фрыдрыха ІІ ў падарожжы ў Палестыну, гарачы прыхільнік імпэратарскае справы. Яго гарачыя адовы і сатырычныя вершы, разыходзячыся па ўсёй Нямеччыне, мéлі ўплыў на ход палітычных спраў.

У паўночнай Францыі зацьвіла эпічная паэзія; эпічных песьняроў называлі трувэрамі. Улюбленымі тэмамі гэнае паэзіі былі цыклі легенд: кельцкі — аб каралю Артуры і яго рыцарох круглага стала, гішпанскі — аб сьв. Граалю, германска-францускі — аб Каралю Вялікім і Роляндзе, францускі ― аб Трыстане. Бралі такжа тэмы і з старавечнае гісторыі (гэта рабілі пераважна духоўныя), а улюбленым героем быў Аляксандар Вялікі, якога надзялялі цнотамі рыцарскае эпохі, а паступкі яго прыбіралі ня толькі клясычнымі легендамі, але і ўсходнімі, перанесенымі з Усходу ў Эўропу ў часе крыжавых паходаў. Асаблівы расцьвет сярэднявечча прыпадае на Нямеччыну, даўшую творы нязьнішчальнага значэньня. Да тагачасных аўтараў належаць: містык-філёзоф Вольфрам фон Эшэнбах ("Парсіфаль" — злучэньне кéльцкага і гішпанскага цыкляў легенд), рамантык-фантасты і пясьняр каханьня Готфрыд фон Страссбург („Трыстан і Ізольда"), Гартман фон Аўэ і Гэнрык фон Вэльдэке. Германцы былі нязвычайна багатыя легендамі, якія тварылі многія цыклі і апявалі падзеі багоў і герояў. Пад націскам духавенства, варожага да ўсіх перажыткаў паганскае мінуўшчыны, гэта література, пераважна вусная, заняпала, але ня шчэзла, а ў часы рыцарства ўваскросла і дала багата матар ялу для эпіцкага творства. З яé-ж пад тыя часы нарадзіліся знамянітыя народныя эпопе няведамых тварцоў: Пéсьня аб Нібэлюнгах і Гудруна.

b) Архітэктура (будаўніцтва). На ўсéнькім працягу сярэдніх вякоў архітэктура, што заўсёды служыла царквé, гаспадарыла самаўладна над усімі другімі галінамі мастацтва. Ей служылі: разьбярства, малярства, прыборы шкляныя, і хоўныя, ды навет музыка, бо усé яны павінны былі тарнавацца да агульнага настрою, які тварыла архітэктура.

Узорам для сьвятынь першых хрысьціян была рымская базыліка (судовы гмах). Гэта была прастакутняя будоўля, пабітая ў сярэдзіне на тры часьці ўздоўж (навы), а напару і на пяць, якія аддзяляліся адна ад аднаé двума (або чатырма радамі калённаў (стаўбоў). Сярэдняя нава бывала пераважна ўдвая вышэйшая і шырэйшая за бакавыя. У ўсходняй часьці сярэдняе навы звычайна была магіла якога-небудзь мучаніка, аўтар і трыумфальная арка, прыбраная мозаікай, як знак веры ў аканчальную пабéду царквы. За трыумфальнай аркай было скляпёнае ўглыбленьне, абсыда, дзеля вышэйшага духавенства, з біскупскай катэдрай пасярэдзіне. Галоўную наву пераразала папярочная, творачы разам з ёй як-быццам крыж. Мрамарныя калённы, на якіх апіралася верхняя часьць будоўлі, лучыліся наверсе паўкруглымі аркамі. Вокны былі малыя, зьверху паўкруглыя. Столь плоская, драўляная, з разьбой. На другім канцы, насупроць аўтара, былі сéні. Перад сьвятыняй ― з боку ўваходу ― быў нанадворак, акружоны калённадай; пасярэдзіне была студня дзеля абмываньня верных. Калі завёўся звычай ужываць званы, каля цэркваў воддаль стаўлялі званьніцы.

Гэтак на аснове рымскага будаўніцтва вытварылася будаўніцтва стара-хрысьціянскае. Цэрквы сьв. Паўла, сьв. Лаўра і сьв. Клемэнса пад Рымам ― вось памяткі старавéчных базылік; хаця шмат разоў іх палілі і руйнавалі, усё-ж яны адбудоўваліся ў спачатнай пастаці, карыстаючыся ўцалеўшымі часьцямі.

Пад зусім іншым культурным уплывам разьвілося будаўніцтва ў Візантыйскай імпэрыі. У васнове візантыйскага будаўніцтва ляжала групіроўка бакавых наваў навакол цэнтральнае, якая прыймала форму квадрату. Над гэтым квадратам быў вялікі купал, залочаны і пакрыты мозаікавымі прыборамі, а да яго ляпіліся меншыя купалы — чатыры, ці больш, адпавядаўшыя бакавым навам. Сьцéны сьвятыні ўнутры прыбіраліся мрамарнымі плітамі розных колераў. Унутраная пышнасьць і багацьце сьвятыні былі знакамі багацьця і шчодрасьці імпэратарскага двара. Найслаўнейшая і найхарашэйшая будоўля ў гэтым стылі — гэта храм сьв. Софіі, пабудаваны ў Царгорадзе імп. Юстыніянам (цяпер мэчэт). Нямала падобных будоўляў і на Захадзе, як: царква сьв. Віта і грабніца Тэадорыка Вялікага ў Равэнне, ды ў асноўных рысах ― царква сьв. Маркі ў Вэнэцыі і сьв. Марыі ў Аквізгране.

З прычыны таго, што Арабы, заваёвуючы хрысьціянскія краі, спачатку пераварочавалі хрысьціянскія сьвятыні ў сваé мэчэты, а пасьля будавалі новыя паводле такіх узораў, ― арабска-маўрытанскі стыль набраўся многа візантыйскіх рысаў. Гэтак мэчэт Омара ў Ерузаліме пабудаваны цьвёрда дзяржучыся візантыйскага пляну ― квадратнае цэнтральнае навы з галоўным купалам. Маўрытанскі стыль апрача таго мае фантастычныя аркі, багатыя і густоўныя арабэскавыя прыборы па сьценах і арыгінальнае формы скляпеньні. Найважнейшыя складовыя часьці мэчэту прадстаўляюць: абгароджаны калённамі панадворак дзеля умываньня, заля для малітвы з нішай, амбонай і закратаванай лёжай для чытаючага каран, урэшце, вузкая вежа-мінарэт, з якой муэдзін прыпамінае верным аб часе малітвы.

Візантыйскае будаўніцтва перайшло разам з хрысьціянствам да ўсходніх славян (Беларусоў, Украінцаў, Маскоўцаў), якія ператварылі яго на свой спосаб[13]. Маскоўская царква прадстаўляе разьвіцьцё, ці ляпей сапсаваньне Візантыйскага стылю. Тыповай прадстаўніцай гэтага будаўніцтва ёсьць царква „Васіля Блажэннага" ў Маскве.

Раманскі стыль прадстаўляе далейшае развіцьцё стара-хрысьціянскае базылікі. Раманскія сьвятыні складаюцца з галоўнае і папярочнае навы, з хораў, пад якімі бывае, крыпка, падземная магільная капліца, як-быццам другая ісподняя царква, дзе пахаваны закладчыкі. Наабапал сярэдняе ёсьць дзьвé бакавыя навы. Вéжы злучаны з галоўнай будоўляй і прадстаўляюць з ёй адну цэласьць. У васнову памеру царквы пакладзены квадрат. Цэнтральная нава мае тры квадраты, высуненыя на вонкі часьці папярочнае навы ― таксама квадраты, бакавыя навы складаюцца з шасьцёх квадратаў кожная. У сярэдзіне будоўля мае круглае кшталтам бочкі, скляпеньне; стоўб чатырабочны. Памяткамі гэтага стылю ёсьць катэдры ў Майнцу, Вормсе, Сьпіры.

Готыцкі стыль ёсьць найглыбейшым выражэньнем духа сярэдніх вякоў. Увагу захоплявае вялізарнасьць готыцкіх будоўляў, а таёмнасьць прыцемку ў сярэдзіне дае асаблівае настраéньне. Раўнуючы готыцкія будоўлі да раманскіх, кідаецца ў вочы тое, што тут галоўная нава надта вялікая раўнуючы да бакавых; тут-жа сустракаем узятыя ад Арабаў вострыя аркі замéста раманскіх паўкруглых, орыгінальныя прыборы на порталах і абалонах (шыбах), нізкія хоры (крыпты няма), -усё гэта пры высачэнных, масыўных вéжах і масыўнасьці ўсяé будоўлі. Бацькаўшчынаю готыцкага стылю лічаць паўночную Францыю (Парыж); найвялікшы расцьвет яго прыпадае на XІІІ век. Назоў „готыцкі“ зьявіўся пазьней, калі пачаў разьвівацца новы стыль: рэнэсанс (адраджэньне), і спачатна ўжываўся дзеля выражэньня пагарды барбарству сярэднявечнага стылю.

Будаваньнем сьвятыняў у раманскім стылі кіравалі духоўныя. Готыцкія-ж будоўлі стаўлялі рамесьнікі і мастакі — мяшчане, якія прадстаўлялі цесна злучаныя корпорацыі з сваім собскім правадаўствам і судом.

Найважнейшыя готыцкія памяткі: у Францыі — катэдра „Notre Dame" у Парыжы і катэдра ў Рэймсе, цэрквы ў Аміэне і Шартры; у Англіі — у Кентэрбэры і Йорку; у Гішпаніі — ў Бургосе; у Нямеччыне — у Магдэбургу, Кéльне, Страсбургу; у Аўстрыі — царква царква сьв. Сьцяпана ў Вéне і ў Чэхіі ― сьв. Віта ў Празе.[14]

У часох расцьвету мяшчанства готыцкі стыль з цэркваў перайшоў і да сьвецкага будаўніцтва, як аб гэтым сьведчаць ратушы ў Брюгге, Бруксэлі, Гданску і другіх мястох. Адну з найхарашэйшых памятак готыцкага сьвецкага будаўніцтва прадстаўляе крыжацкі замак у Мальборгу.

У сярэднія вякі асабліва разьвілося прыкладное мастацтва, расцьвет каторага зыходзіцца з упадкам рыцарства і культурнага падымку мяшчанства. Рамёслы тады так зьнітна зьліваліся з мастацтвам, што мастакамі былі ня толькі архітэктар і разьбяр, але такжа сталяр, пазалотнік і. г. д.

___________

Трэці пэрыод.

правіць

ТРЭЦІ ПЕРЫОД.

===

Пачатак сучасных гаспадарстваў.

§ 14. Францыя.

1. Узрост гаспадарственае ўлады пры Капэтынгах[15]

а) Гаспадарственае разьвіцьцё Нямеччыны і Францыі. Гаспадарственыя адносіны ў Францыі ўкладаліся зусім інакш, чымся ў Нямеччыне. У Нямеччыне дужая некалі каралеўская ўлада, усьцяж боручыся з папствам і залежнымі ад яé князьмі, слабéла ўсё больш і больш, ажно пад канец сталася ценем, ясным ад блеску традыцыі. У Францыі-ж, наадварот, спачатку слабая ўлада Капэтынгаў, што была спачатна на невялікім прасторы, дзякуючы дальнавокай і пляновай палітыцы, з часам набралася такое моцы, што ў канцы патаптала дамаганьні непакорных вассалаў і пачала самаўладнае гаспадараньне, ня гледзячы на тое, што спадчыннасьць ленаў была ў Францыі ўстаноўлена раней, чымся ў Нямеччыне. Новае гаспадарства знайшло магутную апору ў узрастаўшым усё больш нацыянальным пачуцьці французаў, якое і абараніла Францыю ад яе нéпрыяцеляў.

b) Разьвіцьцё новае гаспадарственасьці ў Францыі. Памыснаму разьвіцьцю гаспадарственасьці ў Францыі шмат памог той уплыў, які на ўвесь край меў здаўна Па- рыж, географічны цэнтр рачное сыстэмы Сэны, места, самой прыродай празначанае да кіраўнічае ролі ў гаспадарстве. Гэтую ролю Парыж узяў на сябé безразьдзельна, калі, з прычыны хатняе вайны з Альбігензамі ў першай палавіне ХІІІ в., паўднявая Францыя ўтраціла сваё нéкалі гаспадарнае становішча. у Нямеччыне дынастыі зьмяняліся часта, а гаспадараньне манархаў, наагул, недаўгое, дык тамака выбары і рэгенцтва пры бязьлетнім каралі бывалі часта; у Францыі-ж дынастыя Капэтынгаў гаспадарыла без ніякага перарыву ў працягу 3-х з палавінаю вякоў (987—1328), а яé малодшая лінія Валюа датрывала на каралеўскім пасадзе ажно да навейшых часоў. У рэзультаце ўсяго гэтага ў Нямеччыне ўкаранілася выбіральнасьць каралеўскае ўлады і гаспадараньне магнатаў, а ў Францыі ― спадчыная дужая улада манарха.

Дзеля тых-жа прычын адносіны да рымскае курыі і князёў царквы ўлажыліся ў Францыі вельмі карысна для каралеўскае ўлады. Францускія каралі ніколі не вялі такое даўгое і ўпорнае барацьбы з папствам, як нямецкія, і францускія біскупы ня мелі ані такое вагі, ані такое ўлады і незалежнасьці, як нямецкія. Францускія баяры, захопленыя крыжавымі войнамі, ня думалі гэтулькі аб здабываньні для сябе ўлары, як нямéцкія. Дый каралі ў Францыі ўмелі лепш пілнаваць свае карысьці. У барацьбé з фэодаламі яны абаперліся на мяшчанства. Спагадаючы яго прамысловай і тарговай дзéяльнасьці, яго імкненьню да дабрабыту, каралі знайшлі ў мяшчанстве вернага хаўрусьніка і апору супроць панства і яго дамаганьняў улады. Мéсты ў Францыі працьвіталі; таргоўля і прамысловасьць разьвіліся ў іх шмат раней, чымся ў Нямеччыне. Вельмі ўдачна вялі францускія каралі і ўсю ўнутраную палітыку наагул. Калі ня сілай, дык дарогай жаньбы, яны забіралі ў свае рукі вялікія лены, ― пашыраючы гэтак усё далей і далей сваю ўладу над краем.

c) Агляд гісторыі Францыі пры Капэтынгах. 1) Закладзеная Гуго Капэтам дынастыя мéла спачатку запраўдную ўладу толькі ў князьстве Францыі (правінцыі Іль дэ Франс і Орлеан) і на працягу блізу сту год (Гуго Капэт, Робэрт, Гэнрык 1, Піліп 1, 987—1108) ня мела ніякае сілы адносна да магутных вассалаў - незалежных князёў, што абкружалі сябе пышнай чарадою прыдворных. Яшчэ больш аслабела каралеўская ўлада, калі адзін з вассалаў караля, норманскі князь Вільгэльм, пасьля пабéды пад Гастінгсам 1066) заваладаў Англіяй. Толькі ад ХІІ вéку пачынае ў Францыі ўзрастаць сіла і значэньне каралеўскае ўлады, калі пасад заняў Людвік VІ (1108-1137), каторым кіраваў выдатны палітык, апат з Сэн-Дэні, Сугеры. Людвік VІ шчыра апекаваўся местамі, завёў суровыя і справядлівыя суды, ды ня толькі здалеў абараніць паўночную Францыю ад норманскага князя Гэнрыка, быўшага адначасна валадаром Англіі, але пашырыў сваё валаданьне на паўдня. Сын і наступнік яго, Людвік VІІ (1137—1180), учасьнік другога крыжавога паходу, ізноў аслабіў вагу каралёў тым, што разьвёўся з жонкай сваёй Элеанорай, княжнай Аквітаніі, якая была дзéдзічкай усіх зямель паміж лёарай і Пірэнэямі (правінцыі Пуату, Гіэнн і Гасконь). Тая, разьвёўшыся, вышла другі раз замуж за Гэнрыка Анжуйскага, які ў 1154 годзе стаўся каралём Англіі, ды гэтак у яго руках апынулася вялікая часьць Францыі (Мэн, Турэн, Анжу, Нормандыя, Аквітанія). Але ангельскія каралі, ня гледзячы на ўсю сваю магутнасьць, аставаліся адначасна вассаламі францускіх каралёў; з гэтага выніклі зусім ненормальныя адносіны, якія раней ці пазьней павінны былі даясь да вострае барацьбы паміж Францыяй і Англіяй. Запраўды, пры Піліпу ІІ Аўгусту (1180-1223) ўзьнялася вайна, калі францускі кароль пазваў на складзены ім суд пэраў Францыі ангельскага караля Івана Безьзямельніка за біўства пляменьніка свайго Артура, графа Брэтані. Вéдама, Іван Безьзямельнік на суд той не зьявіўся; тады Піліп ІІ ў крывавай бітве ля Бувін, каля Лільля (1214), разьбіў яго і заваладаў усімі яго землямі ў межах Францыі. Пры Піліпе ІІ Аўгусьце Францыя шмат узмацавалася также і аканамічна.

Унук Піліпа ІІ, Людвік ІX Сьвяты (1226-1270), быў адным з выдатнейшых манархаў Францыі. Пры ім быў закончаны крывавы паход проці францускіх сэктантаў Альбігензаў, пачаты папай Інноцэнтым ІІІ. У сонечным Провансе і Лянгдоку буйна разрасьліся ідэі рэлігійнага рэфарматараідэалістага Пётры Вальдэнса, а побач з імі розныя другія навукі, нязгодныя з каталіцкай царквою. Гэтых сэктантаў, ня гледзячы на разнароднасьць іх кірункаў, называлі адным імем Альбігéнзаў (Albіgensі - ад места Альбы). За іх заступіўся адзін толькі граф Тулюзы, Раймунд VІ. Папа Інноцэнты ІІІ падняў проці іх крыжавы паход. Паходам сьпярша кіраваў крывавы Сымон дэ Монфор, а пасьля яго сьмерці ― францускія каралі. Хатнія войны, што цягнуліся дваццаць гадоў (1208-1229) перавярнулі на даўгі час цьвіту. чы паўдзён Францыі блізу ў голую пустыню. Зьніштожыўшы сілу паўдзённых князёў, вайна павялічыла моц ка роны, якая заваладала новымі землямі. Прованс дастау Людвік ІX, а Тулюзу - яго брат.

Аднак, Людвік ІX ўмеў і залячыць зробленыя ім раны Пры яго гаспадараньні ўрад фактычна ўстанавіў абароку бясьпечнасьці грамадзянства, чаго датуль у сярэдніх вякох нь было; пры ім быў лад і парадак у вусім, разьвівалася тэргоўля, промыслы, красавалі навукі. На сваіх собскіх землях ён забараніў вясьці хатнія войны, а залежным ад сябé вассалам загадаў, каб прыватныя войны не пачыналіся раней, як цераз 40 дзён пасьля абвешчаньня іх, ― ён спадзяваўся, што за такі даўгі час можна будзе памірыць праціўнікаў. Наладжаньню прыватна-праўных адносін і паднятку блеску каралеўскае ўлады вельмі памагло завядзеньне ў судох рымскага права, а таксама ператварэньне суду пэраў у суд каралеўскі, уводзячы ў яго знаўцаў рымскіх законаў, так-званых легістаў (парлямэнт). Местам даваліся прывілеі. Парыскі унівэрсытэт, як галоўны асяродак сярэднявечнае навукі (схолястыкі), заслыў на ўвесь сьвет, як ніколі раней ня бывала. Паўночна-француская мова адгэтуль робіцца мовай нацыянальнай і літературнай, і ранейшая выказальніца францускае культуры: мова зваяванага паўдня, провансальская, была прымушана ўступіць ёй сваё месца.

Няўдачлівыя крыжавыя паходы ў Эгіпэт і Туніс, якія вёў Людвік ІX і якія закончыліся сьмерцяй яго, сьведчаць нам, што пры ўсіх сваіх навачасных імкненьнях гэты манарх быў яшчэ пранікнуты рэлігійна-рыцарскім духам сярэднявечча. Інакшы быў ужо ўнук яго, Піліп ІV Харошы (1285—1314), цьвярозы палітык, цьвярды манарх, увесь захоплены ідэяй стварэньня навачаснага гаспадарства. Яму ня толькі ўдалося прымусіць папства да пакорнасьці, але і выкарыстаць яго дзеля сваіх палітычных мэт. Да істнаваўшага ўжо тады сойму станоў (Etats Généгаux), які складаўся з прадстаўнікоў баяр і духавенства, Піліп ІV першы паклікаў такжа прадстаўнікоў мяшчанства. Формальна генэральныя станы мелі права разьвязаваць толькі падаткавыя справы, але пры Піліпе ІV ім давялося адыграць і ролю палюбоўнага судзьдзі ў спорцы караля з папаю. Папа Баніфацы VІІІ (1294—1303) выступіў з протэстам проці на кладаньню ў Францыі падаткаў такжа і на духавенства. У бульлі "Unam Sanctam" Баніфацы пазываўся на тое, што папская ўлада ёсьць вярхоўная ўлада над усім сьвéтам, бо „дзяржыць два мячы" (знак улады духоўнае і сьвецкае). Аднак, аказалася, што папа перацаніў сілу і значэньне папства ў тыя часы. Францускія Генэральныя станы пастанавілі зусім разьвітацца з папаю, а калі Баніфацы VІІІ пастрашыў і караля адлучэньнем ад Царквы, Піліп ІV загадаў арыштаваць папу. На папу быў зроблены неўспадзеўкі напад у яго родным месьце Анагні, і хоць абураны гэтым народ адбіў яго, усё ж такі цераз некалькі тыдняў Баніфацы памер у Рыме ад перажытае зьнявагі. Пры другім-жа з раду наступніку Баніфацага VІІІ, Клéмэнсе V (1305-1314), калісь біскупе ў Бордо, абабранага на папскі пасад пад націскам Піліпа ІV, папства апынулася ў поўнай залежнасьці ад францускае кароны. Абабраны за папу, Клемэнс V не пакінуў Францыі дзеля Рыму, а асéў сьпярша ў Ліоне, а пасьля ў Авіньëне, акружаным з усіх бакоў кароннымі зéмлямі. Так-званая "бабілёнская няволя папаў" (1309 ― 1377) палажыла канéц сусьветнаму ўладарству папаў; адгэтуль папы пакорна выпаўнялі волю францускіх каралёў. Гэта скора выявілася на дзéле, калі Клемэнс V на жаданьне Піліпа ІV разьвязаў ордэр Тэмплярыяў (1312). Вялікага Магістра Тэмплярыяў, Якуба Молей, спадманулі пераехаць у Францыю і яго самога, а такжа важнейшых дастойнікаў ордэру, спалілі на агні, і Піліп ІV захапіў вялізарныя скарбы Тэмплярыяў. Калі-ж нéяк выйшла, што абодва хаўрусьнікі ў гэтым нягодным паступку, папа і кароль, памерлі ў адзін, год (1314), народ убачыў у гэтым палец Божы і пачаў паважаць Якуба Молей, як мучаніка.

Піліп ІV, ламаючы феодальны лад, здабыў блізу неабмéжаную ўладу і абапёр лад гаспадарства на зусім навачасных асновах, - падобна да таго, як гэта зрабіў Фрыдрых ІІ ў каралеўстве Абéдзьвюх Сыцылій.

Пасьля Піліпа ІV гаспадарылі адзін за адным тры яго сыны (Людвік X, Піліп V і Кароль ІV, 1314-1328), каторыя ня мéлі сыноў, а толькі дачок. Пасьля сьмерці Людвіка Х памыкалася заняць пасад яго дачка, але яé да гэтага не дапусьцілі, і ў 1317 годзе, каб недапусьціць чужое дынастыі. на пасад пераз жанок, была зроблена-з згодай Генэральных Станоў - пастанова, што француская карона можа быць спадчынай толькі ў мужчынскай лініі (гэта пазьней назвалі саліцкім правам). Дзеля гэтага, калі памер апошні з сыноў Піліпа ІV, Кароль ІV, пасад заняў яго стрэчны брат, Піліп граф Валюа (1328).

3. Стагодняя вайна. Стварэньне абсалютнага гаспадарства. а) Пачатак стагодняе вайны. Калі ў 1328 сына Піліпа ІV годзе, пасьля сьмерці трэцяга і апошняга Харошага, каралеўскі пасад заняў Піліп VІ Валюа, дык тагачасны ангельскі кароль Эдвард ІІІ, унук Піліпа ІV па матцы сваёй Ізабэлі, выступіў з дамаганьнем францускае кароны сабе, не ўважаючы на саліцкае права. З гэтае прычыны ўзьнялася даўгая, трываўшая больш за сто гадоў, вайна паміж Францыяй і Англіяй (1339—1453). Запраўдныя прычыны гэтае вайны былі такія: 1) Францыя паддзержавала Шкотаў у іх барацьбé з Англіяй за незалежнасьць; 2) Англія вывозіла воўну ў Фляндрыю, дзе з яе выраблялі сукно, і дзеля гэтага Ангельцы паддзержавалі фляндрскія месты, што бароліся з францускімі каралямі, каторыя маніліся заваладаць імі; 3) ангéльскі кароль Эдвард ІІІ яшчэ ад часоў Гэнрыка ІІ валадаў у Францыі вялізарнымі землямі, і францускія каралі, як мага, стараліся пазбыцца небясьпечнага вассала; 4) да ўсяго-ж гэтага далучыліся прэтэнсіі Эдварда ІІІ на францускую карону. У гэтай вайнé ў працягу першых 90 гадоў Французам страшэнна ня шчасьціла. Ужо ў 1340 годзе ў марской бітве каля Сьлюіс (пры ўтоку Скальды) яны былі разьбіты, а цераз 6 гадоў такая-ж доля сустрэла францускае рыцарства ў бітве каля Крэсі, дзе яго зьніштожылі ангéльскія стральцы і цяжкая артылерыя. У гэтай бітве Эдвард ІІІ першы раз пусьціў у ход агнястрэльбу. Пабéду завяршыў сын ангéльскага караля, дастаўшы ад свае чорнае зброі імя Чорнага Князя; тады быў забіты сьляпы чэскі кароль Ян Люксембурскі, памагаючы Французам, а сам Піліп VІ ледзь здалеў уцячы.

Наступніку Піліпа VІ, Яну Добраму, каторы першы, як наступнік, насіў імя дэльфіна[16], так сама страшэнна не пашчасьціла ў бітве каля Пуатьé (1356), дзе яго войска было зусім разьбіта. Кароль лучыў да Ангéльцаў у палон; край быў заліты на здчыкамі і спустошаны. Уладу ўзяў у свае рукі дэльфін Кароль; каб дастаць новыя засобы на вядзеньне далей вайны і на вку зняволі караля, ён склікаў Генэральныя Станы. Прадстаўнікі трэцяга стану, мяшчанства, з Сьцяпаном Марсэлем на чале (ён быў кіраўніком парыскіх купцоў prévôt de marchands) за пастанову аб новых падатках зажадалі завярэньня, што Генэральныя Станы будуць зьбірацца кожын год і што яны выберуць асобную ўстанову дзеля кантролю над урадам. ДэльФін ня прыстаў на гэта, бо бачыў у гэтым абмежаньне каралеўскае ўлады, датуль зусім незалежнае. Тады Марсэль падняў у Парыжы паўстаньне, і аружны народ напаў на каралеўскі палац, забіваючы найбольш ненавісных каралеўскіх райчых. Перапалоханы дэльфін уцёк з сталіцы. Адначасна па ўсёй Францыі ўзьняліся сялянскія бунты (Jacquerіe, ад слова Jacques, Якуб, як сялян на сьмех называлі). Вéскі народ, рабаваны ўсё глыбéй і глыбей урываўшыміся Ангéльцамі, а такжа францускімі салдатамі, якія ўжо даўно не даставалі ніякае платы, зьбіраўся ў гарады, дабываў аружжа і нападаў на баяр, палячы ўсё і забіваючы. Аднак, дэльфіну ўдалося затушыць паўстаньне, згуртаваўшы ўсё рыцарства, а пасьля ён пайшоў у Парыж і дабыў яго пасьля ўбіўства Марсэля. Пры такім палажэньні французы былі прымушаны падпісаць з Англіяй мір у Брэтіньі (1360), на аснове якога блізу траціна францускіх зямель адыйшла да Англіі, у тэй лічбе увесь край ад лёары да Пірэнэяў, як зусім асобнае князьства Аквітанія. Затое ангельскі кароль Эдвард ІІІ зрокся свайго дамаганьня францускае кароны Караля-ж Яна ня выкупілі з палону, бо ня было грошай і ён памер у няволі. Яшчэ перад гэтым аказаўшаеся бяз князя Бургундзкае князьства ён, супроць традыцыі Капэтынгаў, не прылучыў да кароны, а аддаў свайму наймалодшаму сыну Піліпу Адважнаму, і гэтак было закладзена яшчэ адно гаспадарства, якое скора пачало пагражаць Францыі.

У часе гаспадараньня сына яго Караля V Мудрага (1364-1380) йзноў узьнялася вайна з Англіяй, і на гэты раз Французам добра шчасьціла: пасьля некалькіх пабéд францускіх войск пад камандай Бэртрана дю Гесклéн вялікшая часьць утрачаных зямель была вернена Францыі. У ўнутраной палітыцы Кароль V аказаўся вельмі далёкабачным, ачысьціў край ад рабаваўшых яго наймовых войск, наладзіў добрую адміністрацыю і высака падняў аўторытэт падупаўшае каралеўскае ўлады. Аднак, надта рана яго скасіла сьмерць, а яго наступнік Кароль VІ (1380—1422) аказаўся хворым на розум. На каралеўскім двары пачалася барацьба за ўладу дзьвюх партый: орлеанскае (з родным братам караля, Людвікам) і бургундзкае (з стрэчным братам караля, Янам Бястрывожным, сынам Піліпа Адважнага). Ня было праступку, на які не паважыліся-бы барацьбіты. У гэтай завірусе да берагоў Францыі прыстаў з войскам ангельскі кароль Гэнрык V (пасьля Эдварда ІІІ ў Англіі гаспадарылі Рычард ІІ і Гэнрык ІV) і разьбіў Французаў каля Дзэнкур (1415). Нягледзячы на гэта, унутраная барацьба ня спынялася: у часе сустрэчы (на мосьце каля Монтэро) дзеля замірэньня дэльфіна Караля, сына хворага караля, з бургундзкім князем Янам апошні быў забіты. Тады сын забітага, Піліп Добры, пагадзіўся з Ангельцамі і зрабіў умову з Гэнрыкам V, да якое прылучылася і жонка хворага Караля VІ, каралева Ізабеля, якая ненавідзела свайго сына дэльфіна Караля. Згодна з гэтай умоваю Гэнрык V ажаніўся з дачкой Караля VІ, Кацярынай, і стаўся рэгэнтам Францыі, заступаючы хворага манарха. Калі-ж Гэнрык V памер (1422), сын яго, паўгодні Гэнрык VІ быў абвешчаны каралём Англіі і Францыі, на што згадзіліся парыскае мяшчанства і парлямэнт (у тым-жа годзе памер і Кароль VІ). Дэльфін Кароль ледзь-ледзь дзяржаўся яшчэ на паўдня ад Лёары Галоўную апору яго ля лёары, Орлеан, былі ўжо абляглі Ангéльцы, і ён маніўся пакінуць Францыю, калі неўспадзеўкі прышоў ратунак.

b) Жанна д'Арк і канéц вайны. Агульная руіна краю збудзіла ў францускім народзе нацыянальнае пачуцьцё. Да дэльфіна ў яго табары зьявілася дачка селяніна з весі Домрэмі (на ўзьмéжжы Лётарынгіі і Шампані), Жанна д'Арк. Яна казала, што пачувае сябé прызванай да збаўленьня Францыі. І запраўды: вызваліўшы ад Ангéльцаў Орлеан (1429), яна зусім зьмяніла ход вайны, збудзіўшы ў дэльфіна падупаўшую веру ў сябе і жаданьне дзейнасьці. Энтузіазм, якім быў захоплены ўвесь народ, перамог партыйную нязгоду, і, пасьля некалькіх пабéд францускіх войск над Ангéльцамі, Жанна д'Арк увяла дэльфіна ў Рэймс ― месца каранацыі францускіх каралёў. На жаль, пераз год, пры няўдачным нападзе на ангельскі табар каля Комп'éнь, Жанна д'Арк лучыла ў палон. Кароль VІІ, каранаваны на караля, ізноў лучыў у бязьдзейнасьць, а духоўны суд з біскупам Пётрай Кошонам на чале, каб паказаць пакорнасьць Ангéльцам, засудзіў Жанну д'Арк на сьмерць, як чараўніцу. Яе спалілі на агні ў Руане (1431).

Выступленьне Жанны д'Арк усё-ж-такі выратавала Францыю. Хаця ваенная перавага яшчэ ня раз даставалася Ангéльцам, усё-ж яны, чым далей, балей гублялі грунт пад нагамі. Францускі патрыатызм, раз збудзіўшыся, набіраў усё больш моцы. Кароль VІІ пагадзіўся з бургундзкім князем Піліпам Добрым, які пакінуў Ангéльцаў; дый Парыж самахоць паддаўся ўладзе яго. Ангéльцаў выганялі зусюль, і ў 1453 годзе вайна скончылася сама сабой без формальнага міру (ангéльскія каралі з гэтае прычыны захоўвалі тытул і гэрбы каралёў Францыі ажно да XІX вéку). У руках Англіі на францускай зямлі асталося толькі Калé, якім яны валадалі яшчэ ў працягу сту гадоў, а такжа астравы Джэрсэй і Гернсэй, якія і цяпер належаць да Англіі. Такі шчасьлівы для Францыі канец стагодняе вайны вельмі ўзмацаваў сілу францускіх каралёў.

c) Абсалютнае гаспадарства. Францыя яшчэ даўгі час адчувала насьледкі вайны. У межах яé асталіся дружыны жаўнераў наймітаў, для якіх вайна сталася рамяслом, даючы ім спосаб заробку. З канцом вайны яны сталіся звычайнымі разбойніцкімі бандамі. Кароль VІІ натужаў свае сілы, каб наўперад забясьпечыць ад іх насяленьне. Яму ўдалося вельмі добра наладзіць фінансы Францыі; ён завёў векавітыя падаткі, якія зьбіралі каралеўскія ўраднікі. Векавітыя даходы з падаткаў далі яму магчымасьць удзержаваць і векавітае войска. Войска складалася спачатна з 15 кампаній (companіes d'ordonnance) ― па 600 коньнікаў у кожнай. Гэта было першае векавітае войска ў Эўропе на мяжы сярэднявечча і новых часоў. На сынодзе ў Бурж (1438) францускае духавенства, згодна з прынятай тады прагматычнай санкцыяй, сталася блізу зусім незалежным ад папы і адгэтуль падлягала каралю. Гэтак кароль стаўся запраўдным і паўнапраўным валадаром Францыі; у яго руках была і вайсковая сіла, і падаткавая сыстэма, дык і ня было патрэбы зварочавацца да Генэральных Станоў.

У васобе наступніка Караля VІІ, Людвіка XІ (1461— 1483), лучылася крывадушнасьць і крывавая бязьлітаснасьць з вялікай гаспадарственай мудрасьцяй, чым ён быў падобны да першага караля Франкаў, Клёдвіга. Ён далей ішоў па дарозе, нацéмленай яго папярэднікам, кіруючыся да аканчальнага ўмацаваньня каралёўскае ўлады; ён паддзержаваў месты, прамысловасьць, таргоўлю; павялічаваў даходы гаспадарственага скарбу разумнай фінансавай гаспадаркаю. Калі памéр наступнік бургундзкага князя Піліпа добрага, Кароль Адважны, Людвік XІ прылучыў да Францыі астаўшыся ўзноў без гаспадара лен Бургундыю, а такжа нéкалькі другіх правінцый, калі вымерла анжуйская дынастыя. Наагул-жа Людвік XІ ўзмацаваў у Францыі абсалютызм не стварэньнем новых устаноў, а гвалтамі і насільствамі.

Сын. яго, Кароль VIII (1483—1498) заваладаў апошнім ленам у Францыі, Брэтаніяй, ажаніўшыся з дзедзічкаю гэтае краіны. Гэтак, кароль быў цяпер валадаром усéнькае Францыі, каралеўская ўлада аканчальна зьнішчыла фэодальны лад і сталася абсалютнай. У канцы сярэдніх вякоў Францыя была магутным гаспадарствам, з добрай унутраной арганізацыяй, маючы апору у векавітым войску і гатовая да абароны ад замежных непрыяцеляў.

§ 15. Англія.

1. Пачатак заходняе культуры ў Англіі.[17] а) Заваяваньне Англіі Норманамі. Вільгэльм Заваявальнік (1066-1087), князь Нормандыі, пабéдай пад гастінгсам палажыў аснову для гаспадараньня Францускіх Нoрманаў у Англіі. Раўнуючы да лагоднага гаспадараньня данскага караля Канута і яго сыноў, норманская ўлада над заваяваным народам была цяжкая, суровая, нялюдзкая. У Англасаксонаў адабралі ўсé іх землі. З гэтых зямель былі створан 60.000 каралеўскіх ленаў; адкінуўшы тое, што кароль уз..у сабé, блізу палавіна іх была аддадзена царкве, а рэшта падзелена між 700 баронаў, якія ў свой чарод надзялялі зямлёй сваіх вассалаў. Было зроблена сьпісаньне ўсяé зямлі з абазначэньнем імéньняў собсьнікаў і іх павіннасьцяй. Гэнаму "Каралеўскаму сьпісаньню" народ дай назоў Кнігі Суднага дня (Doomesday-Book). Лéнная сыстэма, якая настала адгэтуль у Англіі, не аслабіла каралеўскае ўлады, як гэта сталася ў Францыі і Нямеччыне, а, наадварот, узмацавала яé. Тутака лены, раўнуючы да францускіх і нямéцкіх, былі невялікія, ды, апрача таго, рыцары давалі прысягу на вернасьць ня толькі свайму найбліжэйшаму сэньёру, але і беспасярэдня манарху. Суровае гаспадараньне Вільгэльма дало старонцы ўнутраную бясьпечнасьць, якое ад часоў Альфрэда В. тутака ня бывала. Аднак, найважнейшым насьлéдкам заваяваньня Англіі Норманамі было тое, што адзінокая датуль краіна гэтая прыняла заходнюю культуру і разам з усім Захадам пайшла па дарозе вышэйшага разьвіцьця цывілізацыі. Англія была захоплена такжа гізрархічнымі ідэямі папства і ў часе крыжавых паходаў адыграла выдатную ролю. Наездчыкі, якія, быўшы ў Нормандыі, прынялі культуру і мову зваяванага народу, завялі ў судзе і ўрадах Англіі францускую мову. Як рэзультат зьліцьця языка Англа-Саксонаў, які прыняў элемэнты кéльцкае мовы, з языком францускім, пачала вытварацца ангельская мова. У першыя часы зваяваныя Англа-Саксоны адносіліся да наéздчыкаў вельмі няпрыязна, і зьліцьцё гэтых пляменьняў ішло вельмі туга і доўга. Толькі цераз два вякі счээла тое бяздоньне, якое іх дзяліла, і вытварыўся адзіны ангéльскі народ.

b) Пачатак гаспадараньня Плянтагенэтаў 1). Пасьля Вільгэльма Заваявальніка гаспадарылі два яго сыны: Вільгельм ІІ Руды і Гэнрык I. Пасьля Гэнрыка І асталася толькі дачка Матыльда, якая была замужам за імпэратарам Гэнрыкам V, а пасьля яго сьмерці вышла за францускага вассала Готфрыда Анжуйскага, празванага Плянтагенэтам за тое, што любіў паляваньне ў калючых кустох (Planta geneta) і на шоламе насіў галінку ялаўца. Пасьля хатняе вайны, якая ўзьнялася з прычыны таго, што ангельскія Норманы не хацелі прызнаць Матыльду за каралéву і абабралі за караля Булёнскага графа Сьцяпана Блюа, пляменьніка Гэнрыка І, — ангельскі пасад заняў сын Матыльды ад другога мужа, Гэнрык. Ад Гэнрыка ІІ (1154—1189) пачынаецца ў Англіі гаспадараньне новае даст Плянтагенэтаў, Францускага паходжаньня, што яшчэ больш узмацавала Францускія ўплывы. Апрача Англіі, блізу палавіна зямель Гэнрыка ІІ была ў Францыі (Нормандыя - па матцы, Ажу, Мэн і Турэн — па бацьку, за жонкай, Алеонорай Аквітанскай, якая разьвялася з францускім каралём, Людвікам VІІ, ён дастаў Пуату і Гізнь); апрача таго, ён зваяваў кéльцкіх князёў Ірляндыі і Шкоцыі (Шкотляндыі). Гаспадараньне яго вельмі ўславілася. Ён здале завясьці ў краі лад і грамадзкую бясьпечнасьць, добра наладзіў вайсковыя справы і суд (завёў суд прысяжных), апекаваўся мéстамі, асабліва Лёнданам. У барацьбé з дамаганьнямі царкоўнае гіэрархіі ён здалеў забясьпечыць гаспадарственай уладзе вярхоўны нагляд над духоўнымі справамі і права назначэньня на царкоўныя ўрады. Змовіўшыся з духоўнымі і сьвецкімі магнатамі, ён, згодна з так-званымі Клярандонскімі Констытуцыямі (пастановамі зьезду ў Клярандон 1164 г.) зрабіў духоўных падсуднымі сьвецкаму суду. Проці гэткай палітыкі ў адносінах да царквы выступіў прадстаўнік Рыму, арцыбіскуп Кентэрбэрыйскі і прымас Тамаш Бэкет, і ў Англіі, як і па другіх краёх, узьнялася вострая барацьба паміж духоўнай уладай і сьвецкай. Калі лішня гарачыя прыхільнікі караля забілі арцыбіскупа Бэкéта, Гэнрык ІІ, давёўшы, што ён невінаваты ў убіўстве, пагадзіўся з папай Аляксандрам ІІІ; аднак, справа ўбіўства пазбавіла яго пашаны народу. Яго сын, Рычард Львінае Сэрца (1189—1199), герой трэцяга крыжавога паходу, быў увасабленьнем рыцарска-рамантычных цнот і заган свайго часу, ня маючы ані здольнасьці да кіраваньня гаспадарствам, ані ахвоты. Дый вялікшую часьць свайго гаспадараньня ён правёў за межамі Англіі; быў забіты ў Францыі ў бітвé з сваймі вассаламі, якім памагаў францускі кароль Піліп ІІ Аўгуст.

3. Вытварэньне ангельскае нацыі і пачатак парлямэнтарызму. а) Вялікая Грамата аб Волі. Падобна да таго, як ангéльская нацыя вытварылася ў працягу даўгіх гадоў, як рэзультат зьліцьця разнародных, спачатна варожых адзін аднаму, элемэнтаў, так і ангельскі парлямэнцкі лад ёсьць вытварствам мнагавяковае барацьбы між асноўнымі сіламі гаспадарства: каралеўскай уладай, рыцарствам, духавенствам, графствамі і местамі. Навет тыя часы, калі улада была найгоршая, ня мінулі бескарысна; тады якраз былі здабыты свабоды ангельскага народу.

Аснова, на якой дзяржыцца гаспадарственае права Англіі, была адваёвана ангельскім народам у дастойнага найвялікшае пагарды, слабога, крывадушнага, хісьлявага і крывавага Яна Безьзямельніка (1199 - 1216), малодшага брата Рычарда Львінае Сэрца. Ян забіў свайго пляменьніка, Артура трафа Брэтані; тады францускі кароль Піліп ІІ Аўгуст лазваў яго, як свайго вассала, на свой суд. Кароль Ян Безьзямельнік на суд не зьявіўся, а тады Піліп ІІ Аўгуст пазбавіў яго ўсіх яго зямель у Францыі, апрача Аквітаніі (Пуату, Гізнь). Мала гэтага: калі Ян не згадзіўся прызнаць назна чанага папай арцыбіскупа прымаса (Сьцяпана Лянгтона), дык узгарэлася барацьба з энэргічным Інноцэнтым ІІІ, які пракляў караля і аддаў Англію Піліпу ІІ Аўгусту. Ян Безьзямельнік скарыўся перад папаю і дастаў ад папскага легага назад Англію і Ірляндыю, як лен папскі, за плату што-году дані. Тады змовіўся з сваім сваяком, імпэратарам Оттам ІV Вэльфам, і выступіў проці Піліпа ІІ Аўгуста. Аднак, яму не пашчасьціла: ён быў зусім разьбіты ў бітве каля Бувін (1214). Пасьмялеўшы з прычыны гэтае няўдачы караля, бароны, біскупы і мяшчане дружна населі на яго і прымусілі, ня гледзячы на протэсты папы, даць прысягу на вернасьць Вялікай Грамаце аб Волі (Magna Cnarta Lіbertatum-1215), уложанай прымасам згодна з агульнымі дамаганьнямі. Найважнейшымі былі тыя пункты прывілеі, якія абмежавалі права караля назначаць падаткі і права суду, а такжа баранілі правы ўсято насяленьня, усіх станоў. Падаткі адгэтуль магла назначаць толькі "Вялікая Рада", да якое належылі вышэйшыя духоўныя, графы, бароны і тыя рыцары, якія былі ў беспасярэдняй залежнасьці ад караля. Былі ўпарадкаваны суды і забясьпечаны ад самадуму караля; адгэтуль нікога няможна было арыштаваць без прысуду адпаведнага судзьдзі; магнатаў-жа маглі судзіць толькі роўныя ім судзьдзі. Былі пацьверджаны і забясьпечаны старыя прывілеі, дадзеныя ўжо ранéй мéстам, асабліва Лёндану. Дзеля карысьці таргоўлі былі ўстаноўлены аднародныя меры і вагі; каралю было забаронена самадумам назначаць мыта. Вялікая Грамата сталася асновай далейшага разьвіцьця ангельскае констытуцыі.

b) Разьвіцьцё парлямэнтарызму. У далейшай барацьбé з каралеўскай уладаю і папствам ангельскі народ цьвёрда бараніў гэтае першае забясьпечаньне яго свабод. За час даўгога гаспадараньня няўдалага, кіраванага фаворытамі Гэнрыка ІІІ (1216—1272), сына Яна Безьзямельніка, адбывалася далейшае формаваньне гаспадарственага ладу Англіі. Калі кароль, пакорны папству, ня гледзячы на дадзеную прысягу, дамагаўся ўсё вялікшых падаткаў, каб супакоіць прагавітасьць папаў, дзеля адпору яму заснаваўся саюз прадстаўнікоў розных станоў. Пачалася аружная барацьба, у якой кароль быў разьбіты, і павадыр паўстаўшых баронаў, Сымон дэ Монфор, малодшы сын пераможцы Альбігéнзаў і новага валадара Тулюзы, муж каралеўскае сястры (па бабулі ён валадаў у Англіі Лейчэстэрскім графствам), склікаў у Лёндане агульную нараду, якая дастала назоў парлямэнту (1265). На гэну нараду, апрача вышэйшага даст баронаў, былі закліканы дэпутаты ад рыцарства - па два ад кожнага графства і ад мяшчанства — па два ад кожнага вялікшага места. Караля, які лучыў у палон да паўстанцаў, выпусьцілі на волю толькі тады, калі ён нанова прысягнуу пілнавацца Вялікае Граматы аб Волі і калі яе прызнаў такжа папа.

Супольнасьць гаспадарственых інтарэсаў збліжала норманскае рыцарства і англа-саксонскае насяленьне, і гэтак памалу счэзьлі перашкоды, што не давалі зьліцца гэтым дзьвюм нацыянальнасьцям. І калі яны ўрэшце няўпрыцям зьліліся, вытварылася адзіная ангельская нацыя. Сын і наступнік Гэнрыка ІІІ, Эдвард І (1272—1307), можа ўжо лічыцца запраўды ангéльскім каралём. Гэты кароль заваладаў князьствам Уэльскім, ад якога наступнікі каралёў дастаюць дагэтуль тытул прынцаў уэльскіх, вёў даўгую вайну з Шкоцыяй і прызнаў формальнае права парлямэнтау зацьвярджаць падаткі. У часе гаспадараньне сына яго, Эдварда ІІ (1307—1327), чалавека слабавольнага, парлямэнт здабыў вялікі ўплыў на правадаўства і ад таго часу лічыўся найвышэйшым судом.

Эдвард ІІІ (1327-1377) з вялікай заўзятасьцю бараніў правы Англіі на Шкоцыю і Францыю. Даўгія і цяжкія войны за права спадчыны ў Францыі прымушалі яго часта зварочавацца да парлямэнту і зьбіраць яго на нараду, што вельмі падымала аўторытэт і значэньне парлямэнту. У тыя часы замацаваўся звычай заклікаць дэпутатаў ад графстваў і мест. Пралаты і бароны дзеля супольных нарад стварылі Вышэйшую Палату, ці Палату Лёрдаў; дэпутаты ад баяр і мяшчанства сядзелі ізноў разам у Ніжэйшай Палаце, ці Палаце Валасьцей. Нарады вяліся выключна ў ангельскай мове. Ад ваенных удач магутна разгарэлася нацыянальнае пачуцьцё; поруч з разьвіцьцём таргоўлі і прамысловасьці ішоў поступ і ў духовым разьвіцьці народу. Папскія дамаганьні верхавенства над Англіяй былі згодна адкінуты і каронай і народным прадстаўніцтвам, якія ў гэтай справе йшлі аднэй дарогай. Калі папы (авіньёнскія) зажадалі выплаты леннае дані, абяцанай яшчэ Янам Безьзямельнікам, парлямэнт адказаў, што зробленая апошнім умова нязгодна з дадзенай каралём прысягай і падпісана без дазваленьня станоў, значыцца ня мае ніякае вагі (1365). У тыя часы новы гаспадарствены лад у Англіі быў ужо блізу што зусім закончаны.

c) Сялянскае паўстаньне. У часе бязьлетнасьці ўнука і наступніка Эдварда ІІІ, Рычарда ІІ (1377-1399), Англія перажыла цяжкі крызіс з прычыны сялянскага паўстаньня. За нейкі час перад тым профэсар тэолёгіі ў Оксфордзе Ян Вікліф пачаў востра выступаць проці вышэйшага духавенства за яго багацці, проці царкоўных устаноў і ордэраў, урэшце проці папскае ўлады. Яго паддзержавалі трэці сын Эдварда ІІІ, лянкастарскі князь Ян, і магнаты. Навукі Вікліфа знайшлі многа прыхільнікаў, дастаўшых назоў лёльлярдаў, і пераз вандроўных ксяндзоў прайшлі у народ. У Англіі большасьць сялян у тыя часы была ўжо вольна ад прыгону, выкупіўшыся грашмі ад дані прадуктамі і адработкаў. Прыгонныя сяляне, бачачы навакол сябé вольных земляробаў, асабліва востра адчувалі цяжар пры. гону і імкнуліся да вызваленьня ад яго. У сярэдзіне XІV Вéку ў Англіі вымерла чуць што не палова насяленьня ад пошасьці, празванай Чорнаю Сьмерцяй. А як з гэтае прычыкы выявілася вялікая нястача рабочых рук да працы на полі, дык паны абвесьцілі няважнасьць старых выкупаў ад прыгону і пачалі нанова накідаць вольным сялянам прыгон і яго цяжары. У тым-жа часе між народам пачалі зьяў ляцца прапаведнікі, якія шырылі ідэю прыроднае роўнасьці ўсіх людзей; у гэтай прапагандзе прыймалі ўчасьце так-званыя ўбогія ксяндзы, пасьледавальнікі навук Вікліфа. І вось у 1381 годзе ўзьнялося сялянскае паўстаньне, на чале якога стаў Уат Тайлер. Спачатку сялянам былі зроблены ўступкі; 16-годні Рычард ІІ абяцаў скасаваць прыгон. Аднак, калі Уат Тайлер быў забіты, усё было ўзята назад, паўстаньне затушана цэлым морам сялянскае крыві. Усё-ж такі прыгон у Англі не знадоўга ўмацавацца; скора ён ізноў пачаў сам сабой вывадзіцца і ўрэшце зусім счээ шмат раней, чымся ў другіх старонках Эўропы.

d) Лянкастарская дынастыя і вайна дзьвюх рожаў 1). Калі сялянскае паўстаньне было затушана, Рычард ІІ акружыў сябé фаворытамі, а ў адносінах да парлямэнту паступаў зусім самадумам. На чалé оппозыцыі стаў сын нябожчыка Яна Лянкастарскага, Гэнрык, які ўзяў у палон пакінутага ўсімі Рычарда ІІ і прымусіў яго зрачыся кароны. Дзякуючы паддзяржаньню з боку парлямэнту, пераможнік быў узьведзены на каралеўскі пасад пад імем Гэнрыка ІV (1399-1413), хаця жылі бязьлетнія патомкі другога сына Эдварда ІІІ, Мортімэры, што мéлі больш правоў на карону. Усё гаспадараньне Гэнрыка ІV зыйшло на хатніх войнах. Толькі сыну яго, Гэнрыку V (1413—1422), удалося здабыць агульнае прызнаньне і паважаньне. Ён узнавіў вайну з Францыяй і, разьбіўшы Французаў у бітве каля Дзэнкур, заваладаў вялізарнай часьцю краю і здабыў францускую карону для свайго паўгодняга сына. Калі Гэнрык V без пары памер, улада перайшла ў рукі рэгентаў (князь Глёчэстэр у Англіі, князь Бэдфорд у Францыі); у гэтым часе Ангельцы ўтрацілі ўсé свае здабычы у Францыі, апрача Кале. Дайшоўшы дарослых гадоў, Гэнрык VІ (1422—1461) ня выявіў патрэбнае энэргіі, да таго-ж ваенныя няўдачы і нягодная гаспадарка каралеўскіх фаворытаў выклікалі ў народзе ненавісьць да караля, які часта хварэў на розум. Лянкастары, узьведзеныя на пасад парлямэнтам, не здалелі даць належнага адпору імкненьню магнатаў да свайго вывысшэньня. Непарадкі асабліва павялічыліся пры рэгенцыі і гаспадараньні недалужнага Гэнрыка VІ. Кожын з баронаў і больш заможных рыцараў дзяржаў цэлую чараду аружных слуг, і, калі спынілася вайна ў Францыі, заместа яé ўзьняліся ўнутраныя, хатнія войны. У часе шалу Гэнрыка VІ рэгéнтам (протэктарам) быў князь йоркскі, Рычард, патомак 4-га сына караля Эдварда ІІІ. Калі-ж кароль паздаравéў, Рычард адмовіўся здаць яму ўладу і пачаў хатнюю вайну, ведамаю пад назовам вайны дзьвюх рожаў: белае (гэрб Йоркаў) і чырвонае (гэрб Лянкастраў), якая цягнулася ад 1455 да 1485 году. Перамогшы караля, Рычард зажадаў ад парлямэнту прызнаньня, што яго правы на пасад важнейшыя за правы Лянкастраў, бо пераз матку (Ганну Мортімэр) ён паходзіць ад другога сына Эдварда ІІІ. За справу недалужнага Гэнрыка VІ ўзялася тады энэргічная жонка яго, каралева Маргарыта, і ў свой чарод перамагла князя йоркскага; галаву забітага Рычарда яна загадала заткнуць на сьценах места Йорку, узьдзеўшы карону з паперы. Вайна дзьвюх рожаў адзначылася страшэнна нялюдзкімі паступкамі; пабітых нéпрыяцеля вырэзавалі бязьміласэрна. Усё-ж такі, ня гледзячы на бязупынную барацьбу, карона перайшла ў рукі сына Рычарда Йоркскага, Эдварда ІV (1461-1483). Эдвард ІV кіраваў гаспадарствам зусім самастойна, супакояваючы ўнутраныя разрухі, даючы апеку таргоўлі і прамыслам. Рэдка склікаў ён парлямэнт, затое браў з народу быццам самахвотную дань (бэнэволенцыі); гэтак каралеўская ўлада імкнулася перайсьці да сучаснае абсолютнае манархіі. Пасьля сьмерці Эдварда ІV брат яго, князь глёчэстэрскі Рычард, прыняў на сябе апеку над яго бязьлетнімі сіротамі, але цішком сам кіраваўся да захопу кароны. Загадаўшы забіць бязьлетняга караля Эдварда V і яга брата і закапаць іх цела пад лесьвіцай у замку Товэр, ён абвéсьціў сябе каралём пад імем Рычарда ІІІ (1483—1485). Гэта выклікала агульнае абураньне, і ўсé адступіліся ад яго. Проці яго адкрыта выступіў Гэнрык Тюдор, граф Рычмонду, сваяк Лянкастраў пераз матку сваю. З невялічкім войскам, сабраным у Францыі з наймітаў, зышоў ён на бéраг Англіі і ў бітве каля Босворту (1485) зусім разьбіў войска Рычарда, які быў забіты ў часе бітвы. Тады яго абвесьцілі каралём Англіі. Каб-жа злучыць у сваёй асобе правы абодвух змагаўшыхся за карону родаў, Лянкастраў і Йоркаў, ён ўзяў за жонку дачку Эдварда ІV, Ганну. Гэткім спосабам Гэнрык VІІ (1485—1509), пачынальнік дынастыі Тюдораў, скончыў гэную даўгую хатнюю вайну, у якой пагінулі ўсé патомкі Плянтагенэтаў. Насьледкі вайны былі вельмі цяжкія для арыстакратыі, якая пераважна аказалася вынішчанай, але для краю вялікай шкоды не зрабілі, бо вайна не чапіла супакойных в сяў і мéст. Усё-ж земляробы і прамысловае насяленьне з нецярплівасьцю ждалі канца вайны, гатовыя дзеля супакою і бясьпечнасьці дазволіць на абмéжаньне здабытых свабод і палітычных правоў. Кароль Гэнрык VІІ, ідучы сьледам за Эдвардам ІV, не зварочаваўся да парлямэнту, а падаткі зьбіраў пад відам бэнзволенцый, а неакуратных платнікаў пазываў на суд новага трыбуналу, складзенага з сяброў каралеўскае рады, які дастаў назоў Зорнае Палаты (ад зорак на яé скляпéньні). Гэтак на пачатку новых вякоў, ад часу усшэсьця на пасад дынастыі Тюдораў, каралеўская ўлада ў Англі вельмі ўзмацавалася.

§ 16. Пірэнэйскі паувостраў.

На Пірэнэйскім паўвостраве ў канцы сярэдніх вякоў стварылася трэцяе гаспадарства навейшага тыпу: Гішпанія.

1. Упадак гаспадараньня Арабаў. Тварэньне хрысьціянскіх гаспадарстваў на Пірэнэйскім паўвостраве йшло зусім інакшай дарогаю, чымся ў другіх часьцях Эўропы. Прычынай гэтаму была бязупынная барацьба з арабскай культураю, якая пад тыя часы была шмат вышэйшая за эўропэйскую. У 1031 годзе скончылася гаспадараньне на паўвостраве Оммаядаў; тады іх намесьнікі пачалі уацца і абвяшчаць сябé эмірамі (князямі). Гэтак гішпанскі каліфат распаўся на некалькі дробных гаспадарстваў, а сваркі паміж апошнімі далі хрысьціянам магчымасьць лёгкіх здабычаў. І хоць паміж хрысьціянамі гэтак сама ня было згоды і адзіні, усё-ж пашырэньню іх улады не здалеў перашкодзіць навет новы паход Маўраў з Афрыкі: Марабітаў (закладчыкаў Марокка) і Аль-Магадаў (вéрных новае сэкты).

2. Разьвіцьцё хрысьціянскіх гаспадарстваў. Найстарэйшымі хрысьціянскімі гаспадарствамі на паўвостраве былі Астурыя і Наварра, якія заклаліся ў сярэдзіне VІІІ сталéцьця. Пазьней на цэнтральным узгор'і паўсталі: Кастылія (назоў ад слова castella - форты, пабудаваныя дзеля абароны ад Арабаў), наабапал ракі Эбро — Aррaгонія і на ўсходзе ад апошняе - Барцэлёна. Каля 1000 году наваррскі кароль Санчо Вялікі злучыў на якісь час усé хрысьціянскія гаспадарствы, апрача Барцэлёны, у вадно гаспадарства. Ягоны ўнук, Альфонс VІ, здабыў Толедо, і хаця Марабіты пабілі яго каля Заляццы (1086), усё-ж ён загарадзіў ім дарогу далей. Героем гэтае барацьбы быў граф Вівару, Дон Родрыго, або Руй Діац, званы хрысьціянамі эль Кампэадор (ваявальнік), а Маўрамі — Сід (пан); ён памер у Валенсіі ў 1099 г. Аб яго прыгодах і геройскіх бітвах паўстала мноства легенд і песьняў.

У пачатку XІІ вéку стварылася Португалія, пад уладаю Гэнрыка Бургундзкага. На тыя часы прыпадае геройскі пэрыод хрысьціянскіх гаспадарстваў на Пірэнэйскім паўвостраве, якія, пад уплывам крыжавых паходаў і дзякуючы закладзінам трох духоўных рыцарскіх ордэраў (Сант-Яго ад 1175 г., Алькантара ад 1156, Калятрава ад 1164), дайшлі высокага разьвіцьця. Сюды дзеля барацьбы з ісьлямам прыбывалі рыцары і з іншых краёў. Папа Інноцэнты ІІІ абвесьціў крыжавы паход по пабéднага паходу Аль-Магадаў; тады Арабы былі разьбіты каля Толëзы (ў гарax Сізрра Морэна) - ў 1212 годзе. Сіла Маўраў была зломлена, і ўлада іх з таго часу ўсё больш хінéцца да ўпадку. У ХІІІ сталéцьці Аль-Магады былі зусім выціснуты з паўвостраву і толькі Гранада і Алікантэ асталіся пад гаспадараньнем арабскіх князёў, якія прызналі над сабою верхавенства Кастыліі.

Пасьля розных злучэньняў і адлучэньняў, у канцы сярэдніх вякоў умацаваліся тры вялікшыя манархіі: Кастылія, Аррагонія, Португалія, ды меншая Наварра, якая прылучалася то да Аррагоніі, то да Францыі. Аррaгонія пашырыла сваю ўладу на ўсход і заваладала Сыцыліяй, Сардыніяй, а пасьля і Нэаполем. Кастылія кіравалася да пашырэньня ўлады на паўдня і валадала Мурсыяй і Андалюзыяй. У сярэдзіне XІІІ веку ў Кастыліі быў каралём Альфонс Мудры (1252—1284), які нейкі час насіў і нямецкую карону. Ён паддзержаваў навуку, асабліва ўнівэрсытэт у Саляманцы, і завёў суцэльны кодэкс, у якім было прынята пад увагу як рымскае, так і канонічнае права.

3. Пачатак Гішпаніі. Жаньба аррагонскага каралевіча Фердынанда Каталіка з Ізабэляй Кастыльскай, якая адбылася ў 1469 годзе, мела вынікам пэрсанальную (асабістую) вунію двух найвялікшых гаспадарстваў паўвостраву, з якіх пазьней стварылася каралеўства Гішпанскае. Унук гэтае пары, Кароль І (а як імпэратар рымска-нямецкі Кароль V), быў першым каралём Гішпаніі. Ізабэля (1474—1504) і Фердынанд (1479-1516) здалі ўсé справы ўпраўленьня кардыналу Ксімэнэсу і завялі ў абодвух краёх абсолютызм. Карыстаючыся дзеля сваіх мэт саюзамі мéст (Гэрмандадамі), утворанымі дзеля забясьпечаньня ўнутранога супакою, яны завялі і паддзержавалі вельмі добры ладу краі. Дабрабыт насяленьня ад гэтага павялічаваўся; манархі рупіліся аб навуцы, закладаючы шмат унівэрсытэтаў і бібліотэкі. Стаўшыся адначасна Вялікім Магістрам трох рыцарскіх ордэраў, Фердынанд павялічыў даходы каралеўскага скарбу і стаўся гэтак незалежным ад Станоў (Кортэзаў), якія мелі права зацьвярджаць і адкідаць проектаваныя падаткі. На аснове конкордату з папаю, ён дастаў права назначаньня біскупаў і вярхоўнага нагляду над духоўнымі судамі. Кароль і каралева згодна кіраваліся да таго, каб у іх гаспадарствах ня было ніякае другое рэлігіі, апрача каталіцкае, і дзеля гэтага сілком наварочавалі на каталіцтва жыдоў і музульманаў, або выганялі іх за межы краю. Дзеля барацьбы з укрытымі вернымі жыдоўскае і магамэтанскае веры, была адноўлена інквізыцыя, якая ў Гішпаніі, дзе пад уплывам рэлігійных войн разьвіўся дзікі фанатызм, сталася вельмі популярнай установаю. Фердынанд карыстаўся інквізыцыяй ня толькі дзеля рэлігійных, але і дзеля палітычных мэт, зводзячы з сьвету сваіх палітычных нéпрыяцеляў і гэтак умацовуючы абсолютызм. Злучаныя каралеўствы мéлі вялікую магутнасьць і вонках. Калі ў 1492 годзе была здабыта імі Гранада, гаспадараньню Маўраў у Гішпаніі прышоў канец. 1492 год адзначаецца ў сусьветнай гісторыі яшчэ тым, што ў гэтым годзе Колюмб адкрыў Амэрыку, але вагу гэтага адкрыцьця пазналі толькі пазьней.

Францыя, Англія і Гішпанія сталіся гэспадарствамі з новым палітычным ладам, з нацыянальна аднародным насяленьнем, якое ужывала аднае мовы, мéла супольныя палітычныя, тарговыя і грамадзкія інтарэсы. Каралеўская ўлада, балей або мéней абмéжаная прадстаўніцтвам станоў (ГенэРальныя Станы, парлямэнт, кортэзы), выяўляюць у вусіх Трох імкненьне да абсолютызму. Дзьвé іншыя вялікія краіны Заходняе Эўропы, Нямеччына і Італія, не дайшлі палітычнае суцэльнасьці: Нямеччына асталася пабітай на сьвецкія і духоўныя князьствы, вольныя мéсты, ня гледзячы на верхавéнства над усімі імпэратара; у Італіі-ж паўстала некалькі дробных гаспадарстваў.

§ 17. Нямеччына.

1. Спробы ўмацаваньня манархічнае ўлады. а) Бескаралеўе. Калі Канрад ІV Гогэнштаўф пайшоў у Італію, у Нямеччыне дзяржаў уладу граф Голяндыі, Вільгельм. Пасьля сьмерці яго (1256) нямецкія князі абабралі ажно двух каралёў - і абодвух чужаземцаў: адны - ангельскага князя, Рычарда гр. Корнуэльскага, брата Гэнрыка ІІІ, другія — Альфонса Х, караля Кастыліі. Запраўды-ж вярхоўнае ўлады зусім ня было, бо ніводзін з абабраных каралёў ня рупіўся аб Нямеччыне, і гэныя часы можна лічыць бескаралеўскімі (1256-1273). Усюдах было права дужэйшага — права кулака. Князі рабілі, што самі хацелі, павялічаваючы сваё валаданьне коштам слабéйшых, асабліва коштам мест. Рыцары сваім адумам накладалі падаткі і бралі мыта з купцоў, праяжджаўшых вадой ці сушаю пераз іх землі, а хто не хацеў плаціць, таго садзілі ў турму ці забівалі, а ўсю маемасьць „конфіскавалі“, лічачы, што гэта "іх сьвятое права". Усё часьцей здаралася і так, што яны, як звычайныя грабéжцы і разбойнікі, нападалі на караблі і табары купцоў, дабро рабавалі, самых забівалі ці бралі ў няволю, вымагаючы выкупу. Б'ючыся паміж сабою з абы-якое прычыны, Рыцары нападалі на замкі сваіх злосьнікаў, дабывалі іх і забіралі сабé на собскасьць. Або ізноў выступалі на абарону мест і купцоў ад сябе падобных, а за гэта бралі грошы. Дзеля барацьбы з злачынствамі патварыліся ізноў патайныя суды (Fehmgerіcht), што мéлі ў аснове стары народ ны вольны суд. Каб судзіць злачынства, зробленае магнатам, судзьдзі зьбіраліся ў лесе, у масках на тварах, і судзілі зачы; прысуд звычайна бываў адзін: кара сьмерці. Засуджанага пільна сачылі і ў спадручную часіну забівалі. Суды гэныя ператрывалі да сярэдзіны XVІ вéку, а пасьля самі сабой зьвяліся, бо імі пачалі карыстацца дзеля асабістых мэт, каб спагнаць сваю элссьць або памсьціцца.

b) Абабраньне Рудольфа Габсбурга і яго гаспадараньне *). Палажэньне, якое ўтварылася ў Нямеччыне, было карысна князём, але не народу, які вельмі цяжка пакутаваў падчас бескаралеўя і нагвалт дамагаўся ўстанаўленьня якой-колечы вярхоўнае ўлады. Урэшце, у 1273 годзе, сабраліся дзеля выбару новага караля так-званыя "электары" (выбіральнікі), найвыдатнейшыя сьвецкія і духоўныя князі. Спадзяючыся захаваць тую ўладу, якую яны самі ўзялі падчас бескаралеўя, князі выбралі за караля Рудольфа графа Габсбурга, заможнага собсьніка алёдыяльных зямель, але мала вéдамага і ня мéўшага ніякае вагі ні значэньня. Новы кароль зрокся думкі аб каранацыі на імпэратара і ўсю сваю ўвагу пакіраваў на нямецкія справы. Рудольф І (1273—1291) адзначаўся сілай волі, ваеннымі здоль насьцямі і практычнасьцю побач з мяшчанскай прастатой і дабрадушнасьцяй, якая прыдбала яму вялікую популярнасьць у народзе. Кіраваўся ён да вытварэньня моцнае каралеўскае ўлады, да павялічэньня асабістае маемасьці свае сям'і, да ўстанаўленьня спадчыннасьці кароны, але разам з тым шмат Рупіўся аб завядзеньні добрага ладу ў старонцы.

Згодна з гэтымі плянамі, Рудольф І наўперад зажадаў ад чэскага караля Пржэмысла Оттокара ІІ звароту зямель, якія той забраў у часе бескаралеўя, і леннае прысягі ад імя Чэхіі і Маравіі. Калі Фрыдрых Вой, апошні князь Аўстрыі і Штырыі з роду Бабэнбэргаў, быў забіты ў бітве з Уграмі ля ракі лейты у 1246 годзе, аўстрыяцкія баяры аддалі ўладу сыну чэскага караля Вацлава, Пржэмыслу Оттокару. Скора пасьля гэтага, стаўшыся ўжо каралём Чэхіі, Пржэмысл Оттокар ІІ (1253—1278) заняў Карынтыю і Крайну і стаўся адным з найбольш магутных валадароў у Сярэдняй Эўропе. Пад яго ўладай асабліва цьвіла Чэхія. Каралеўскія даходы гэтак узрасьлі, на двары яго была гэткая пышнасьць, што Оттокара ІІ называлі "залатым каралём“. Аднак, заклікаючы ў Чэхію цэлыя чароды калёністаў, ён паклаў пачатак пазьнейшае германізацыі гэтага краю.

Вось, гэты самы Оттокар ІІ на дамаганьні Рудольфа І даў адмоўны адказ, і апошні з вялікім войскам пайшоў на Вéдань. У бітве каля Дырнкрут Оттокар ІІ быў разьбіты і сам згінуў (1278). Рудольф і прызнаў за караля Чэхіі яго бязьлетняга сына Вацлава і выдаў за яго замуж сваю дачку Гутту, але Аўстрыю і Штырыю, з дазваленьня князёў, аддаў двум сваім сыном (Альбрэхту і Рудольфу). Пасьля і сумéжныя з імі землі перайшлі пад гаспадараньне Габсбургаў і сталіся зачаткам будучае аўстрыяцкае манархіі.

У барацьбе з нямецкімі князьмі пабéда Рудольфа І была няпоўная. У канцы канцоў ён быў прымушаны дапусьціць да ўлады свайго роду олігархію, а ўласьціва сямёх князёўэлектароў (курфюрстаў), якія мелі права голасу у важнейшых гаспадарственых справах. Усё-ж ён здалеў забясьпéчыць каралеўскаму дастаенству належнае становішча, якое асабліва ўмацавалася пасьля пабéды Рудольфа ! над самым магутным з паміж князёў, Оттокарам ІІ, ды вельмі падняў вагу каралеўскае ўлады мудрымі загадамі, заводзячы добры лад і парадак у гаспадарстве. Гэтымі загадамі яму запраўды ўдалося перамагчы анархію, якая крэпка ўкаранілася за папярэдні час. Рудольф вярнуў сілу старому праву зéмскага міру (з 1235 году) і акуратна пінаваў, каб ніхто ня важыўся ламаць яго. Спагадаў саюзам мест; рыцараўразбойнікаў (Raubrіtter) кара сьмéрцяй, а замкі іх рухаў. Пад апекаю права добра разьвіваліся земляробства, тар. гоўля і прамысловасьць, ды гэтак дабрабыт насяленьня, асабліва па мястох, усьцяж рос.

c) Наступнікі Рудольфа І. Пасьля сьмерці Рудольфа І курфюрсты узьвялі на пасад Адольфа графа Нассаўскага, спадзяючыся падчыніць яго сабé, ды гэтак абмінулі сына памершага караля, Альбрэхта Габсбурга, бо баяліся ўзрастаўшае сілы Габсбургаў. Аднак, курфюрсты абмыліліся. Новы кароль выявіў нязвычайную энэргію у вядзеньні гаспадарственых спраў і рупатліва пачаў працаваць дзеля павялічэньня магутнасьці свайго роду. Тады князі, ламаючы ўсялякія законы, ськінулі Адольфа з пасаду і аддалі карону абойдзенаму раней Альбрэхту. Альбрэхт І (1298—1308) ўдачна змагаўся як з дамаганьнямі князёў, так і папства. Гэтак, калі папа Баніфацы VІІІ не схацеў прызнаць выбару яго, Альбрэхт І зрабіў супроць яго змову з францускім каралём Піліпам ІV Харошым; усё-ж пасьля дайшоў-такі згоды і з папаю. Наагул, вёў ён вельмі заблытаную палітыку, маючы на мэце карысьць дынастыі, мяшаючыся ў справы Чэхіі і Угрыі. У Чэхіі з сьмерцяй Вацлава ІІІ (1306) вымерла дынастыя Пржэмысьлідаў у мужчынскай лініі, дык Альбрэхт І абвесьціў гэты край вольным ленам і аддаў сыну Рудольфу. Аднак, Чэхі ня прызналі Рудольфа. Альбрэхт І ўжо быў рыхтаваўся да паходу проці Чэхаў, ды ў гэтую часіну яго забіў пляменьнік ягоны, які мсьціўся за тое, што Альбрэхт І быццам пакрыўдзіў яго пры дзяльні спадчыны. Сьмерць гэта была страшэнным вытнем для роду Габсбургаў. Гэтак, карыстаючыся часіною, Швайцарцы абвесьцілі свой гаспадарствены саюз незалежным.

d) Пачатак швайцарскага саюзу. У адлюднай альпійскай краіне разьвіўся вельмі дзéяльны, з патрыярхальнымі звычаямі, глыбака пранікнуты духам незалежнасьці, сялянскі народ, які займаўся сéльскай гаспадаркай, гадоўляю жывёлы і паляваньнем. Так-званыя "лясныя кантоны" Уры, Швіц і Унтэрвальдэн былі яго галоўнымі вако ліцамі; ад назову аднаго з іх пайшоў і агульны назоў усяго краю Швайцарыя. Швайцарцы мéлі сваё собскае ўпраўленьне пад верхавенствам імпэратараў. Габсбургі, як графы Арговіі і Цюрыху, мелі спадчыннае права назначаць войтаў і судзьдзяў (Vogt, Rіchter) у Уры, Швіцу і Унтэрвальдэне. Але Швайцарцы дасталі ад імпэратара Фрыдрыха ІІ поўную незалежнасьць ад князёў. Габсбургі ня прызналі гэтае прывілéі, і ў часе гаспадараньня Рудольфа І быў вернены стары лад. Пасьля сьмерці Рудольфа І "лясныя кантоны“ зрабілі змову - так-званую „векавечную ўгоду" (1291) дзеля абароны сваіх свабод ад усялякіх чужых судзьдзяў, і Адольф Нассаўскі пацьвярдзіў іх прывілéю. Але Альбрэхт І, як Рудольф І, стараўся захаваць у гэтым краю сваю фэодальную ўладу. Пасьля яго сьмерці, Швайцарцы дасталі ад новага імпэратара, Гэнрыка VІІ, новае пацьвярджэньне прывілéі Адольфа.

Аб пачатку швайцарскага саюзу істнуе гэткая легенда. У Уры нялюдзка гаспадарыў войт Гéсслер, што загадаў выкалаць вочы селяніну Мэльхталю. Сын пакрыўджанага, Арнольд, умовіўся з двума жыхарамі з другіх кантонаў, каб кожын з іх прывёў у даліну Рытлі, ля возера Чатырох Лясных Кантонаў (Vіerwaldstätter) па дзесяць верных людзей; вось сабраўшыся тут, гэныя 33 чалавекі прысягнулі (1307) не пакладаць рук, пакуль не прагоняць усіх войтаў (— адгэтуль пайшло слова Eіdgenossen - загаворшчыкі). Паміж імі быў Вільгэльм Тэль. Аб гэтай змове даведаўся войт Гéсслер і надумаў выкрыць яé. У мéсьце Альторф Гéсслер загадаў павесіць на стаўпе шапку Альбрэхта, і кожын, хто праходзіў міма, павінен быў уклéнчыць перад ёю. Вільгельм Тэль ня споўніў загаду; за гэта Гéсслер зажадаў ад яго, каб стралой прастрэліў яблык, пакладзены на галаве сына Тэля. Вільгэльм Тэль стрэліў і не зачапіў хлопчыка; але пасьля гэтага сказаў Гéсслеру, што, калі-б лучыў у сына, дык другую стралу пусьціў-бы ў Гéсслера. Той арыштаваў Тэля і загадаў на судне перавезьці ў замак Кісснахт. У дарозе ўзьнялася навальніца, і Тэль, як добры штырнік узяўся кіраваць судном, ды ў добрую часіну выскачыў на бéраг і ўцёк, а пасьля прыпілнаваў Гесслера і-ткі застрэліў яго. Гэта было знакам дзеля паўстаньня Швайцарцаў.

Сучасныя гісторыкі давялі, што Вільгельм Тэль ніколі не істнаваў, а Гéсслэр ня быў войтам у Уры. Ліегéнда створана ў канцы XV вéку і мае ў аснове скандынаўскія легéнды.

2. Часы Люксембургаў. а) Аднаўленьне імпэратарскага тытулу. Калі памёр Альбрэхт І, нікому і удум ня прыйшло аддаць карону Габсбургу. За караля быў выбраны, як заўсёды, чалавек мала вéдамы, Гэнрык граф Люксембурскі. Гэнрык VІІ (1308—1313) зышоў з дарогі сваіх папярэднікаў, якія зусім ня цікавіліся ані імпэратарскай каронай, ані гаспадараньнем над Італіяй. Наадварот, ён зараз паехаў у Рым і быў тамака ўкаранаваны, але ня папаю, а толькі яго паўнамочнікам, бо папа жыў тады ў Авіньёне пад апéкай францускага караля. Пад тыя часы йшла ў Італіі вострая барацьба партый па ўсіх мястох, і ўжо ня толькі паміж Гвэльфамі і Гібэлінамі, але і паміж рознымі мяшчанскімі родамі. Гэнрык VІІ маніўся скарыстаць з гэтае завірухі і вярнуць у Італіі нямецкае гаспадараньне, ды гэта яму не ўдалося. Памёр ён у Італіі зусім неўспадзеўкі, як казалі, атручаны.

b) Людвік Баварскі. У часе Гэнрыка VІІ Люксембургі занялі чэскі пасад і адгэтуль у працягу соткі гадоў з лішніцаю гаспадарылі над Чэхамі. Чэскі кароль Ян, сын Гэнрыка VІІ, ня быў для курфюрстаў жаданым манархам, дык на выбарах новага караля Люксембургаў ніхто не паддзяржаў. Чатыры электары абабралі Людвіка, князя Баварскага, з роду Віттэльсбахаў, а тры - Фрыдрыха Харошага, старшага сына Альбрэхта І. З гэтай прычыны ўзьнялася хатняя вайна. Людвіка Баварскага (1314—1347) паддзержавалі дэмакратычныя элемэнты: месты, іх цэхі, ды Швайцарцы; Фрыдрыха Харошага (1314—1330) - вялікшая часьць князёў. У бітве каля Мюльдорфу (1322) пабéда дасталася Людвіку, якому памагаў Ян Чэскі і бурграф Нюрнбэргскі Фрыдрых Гогэнцолерн. Ня гледзячы на тое, што Фрыдрых харошы лучыў у палон, Людвік прызнаў яго за караля побач з сабой. Маючы гэтак палавінную ўладу, Людвік не аказаваў уплыву на справы гаспадарства. Пасьля сьмерці брата свайго, Леапольда (1326) ён стаўся гаспадаром Аўстрыі.

Пад той час у нямецкія справы ўмяшаліся Францыя і папства. Другі з чароду папа, жыўшы ў двіньёне, Ян XXІІ, паслухмяны Францускаму каралю, які жадаў для сябе нямецКае кароны, пракляў Людвіка і пастрашаў інтэрдыктам усім тым краём, якія прызнавалі-б яго за свайго валадара. Тады зусім неўспадзеўкі Людвік знайшоў паддзяржаньне ў мінорытаў (францішканскага ордэру). Гэты ордэр якраз сам выступаў тады проці папы, вінавацячы яго ў распусьце, грашалюбстве і занятку сьвецкімі справамі, — ды паддзержаваў думку аб дужой і незалежнай імпэратарскай уладзе. Людвік паехаў у Рым, дастаў там лёмбардзкую і імпэратарскую карону, а тады загадаў духавенству ськінуць Яна ХХІІ і на яго месца ўзьвясьці мінорыта. Нямецкія электары на зьéзьдзе ў Рэнзэ (1338) аднагалосна заявілі, што абабраны імі манарх не патрабуе папскага зацьверджаньня. У тым-жа годзе на сойме ў Франкфурце дадалі да гэтага, што імпэратарскае дастаенства не залежыць ад папы, ды што абабраны імі кароль гэтым самым дастае права на імпэратарскі тытул. Гэта было першае агульнае выступленьне нямéикіх князёў проці папы.

Аднак, згода Людвіка з электарамі скора разьбілася аб прагавітасьць караля і аб захопы зямель для яго сям'і. Людвік прысабéчыў Ерандэнбург, Дольную Баварыю, Голяндыю і Тыроль. Электары, падмоўленыя чэскім каралём Янам, абвесьцілі яго пазбаўленым кароны і абабралі на каралеўскі пасад старшага сына караля Яна, Караля. Лéдзь -ледзь не узьнялася новая хатняя вайна, бо мéсты крэпка паддзержавалі Людвіка, ды той памер у 1347 годзе.


c) Гаспадараньне Караля ІV. Кароль ІV (1347— 1378) быў вельмі добра агукаваны, любіў мастацтва і навуку, быў мужам дужое волі і дзела, ды знамянітым дыплëматам. У першыя гады яго гаспадараньня на Сярэднюю Эўропу зваліліся розныя няшчасьці. Раі шаранчы зьнішчылі пасéвы на палёх, што вызвала страшэнны голад і дарагоўлю. З Азіі на караблёх прывязьлі страшэнную пошасьць-сьпярша ў Італію і Францыю, а адтуль і ў Нямéччыну, дзé па мястох, вельмі цéсна і негігіенічна пабудаваных, вымерла блізу што траціна ўсіх жыхароў. Ад голаду і пошасьці народ пачаў даваць веру нягоднае брахні людзей, прагнучых людзкое крыві і чужога дабра, быццам вінавайцы ўсіх гэтых бéд - Жыды: яны, бач, і шаранчу напусьцілі, і студні атручавалі - дзеля згубы хрысьціян. Жыдоў у Нямеччыне зусім пазбавілі абароны законаў; іх пачалі ненавідзець і перасьледаваць - быццам за ліхву і бязьверства, а такжа пераз забабоны, прыпісуючы ім розныя праступкі і чарадзейства. Результатам усяго гэтага былі нялюдзкія пагромы Жыдоў.

У гэтых страшных часох гаспадарственая дзеяльнасьць Караля ІV кіравалася толькі да таго, каб супакоіць край і захаваць парадак. Ён не намагаўся дужое ўлады, цéмячы, што гэта яму ўсё роўна не ўдалося-б; ён здаволіўся тым, што лічыўся першым у радзе электароў. Найважнейшым крокам яго ёсьць Быданьне так-званае Залатое Бульлі[18] (1356), якая сталася асноваю гаспадарственага ладу імпэрыі. У Залатой Бульлі былі ясна азначаны правы князёў адносна да іх падданых, правы мест, якім забаранялася рабіць якія-б то ні было саюзы (-забарона, зусім не дайшоўшая мэты!), а наўперад - парадак выбару караля. За электаРоў былі прызнаны: арцыбіскупы Майнцу, Кéльну і Трэвіру Чэскі кароль, Рэйнскі палятын, князь Саксонска-Віттэнбэргскі і Маркграф Бранденбургскі. Выбары павінны былі адбывацца пераз тры месяцы пасьля сьмерці караля, паводле запросін арцыбіскупа Майнцкага; абабраным лічыўся той, хто дастаў большасьць галасоў. Згодна з пастановаю зьезду ў Рэнзэ 1338 году, у Залатой Бульлі няма ніякае гутаркі аб адносінах да папы і аб каранацыі на імпэратара. Электары даставалі найвышэйшае і выключнае права суду ў сваіх землях, права непадзéльнасьці і незачэпнасьці іх краёў, да таго сьвецкія электары - спадчыннасьць улады па праву першародзтва, некаторыя правы вярхоўнае ўлады (regalіa), як: біцьцё монеты, зьбіраньня мыта, сяленьня ў сваіх межах Жыдоў, - урэшце права голасу у найважнейшых гаспадарственых справах імпэрыі. За здраду электароў павінны былі караць, як за здраду караля. Гэткія прывілеі курфюрстаў зрабілі іх запраўднымі манархамі ў іх краёх і аканчальна ўзмацавалі алігархію, што была побач з каралеўскаю ўладаю, ды гэта будзіла завісьць у іншых князёў, пазбаўленых такіх прывілеяў.

Кароль ІV двойчы хадзіў у Італію; у Мілане арцыбіскуп узлажыў яму на галаву лёмбардзкую карону, а ў Рыме папскі легат імпэратарскую карону. Найбольш уславіўся Кароль ІV ідэальным унутраным упраўленьнем у Чэхіі яшчэ пры жыцьці бацькі, караля Яна. Адзін з наступнікаў яго на імпэратарскім пасадзе, Максімільян І, назваў яго "айчымам" Нямеччыны, але за тое зусім справядліва яго можна назваць "бацькам" Чэхіі. Тут ён высака падняў усé галіны як духоўнае, так і матарыяльнае культуры. Чэскае каралеўства, якое было вельмі слаба зьвязана з імпэрыяй і ўжо пад гаспадараньнем Оттокара ІІ дайшло высокае ступені разьвіцьця, сталася любым месцам жыцьця Караля ІV, цэнтрам усіх яго думак і асновай моцы яго. Суды, у якіх ён завёў новы кодэкс законаў пад назовам "Majestas Carolіna", забясьпéчылі ўсёй старонцы супакой, права асабістае собскасьці і свабоду руху па краі; ён высака разьвіў сельскую гаспадарку, загадаў завадзіць вінаграднікі, карчаваць лясы, загораваць пусташы, ды асабліва апекаваўся горным промыслам (капальнямі). Дзеля разьвіцьця аканамічнага жыцьця краю ён заклікаў калёністаў; гэтым ён у першыя часы даходзіў сваé мэты, але ў далейшай будучыне калëнізацыя давяла да поўнага абнямéчаньня заходняе часьціны Чэхіі. Рэзультатам дзеяльнасьці Караля ІV быў магутны расцьвет у Чэхіі таргоўлі і прамысловасьці; ён пракладаў добрыя дарогі і масты, наладзіў водны рух па Вельтаве, закладаў мéсты (у тэй лічбе слаўныя Каралёвы Вары, або Карльсбад), паддзержаваў ня толькі істнуючыя ўжо галіны прамысловасьці, але і тварыў новыя, заклікаючы рамесьнікаў з Нямеччыны і Італіі. Добра наладжаная сельская гаспадарка на гаспадарственых землях давала яму вялікі даход. Асаблівую апеку ён даваў местам, шмат рупіўся як аб разьвіцьці іх, так і аб тым, каб іх прыбраць; многа харошых будоўляў пакінуў ён пасьля сябе ў Празе. У 1348 годзе Кароль ІV заклаў у Празе унівэрсытэт паводле ўзораў Болёніі і парыжу, дзе нéкалі вучыўся сам. Унівэрсытэт мéу чатыры факультэты; скора лічба студэнтаў у ім дайшла 5-7 тысяч душ; падзеленых на чатыры „нацыі" (баварскую, саксонскую, польскую і чэскую). Гэтак, дзякуючы Каралю ІV, Чэхія сталася ў роўнай мéры асяродкам мастацтва і навукі, як таргоўлі і промыслаў. Гэта быў пэрыод культурнага расцьвету Чэхіі.


Дарогай куплі, умоваў і жаньбы Кароль ІV вельмі павялічыў сваю сямейную маемасьць; гэтак, ён заваладаў Верхнім Палятынатам, Лужыцамі, Шлéзкам (Сілезіяй), Брандэнбургам. Гэткім спосабам ён стаўся самым магутным паміж князёў Нямеччыны, ды гэтак яму ўдалося ўдзяржаць карону ў руках дому свайго, правёўшы яшчэ пры сваім жыцьці вялікім коштам і ламаючы пастанову Залатое Бульлі выбары свайго сына, Вацлава, на імпэратарскі пасад. Перад сьмерцяй Кароль ІV падзяліў усé землі свае паміж сынамі[19], што аказалася вельмі шкодным як для дужое каралеўскае ўлады, так і для роду яго.

d) Замежныя справы пры наступніках Караля ІV. Пасьля сьмерці Караля ІV яго месца заняў васемнаццацігодні сын яго Вацлаў (1378—1400). Бацька старанна яго адукаваў і рана пазнаёміў з гаспадарственымі справамі, але яму не хапала сілы і вытрываласьці, якія пад тыя часы былі асабліва патрэбны, да таго-ж ён пачаў піць. Урэшце, пачуваючы сябé зусім слабым, зусім перабраўся да сваіх спадчынных зямель, а ў імпэрыі ізноў была анархія, як раней у часы бескаралеўя. Дый у Чэхіі яго ня любілі; асабліва зьненавідзела яго духавенства - за тое, што, пасварыўшыся з праскім арцыбіскупам, загадаў утапіць у Вельтаве яго генэральнага вікарыя, Яна Непомука. Урэшце, ён аканчальна ўтраціў усялякае паддзяржаньне, калі прадаў Галеаццу Вісконті сваю дзедзічную княжую ўладу ў Мілане, якая была ленам Нямеччыны, ды пачаў сілком вымагаць грошай ад вольных імпэрскіх мест. Вацлава ськінулі з пасаду і ўзьвялі на імпэратарскі пасад электара Рэйнскага Палятыну, Рупрэхта (1400-1410). Маючы лішня малыя засобы, Рупрэхт не здалеў змагацца з узрастаючай анархіяй. Пасьля яго сьмерці сталася яшчэ вялікшае бязладзьдзе; урэшце, князі абабралі за імпэратара другога сына Караля ІV, Жыгімонта (1411—1437).

3. Становыя саюзы і змаганьне міжы імі. а) Дэмакратычня саюзы мест. Чым больш слабéла ўлада імпэратара, тым ахватней людзі аднае профэсіі або стану лучыліся у корпорацыі, таварыствы і саюзы дзеля самаабароны. Поўны ўпадак вярхоўнае ўлады ў XІV вéку выклікаў расцьвет становых саюзаў. Найвыдатнейшыя былі саюзы мест, каторыя, арганізаваныя як па родам, так і па рамéсьніцкім цэхам, разам з разьвіцьцём грашавое гаспадаркі ня толькі дайшлі дабрабыту і вышэйшае культуры, але здабывалі і ўсё шырэйшае самаўпраўленьне.

Найвялікшы і найважнейшы Саюз мéст стварыўся пад назовам "Ганза" на поўначы Нямеччыны, дзе ўлада імпэратараў мéла найменш вагі. Гэты саюз заклаўся ў XІІІ сталецьці і спачатна лучыў нямецкіх купцоў заграніцай дзеля абароны тарговых інтарэсаў іх мест, асабліва ля Балтыцкага і Паўночнага мора. Галоўнаю заслугаю Ганзы ёсьць тое, што яна забясьпечавала тарговыя дарогі на поўначы, асабліва марскія дарогі, вынішчыўшы марскіх разбойнікаў, якія хаваліся пераважна на астравох Готляндзе і Ругене. Апрача таго Ганза бараніла таргоулю ад гвалтаў з боку валадароў і паноў фэодальных, змагаючыся асабліва проці так-званага ўзьбярэжнага і грунтовага права, паводле якога ўсялякі тавар, які дакрануўся да зямлі на сухапутнай або марской дарозе, станавіўся собскасьцяй гаспадара гэнае зямлі. Наўперад зрабілі між сабой саюз Гамбург і Любэк. Апрача мест нямецкіх з-пад Паўночнага і Балтыцкага мора, да саюзу прылучыліся такжа голяндзкія месты, на востраве Готляндзе (Вісба), у Эстоніі (Рэвель) і цяперашняй Латвіі (Рыга, Юр'еў), ды шмат якія з контынэнтальных мест паўночнае Нямеччыны, як Магдэбург, Эрфурт і інш. Гэтак тварыўся Саюз, які ў эпоху красаваньня свайго ў сярэдзіне XІV веку лучыў 90 мест - ад Эстоніі да Фляндрыі. Вострая барацьба, якая ўзьнялася паміж Даніяй і Норвегіяй, умацавала гэты саюз у такой меры, што, пабіўшы данскага караля Вальдемара ІV, які ўцёк, і здабыўшы Копенгаген, Ганзэйцы прымусілі раду данскага гаспадарства падпісаць міравую ўмову ў Штральзундзе (1370), паводле якое Данія прызнала ўсé прывілеі Ганзы і абавязалася не ўзвадзіць нікога на каралеўскі пасад без дазваленьня Ганзы. Толькі пасьля прынятку гэтых умоў Ганзэйцы дазволілі ўцёкшаму Вальдемару ІV вярнуцца ў Данію. У меру таго, як Ганза прадстаўляла ўсё мацнейшую і ўсё крапчэй зьвязаную арганізацыю, яна сталася ня толькі поўнай валадаркай таргоўлі ў паўночна-ўсходняй Эўропе, але такжа гаспадарыла над ёй палітычна. Ганза мела выборлівае, добра вымуштраванае войска і флёт вялікшы, чымся калі-небудзь мела Нямеччына; яна рабіла ўмовы з іншымі гаспадарствамі, заваёўвала вялікія прасторы зямлі і, дзеля ўмацаваньня ўлады на іх, будавала крэпасьці. Ганзэйцы мелі свае склады тавараў у Лёндане, Брюгге, Бэргене і навет у Ноўгарадзе, ды ўсюдах карысталіся асаблівымі прывілеямі. Паўночна-эўрапэйскае тарговае права XV вéку было уложана Ганзэйцамі, пэўне ў Вісбе. У другой палавіне XV веку Ганза пачынае падупадаць. Многія контынентальныя ганзейскія месты не здалелі даць адпору перавазе князёў і былі прымушаны апошнімі выйсьці з саюзу. Скандынаўскія гаспадарствы: Данія, Норвэгія і Швэдзія, што заўсёды задзіраліся з Ганзай, у 1397 годзе злучыўшыся на аснове Кальмарскае Уніі, стварылі магутнае гаспадарства; Ноўгарад у сярэдзіне XV вéку лучыў пад уладу Масквы, а Англія пад уладаю Тюдораў дабілася таргова незалежнасьці. Калі-ж, дзякуючы адкрыцьцям у географіі новае зямлі, сусьветная таргоўля знайшла сабé новыя дарог, сіла і вага Ганзы аказалася зьніштожанай; даўнейшае значэньне захавалі толькі Гамбург, Любэк і Брэмэн.

Ужо ў 1254 годзе Майнц, Вормс і Оппэнгэйм заклалі дзеля грамадзкае бясьпечнасьці і абароны таргоўлі другі саюз: саюз прырэйнскіх мест. Пазьней да яго прылучыліся блізу што ўсé вялікшыя месты ля Рэйну, ды іншыя далейшыя, як Нюрнбэрг, Рэгензбург (Ратысбoнa) і інш.,-разам каля 90 мест. Аднак, пераз якісь час саюз утраціў свой суцэльны характар і ўнутраную моц, бо да яго прылучылася шмат сьвецкіх і духоўных князёў, ды ўрэшце рассыпаўся. Пасьля яго ўпадку шмат мéст прылучылася да Швабскага Саюзу, які заклалі сорак паўдзённа-заходніх мест, нямецкіх і швайцарскіх, у часе Караля ІV з мéстам Ульмам на чале. Трэба думаць, што мэтай Швабскага Саюзу было стварэньне незалежнага саюзнага гаспадарства, як Швайцарскі Саюз, з якім ён меў блізкія зносіны. Калі-б саюз захаваў сваю моц, Паўдзённая Нямеччына магла-б завясьці ў сябе рэспубліканскі лад.

b) Баярскія Саюзы. Проці гэтых дэмакратычных саюзаў пачало арганізавацца ў заўсёдныя саюзы баярства. Колегія электароў ужо ад часу Залато Бульлі прадстаўляла цéсную корпорацыю. Рэшта князёў таксама добра цéміла супольнасьць сваіх інтарэсаў, і яны рабілі саюзы паміж сабой ці то дзеля барацьбы з мéстамі, ці то дзеля абароны мест ад рыцараў, ды заўсёды мéлі на мэце адно: каб ні мéсты, ні рыцарства лішня не ўзмацаваліся. Падобна-ж тварылі палітычныя Саюзы рыцары, пераважна імпэрскае рыцарства, якое разьвілося ў XІV веку і дамагалася простае вассальнае залежнасьці ад імпэратара, а не ад князеў. Асабліва ў Франконіі, Швабіі і ля Рэйну гуртавалася рыцарства дзеля абароны свае незалежнасьці і становых прывілеяў, боручыся ў роўнай мéры і з князямі, і з мéстамі. Рыцарскія саюзы мелі розныя назовы, як пр.: Птушкі сьв. Марціна, Львіны Саюз і г. п. Але найдужэйшай рыцарскай арганізацыяй быў Крыжацкі Ордэр.

с) Барацьба паміж баярскімі саюзамі і саюзамі мéст. Усё больш і больш выяўляўшаяся розьніца інтарэсаў імпэратарскае ўлады, князёў, рыцарства, мест і народнае масы давяла ў другой палавіне XІV вéку да дзьвюх крывавых хатніх войнаў. Першая з іх - у Швайцарыі - закончылася пабéдай дэмакратычнае ідэі; другая — ў Паўдзённай Нямеччыне — пабéдай князёў.

Барацьба Швайцарцаў з Габсбургамі. За паўстаньне імпэратар Фрыдрых Харошы засудзіў Швайцарцаў на баніцыю. Проці іх выступіў з найлепшай арміяй брат імпэратара, аўстрыяцкі князь Леапольд. Аднак, гэта армія, зайшоўшы ў балоцісты, гразкі яр каля Моргартэн, была зусім разьбіта швайцарскім сялянскім войскам, добра ведаўшым гэныя ваколіцы (1315). З таго часу Швайцарскі Саюз усё больш умацоўваецца і разрастаецца. Да трох лясных кантонаў, сьледам за чацьвертым — Люцэрнскім, прылучыліся яшчэ: Глярус, Цуг і рэспубліканскІя месты Бэрн і Цюрых. З гэтых васьмёх сялянскіх і мéскіх рэспублік стварылася вольная дэмакратычная фэдэрацыя. Дэмакратычны рух, штораз крапчэючы, палохаў Леапольда ІІІ, пляменьніка разьбітага Швайцарцамі, і вось ён, сабраўшы 10.000 найлепшага рыцарства, пайшоў проці Швайцарыі. Аднак і гэтым разам геройства і энтузіазм "мужыкоў" зрабілі тое, што ў бітве ля Сэмпах (1386) Леапольд ІІІ быў забіты, а панскае войска самы цьвет рыцарства", усё палягло або разьбеглася, і пабéда дасталася , мужыцкаму" народу. Паводле швайцарскае народнае легенды, героем бітвы ля Сэмпах быў селянін з Унтэрвальдэну, Арнольд Вінкельрыд. У тую часіну, калі непрыяцелі пачалі ўжо перамагаць, ён кінуўся ў самую сярэдзіну нéпрыяцельскага войска, згарнуў рукамі, колькі змог, непрыяцельскіх дзід і ўбіў іх у сябé, прарываючы гэтак непрыяцельскую лінію і адкрываючы дарогу таварышам, ды гэтак зусім зьмяніў ход бітвы. Пазьнейшыя пабеды над Каралём Бургундзкім ля Арансон і Муртэн (1476) вельмі ўславілі швайцарскую пяхоту. Габсбургі утрацілі ў Швайцарыі ўсé сваé землі, і Швайцарыя адваявала сабé поўную незалежнасьць.

Барацьба з паўдзённа - нямецкімі мéстамі. Швабскі Саюз мéст, закладзены на аснове самапомачы, мала рупіўся аб гаспадарственай уладзе, не баяўся яé, дый не паважаў. Ужо Кароль ІV пачаў з ім барацьбу. Аднак, ля Ройтлінген (1377) Кароль ІV быў пабіты і прымушаны прызнаць Швабскі Саюз. Пасьля гэтага рэйнскія мéсты злучыліся з швабскімі, умацоўваючы сілы саюзу, але адначасна ўзрасьлі і сілы яго непрыяцеляў, бо році саюзаў мест пайшлі саюзы рыцарства і князёў. На ўсéнькім прасторы Нямеччыны ўзьнялася хатняя вайна з зьменным шчасьцем; але ў канцы сілы мест былі разьбіты (ў бітве ля Дэффінген у 1388 г.) і ўжо не здалелі йзноў стаць на ногі. Тады з кня зямі злучыўся і імпэратар Вацлаў і на сойме ў Эгеры (1389)

забараніў мéстам рабіць саюзы. Хаця яму і не удалося правясьці гэту забарону ў жыцьцё, усё-ж ён паддзержаваў князёў у іх жаданьні гаспадараньня над местамі, і гэтак, асобліва ў сувязі з ваенным разгромам саюзу мест, рух да вызваленыя ў мястох быў прыпынены.

§ 18. Упадак моцы папства і аслабленьне Нямеччыны.

1. Унутраны расклад папства. а) Сьвéцкае становішча царквы і папства. Энэргічная барацьба францускага караля Піліпа ІV (гл. § 14) з дамаганьнямі папаў разьвéяла той чар, якім акружала сябé папства: галава царквы перастаў быць валадаром сьвету. Ня гледзячы на гэта, царква і папства займаліся ўсё болей і выключна сьвецкімі справамі. Папы, разбагацеўшыя ўжо ў часы крыжавых паходаў, дзякуючы дальнабачнай гаспадарцы, давялі свае даходы да нячутае меры: грошы плылі да іх скарбу ня толькі з царкоўнага гаспадарства, але і з усéнькага хрысьціянскага сьвету. Папы бралі грошы за назначэньне біскупаў, за аддачу царкоўных урадаў, за бэнэфіцыі, за дыспэнсы і одпусты. Гэтак яны здабывалі матарыяльныя засобы ня толькі дзеля выпаўненьня сваіх палітычных плянаў, але і дзеля завядзеньня манаршае пышнасьці ў сваім двары. Асабліва галіліся папы на грошы ў часе свайго быцьця ў Авіньёне і мала клапаціліся аб праве і праўдзе. Затое царкоўныя справы і маральныя пытаньні адыйшлі на другі плян; духавенства, ідучы сьледам за сваймі павадырамі, губляла сваю рэлігійнасьць і заграэла у земскіх роскашах. Папства і духавенства зусім утрацілі ўласьцівы ім характар. Бывалі прыпадкі, што ня толькі ніжэйшы клір, але і высокія прадстаўнікі царквы зусім ня ўмелі палацінску, а навет валі няпісьменнымі. Усе гэтыя балячкі царкоўнага жыцьця зрабіліся яшчэ больш вострымі, калі ў 1378 годзе прыйшла вялікая схізма, або раздваеньне ў заходняй царкве.

b) Вялікая схізма. Уступаючы дамаганьням імпэратара Караля ІV і насяленьня Рыму, папа Грыгор ХІ вярнуўся ў Рым з Авіньёну ў 1377 годзе. Цераз год ён тутака памер, і заместа яго ўзышоў на папскі пасад Урбан VІ. Гэты чалавек, суровы ажно да аскетызму, зараз-жа ўзяўся за выкараненьне таé благое спадчыны, якую пакінулі ў царкоўным жыцьці яго папярэднікі. Тады проці яго выступіла большасьць кардыналаў, якія ад яго адступіліся і абабралі другога папу, Клемэнса VІІ, каторы вярнуўся ў Авіньён і там ізноў асéў. Вялікая схізма трывала да 1415 году, бо пасьля сьмерці урбана VІ і Клемэнса VІІ італьянскія і францускія кардыналы павыбіралі йзноў двух папаў, з якіх адзін жыў у Рыме, другі — ў Авіньёне. Папы пракліналі адзін аднаго, і каталіцкае хрысьціянства падзялілася на дзьве партыі, а аўторытэт царквы на гэтым вельмі пацярпеў.

2. Імкненьні да рэформ. а) Агульнае нездаволеньне істнуючымі царкоўнымі адносінамі. Нездаволеньне палажэньнем, вытварыўшымся ў каталіцкай царкве, усё больш паглыблялася і шырылася як сярод людзéй сьвецкіх, так і сярод духоўных, а наўперад сярод больщасьці мінорытаў, якія і на словах, і ў пісаных творах сваіх востра паўставалі проці парадкаў, якія насталі ў царкве. Дзéйную опозыцыю прадстаўлялі такжа містыкі, што лічылі сваім абавязкам шырэньне сярод народу моральнасьці і рэлігійнасьці. Шмат ксяндзоў і сьвецкіх асоб закладалі рэлігійныя таварыствы, называючы сябе "прыяцелямі Бога". У гэтым руху прыймалі ўчасьце такжа унівэрсытэты, а наўперад Сорбонна ў Парыжы, гдзé ў тым часе працаваў выдатны вучоны і канцлер унівэрсытэту, Ян Герсон. Проці схолястычнае навукі аб найвышэйшай над усім уладзе папаў была выстаўлена новая навука, якая за найвышэйшую ўладу ў царкве лічыла сусьветны сабор.

Найбольш небясьпечнымі для папства былі навукі Яна Вікліфа і Яна Гуса.

b) Навука Вікліфа. Вікліф каля сярэдзіны XІV вéку быў профэсарам тэолёгіі ў найстарэйшым ангельскім унівэрсытэце ў Оксфордзе. Тутака ён выступаў проці сьвецкае ўлады папаў, проці вуснае споведзі, цэлібату духавенства, адкідаючы моральную вышэйшасьць кліру над сьвецкімі людзьмі і крытыкуючы асабліва востра догмат транссубстанцыяцыі (ператварэньня хлеба й віна ў цéла і кроў Хрыста). Сынод у Рыме пракляў яго, як гэрэтыка; аднак, дзякуючы схізьме і няпрыхільнасьці Англіі да Рыму, ён да самаé сваé сьмерці аставаўся на становішчы пробаршча, гуртуючы навакол сябе многіх аднадумцаў. Вікліф быў бясспорна найвялікшым рэформатарам сярэднявечча.

c) Ян Гус. З прычыны жаньбы ангéльскага караля Рычарда ІІ з дачкой Караля ІV, Ганнай, завязаліся зносіны паміж Чэхамі і Англіяй. Пісаныя творы Вікліфа гэтак дайшлі да Чэхіі, і іх тутака выкарыстаў Ян Гус. Радзіўшыся ў 1369 годзе ў Гусінцы, ён, дзякуючы добрай адукацыі, дайшоў з часам да становішча прапаведніка ў так-званай Бэтлеéмскай капліцы ў Празе, а пасьля быў профэсарам і рэктарам праскага унівэрсытэту і спавядальнікам каралевы. У сваіх творах ён чуць-што не даслоўна пераказаваў пагляды Вікліфа, адкінуўшы толькі яго пагляды на транссубстанцыяцыю. Гус злучыў у сваёй асобе опозыцыю як рэлігійную, так і чэскую нацыянальную, выступаючы адначасна і проці быўшых тады ў царквé адносін, і проці нямецкіх уплываў на Чэскай зямлі. З гэтае прычыны за ім пайшлі ня толькі тыя, хто жадаў аздараўленьня царквы, але і ўсé чэскія патрыоты. Нацыянальнае пачуцьцё Чэхаў, каторае было перад тым вельмі прыцісьнена, угарэлася і шырокім полымем абняло ўвесь край. Першай заслугай Гуса была нацыяналізацыя унівэрсытэту ў Празе; тады пяць тысяч студэнтаў.Нéмцаў пакінулі Прагу і перабраліся ў Нямеччыну, закладаючы там унівэрсытэты, у тэй лічбе ў Ліпску (1409). Гус працаваў усё сьмялей, маючы паддзяржаньне з боку караля Вацлава. Арцыбіскуп праскі загадаў спаліць творы Вікліфа, а Гуса пракляў. Калі сьледам за гэтым папа налажыў інтэрдыкт на Прагу, як на гняздо гэрэзі, кароль Вацлаў намовіў Гуса пакінуць гэтае места. Гус пачаў вандраваць па краі, кажучы свае навукі ў вéскіх цэрквах ці пад голым небам, ды гэтак шмат пашырыў свае думкі сярод чэскага народу.

3. Тры вялікія саборы ХV веку. а) Сабор у Пізе 1409 г. Зусюль пачаліся ўсё вастрэйшыя дамаганьні як сьвецкіх людзей і унівэрсытэтаў, так і самога-ж духавенства, каб урэшце быў зроблены канец раздваеньню вярхоўнае царкоўнае ўлады, каб царкоўнае жыцьцё было наладжана на новых асновах. Першая спроба аб'яднаньня царквы была зроблена на вялікім саборы ў Пізе (1409). Сабор абвясьціў пазбаўленымі ўлады абодвух тагачасных папаў і абабраў за папу Аляксандра V, а пасьля яго сьмерці — Яна XXІІІ. Аднак, ськінутыя папы, з увагі на асабістыя карысьці, і не падумалі зрачыся сваіх становішч, дык палажэньне яшчэ пагоршала, бо заместа дзвюх аказаліся тры галавы каталіцкае царквы.

b) Канстанцкі Сабор. Імпэратар Жыгімонт, узышоўшы на пасад, надумаў у свой чарод завясьці лад у царкоўных справах і намовіў папу Яна ХХІІІ склікаць сусьветны сабор у Канстанцы (1414—1418). Гэта быў найвялікшы і найпышнейшы сабор сярэднявечча. У Канстанцу прыехалі: папа Ян ХХІІІ і яго кардыналы, імпэратар і большасьць сьвецкіх і духоўных князёў імпэрыі, ды паслы шмат якіх эўропэйскіх гаспадарстваў. На парадку дн стаялі тры справы: справа аб'яднаньня папства (causa unіonіs), справа на вукі Гуса (causa tіde) і справа рэформы царквы (causa reformatіonіs). Пазваны на сабор Ян Гус прыехаў у Канстанцу, маючы "зялезны ліст" імпэратара, які паручыўся за яго свабоду. Ня гледзячы на гэта, па загаду папы яго арыштавалі, дамагаючыся, каб адрокся ад свае навукі. Гус на гэта ня прыстаў і заявіў, што не прызнае над сабой улады сабору. Тады яго судзілі, як гэрэтыка, і прысудзілі спаліць на агні. Прысуд быў споўнены, і попел спаленага Гуса кінулі ў Рэйн (1415). Гэтак згінуў вялікі рэлігійны і нацыянальнаграмадзкі дзеяч, але згінуў бяз страху і крэпка верачы, што знойдзецца больш такіх, якія будуць шчасьлівейшыя за яго і павядуць чалавецтва па новай дарозе. На другі год гэтак сама згінуў прыяцель і аднадумец Гуса, Гаронім з Прагі. і сьмерць гэтых двух людзей дала зусім адваротны рэзультат, чымся той, якога спадзяваліся іх судзьдзі і каты. Гусыцкі рух, заместа аслабéць, набраў яшчэ вялікшае сілы, бо Чэхі дзеля ўшанаваньня памяці мучанікаў за ідэю адраджэньня царквы і чэскага народу, тым больш рупіліся аб правядзеньні ў жыцьцё іх ідэалаў.

Затое Сабору больш пашчасьціла ў справе аб'яднаньня царквы. Сабор пастанавіў, што ўсé тры папы павінны зрачыся свайго становішча. Самахоць зрокся папскага пасаду толькі рымскі папа, Грыгор XІІ; два другія: авіньёнскі (Бэнэдыкт ХIII) і Ян XXІІІ, які склікаў сабор, — былі пазбаўлены ўлады проці іх волі, бо выбары іх былі прызнаны няважнымі. Толькі пасьля гэтага кардыналы і дэлегаты на сабор выбралі новага папу, Марціна V (1417), з рымскага роду Колённа, і ён стаўся ўжо адзінай галавой царквы.

Трэцяя справа: рэформа царквы — сустрэла найбольш перашкод. Скончылася тым, што гэта справа была адложана на далейшыя саборы, якія пастанавілі склікаць цераз кожныя некалькі год.

c) Базэльскі сабор. З прычыны ўзьняўшыхся ў Чэхіі гусыцкіх войнаў папа Марцін V незадоўга да свае сьмерці (1431) сазваў сабор у Базэлі, які, аднак, сабраўся ужо пры наступніку яго, Яўгéні ІV. На першым месцы было пастаўлена пытаньне, хто - папа, ці сабор (паводле новых паглядаў) — мае вярхоўную ўладу над царквою. Сабор выразьліва кіраваўся да абмежаньня папскае ўлады і пастанавіў вольныя выбары біскупаў капітуламі і скасаваньне розных даняй для Рыму. Тады папа распусьціў сабор і сазваў новы ў фэррары, а пасьля ў Флёрэнцыі. Некаторыя гаспадарствы пачалі правадзіць у жыцьцё пастабазэльскага сабору; гэтак, Францыя на аснове такзванай прагматычнай санкцыі дабілася самастойнасьці галіканскае царквы ў 1438 г. (гальліканскія свабоды). Такія-ж дамаганьні Нямеччыны ня мелі ўдачы. У часе гаспадараньня другога наступніка імпэратара Жыгімонта, Фрыдрыха ІІІ, быў падпісаны з Рымам вéданьскі конкордат (1448), паводле якога, за абяцанку каронацыі на імпэратара, Фрыдрых ІІІ зрокся дамаганьня рэформы царквы ў сваіх спадчыных землях. На базэльскім саборы аставалася ўсё менш і менш учасьнікаў (у вапошнім часе ён зьбіраўся ў Лёзанне), а пераз год ён аканчальна разьвязаўся. У Нямеччыне ў царкоўных справах нічога не зьмянілася, і гэта пазьней - ужо на пачатку навейшых часоў — дало грунт для рэформацыі Лютэра.

4. Імпэратар Жыгімонт і гусыцкія войны. а) Упраўлéньне Нямеччынай. Імпэратар Жыгімонт І Люксэмбургскі (1411-1437), перад тым кароль угорскі і маркграф бранденбурскі, быў у Нямеччыне прызнаны ўсімі (брат яго, Вацлаў, астаўся да сьмерці чэскім каралём) і выяўляў вялікую зацікаўленасьць нямецкімі гаспадарственымі справамі. Аднак, яго проекты рэформ былі на сойме адкінуты. Брандэнбурскую мархію разам з тытулам Электара ён аддаў Hюрнбэргскаму буркграфу Фрыдрыху Гогэнцолерну з Швабіі (1415). Новы маркграф скора здалеў падчыніць сваёй уладзе непакорнае брандэнбургскае рыцарства; замкі апорных баяр войска яго, збройнае ўжо стрэльбай, рухала да званьня. Гогэнцолерны паклалі пачатак будучай брандэнбургска-прускай сілы.

b) Гусыцкія войны. Імпэратар Жыгімонт узяўся вельмі шчыра за ўпарадкаваньне царкоўных спраў, але яго паступак адносна да Гуса выклікаў страшэнныя гусыцкія войны (1419—1436), у часе якіх запрапаў увесь блеск Чэхіі з часоў Караля ІV. Вестка аб сьмерці Гуса страшэнна ўзбурыла ўсіх Чэхаў. Навука Гуса пачала шырыцца яшчэ байчэй, верныя яé гуртаваліся ўсё цясьней, а відавочным зна. кам іх адзіні была камунія (прычасьце) дваістага віду, з ужываньнем чары. Ад гэтага яны дасталі назоў утраквістаў (sub utraque sc. specіe) або калікстынаў (calіx). Пазьней гэты назоў перайшоў спэцыяльна да больш мернай гусыцкай партыі. Чэскі кароль Вацлаў нічога проці гусыцкага руху не рабіў; калі-ж урэшце папа і імпэратар прымусілі яго пачаць барацьбу з гусытамі, было ужо позна. Паўстаньне ўзьнялося ў 1419 годзе. Пачалося з таго, што ў гусыцкую працэсію ў Празе было кінута некалькі камянёў, у вадказ на гэта гусыты, на чале якіх стаў рыцар Ян Жыжка, напалі на ратуш у Новым Мéсьце (ў Празе) і павыкідалі пераз вакно бурмістра і рaдных на зьдзéк сабраўшагася народу. Гэтае здарэньне зрабіла такое ўражэньне на караля Вацлава, што ён тут-жа памéр ад апоплексіі (1419). Законным наступнікам яго на чэскім пасадзе быў Жыгімонт, але ўладу яго прызнавалі ў Чэхіі толькі каталікі — значыцца, бадай выключна Нéмцы, што асталіся вернымі каталіцтву. Тымчасам гусыты падзяліліся на дзьве партыі. Мéрныя (утраквісты, калікстыны), да якіх належыў унівэрсытэт, праскія мяшчане і большасьць вышэйшых баяр, прыхіляліся да ўладжаньня адносін з папай і імпэратарам дарогай перагавораў. У так-званых праскіх артыкулах яны дамагаліся свабоды казаньняў, камуніі ў дваістай пастаці, сэкулярызацыі царкоўнае маемасьці і падчыненьня духавенства сьвецкай уладзе. З гэтай адзінай магчымасьці дарогай міравых перагавораў з утраквістамі дастаць чэскую карону Жыгімонт не скарыстаў; наадварот, адмовіўшыся зрабіць якія-небудзь уступкі, ён вымагаў поўнае пакорнасьці паўстаўшых. Гэткая палітыка Жыгімонта толькі ўмацавала вагу другое партыі — радыкальнае, якая прызнавала толькі дарогу аружнае барацьбы, і абмінуць вайны ужо ня было ніякае магчымасьці. Радыкальная партыя складалася з чэскіх нацыяналістаў, пераважна сялян і рамесьнікаў; да яе прылучыліся такжа рыцары. Іх называлі табарытамі ад ваколіцы Табар, дзе і арганізаваўся першы гусыцкі вайсковы табар. Табарыты шырылі чэска-славянскі патрыотызм, варожы да Немцаў, разьвіваючы рэлігійны настрой рэспубліканскія ідэі. Яны адкідалі ўсялякую думку аб магчымасьці перагавораў з Жыгімонтам і папай, не прызнавалі найважнейшых догматаў каталіцкае царквы, а такжа сакрамэнтаў, апрача камуніі і хрышчэньня; апрача таго, яны дамагаліся скасаваньня баярства і ўсялякіх становых прывілеяў і абмежаньняў і кіраваліся да завядзеньня рэспублікі ў Чэхіі. Ня гледзячы на розьніцы ў паглядах на мэты і тактыку барацьбы, абедзьве партыі пайшлі поплеч у барацьбе з трыма непрыяцелямі: нямеччынай, імпэратарам і папай, злучаныя тым-жа нацыянальным духам. У васобе Яна Жыжкі гусыты знайшлі дазнанага ваяводу; ён ня толькі ўмеў вясьці за са бой народ у імя рэлігійнага і нацыянальнага ідэалу, але і выпрацаваў і ўжываў зусім новую ваенную тактыку. Яго войска, аружнае пераважна цапамі і булавамі, вельмі добра ўмела карыстацца асаблівасьцямі грунту роднае старонкі і кожны раз адбівала напады непрыяцеляў, засланяючыся рухомым валам з вазоў. Пасьля сьмерці Жыжкі (1424) барацьбой кіравалі два Пракопы: даўнейшы манах Пракоп Вялікі і Пракоп Малы. За час ад 1420 да 1431 году імпэратар Жыгімонт пяць разоў хадзіў проці Чэхаў, ды блізу кожны раз пабéда даставалася гусытам. Найвялікшыя пабеды гусытаў былі ў бітвах ля Нямéцкага Броду (Deutschbrod, 1422) і ля Таўсс (1431). Ужо ў 1427 годзе яны ад абароны перайшлі да наступленьня, робячы паходы ў Аўстрыю, Баварыю, Саксонію, Бранденбург, ды навет да Балтыцкага мора. 3 прычыны таго, што іх фанатызм і цьвёрдасьць ня ведалі, Што тзкое немагчымасьць, шырака пашыралася вера, быццам іх зусім нельга перамагчы.

Урэшце, Базэльскі сабор распачаў перагаворы з гусытамі, часьць якіх прыйшла да перакананьня, што ад гэткае цяжкое барацьбы найбольш цéрпіць Чэхія. Рэзультатам перагавораў былі так-званыя базэльскія, або праскія компактаты (1433). Чэхам былі зроблены ўступкі ў мéжах ранейшых праскіх артыкулаў. Але табарыты гэтым ужо не здаволіліся і не пакінулі барацьбы. Тады утраквісты, змучаныя гэткай даўгой вайной і анархіяй, дайшоўшы згоды з каталікамі, самі выступілі проці табарытаў і зусім разьбілі іх у крывавай бітве ля Ліпан (1434), у якой забіты і абодва Пракопы. Астачы табарытаў, утраціўшы ўсялякую сілу, істнавалі яшчэ якісь час пад назовам чэскіх і мараўскіх братоў. Калі імпэратар Жыгімонт згадзіўся даць агульную амнэстыю і прызнаў компактаты, ён быў прызнаны чэскім каралём і ўрачыста прыняты ў Празе (1436).

Яшчэ доўга Чэхія перажывала насьледкі гусыцкіх войнаў. Дабрабыт чэскага народу і яго культурны расцьвет былі зьнішчаны; многа ваколіц стала бязьлюднай пустынёй; шмат вéсяў і мест счэзьлі зусім з зямлі, а тыя, што асталіся, былі паруханы. Ад іншых монумэнтальных будоўляў Караля ІV асталіся руіны. Каралеўская ўлада аслабела; мяшчанства і сялянства пагалéлі, ды толькі вышэйшыя баяры горда падымалі галаву. Рэформа царквы, пачатая народам, не ўдалася гэтак сама, як не ўдаліся рэформы сабораў.

5. Упадак імпэратарскае ўлады. а) Пераход імпэратарскага тытулу да Габсбургаў. Імпэратар Жыгімонт памер у 1437 годзе, як 70-годні стары, пакінуўшы па сабе толькі адну дачку Альжбéту, замужам за Габсбургскім князем Альбрэхтам, які аказаўся выбраным за наступніка яго (Альбрэхт ІІ, 1438 — 1439). Наступнік апошняга, Фрыдрых ІІІ (1440-1493), з лініі Габсбургаў Леапольдавічаў, ня гледзячы на свой паход у Італію па імпэратарскую і лёмбардзкую карону, быў надта слабым манархам. У часе бязупынных сварак і войн ён утраціў вялікшую часьць сваіх зямель. Яшчэ Жыгімонт І, дзякуючы жаньбé з дачкой Людвіка Угорскага, Марыяй, дзéдзіцкай угорскае кароны, сам стаўся каралём Угрыі (Угоршчыны); ізноў-жа дачка яго, Альжбета, дзедзічка дзьвюх карон: чэскае і угорскае, - выйшла замуж за аўстрыяцкага князя Альбрэхта, і гэтак злучыліся дынастыі габсбу і люксембургская. Але пасьля сьмерці Жыгімонта І як Угры, так і Чэхі абабралі сабе нацыянальных каралёў (Мацéя Корвіна і Юрыя з Подебраду), ды навет Мацéй Корвін адваяваў у імпэратара Фрыдрыха ІІІ Аўстрыю, Штырыю і Карынтыю. Ня гледзячы па ўсé утраты і няўдачы, Фрыдрых ІІІ ганорыўся сваім імпэратарскім тытулам, а яго дзвізам было гаспадараньне Аўстрыі над усéнькім сьвéтам[20].

b) Спробы рэформ у часе Максіміліяна. Сын і наступнік Фрыдрыха ІІІ, Максіміліян І (1493 - 1519) яшчэ пры жывым бацьку ажаніўся з дачкой Караля Адважнага, Марыяй Бургундзкай, і дастаў, як вéна, Голяндыю. Сына-ж свайго, Піліпа Харошага, ажаніў з дачкой Фердынанда Аррагонскага і Ізабэлі Кастыльскае, Іоаннай шалёнай, дзéдзічкай Гішпаніі, а ўнукаў, Фердынанда і Марыю,- з дачкой і сынам (Ганнай і Людвікам) угорскага і чэскага караля Ўладыслава Ягайлавіча, дык ізноў у руках Габсбургаў аказаліся гэныя дзьвé кароны[21]. Гэтак, дзякуючы ўдачным жаньбам, Габсбургі ў самым канцы XV веку дайшлі ў Эуропе вялікае вагі і сілы (§ 17).

У часе Максіміліяна 1 рабіліся спробы правясьці палітычныя рэформы. На сойме ў Вормсе ў 1495 годзе, на які зьехаліся электары, князі і прадстаўнікі мест, быў абвешчаны векавéчны зéмскі мір (ewіger Landfrіeden), а дзеля разьвязаваньня спорак паміж станамі, значыць, паміж электарамі, князямі і вольнымі местамі, стварылі найвышэйшы імпэратарскі трыбунал (Reіchskammergerіcht). Аднак, міру завясьці не ўдалося: імпэратарскі трыбунал ня мéў патрэбнага аўторытэту, каб палепшыць арганізацыю ўпраўленьня і дзеля выпаўненьня прысудаў трыбуналу Нямеччына была падзелена на 10 акругоў, і ў кожным станы выбіралі сабé з паміж князёў начальніка. З гэтага была выключана Чэхія, хоць і належыла да імпэрыі, а Швайцарскі Саюз ня прызнаў пастаноў сойму ў Вормсе і зусім адлучыўся ад імпэрыі. Усё-ж Максіміліяну 1 не ўдалося давясьці да канца арганізацыю цэнтральнага ўраду, падаткі паступалі неакуратна, і гаспадарствены скарб аставаўся пустым.

Гэтак Нямеччына на парозе новых вякоў аказалася палітычна раздробнена, не здалеўшы правясьці ў сябé грунтоўных рэформаў.

§ 19. Асманскія Туркі і ўпадак Царгораду.

1. Закладзіны асманскага гаспадарства ў Малой Азіі. Закладзыны ў Сярэдняй Азіі ў ХІІІ вéку вялікага мангольскага гаспадарства прымусіла ўцісканыя ім вандроўныя турэцкія пляменьні, хоць таксама мангольскага паходжаньня, але ўжо магамэтане, пакінуць свае сялібы ў Туране і асéсьці у Малой Азіі. Іх кіраўнік, Асман, пасьля ўпадку гаспадарства Сэльджукоў, заклаў тут незалежны султанам з сталіцаю Бруссаю. Маленькае гаспадарства Асманаў, як пачалі называць сябе падданыя Асмана і яго наступнікаў, борзда вельмі ўзмацавалася як з вайсковага, так і з палітычнага боку. Увесь гэты край быў пабіты на многія лены, сузэрэны якіх павінны былі заўсёды мéць прыгатаваную азначаную кожнаму лічбу коньнікаў — на прыпадак вайны. Дзеля гэтага з паміж зваяваных хрысьціянскіх народаў выбіралі найхарашэйшых, найдужэйшых і найздатнейшых хлапцоў, пасылалі на султанскі двор і там узгадовавалі ў магамэтанскай веры. Дайшоўшы гадоў, з гэтых хлапцоў формавалі або выборлівую пяхоту — янычараў, або заўсёднае коннае войска; бывала, што найбольш здольных з паміж іх назначалі на высокія гаспадарственыя ўрады. Ня маючы ніякае сувязі з сваймі сем'ямі, ад якіх былі адарваны, яны былі найлепшаю апораю ўлады Асманаў.

2. Турэцкія заваяваньні на Балканах. Ужо ў 1354 годзе Асманскія Туркі, здабыўшы Гальліполі, крэпка засéлі па тэрыторыі Эўропы і, карыстаючыся бязупыннымі сваркамі і звадкамі паміж Славянамі і Грэкамі, пашыралі стуль сваё гаспадараньне ўсё далей і далей. Мурад І заваяваў прастор ажно да Балканскіх гор; за сваю сталіцу ён выбраў Адрыанополь і прыбраў яго многімі пышнымі мэчэтамі. У 1389 годзе ён разьбіў Сéрбаў у бітве на Коссавым Полі, але і сам злажыў сваю галаву, забіты нейкім Сéрбам. Сын Мурада, Баязэт ("Маланка") яшчэ больш пашырыў турэцкія валаданьні, заняў вялікшую часьць старых тарговых дарог ля Дунаю і пагражаў Угрыі. Пабéдай над імпэратарам Жыгімонтам ля Нікополю (1396) ëн зьніштожыў сілу Угрыі, у якую апошняя ўвайшла пры Людвіку Вялікім.

3. Пагроза Асманам з боку Тамерляна. Калі здавалася, што вось-вось і Царгорад (Константынополь) пакарыцца турэцкай уладзе, з Усходу пачала пагражаль Асманам страшэнная небясьпéка. Патомак Тэмудзіна (Чынгізхана), Тамэрлян (Тімур-Ленк, Кульгавы), стварыў вялізарнае гаспадарства, якое ад Кітаю цягнулася да Малое Дзіі і Міжызéмнага мора, заклаўшы сталіцу ў Самаркандзе. Тамэрлян зраўняўся з сваім продкам, Чынгізханам, ня толькі геніяльнасьцю, але і страшэннай нялюдзкасьцю. У пабéдных паходах значыў сьлед свой руінамі, і навет такія багатыя і цьвітучыя месты як Дэлі (у Індыі), Дамаск і Багдад былі зусім чыста зьніштожаны. Калі Тамэрлян уварваўся ў Малую Азію, проці яго выступіў Баязэт, кінуўшы аблогу Царгораду, але пад Ангорай быў разьбіты і сам лучыў у палон (1402).

4. Упадак Царгораду. а) Флёрэнцкая Унія. Калі Тамэрлян памéр, яго вялізярнае гаспадарства развалілася. Тады Асманы пачалі рабіць новыя заваяваньні на Балканскім паўвостраве. Бізантыйскія імпэратары ждалі помачы ад Заходняе Эўропы і за яé гатовы былі пайсьці на царкоўную унію з Рымам. У 1439 годзе на сабор у Флёрэнцыі (пры папе Яўгені ІV) прыехалі бізантыйскі імпэратар (Ян VІІІ Палеолëг) і многа вышэйшых прадстаўнікоў усходняе царквы. Грэкі офіцыяльна прызналі над сабой верхавенства папы. Аднак, унія гэта асталася толькі на паперы, бо народ і ніжэйшае грэцкае духавенства супрацівіліся ëй, дый папа не здалеў прыслаць абяцанае падмогі проці Туркаў. ЗаходняЭўропэйскія гаспадарствы, занятыя сваймі справамі, не зварочавалі ўвагі на падыходы Туркаў на Усходзе. Папе удалося падняць проці Туркаў толькі Польшчу і Угрыю, дзé гаспадарыў тады маладзенькі уладыслаў ІІІ Ягайлавіч. Аднак, паход злучаных польска-угорскіх войск скончыўся поўнай няудачай: султан Мурад ІІ зусім разьбіў іх ля Варны (1444), дзе быў забіты і адважны кароль Уладыслаў. Тады для Царгораду ратунку ўжо ня было.

b) Здабыцьцё Царгораду Туркамі. Султан Магамэт ІІ аблёг Царгорад (1453). Жыхары яго 50 дзён адбівалі ўсé штурмы, але ў канцы Туркі перамаглі іх і ўварваліся ў мéста. Апошні бізантыйскі імпэратар Канстантын XІ Палеолёг злажыў сваю галаву на полі бітвы. Туркі абрабавалі места, а большую частку жыхароў прадалі ў няволю. Гэтак пала апошняя астача ўсходня-рымскага гаспадарства; адвечная рэзыдэнцыя імпэратараў сталася рэзыдэнцыя султанаў, а слаўную памятку бізантыйскага будаўніцтва, царкву сьвятое Софіі, Туркі перарабілі на мэчэт. Скора пасьля гэтага Магамэт ІІ заваяваў і рэшту Балканскага паўвостраву.

Ня гледзячы на застой, які трываў некалькі сот гадоў, Бізантыйскае гаспадарства перахавала традыцыі вялікае культурнае мінуўшчыны. Многія бізантыйскія эмігранты, рассыпаўшыся па ўсім сьвеце пасьля упадку бацькаўшчыны, знаёмілі маладыя народы Захаду з старавечнай грэцкай культураю і гэтым памагалі далейшаму і баржджэйшаму разьвіцьцю так-званага гуманізму. Гуманістамі называліся вучоныя, паэты і мастакі, якія, бачачы ўсé заганы маладое сярэдня-вечнае культуры, працавалі над адраджэньнем яé, варочаючыся да ідэалаў, паняцьцяў і ўчуцьцёў клясычнае старавéччыны. Ад Бізантыйцаў гуманісты дасталі старавечныя рукапісі, забытыя або загубленыя на Захадзе, і гэта адкрывала перад гуманістычным рухам новыя шляху. Настала пара так-званага рэнэссансу, або адраджэньня літэратуры, мастацтва і навукі.

§ 20. Італія ў XІV і XV вякох.

1. Агульныя адносіны. а) Палітычны разлад. Ужо з самага географічнага палажэньня Італіі вынікала, што гэтая старонка павінна стацца суцэльным нацыянальным гаспадарствам, — а тымчасам у сярэднія вякі яна прадстаўляла бяспрыкладны абраз палітычнага падзéлу і разладу. Ні імпэрыя, ні папства, гэныя найвялікшыя сілы Захаду, не здалелі злучыць Італіі. Калі-ж гэныя сілы ўтрацілі сваё значэньне, палажэньне яшчэ больш пагоршала. Пачалася шалёная барацьба партый і родаў па мястох і цэлых краінах, у якім выдатную ролю ігралі забіўствы пры помачы наня. тых бандытаў, атручаньне і г. п.; у працягу даўгіх гадоў вяліся войны паміж рознымі гаспадарствамі і мéстамі, а з гэтага карысталі чужынцы, робячы наезды на тыя часьціны Італіі, на якія мелі хоць цень права, і гэтага, часта на нічым не абапéртага, права даходзячы збройнай рукой. Нідзе і ніколі ня было побач гэтулькі форм гаспадарственага ладу: мы бачым тут папскую гізрархію, праўныя і захопныя манархіі, дэмакратычныя і арыстакратычныя рэспублікі, а то і тыраніі, як у старавéчнай Грэцыі, з усімі іх благімі і добрымі ўласьцівасьцямі; урэшце, іншыя часьціны жылі пад чужацкім гаспадараньнем.

b) Культура. Італія да довад, што дзеля расцьвету культуры незаўсёды канéчна патрэбна палітычная аднавага. Ня гледзячы на нязвычайна сумны абраз палітычнага бязладзьдзя, тутака дайшла нязвычайнага расцьвету як матарыяльная, так і духовая культура. Бязупынныя звадкі і барацьба не запынялі заўсёднага росту дабрабыту. Італія сталася цэнтрам сусьветнае таргоулі, грашавых і банкаўскіх адносін. А разам з гэтым цьвілі мастацтва і навука. На мяжы XІJІ і XІV веку Дантэ Аліг'éрі напісаў найвялікшы твор сярэднявечнае паэзіі — Боскую_Камедыю; у канцы XІV веку пісаў свае слаўныя соннэты Пэтрарка, а Боккаччіо тварыў шэдэвры прозы, - усё гэта ў жывой італьянскай мове. Магутныя княжыя роды стараліся пераказаць патомным пакаленьням памяць аб сабé пышнымі будоўлямі; гэтак, Ян Галеаццо Вісконті пачаў будоўлю сабору ў Мілане. Вельмі рупіліся аб разьвіцьці малярства і разьбярства; блізу што кожная краіна ў Італіі мéла сваю асобную мастацкую школу. Уваскрэсьлі творы старавечнае мінуўшчыні, а гуманізм, паддзержаваны папамі і князямі, пашырыўся па ўсёй Італіі. Тутака найперш навучыліся цаніць права волі індывідуальнасьці, што сталася ідэалам часоў Адраджэньня.

2. Разьвіцьцё асобных гаспадарстваў. а) Царкоўнае гаспадарства. Царкоўнае гаспадарства пачынаецца ў часы бізантыйскага гаспадараньня ў Італіі і находу Лёнгабардаў. Дар Пэпіна папам (754), зацьверджаны і павялічаны пазьней Каралём Вялікім, лёг у васнову папскага гаспадарства, якое абымала тады Рым з ваколіцамі і прастор ад Равэнны да Анконы. Апошні край папы з часам утрацілі, затое заваладалі другімі землямі, у тэй лічбе часьць паўдзённай Тосканіі - з спадчыны па Маркграфіні Матыльдзе. У часе "бабілёнскае няволі" папаў і вялікае схізмы здавалася, што сьвецкаму гаспадараньню папства прышоў канец: шмат мест, быўшых датуль пад яго ўладай, абвесьціла сябе незалежнымі. Але найбольш варты ўвагі здарэньні былі ў самым Рыме. Рымскі грамадзянін Коля ді Ріэнці, чалавек дзеяльны і разам ідэалісты-фантасты, пранікнуты стараклясычнымі ідэаламі, насьледавальнік Гракхаў і цэзара, сваім захоплюючым красамоўствам гэтак прыцягнуў да сябé народныя масы, што тыя далі яму тытул "народнага трыбуна" і паставілі на чале ўраду, абвяшчаючы Рым рэспублікай (1347—1354). Паводле яго проектаў, Рым павінен быў стацца сталіцай злучанай і адраджонай таліі; на Капітолю навет ужо спраўлялі сьвята злучэньня і адраджэньня Італіі. Але ў мамэнт найвялікшых удач і ўлады Різнці страціў зусім мернасьць і развагу, пачаў думаць аб гаспадараньні над усéнькім сьветам і ў канцы выклікаў такое нездаволеньне сваймі паступкамі, што быў прымушаны ўцячы з Рыму. Калі-ж пасьля вярнуўся туды ўжо як прадстаўнік папы, нéхта забіў яго ў часе народных разрухаў. Толькі пасьля вялікіх сабораў у канцы XV і ў пачатку XVІ вякоў царкоўнае гаспадарства дастала мацнейшы фундамент, і тагачасныя папы (Аляксандар VІ, Юлій ІІ) могуць лічыцца новымі закладчыкамі яго.

b) Неаполь і Сыцылія. Так-званае Каралеўства Абéдзьвюх Сыцылій, што абымала Нэаполь і Сыцылію, было закладзена Норманамі ХІ сталецьці; пасьля перайшло пад уладу Гогэнштаўфаў, якія ператварылі яго ў гаспадарства новых вякоў, а яшчэ пазьней, дзякуючы папам - пад гаспадараньне Анжуйскага дому. Сваёй нялюдзкасьцю Кароль Анжуйскі выклікаў паўстаньне ў Сыцыліі. У 1282 годзе на знак дадзены з места Палермо, даведзеныя да безнадзеяньня жыхары ў адзін дзень выразалі ўсіх быўшых на востраве французаў (Сыцылійскія Нéшпары), а тады паклікалі на пасад аррагонскага каряля Пётру, зяця Манфрэда Гогэнштаўфа, і пад Анжуйскай дынастыяй астаўся толькі адзін Нэаполь. Калі-ж гэная дынастыя вымерла, Нэаполь таксама перайшоў пад аррагонскае ўпраўленьне (Фердынанд Каталік, 1504).

с) Флёрэнцыя. У Тосканіі, якая ляжала пасярэдзіне між паўночнымі і паўдзённымі краінамі паўвостраву, першае месца заняла Флёрэнцыя, перамогшы спачатку магутную конкурэнтку сваю Пізу. У XІV веку флёрэнцкія цэхі (тутака яны называліся арті, і да іх, побач з рамесьнікамі, належылі такжа купцы і усé фаховыя людзі, як юрысты, дактары і інш.) ськінулі арыстакратычную ўладу і завялі дэмакратычны лад. Найвышэйшы расцьвéт Флёрэнцыі прыпадае на часы гаспадараньня выдатнага і вельмі багатага купецкага і банкірскага роду Мэдічі, які, не ламаючы дэмакратычнага парадку, як нéкалі Пэрыклéс у Афінах, дайшоў да ўлады ў XV в. дзякуючы розуму, красамоўству і ахвярнасьці для агульнае справы. Кузьма Мэдічі (Cosma dі Medіcіs), каторы уславіўся мудрым упраўленьнем і вельмі паддзержаваў мастацтва і навуку, дастаў назоў "Бацькі Бацькаўшчыны". Яшчэ больш уславіўся ўнук яго, Лаур Вялікалéпны (Lorenzo іl Magnіfіco, 1469-1492), пры якім Флёрэнцыя, быццам новыя Афіны, сталася галоўным цэнтрам навукі і мастацтва. Апрача таго, яна была ў Эўропе найважнейшым асяродкам грашова-банковых абаротаў і з аканамічнага боку магла пышацца зусім навачасным жыцьцём. У канцы XV веку дамініканскі манах Джіролямо Савонароля (Gіrolamo Savonarola) выступіў як маральны, грамадзкі і царкоўны рэформатар. Ён знайшоў паддзяржаньне ў народзе, і Медічі былі выгнаны з Флёрэнцыі. Усё было добра, пакуль Савонароля не чапаў папы, калі-ж ён пачаў вінаваціць папства, яго арыштавалі, засудзілі на сьмерць і спалілі. Тады Мэдічі вярнуліся назад і дасталі тытул князёў.

d) Вэнэцыя. Закладзеная ўцекачамі з сушы ў часе паходу Аттылы (452) на марскім узьбярэжжы пры усьці Брэнты, Вэнэцыя ўжо ў VІІ вéку сталася незалежным гаспадарствам з выбарным князем, дожам (dux). Заваяваўшы Далматыю і гэтак заваладаўшы Адрыятыцкім морам, Вэнэцыя ўжо падчас крыжавых паходаў, дзякуючы свайму географічнаму палажэньню і ініцы жыхароў, уславілася як тарговае гаспадарства, узяўшы на сябе пасярэдніцтва ў завязаных тады тарговых зносінах паміж Захадам і Усходам. Становішча Вэнэцыі асабліва ўзмацавалася пры старэнькім дожы Гэнрыку Дандолë ў часе чацьвертага крыжавога паходу - пасьля пабеды над конкурэнткай Гэнуяй, з якой Вэнэцыя вяла барацьбу сто гадоў. Найбольш магутнай сталася Вэнэцыя ў XV веку — пасьля здабыцьця Кіпру. У сярэднія вякі Вэнэцыя была найвялікшым тарговым мéстам Эўропы і ў працягу сталéцьцяў была цэнтрам сусьветнае таргоўлі. Аднак, паход Асманаў у Эўропу і адкрыцьце марской дарогі ў Усходнюю Індыю шмат падкапалі становішча Вэнэцыі, і значэньне яé з таго часу пачынае борзда ўпадаць.

Спачатку у Вэнэцыі быў дэмакратычны лад, а пасьля — манархічны; у канцы-ж XІІІ в. тамака настала олігархія. У "Вялікай Радзе" засядалі прадстаўнікі толькі тых нямногіх сямей, якія былі ўпісаны ў так-званую "Залатую Кнігу". Вялікая Рада з часам усё больш абмежавала ўладу дожаў, а пасьля ў свой чарод уступіла месца „Радзе Дзесяцёх“; урэшце найвялікшае ўлады дайшлі гаспадарственыя інквізытары, што мéлі надта шырокія паўнамоччы. Маючы добра наладжаную паліцыю, яны крэпка дзяржалі ў паслухмянасьці ўвесь народ. Праўда, народу жылося ня так ужо цяжка, бо ён не плаціў ніякіх гаспадарственых падаткаў. На вайну бралі наймітаў пад начальствам так-званых кондот'éраў (condoıtіerі) - прадпрыемцаў, якія самі наймалі, колькі трэба, салдатаў і з імі йшлі на службу таму, хто ім плаціў грошы. Наагул-жа олігархічная ўлада ў Вэнэцыі адзначылася злачынствамі піці, атручаваньнем палітычных непрыяцеляў, нялюдзкімі мучэньнямі і страшэннымі вастрогамі (так-званымі валавянымі камэрамі).

e) Гэнуя. Падобна-ж да Вэнэцыі расцьвіла Гэнуя. Найвышэйшы расцьвет яе прыпадае на XІІ вéк, бо тады, апрача значнага прастору навакол места, да я належылі астравы Корсыка, Сардынія і Эльба; за апошнюю Гэнуя вяла вайну з Пізай больш як 200 гадоў. Улада ў Гэнуі была ня гэткая суровая, як у Вэнэцыі, хоць і падобная да яé. У XІV вéку была ўстаноўлена спадчынная ўлада дожаў. 1 тут ішла барацьба паміж дэмакратычнай і арыстакратычнай партыяй, ды ад гэтае барацьбы Гэнуя так аслабела, што некалькі разоў лучала пад чужацкае гаспадараньне — сьпярша Мілану, пасьля Францыі, а ў канцы імпэратара. Ня гледзячы на частую ўнутраную калатню, дабрабыт Гэнуі быў даволі значны.

f) Мілан. У паўночнай Італіі выдатную ролю іграла тыранія, якая вытварылася пераважна на грунце барацьбы Гвэльфаў з Гібэлінамі. З паміж мéст найвялікшае вагі дайшоў Мілан, што ад найдаўнейшых часоў быў якбыццам галавой усіх мест Лёмбардыі. У часох дужа слабое сувязі з імпэрыяй у Мілане і ваколіцах яго ўзяла ўладу вэльфская сям'я дэльля Тoррe (della Torre), а пазьней —пры Гэнрыку VІІ—гібэлінская сям'я Вісконті (ў XІV в.), дастаўшы тытул імпэратарскіх вікарых. Вісконті заваявалі для Мілану блізу што ўсю паўночную Італію. Ян Галеаццо Вісконті, той самы, які пачаў будоўлю міланскага сабору купіў у імпэратара Вацлава тытул князя. Калі ў 1447 годзе сям'ю Вісконті выгналі з Мілану, уладу захапіў адважны кондот'éр Францішк Сфорца (1450). У канцы сярэднявечча, карыстаючы з узьняўшыхся ў Мілане непарадкаў, гэтым местам заваладала Францыя і з таго часу пачынаецца паміж Францыяй і Габсбургамі даўгая барацьба за Лёмбардыю.

Гэтыя дзьве сілы і кіравалі доляй Італіі ад канца сярэдніх вякоў.

Хронолёгічная табліца.

правіць

Хронолёгічная табліца.

375 Наезд Гуннаў на Остготаў.
378 Бітва з Вэстготамі ля Адрыянополю.
395 Распад рымскага гаспадарства на дзьве незалежныя імпэрыі.
410 здабыцьцё Рыму Алярыкам.
451 Бітва на Каталяунскай роўнядзі.
476 Упадак заходня-рымскага гаспадарства.
481-511 Кароль Франкаў Клёдвік.
493-526 Кароль Остготаў Тэадорык.
496 Хрышчэньне франкскага караля Клёдвіка.
527-565 Усходня-рымскі імпэратар Юстыніян.
532 Паўстаньне ў Царгорадзе.
534 Упадак гаспадарства Вандалаў у Афрыцы.
555 Упадак гаспадарства Остготаў.
568 Заваяваньне Лёнгабардамі паўночнае Італіі.
622 уцёкі Магамэта з Мэккі ў Мэдыну (Гэджра)
632 Сьмерць Магамэта.
711 Бітва ля Ксэрэс дэ ля фронтэра.
714-741 Кароль Мартэль.
732 Бітва між Турам і Пуатье.
750 Паўстаньне проці Оммаядаў.
751-768 Кароль Франкаў Пэпін Малы.
754 Пачатак царкоўнага гаспадарства.
755 Сьмерць сьв. Баніфацага.
768-814 Кароль Вялікі.
774 Упадак Лёнгабардзкага гаспадарства.
782 Заваяваньне Каралём В. Саксонаў.
787 Канец абразаборства.
788 Паход Караля В. за Пірэнэі. Заваяваньне ім Баварыі.
800 Каранацыя Караля В. на рымскага імпэратара.
814-840 Імпэратар Людвік Пабожны.
827 Злучэньне каралём Эгбэртам сямёх англа-саксонскіх гаспадарстваў.
838-867 Папа Мікалай І.
843 Угода у Вэрдэне.
850 Ізыдаравы дэкрэталіі.
862 Baparі ў Ноўгарадзе Вялікім.
864 Пачатак хрысьціянства ў Баўгарыі.
867 Патрыярх Фотый і пачатак разьдзелу царквы.
871-894 Вялікамараўскі князь Сьвятаполк.

871-901 Ангéльскі кароль Альфрэд В.
875 Канец дынастыі імп. Лётара.
876-887 Нямецкі кароль Кароль ІІІ Таўсты.
877 Пачатак спадчыннасьці ленаў (сойм у Repcі).
885 Сьмерць Мяфода.
888-927 Сымон Вялікі ў Баўгарыі.
900-911 Нямецкі кароль Людвік Дзіця.
887-899 Нямецкі кароль Арнульф.
906 Упадак Вялікамаравіі.
911 Канец роду Каралінгаў у Нямеччыне. Пачатак Нормандзкага князьства.
911—918 Нямецкі кароль Канрад І.
919-936 Гэнрык 1 Птушнік.
924 Першыя наéзды Уграў.
933 Разгром Уграў на р. Унструце.
937—973 Імпэратар Отто 1.
951 Паход Отта І ў Лёмбардыю.
955 Пабеда над Уграмі на рацэ Леху.
962 Каранацыя Отта І на рымскага імпэратара.
966 Хрышчэньне польскага князя Мешка.
980-1015 Валадзімер Вялікі ў Кіеве.
987 Пачатак роду Капэтынгаў у Францыі
988 Хрышчэные Русі.
992-1025 Польскі кароль Баляслаў І.
1000 Хрышчэньне угорскага караля Сьцяпана І.
1016-1035 Канут Вялікі.
1024—1039 Імпэратар Канрад ІІ.
1031 Упадак гаспадараньня Оммаядаў на Пірэнэйскім паўвостраве.
1039-1056 Імпэратар Гэнрык ІV.
1066 Бітва пад Гастінгсам.
1066-1087 Кароль Англіі Вільгельм заваявальнік.
1073-1085 Папа Грыгор VІІ.
1075 Пабéда Гэнрыка ІV над Саксонамі.
1076 Пракляцьце папай Гэнрыка ІV.
1077 Гэнрык ІV ў Каноссе.
1084 Здабыцьцё імп. Гэнрыкам ІV Рыму.
1085-1125 Імпэратар Гэнрык V.
1095 Клермонскі сабор.
1096 Пéршы крыжавы паход.
1099 Здабыцьцё крыжаносамі Ерузаліму.
1108-1137 Францускі кароль Людвік VІ.
1118 Закладзіны ордэру Тэмплярыяў.
1122 Вормскі конкордат.
1125-1137 Імпэратар Лётар фон-Супплінбург
1137-1180 Кароль францускі Людвік VІІ.
1138-1152 Імпэратар Канрад ІІІ Гогэнштаўф.

1140 Пабеда Канрада ІІІ над Вэльфамі. Найвялікшы прастор Ерузалімскага каралеўства.
1143 Рэспубліка ў Рыме. Арнольд з Брэсьціі.
1144 Здабыцьцё музульманамі Эдэссы.
1147-1149 Другі крыжавы паход.
1152-1190 Імпэратар Фрыдрых 1 Барбаросса.
1154-1189 Ангéльскі кароль Гэнрык ІІ; гаспадараньне Плянтагенэтаў.
1154 Першы паход Фрыдрыха І ў Італію.
1156 Замірэньне Фрыдрыха 1 з Ґэнрыкам Лéвам. Аўстрыя становіцца князьствам.
1158-1162 Другі паход Фрыдрыха І ў Італію.
1159-1181 Папа Аляксандар ІІІ.
1164 клярандонскія констытуцыі Гэнрыка ІІ.
1166-1168 Чацьверты паход Фрыдрыха І ў Італію.
1174-1178 Пяты паход Фрыдрыха І ў Італію.
1177 Згода Фрыдрыха 1 з папай Аляксандрам ІІІ у Вэнэцыі.
1180-1223 Францускі кароль Піліп ІІ Аўгуст.
1181 Баніцыя і ўпадак Гэнрыка Лéва; перадача Баварыі Віттэльсбахам.
1183 Умова імпэратара з лёмбардзкімі местамі ў Канстанцы.
1186 Жаньба Гэнрыка, сына імпэратара, з сыцылійскай княжнай Канстанцыяй.
1187 Здабыцьцë Ерузаліму Салядынам.
1189-1192 Трэці крыжавы паход.
1189-1199 Ангельскі кароль Рычард Львінае Сэрца.
1190-1197 Імпэратар Гэнрык VІ.
1194 Каранацыя Гэнрыка VІ на караля Сыцыліі і Неаполю ў Палермо.
1195 Сьмерць князя Гэнрыка лева.
1198-1216 Папа Інноценты ІІІ.
1198—1230 Аўстрыяцкі князь Леапольд VІ.
199-1216 Ангельскі кароль Ян Безьзямельнік.
1202-1204 Так-званы чацьверты крыжавы паход.
1208 Сьмерць Піліпа Швабскага. Отто ІV Вэльф, як імпэратар.
1208-1229 Барацьба з Альбігéнзамі.
1212 Выступленьне Фрыдрыха ІІ, караля Сыцыліі, проці Отта ІV.
1212 Крыжавы паход дзяцей. Гішпанскі крыжавы паход проці Маўраў.
1214 Бітва ля Бувін.
1215 Вялікая Грамата свабод у Англіі. Лятэранскі сусьветны сабор..
1215-1250 Імпэратар Фрыдрых lі.
1216-1227 Папа Гоноры ІІІ.
1216-1272 Ангéльскі кароль Гэнрык

1217--1222 Крыжавы паход кн. Леапольда ў Эгіпэт.
1218 Сьмерць імп. Отта ІV.
1220 Каранацыя Фрыдрыха ІІ ў Рыме.
1226 Тэўтонскія рыцары ля дольнае Віслы.
1226-1270 Людвік ІX Сьвяты ў Францыі.
1227-1241 Папа Грыгор ІX.
1228 Пяты крыжавы паход імп. Фрыдрыха ІІ.
1231 Гаспадарствены статут каралеўства Абéдзьвюх Сыцылій.
1235 Аканчальнае замірэньне з Вэльфамі ў Нямеччыне на сойме у Вормсе.
1237 Разгром лёмбардзкіх мест у бітве пад Кортэнуова.
1243-1254 Папа Інноценты ІV.
1244 Аканчальнае заваяваньне Ерузаліму музульманамі.
1245 Сабор у Ліоне, пракляцьце Фрыдрыха ІІ і ўсяго роду Гогэнштаўфаў.
1246 Канец Бабэнбэргаў у Аўстрыі.
1248-1254 Шосты крыжавы паход караля Людвіка ІX.
1252-1285 Кастыльскі кароль Альфонс Х Мудры.
1253-1278 чэскі кароль Пржэмысл Оттокар ІІ.
1254 Сьмерць Канрада ІV. Манфрэд-кароль Сыцыліі.
1256 Сьмерць Вільгэльма графа Голяндыі.
1256-1273 Бескаралеўе ў Нямеччыне.
1261 Здабыцьцё Царгораду Міхалам Палеолёгам.
1265 Надзвычайны парлямэнт у Лёндане.
1266 Сьмерць Манфрэда ў бітве ля Бэнэвэнта.
1268 Смерць Конрадына; канéц Гогэнштаўфаў.
1270 Новы крыжавы паход (сëмы) караля Людвіка ІX.
1272-1307 Ангельскі кароль Эдвард 1.
1273-1291 Імпэратар Рудольф Габсбург.
1278 Разгром Оттокара ІІ ў бітвé ля Дірнкрут.
1282 Сыцылійскія Нéшпары. Пётра Яррагонскі на сыцылійскім пасадзе.
1285-1314 Францускі кароль Піліп ІV Харошы.
1291 упадак Аккону, канéц Ерузалімскага каралеўства. Закладзіны Швайцарскага Саюзу.
1294-1303 Папа Баніфацы VІІІ.
1298-1308 Імп. Альбрэхт 1.
1305-1314 Папа Клемэнс V.
1306 Сьмерць чэскага караля Вацлава [1], апошняга з Пржэмысьлідаў.
1307-1327 Ангельскі кароль Эдвард ІІ.
1308-1313 Імп. Гэнрык VІІ Люксембургскі.
1309 Пераезд вялікага магістра крыжакоў у Мальборг.
1309-1377 Бабілёнская няволя папаў.
1312 Скасаваньне ордэру Тэмплярыяў.
1314-1347 Імп. Людвік Баварскі.
1314-1330 Імп. Фрыдрых харошы.

1315 Бітва ля Моргартэн.
1317. Дзедзічнасьць францускае кароны толькі ў мужчынскай лініі.
1322 Бітва ля Мюльдорф.
1327-1377 Ангельскі кароль Эдвард ІІІ.
1328 Канец галоўнае лініі Капэтынгаў. Піліп ІV Валюа на каралеўскім пасадзе.
1338 Зьезд электароў у Рэнээ.
1339-1453 Сталетняя вайна між Францыяй і Англіяй.
1340 Марская бітва пад Сьлюіс (усьце Скальды).
1347-1378 Імп. Кароль ІV.
1348 Закладзіны унівэрсытэту ў Празе.
1354 Здабыцьцё Гальліполі Туркамі.
1356 Бітва пры Пуатье. Сялянскі бунт у Францыі. Залатая Бульля Караля ІV.
1360 Мір у Брэтіньі.
1364-1380 Францускі кароль Кароль V Мудры.
1370 Мір Ганзы з Даніяй Штральзундзе.
1377-1399 Ангéльскі кароль Рычард ІІ,
1378-1415 Вялікая схізма на Захадзе.
1378-1400 Імп. Вацлаў.
1380-1422 францускі кароль Кароль VІ.
1381 Сялянскае паўстаньне ў Англіі.
1386 Бітва ля Сэмпах.
1389 Бітва на Коссавым полі.
1396 Бітва пад Нікаполем.
1397 Кальмарская унія скандынаўскіх гаспадарстваў.
139-1413 Ангельскі кароль Гэнрык ІV.
1400-1410 Імп. Рупрэхт.
1402 Бітва пад Ангорай.
1409 Сварка між Чэхамі і Немцамі ў праскім унівэрсытэце, Сабор у Пізе.
1411-1437 Імп. Жыгімонт 1.
1413-1422 Ангельскі кароль Гэнрык V.
1414-1418 Канстанцкі сабор.
1415 Біта ля Азэнкур. Сьмерць Гуса. Спадчынны дар Бранденбургскае Мархіі Гогэнцолернам.
1417-1431 Папа Марцін V.
1419-1436 Гусыцкія войны.
1422-1461 Ангельскі кароль Гэнрык VІ. Францускі кароль Кароль VІІ.
1429 Жанна д'Арк пад Орлеанам.
1431 Сьмерць Жанны д'Арк.
1431-1442 Базэльскі сабор.
1433 Праскія компактаты.
1434 Разгром Табарытаў пад Ліпанамі.
1438 Сынод у Бурн (пачатак гальліканскае царквы).

1438-1439 Імп. Альбрэхт ІІ.
1439 Флёрэнцкая унія.
1440--1493 Імп. Фрыдрых ІІІ.
1444 Бітва ля варны.
1448 Вéданьскі конкордат з папай Яўгенем ІV.
1450 Францішк Сфорца - князь Міланскі.
1453 Здабыцьцё Царгораду Туркамі.
1455-1485 Вайна дзьвюх Рожаў у Англіі.
1461-1483 Францускі кароль Людвік XІ. Ангельскі кароль Эдвард ІV.
1469-1492 Лаўр Мэдічі ў Флёрэнцыі.
1469 Жаньба Фердынанда Каталіка з Ізабеляй Кастьльскай.
1474-1504 Ізабеля, каралева Кастыліі.
1476 Пабéды Швайцарцаў над Каралём Адважным ля Грансон і Муртэн.
1479-1516 Аррагонскі кароль Фердынанд Каталік.
1483-1498 францускі кароль Кароль VІІІ.
1483-1485 Ангельскі кароль Рычард ІІІ.
1485-1509 Ангéльскі кароль Гэнрык VІІ Тюдор.
1492 Упадак Гранады. Адкрыцые Амэрыкі.
1493-1519 Імп. Максіміліян І.
1495 Палітычныя рэформы Максіміліяна на сойме ў Вормсе.



  1. Цяпер да Сунітаў належаць - Туркі, Арабы і інш.
  2. Галоўныя маркі былі гэткія; 1) Фрыульская ў усходняй Лёмбардыі, 2) Гішпанская, 3) Усходняя (аварская зямля), Остмарк, пазьнейшая Аўстрыя, 4) Данская, ля ракі Эйдэру.
  3. уласнасьць
  4. Вайблінген-гэта спадчынны замак Гагэнштаўфаў.
  5. Плашч.
  6. еднасьці
  7. Таргоўля гэтая адбывалася: часьцю сухапутнай дарогай ад Тану (пры усьці Дону) на ўсход пераз Кашгар, Яркенд, Каракорум да Ганкоў, або з Эрззруму і Дамаску да Бассоры, - часьцю морам з Эгіпту або Бассоры ў Індыю і Кітай. Адчыненьне для таргоўлі доступу ў Сярэднюю Азію і Кітай ёсьць заслугаю найбольш трох Вэнэцыянцаў з роду Полё. Яны дабраліся да Кітаю пераз Арменію, Пэрсію, Туркестан пустыню Гобі. Адзін з іх, Марка Полё, быўшы на службе у мангольскага валадара Кітаю, адбыў падарожжа блізу да усіх часьцін гэтага вялізарнага гаспадарства.
  8. мэталяў
  9. шчытную
  10. стромкіх
  11. Даходы, якія належылі каралю. (Перакл.).
  12. Толькі у Найнавейшых часох пачалася праца над адраджэньнем провансальскае гутаркі і паэзіі. Пачынальнік адраджэньня Провансу - выдатны паэта Містраль. (Перакл.).
  13. Беларусы вытварылі свой собскі, орыгінальны архітэктурны стыль, асабліва ў будаўніцтве з дрэва (старыя царквы, званьніцы і г.п.). Перакл.
  14. Готык перайшоў і ў Беларусь і Літву. Найхарашэйшаю памяткаю готыцкага стылю ў нашай Бацькаўшчыне ёсьць каталіцкая царква сьв. Ганны ў Вільні. (Перакл.).
  15. Гл. § 8
  16. Яму бацька даў, як лен, Дэльфінат (Dauphіne).
  17. Гл. § 9.
  18. Назоў паходзіць ад прычэпленай на шнурку да акту, пісанага на пергаменце, залатой скрыначкі з пячацяй гаспадарства; дагэтуль пераховуецца ў мястовым архіве ў Франкфурце на Майне.
  19. Вацлаў дастаў Чэхію, Шлéзк і Верхнія Лужыцы; Жыгімонт — Бранденбурскую марку; Ян-Дольны я Лужыды і Люксембурскае князьства
  20. Усé свае рэчы ён значыў літарамі: А. Е. І. O. U., што павінка было абазначаць: Austr ae est іmperare orbі unіverso, або: alles Erdreіch Ast Oesterreіch unterthan.
  21. Bella gerant alіі, tu, felіx Austrіa, nube, nam quod Maіs alіıs, dat tіbі Venus. Значыць: няхай сабé другія ваююдь, а ты, шчасьлівая Аўстрыя адзь вясельлі; што другім даé Марс, табе дасьць Вэнэра. Гэты верш улажыў Мацей Корвін.

БЕЛАРУСКАЯ КНІГАРНЯ

(БЕЛАРУСКАГА ВЫДАВеЦКАГА Т-ВА)

АДРЭС:

Вільня, Завальная вул., № 7.


ПРАДАЕ УСЯЛЯКІЯ БЕЛАРУСКІЯ КНІГІ І ГАЗЭТЫ, А ТАКСАМА СШЫТКІ І РОЗНЫЯ ІНШЫЯ ШКОЛЬНЫЯ, ПІСЬМЕННЫЯ І КАНЦЭЛЯРСКІЯ МАТАР’ЯЛЫ І ПРЫЛАДЫ.

Прымаюцца вялікія і малыя заказы.

Дзеля таго, што тавар або свайго выданьня, або даставаны з першага жарала, цэны таннейшыя, як ува ўсіх іншых магазынах.
    Гэты твор з’яўляецца перакладам і мае асобны прававы (ліцэнзійны) статус адносна карыстанай аховы аўтарскіх правоў на арыгінальны змест.
Арыгінал:
 

Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.

Гэты твор не абавязкова ў грамадскім набытку ў ЗША, калі ён быў апублікаваны там цягам 1927—1964 гадоў.
 
Пераклад:
 

Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.

Гэты твор не абавязкова ў грамадскім набытку ў ЗША, калі ён быў апублікаваны там цягам 1927—1964 гадоў.