Сын Беларуса (1924)/29/Сьнючы стралец
Сьнючы стралец Аўтар: Ежы Янкоўскі Крыніца: Сын беларуса №29 / Вільня, 1924 |
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сьнючы стралец. |
Неаджалованай памяці друга маладых лет, Івана Луцкевіча, архэалёга, піанера беларускага руху.
Гэй! белы Іване,
рабачаю грамадзкі!
Ня Ты па мне, — па Табе тут
плачу я, Баян ляцкі…
Сьпяць на сьценах ў прыцёмку
Твае зброі, тканіны,
а як там Табе ў высі —
адно сумны Хрыст знае…
Паскідаў Ты, Іване,
з плеч дачэсныя шаты,
стралец — небарача, —
а калчан Твой і стрэлы
белы Анел здаў зорам.
Ў краскі родныя, ў зельле
прыбярыся, Іване, —
Беларусі далёкай
шлі з вясёлкі вітаньне!
Бо ня знае Айчызна,
хто выходзіў Яе ў рваных ботах,
бо ня ведае, родна,
каго пыл яе сьвятасьці зьнішчыў,
бо сама не згадае,
хто цяжкія кляйноты ўсьцяж насіў у вантробе…
Іване, Іване,
Яна ўскрэсьне, паўстане,
і граніт свой дасьць Вельі, дзе мы сны нашы сьнілі,
і дасьць злота Хрыстові ў пачарнелай аздобе,
і дасьць боцікі дзецям і паненцы пярсьцені,
і Народу зямлю дасьць і Табе — уздыхненьне!
Юры Янкоўскі.
Варшава,
у верасьні 1919 г.