Сыгнал (1914)
Сыгнал Апавяданьне Аўтар: Усевалад Гаршын 1914 год Пераклад: Ядвігін Ш. |
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сыгнал (Гаршын/Ядвігін). |
ЎСЕВАЛОД ГАРШЫН.
СЫГНАЛ
Выданьне другое перагледжэнае.
ВІЛЬНЯ1914.
БЄЛАРУСКАЯ КНІГАРНЯ Вільня, Завальная, № 7. Вядзе агульніцкі і дробны гандэль беларускімі кніжкамі, дастаўляе кніжкі аб Беларусі у другіх мовах, прыймае да друкаваньня рукапісы.
Кніжкі беларускіе кнігарня высылае і накладной платай. Хто выпісывае накладной платай — даплачывае ешчэ 10 кап. за накладную плату і 7 к. за «заказ».
Прыймаецца падпіска на газэты. Гандляром Беларуская кнігарня дае вялікую уступку. Каталогі высылаюцця дарма. |
Выходзіць што год рускімі літэрамі і другое выданьне польскімі літэрамі. Цэна 15 кап., с перасылкай — 20 к. Прадаецца ва усіх беларускіх рэдакціях і кнігарнях.
|
Беларускае Выдавецкае прыступаючы да выдавецкай працы паведамляе усіх, каму дорага справа беларускаго адраджэньня, аб тым, што таварыства ставіць сабе мэту у першы чарод выпускаць у сьвет па сіле магчымасьці такіе кнігі:
Пісьмо сьвятое цэлае, Гісторыю старога і новаго Закону для дзяцей у школах, Кніжку да набажэнства, Эвангелічку на сьвяты і нядзелі, Гісторыю касьцёла для школ, Граматыку беларускую, Географію, Слоўнікі, Арытмэтыку, Кнігі для навучаньня у школах, Кнігі популярные аб сельскай гаспадарцы. Выдавецтво звертаецца с просьбай да шаноўных пісьменьнікоў прысылаць як можна найхутчэй свае рукапісы выжэй азначэных кніжэк.
Адрэс: Вільня, Каштановая № 5, кв. 4., Беларускае Выдавецкае Таварыства. |
СЫГНАЛ
або расказ аб тым,
як дабро перэмагло зло у чэлавека.
Пераложэна, з малымі пераменамі,
з расказу
Ўсевалода Гаршына.
Выданьне другое перагледжэнае.
Вільня 1914
Друкарня М. Кухты.
Беларускае Выдавецкае Таварыство у Вільні.
Прадмова выдауцы.
Першае выданьне гэтай кніжкі вышло у 1891 году у Маскве. Выдалі „Сыгнал“ группа студэнтаў, каторые у тым часе сядзелі у Маскоўскай так званай Бутырскай турме за палітычные справы. Сядзела 400 чэлавек з лішнім, і там некаторые з іх завязалі беларускі гурток. Перэклад першаго выданьня зрабіў адзін з добра ўжо вядомых сягоньня нашых літэратораў. Перэклад гэты мы і друкуем другім выданьнем без ніякіх перамен. І хочэмо ешчэ звярнуць тутака увагу сучаснаго пакаленьня, што назад таму 24 гады наша бацькоўшчына не так ужо вельмі спала, як гэта цяпер некаторым людзям здаецца.
I
Сёмка служыў сторажам на чыгунцы. Ад яго будкі да аднэй станціі было дванаццаць, да другой дзесяць вёрст. Вярсты чатыры ад яго будкі пабудавалі летась фабрыку; з-за лесу яе высокі комін чарнеў, а бліжэй, апроч суседніх будак, не было і хат.
Сёмка быў чэлавек хворы і слабы.
Дзесяць гадоў перад гэтым быў ён на вайне; служыў ён дзеншчыком у афіцэра і цэлы паход быў з ім. І галодны бываў ён, і мёрз, і на сонцы пёкся, і праходзіў ён вёрст па сорак і пяцьдзесят у дзень у гарачыню і ў марозы; траплялося і пад кулямі быць у бітве, але, дзякаваць Богу, ніводная не зачапіла.
Стаяў раз полк на першай лініі. Цэлы тыдзень с туркамі перэпалка была: ляжыць наша лінія, а цераз далінку — турэцкая. І ад ранку да вечэра стрэлякць. І афіцэр Сёмкі быў на лініі; ўсякі дзень тры разы насіў яму Сёмка с палкавых кухань, з рову, гарачы самавар і абед. Ідзе, бывала, с самаварам аткрытым мейсцам; кулі сьвішчуць, у камені ляскаюць; страшна Сёмцы, плачэ, а такі ідзе. Паны афіцэры вельмі яго хвалілі: заўсёды у іх была гарачая гарбата.
Вярнуўся ён с паходу цэлы, толькі у руках і ў нагах ламаць начало. Не мала бяды прышлося яму с тэй пары перажыць. Прыйшоў ён да дому — бацька стары памёр; сынок быў, чацьвёрты гадок меў, і гэты захварэў і памёр; асталіся Сёмка з жонкаю у двая. Не ўдалася ім і гаспадарка да і цяжка з апухшымі рукамі і нагамі поле араць. Нельга ім было жыць у сваім сяле; пайшлі яны ў сьвет шчасьця шукаць. Быў Сёмка з жонкаю і на Лініі, і ў Херсоні, і ў Доншчыне; нідзе шчасьця не знайшлі. Пайшла жонка служыць, а Сёмка, як і перш, усё хадзіў.
Давялося яму раз на машыне ехаць; на аднэй станціі бачыць — начальнік на яго угледаецца. Пазналі адзін аднаго. Гэта быў афіцэр таго полку у каторым ён служыў.
— „Ты, Сёмка?“ — кажэ ён.
— „Так точна, вашэ благародзіе, я той самы і ёсць.
— „Ты як сюды папаў?“
Расказаў яму Сёмка: так, кажэ, і так.
— „Куды-ж ты цяпер ідзеш?“
— „Не магу знаць, вашэ благородзіе?“
— „Як-жэ ты, дурэнь, ня можэш знаць?“
— „Так точна, вашэ благородзіе, дзеля таго, што падацца німа куды. Работы якой шукаць трэба, вашэ благородзіе“.
Паглядзеў на яго начальнік станціі, падумаў і кажэ:
— „Вось што, братка, астанься ты пакуль што на станціі. Ты, здаецца, жэнаты? А дзе-ж твая жонка?“
— „Так точна, вашэ благародзіе, жэнаты; жонка у горадзі у купца служыць“.
— „Ну, дык пішы жонцы, каб прыежджала. Дармовы білет постараюся. Тут у нас адна дарожная будка будзе свабодная, папрашу ужо за цябе начальніка“.
— „Дзякую вельмі, вашэ благородзіе“, — кажэ Сёмка. Астаўся ён на станціі. Памагаў у начальніка на кухні, дровы сек, панадворак, пляцформу падметаў. Цераз два тыдні прыехала і жонка, і паехаў Сёмка ў цялежцы у сваю будку. Будка новая, цёплая, дроў колькі хочэш, гародчык невялічкі ад даўнейшаго стоража астаўся, і зямлі з морг з бакоў насыпоў было.
Узрадаваўся Сёмка: стаў думаць, як ён сваю гаспадарку развядзе, карову, каня купіць. Далі яму увесь патрэбны прыпас: флаг зялёны, флаг чырвоны, ліхтарні, трубку, малаток, ключ шрубы паткручываць, лом, лапату, мяцёлак; далі і дзьве кніжачкі с правіламі і распісаньнем, у якую гадзіну машына йдзе. Спачатку наш Сёмка і начэй не спаў, усё распісаньне чытаў: машына ешчэ цераз дзьве гадзіны будзе ісьці, а ён абойдзе сваю часць, сядзе на лавачцы каля будкі і ўсё глядзіць і слухае, ці не трасуцца рэльсы, ці не шуміць машына. Навучыўся ужо ён на памяць і правілы: хоць і дрэнна чытаў, па складох, а ўсё-ж вывучыўся.
Было гэта ў летку; работа не цяжкая, сьнегу з насыпу адгрэбаць ня трэба, ды і машына на гэтай дарозі не часта ходзіць. Абойдзе Сёмка сваю вярсту два разы ў дзень дзе-не-дзе шрубкі папрабуе паткруціць, пясочэк падраўняе, масткі агледзіць і йдзе да дому, гаспадарку сваю ўпыняць, У гаспадарцы у яго толькі заўсёды замятка, была: што ні задумае зрабіць, аб усё дарожнаго майстра трэба прасіць, а той начальніку дакладывае; пакуль прашэньне вернецца, — пара і пяройдзе. Пачалі Сёмка з жонкаю нават тужыць.
II
Прайшло месяцоў два; начаў (Сёмка с суседзямі старажамі знаёміцца. Адзін быў стары-старэнькі; ўсё на яго места новаго назначыць прыбіраліся; ледзьве з будкі вылазіў. Другі будачнік, што бліжэй да станціі, быў чэлавек малады ешчэ, але худы і жылясты. Спаткаліся яны с Сёмкай першы раз на насыпе, пасярэдзіне, паміж будак, у абходзе. Сёмка шапку зьняў, пакланіўся.
— „Добры вечэр, кяжэ, суседзе!“
Сусед глянуў на яго бокам.
— „Добры вечэр“, кажэ.
Адвярнўся і пайшоў далей.
Спаткаліся пасьля іх бабы. Прывіталіся Сёмкава Тацяна с суседкай; тая гэтак сама многа не гаварыла, пашла. Угледзіў раз яе Сымон.
— „Што гэта, кажэ, у цябе, маладзіца, муж не гаварлівы?“
Памаўчала баба, пасьля кажэ:
— „Аб чым яму с табой гаварыць? У кождаго сваё… Ідзі сабе з Богам“. Прайшоў ешчэ з месяц; познаёміліся суседзі.
Сойдуцца Сёмка з Васілём, суседнім сторажам, на насыпе, сядуць на берэзі, люлькі закуруць і гутараць аб сваім жыцьці. Васіль усё больш маўчаў, а Сёмка і аб сваей вёсцы і аб паходзі расказываў.
— „Ні мала, кажэ, гора на сваём вяку прыняў, а веку майго ня Бог ведае колькі. Не даў Бог шчасьця. Ужо каму якую долю Бог дасць, так яно і бывае. Гэтак яно, братка Васіль.
А Васіль люльку выбіў аб рэльсу, стаў і кажэ:
— „Ня доля нам с табою век заедае, а людзі. Німа на сьвеці зьвера, гэткаго нягоднаго і сярдзітаго, як чэлавек. — Воўк воўка ня есць, а чэлавек чэлавека жывога заедае“.
— „Ну, братка, і воўк воўка есць, — гэтаго ты не кажы“.
— „З гутаркі гэтак прышлося, вось і сказаў. А ўсё ж німа стварэньня горшаго ад чэлавека. Каб не чэлавеча злосць ды зайздрасць — жыць-бы льга было. А то усякі ад цябе кусок атабраць стараецца ды злопаць яго“.
Задумаўся Сымон.
— „Ня ведаю, кажэ, братка. Можэ яно і гэтак, а калі і гэтак, то ўжо ёсць ад Бога такое палажэньне“.
— „А калі гэтак, кажэ Васіль, то німа чаго нам с табою і гаварыць. — Калі усякую брыду на Бога зваліваць, а самому сядзець ды цярпець, — то гэта трэба, братка, не чэлавекам быць, а скацінаю. Вот табе і ўвесь мой сказ“.
Павярнуўся і пайшоў не развітаўшыся.
Устаў Сёмка.
— „Суседзе! крычыць, за што-ж ты лаешся?“
Не адвярнўся сусед, пашоў. Доўга глядзеў на яго Сёмка, пакуль у далінцы на павароці стала Васіля не відаць.
Вярнуўся ён дамоў і кажэ жонцы:
— „Ну, Тацяна, і сусед жэ у нас: зьвер, не чэлавек.
Але апасльля не пагневаліся яны; спаткаліся ізноў і, як і сперша, пачалі гутарку, і ўсё аб тым самым.
— „Ах, братка, каб ня людзі… не сядзелі-б мы с табой у гэтых будках“, казаў Васіль.
— „Што-ж у будцы… нішто, і ў будцы жыць можна“…
— „Жыць можна, жыць можна… Эх ты! многа жыў, мала нажыў: многа глядзеў, мала бачыў. Беднаму чэлавеку, ці там у будцы, ці дзе, якое там жыцьцё, ядуць цябе жывадзёры гэтые, увесь сок выціскаюць, а як састарэеш, выкінуць, як шалупіну якую сьвіньням на корм. „Ты якую пэнсію бярэш?“
— „Ды не вялікую, Васіль: дванаццаць рублёў“,
— „А я трынаццаць с палавінай. Скажы ты мне, чаму гэта так? Па правілу ад праўленьня усім адно назначэно: пятнаццать рублёў у месяц[1], дровы, газа… Хто-ж гэта нам с табой дванаццать, або трынаццаць с палавінай назначыў, скажы ты мне? А ешчэ кажэш, жыць можна! Ты раздумай: не аб паўтара там, або тры рублі гутарка; хоць-бы і ўсе пятнаццаць плацілі. Быў я на станціі прошлаго месяца. Дырэктар дарогі (важная асоба пры чыгунцы, інжэнер) перэежджаў, вось яго бачыў я: меў я гэткі гонар убачыць. Едзе сабе ў асобным вагоні; выйшоў на плацформу пахаджае… Ды не астануся я тут на доўга; пайду, куды вочы глядзяць“.
— „Куды-ж ты пойдзеш, Васіль? Пры хлебе хлеба не шукаюць. Тут у цябе і хата, і цёпла, і зямлі крыху ёсць. Жонка у цябе работніца, дасужая“…
— „Эх, паглядзеў-бы ты на зямлю маю. Ні каліўца на ёй німа. Пасадзіў быў вясной капусту, ды і то дарожны майстар прыехаў. — „Гэта, кажэ, што такое? Чаму без дакладу? Чаму без пазваленьня? Выкапаць, каб і духу яе не было“. — Пьяны быў. Другі раз і нічога-б не сказаў, а тут убілося: — „тры рублі штрафу“…
Памаўчаў Васіль, пацягнуў люлькі і кажэ ціха:
— „Каб ешчэ крыху, прыбіў-бы яго да паўсьмерці“.
— „Ну, суседзе, і гарачы ты, я табе скажу“.
— „Не гарачы я, а папраўдзі кажу і думаю. Пастой, прыжджэцца ён у мяне, чырвоная морда! Да самаго начальніка лініі жаліцца пайду. Паглядзім!“
І папраўдзі пажаліўся.
III
Прыежджаў раз начальнік дарогу аглядаць.
За тры дні пазьней паны важные с Пецярбурга меліся па дарозі пераехаць: рэвізію, бач рабілі, аглядалі, ці ўсё ў парадку, вось перад іхнім прыездам трэба было ўсё упарадкаваць. Пяску патсыпалі, падраўнавалі, шпалы перэглядзелі, шрубкі паткруцілі, слупы падмалявалі, на пераездах загадалі жоўтаго пясочку патсыпаць. Суседка-старажыха і свайго старога выправіла траву чысьціць. Працаваў Сёмка цэлы тыдзень; усё ўпарадкаваў і на сабе халат паправіў, вычысьціў, а медзяную бляху цэглай гэтак атцёр, што аж зігацела на сонцы.
Рабіў і Васіль.
Прыехаў начальнік дыстанціі на дразыне[2]; чатыры работнікі корбу круцяць; колцы шумяць, шэсьцерня гудзіць; ляціць цялежка вёрст па дваццаць у гадзіну, толькі калёсы выюць.
Паляцеў да Сёмкавай будкі; патскочыў Сёмка, адрапартаваў па салдацку. Усё ў парадку знайшлося.
— „Даўно ты тут?“ пытае начальнік.
— „Ад другога мая, вашэ благородзіе“…
— „Добра. А ў сто шэсцьдзесятым нумэры хто?“
Дарожны майстар, што разам з ім ехаў, кажэ:
— „Васіль Гушча“.
— „Гушча, Гушча… а, гэта той самы, што вы мелі летась на ўвазі?“
— „Той самы і ёсць“.
— „Ну, добра, паглядзім і у Васіля Гушчы. Валяй!“
Узяліся работнікі за корбу; пашла цялежка ў ход. Глядзіць Сёмка на іх і думае: „ну, будзе ў іх с суседам гульба“.
Гадзін цераз дзьве пашоў ён у абход. Бачыць з далінкі па насыпу йдзе нехта, на галаве як-бы нешта белае нясе. Пачаў Сымон прыглядацца; бачыць — Васіль: у руцэ палка, за плочамі хатулёк малы, твар хусткай абвязана.
— „Суседзе, куды гэта ты?“ крычыць Сёмка.
Падыйшоў Васіль бліжэй; твару на ём німа.
Белы, як хуста, вочы дзікіе, пачаў гаварыць, — голасу німа.
— „У горад, кажэ, у Маскву… у праўленьне чыгункай“.
— „У праўленьне… вось яно што! Жаліцца ідзеш? Пакінь Васіль, забудзь“…
— „Не, братка, не забудуся. Позна ужо забывацца. Бачыш, ён мяне ў твар выцяў, да крыві разьбіў. Пакуль жыць буду, не забудуся, не пакіну гэтак“.
Узяў яго за руку Сёмка.
— „Пакінь, Васіль; праўду табе кажу: лепш ня зробіш“.
— „Якое там лепш! Я і сам ведаю, што лепш не зраблю. Праўду ты казаў, што такая наша доля. Сабе лепш не зраблю, але за праўду трэба, братка, стаяць“.
— „Ты-ж скажы, ад чаго ўсё пачалося?“.
— „Ды ат чаго-ж… агледзіў усё, з дразіны сыйшоў, у будку глянуў. Я ўжо ведаў, што будзе крэпка пытаць, усё, як мае быць прыгатаваў. Ужо хацеў ехаць, а я з жалабай. Ён тады у крык: тут, кажэ, важная рэвізія, а ты аб гародзе жаліцца!“ Я ня ўцерпеў, сказаў слова, на то, каб ужо вельмі што, але ён не ўпадабаў. Як даець ён мне!.. а я стаю сабе, як бы яно гэтак і . Паехалі яны, апомніўся я, абмыў сабе твар і пашоў“.
— „А як-жэ будка?“
— „Жонка асталася. Не прагледзіць; ды чорт з імі, і з дарогай іхняй!“
Устаў Васіль; сабраўся.
— „Бывай здароў, Сёмка, ня ведаю, ці знайду сабе управу“.
— „Няўжо-ж ты пехатой пойдзеш?“
— „На станціі на таварны поезд папрашуся; заўтра у Маскве буду“.
Развіталіся суседзі; пашоў Васіль, і доўга яго не было. Донка за яго рабіла, дзень і ноч не спала, саўсім замарылася, чэкаючы мужа.
На трэцьці дзень прыехала рэвізія: машына, багажны вагон, і два вагоны першай клясы, а Васіля ўсё німа. На чацьвёрты дзень угледзіў Сёмка ягоную жонку: твар ажно азызла ад сьлёз, вочы чырвоные.
— „Вярнуўся муж?“ пытае.
Махнула баба рукой, нічога не атказала і пашла у свой бок.
IV
Навучыўся Сёмка некалі ешчэ хлопцэм с каліны дудкі рабіць. Выцаліць дротам у палачцы сярэдзіну, дзіркі дзе трэба прарэжэ, на канцы пішчык зробіць і гэтак важна наладзіць, што хоць што хічэш іграй. Рабіў ён, як меў час, дудак многа і праз знаемаго кандуктара у горад на рынак пасылаў. Давалі яму за штуку па чатыры грошы.
На трэці дзень па рэвізіі пакінуў ён жонку у хаці спатыкаць вячорны поезд, што йдзе а шостай гадзіне, а сам узяў ножык і пашоў у лес, палак сабе нарэзаць; дайшоў ён да канца сваей часьці; у тым мейсцы дарога зразу заварачывалася. Спусьціўся ён з насыпу і пашоў лесам пад гару. За поўвярсты было вялікае балота, а каля яго найлепшые кусты на яго дудак расьлі. Нарэзаў ён палак цэлы пук і ідзе да дому.
Ідзе ён лесам; сонцэ ужо заходзіла; ўсюды ціха, як у мёртвым царстві; чуе толькі, як птушкі чылікаюць, ды сухі лом пад нагамі трашчыць. Падыйшоў Сёмка ешчэ крышку; скора і чыгунка, і здаецца яму бытцым ён чуе, як недзе зялеза аб зялеза звоніць. Пашоў Сёмка скарэй. Папраўкі тагды ў іхнім участку не было. „Што-б гэта значыла?“ думае ён.
Выходзіць ён на край лесу, перад ім чыгунка падымаецца; на версі, на насыпе нейкі чэлавек, бачыць ён, нешта робіць. Пачаў падымацца да яго Сёмка ціха; думаў шрубы нехта красьці прыйшоў. Бачыць і чэлавек устаў і ў руцэ ў яго зялезны лом; падлажыў ён лом пад рэльс, ды як зьверне яго у бок. —
Пацямнела у Сёмкі ў вочах; крыкнуць хочэ — ня можэ. Бачыць ён Васіля, бяжыць на верх бягом, а той з ломам на другі бок насыпу паваліўся.
— „Васіль, галубок, вярніся! Дай лом, паложым як трэба рэльс: ніхто і не даведаецца. Вярніся, не бяры на сваю душу грэх!“
Не вярнуўся Васіль; у лес пашоў.
Стаіць Сёмка над зьверненым рэльсам; палкі свае выпусьціў. Поезд ідзе і поезд не таварны — пасажырскі. І не затрымаеш яго нічым — флага німа. Рэльсы на мейсцы не паложыш: голымі рукамі цьвякоў не забьеш, Бегчы трэба, канечна бегчы у будку за якім небудзь прыпасам. Госпадзі, памажы!
Бяжыць Сёмка да сваей будкі — утаміўся. Бяжыць, — вот, вот паваліцца. Выбег з лесу, — да будкі сажон сто ня больш асталося. Чуе, — на фабрыцы гудок загудзеў, — шостая гадзіна: а цераз дзьве мінуты поезд пяройдзе. Божэ! змілуйся над нявіннымі душамі! Гэтак і бачыць перэд сабой Сёмка: хопіць машына левым калясом аб рэльсавы абруб, затрасецца, пахінецца, пачне шпалы рваць і на шчэпачкі ламаць, а тут крыва, паваротка, ды насып, ды валіцца у ніз адзінаццаць сажон, а там у трэццім класе народу поўна, дзеці малые. Сідзяць яны цяпер усе, ні аб чым ня думаюць. Госпадзі! навучы Ты мяне!… Не! дабегчы да будкі і назад вярнуцца ня здужаю…
Не дабег Сёмка да будкі, вярнуўся назад; пабег хутчэй першаго. Бяжыць, як без памяці; сам ня ведае, што ешчэ будзе. Дабег да адверненаго рэльсу: палкі яго ў кучы лежаць. Нагнуўся ён, ухапіў адну, сам не разумеючы на што; далей пабег. Здаецца яму, што ўжо машына йдзе. Чуе сьвісток далёкі, чуе — рэльсы роўна і ціха пачалі трасьціся. Бегчы далей ня можэ, сіл не стае; стаў ён сажон на сто ад страшнаго мейсца: тут яму, як сьветам галаву асьвяціло.
Зьняў ён шапку, выняў з яе пэркалёвую хустку; выняў нож з-за халявы, — перэхрысьціўся:
— „Госпадзі, благаславі! Выцяў сябе нажом у левую руку вышэй локця; пырснула кроў, палілася гарачая; памачыў ён у яе сваю хустку, расправіў, расцягнуў, навязаў на палку і выставіў свой чырвоны флаг.
Стаіць Сёмка, флагам сваім размахівае, а поезд ужо відаць. Не бачыць яго машыніста; падыдзе блізка машына, а на сто сажэнях не затрымаць цяжкога поезду!
А кроў усё ідзе, ідзе. Прыціснуў Сёмка рану к боку, хочэ заціснуць яе, але нічога не сціхае кроў; мабыць вельмі глыбока параніў ён руку.
Закружылося у яго ў галаве, у вачах чорные мухі залёталі; пасьля і саўсім пацямнела; у вушах бытцым у званы звоняць. Не бачыць ён поезда і ня чуе шума: адна у яго думка ў галаве: ня ўстою, упаду, упушчу флаг; пяройдзе поезд цераз мяне…
Божэ! памажы, пашлі на зьмену!..
І стала цёмна ў вачах яго, і пуста ў душы яго, і выпусьціў ён флаг…
Але не упаў кравяны знак на зямлю, — нечая рука патхапіла яго і падняла на стрэчу прахадзіўшаму поезду. Машыніста угледзіў яго, затрымаў машыну. Поезд стануў.
Выскачылі з вагонаў людзі, зьбіліся ў кучу.
Бачаць: ляжыць чэлавек увесь у крыві без памяці; другі каля яго стаіць з акрываўленай анучай на прутку. — Гэта быў Васіль.
Абвёў ён усіх вачыма, апусьціў галаву:
— „Вяжыце мяне, кажэ: я рэльс зьвярнуў“…
- ↑ Плата здаецца і вялікая, але пры чыгунцы трэба і ў дзень рабіць, і ў ночы не спаць; там німа ні сьвята, ні буднаго дня; машына не глядзіць, хоць на першы дзень Вялікадня йдзе і трэба быць гатоваму; апроч гэтаго трэба жыць на сваім хлебі.
- ↑ Цялежка на чатырох колах, каторая коціцца па рэльсах ад таго, што работнікі круцяць корбу
Усе, каму дорага і блізка справа жыцьця і адражэньня Беларусі і Беларусоў, выпісывайце, чытайце і шырце беларускую газэту
гэта душа думак і патрэб Беларусі. Цэна с перасылкай да хаты: на 1 год — 2 руб. 50 к., на 6 м. — 1 р. 25 к., на 3 м. — 65 к., на 1 м. — 25 к.
Заграніцай: на 1 г. — 4 р., на 6 м. — 2 р., на 3 м. — 1 р.
Пробные нумэры высылаюцца дарма. Адрэс: Вільня, Віленская вул. № 29.
Падпіску прыймае такжэ „Беларуская кнігарня“,
Вільня, Завальная 7. |
Беларуская Выдавецкая Суполка „Загляне сонцэ і у нашэ ваконцэ“. Прыймае да друку усякіе беларускіе рукапісы. Выдае кніжкі навучные, бэлетрыстычные і інш. Цяперака выпускае у сьвет часопісь „Маладая Беларусь“, таўстые 4 сшыткі за 3 рублі, аддзельна кожны сшытак па 1 р.; вышла з друку ужо тры сшыткі.
Новые сябрукі прыймаюцца у „Суполку“ за згодай усіх цяперашніх поўнапраўных сябрукоў; сябруцкі узнос ня меней 50 руб. за раз. У супольнікі можэ кожны запісывацца, хто унясе адразу ня меней 10 рублёў.
Адрэс „Суполкі“: С. Петербург, В. О., 4, линія д. 45, кв. 16.
|
Прыймаецца падпіска на першы сельска-гаспадарскі месячнік
„САХА“ Падпісная цэна с перасылкай: на 1 год — 1 р. 20 к.; на 6 м. — 60 к. Цэна асобнай кніжкі 8 к., с перасылкай 10 к.
Падпіска прыймаецца с кожнаго месяца.
Адрэс: Мінск, Александроўская вул. № 25.
Рэдактар-Выдавец А. Уласоў. Падпіску прыймае такжэ „Беларуская кнігарня“.
Вільня, Завальная 7. |
„ЛУЧЫНКА“ Літэрат.-навуковы месячнік Беларускай Моладзі.
Выходзіць што месяц кніжкамі ад 32—48 стр, у кожнай; падпісная цэна с перасылкай: на 1 год — 2 р.; на 6 м. — 1 р.; на 3 м. — 50 к. Цэна асобнай кніжкі — 15 кап., с перасылкай — 17 к.
Падпіска прыймаецца с кожнаго месяца.
Адрэс Рэдакціі: Мінск, Александроўская вул. № 25.
Рэдактар-Выдавец А. Уласоў. Падпіску прыймае такжэ „Беларуская кнігарня“,
Вільня, Завальная 7. |
„ІСКРАЧКА“ Беларускі месячнік для дзяцей. Выходзіць кніжкамі ад 16 страніц.
Падпісная цэна с перасылкай: на 1 г. — 60 к. на 6 м. — 30 к. Цэна асобнай кніжкі 3 к., с перасылкай 5 кап.
Адрэс: Мінск, Александроўская вул. № 25.
Рэдактар-Выдавец А. Уласоў. |
Ad paczatku 1913 hodu wychodzić u Wilni tydniowaja katalickaja hazeta
„BIEŁARUS“ Kasztuje na hod 1 r. 50 k., na 6 m. 80 k. Asobny numer 3 kap., s pierasyłkaj 5 k. Probnyje numery wysyłajucca Darma. Adres: Wilnia, Wilenskaja wul. 18—16.
|
Цэна 5 кап.
Арыгінал: | Гэты твор быў апублікаваны да 1 студзеня 1929 года і знаходзіцца ў грамадскім набытку ўва ўсім свеце, бо аўтар памёр, прынамсі 100 гадоў таму. |
---|---|
Пераклад: | Гэты твор быў апублікаваны да 1 студзеня 1929 года і знаходзіцца ў грамадскім набытку ўва ўсім свеце, бо аўтар памёр, прынамсі 100 гадоў таму. |