Сыном Бацькаўшчыны

Сыном Бацькаўшчыны
Аўтар: Алесь Мілюць
1942
Крыніца: Скрыжалі памяці. Кніга другая - с. 331

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Хто чуе доўг і абавязак сына
Перад табой, радзімая краіна,
На твой алтар ва ўсёй яго красе
Няхай свае ён сілы прынясе...

Каб мог у кожным часе й намаганні
Служыць табе з любоўю і адданнем,
А будзе трэба, за цябе ізноў
Аддаць усё жыццё сваё і кроў...

І веру я, што з нашых шэрых хатаў
Не будзе больш прадажных рэнегатаў.
А знойдзецца дзе ўжо які прыблуда,
Яму ў цябе не будзе месца ўсюды...

13 мая 1942 г.
Скорычы