Зноў вясна.
Зноў купаюцца далі ў разьлівах,
Зноў так чыста блакітная гладзь…
І так хочацца ў думках маўклівых
Залатыя палі цалаваць…
Зноў так радасна шэпчуць дубровы,
Зноў гамоніць аб нечым быльнёг…
Надрываецца плачам карова
На прывольлі ў шырокіх палёх.
Цэлы дзень сьнегавыя прыталкі
Цэдзяць мутныя пырскі з гары.
На страсе агалцелыя каўкі
На сьціхаюць да познай пары.
А як вечар датлеіць за хатай,
А як змрокі прылягуць к вакну,
За ваколіцу ходзяць дзяўчаты
І гукаюць красуню вясну…
Эх, вясна!
На‘т нялюбаму хочацца верыць, —
На‘т пастылае стала мілей…
Зноў пылае бунтарскае сэрца
У бязьмежжы юнацкіх надзей.
Цэлы дзень сьнегавыя прыталкі
Цэдзяць мутныя пырскі з гары…
На страсе агалцелыя каўкі
Ня сьціхаюць да познай пары.
|