Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936)/Апошнія дні Госпада Іісуса Хрыста на зямлі
← Трэці год служэньня Іісуса Хрыста | Апошнія дні Госпада Іісуса Хрыста на зямлі Падручнік сьвятой гісторыі Аўтар: Сяргей Паўловіч 1936 год |
Гісторыя прабываньня Іісуса Хрыста на зямлі ад Уваскрасеньня да Ўзнясеньня Яго на неба → |
Апошнія дні Госпада Іісуса Хрыста на зямлі.
56. Урачысты ўваход Госпада ў Ерусалім.
Мат. XXI 1—11; Марк. XI, 1—11; Лук. XIX, 29—44; lоан. XII, 12—19.
Прысьпеў час, і Іісус Хрыстос — на другі дзень пасьля вячэры ў Лазара — пайшоў з Віфаніі ў Ерусалім, каб урачыста выявіцца перад народам. Хрыстос хацеў увайсьці ў Ерусалім, як ня раз уваходзіў у яго цар Давід, іменна седзячы на асьле. Паклікаўшы да сябе двох вучняў Сваіх, Гасподзь загадаў ім пайсьці ў вёску, што была насупроць, і прывясьці адтуль прывязанае асьлятка, на якое ніхто з людзей ніколі не сядаў. «І калі хто спытаецца ў вас — сказаў Хрыстос — на што адвязваеце? дык скажэце яму так: «Яно патрэбна Госпаду». Пасланыя ўзапраўды знайшлі на паказаным месцы асьлятка і прывялі яго да Вучыцеля. Апосталы, накінуўшы на асьлятка свае ўбогія вопраткі, пасадзілі на яго Госпада. Калі Ён ехаў, усё мноства вучняў Хрыста падсьцілала вопраткі свае на дарозе і моцнымі галасамі славіла Бога за ўсе чуды, якія бачыла: «Багаслаўлёны, што йдзе ў імя Госпада, Цар Ізраіля! Мір на небе і слава ў вышыні!».
Тым часам да Ерусаліму дайшла ўжо вестка, што Хрыстос ідзе ў Сьвяты Горад, і шмат людзей выйшла на сустрэчу Госпаду, Цару Ізраіля, абяцанаму Мэсіі, Сыну слаўнага Цара Давіда. Усе хацелі так-жа пабачыць і Лазара, якога Хрыстос васкрасіў. Як толькі Іісус Хрыстос паказаўся на версе Аліўнае (Элеонскае) гары, народ — у вялікім захопленьні, расьцілаючы перад Ім свае вопраткі — усыпаў дарогу Яго пальмавым гальлём і ўсклікаў: «Осанна (г. зн. спасеньне) Сыну Давідаваму! Осанна ў вышніх!»
Гэтае ўзьнясеньне бачылі, гэтыя крыкі чулі фарысэі, якіх ня мала было ў натоўпе. Яны былі вельмі ўзбураны і стрывожаны: «Глядзеце — гаварылі яны між сабою — нічога не даб’ёмся. Увесь сьвет ідзе за Ім!» І зварочваючыся да Хрыста казалі Яму: «Вучыцель! забарані ім гэта рабіць». — Гасподзь на гэта адказаў: «Калі-б яны і замоўклі, дык каменьні загалосяць».
Зыходзячы з гары, Іісус Хрыстос, гледзячы на Ерусалім, які чудоўна зьзяў на сонцы багацьцем і
Урачысты уваход Госпада у Ерусалім.
прыгожасьцю свайго храму і палацаў, прадбачачы ягоную блізкую гібель, з глыбокім сумам і сьлязьмі сказаў: «Прыдуць на цябе дні, калі ворагі твае абкладуць цябе акопамі і абкружаць цябе, і сьціснуць цябе зусюль, і зруйнуюць цябе, і пазабіваюць дзяцей тваіх у табе, і не пакінуць у табе каменя на камені, бо не распазнаў часу адведзінаў тваіх».
Калі Іісус Хрыстос увайшоў у Ерусалім, усё места ўзварушылася і ўсе сьпяшаліся на спатканьне Яго. Зрываючы з дрэваў зялёнае гальлё і кідаючы яго пад ногі Хрысту, народ голасна вітаў свайго Вучыцеля: «Осанна, Сыне Давідаў!» Некаторыя з натоўпу, асабліва прыйшоўшыя здалёк, ня ведалі Хрыста. „Хто гэта?“ — пыталіся яны. Ім адказвалі: «Гэта Іісус, прарок з Назарэту Галілейскага». Падобна да дарослых, віталі Іісуса Хрыста і дзеці, на што зьвярнулі ўвагу Яго фарысэі, якія неадступна йшлі за Ім. Хрыстос адказаў ім: „Ці-ж вы ня чыталі, што вуснамі дзяцей і сысуноў Гасподзь тварыў хвалу?“
Шэсьце Іісуса Хрыста спынілася каля храму, куды Ён і ўвайшоў. Там абкружылі Яго хворыя, сьляпыя і кульгавыя, якіх з прычыны надыходу сьвята сабралося шмат у Ерусаліме, і Ён усіх аздараўляў. Пад вечар Гасподзь вярнуўся ў Віфанію. Гэта ўсё было ў першы дзень тыдня, які панашаму завецца цяпер „нядзеляю“.
Трапар сьвята.
Ѡ῎бщее воскресе́нїе пре́жде Твоеѧ̀ стра́сти ѹ̆вѣрѧ́ѧ, йз̓ ме́ртвыхъ воздви́глъ є̆сѝ Ла́зарѧ, Хртѐ Бж҃е. Тѣ́мже й мы̀ ꙗ῎кѡ ѡ῎троцы, побѣ́ды зна́менїѧ носѧ́ще, Тебѣ̀ Побѣ́ди́телю сме́рти вопїе́мъ: ѡ̆са́нна в' вы́шнихъ, бл҃гослове́нъ грѧды́й во и῎мѧ Гд҃не.
Яшчэ перад Сваімі мукамі Ты, Хрысьце Божа, праракаючы агульнае ўваскрасеньне, падняў Лазара з мёртвых. Таму і мы, як дзеці, нясучы азнакі перамогі (пальмавае гальлё), усклікаем Табе, Пераможцу сьмерці: Осанна ў вышніх! багаслаўлёны, што ідзе ў імя Госпада!
Мат. XXI, 18—23; Мрк. XI, 12—25.
На другі дзень Іісус Хрыстос пайшоў з вучнямі ў Ерусалім. Каля самае дарогі стаяла смакоўніца або фігавае дзерава, пакрытае густым лісьцьцём. Звонку здавалася, што на ім будзе шмат пладоў. Аднак, калі Іісус Хрыстос падыйшоў да дзерава — Ён хацеў есьці — на ім ня было аніводнае фігі. Іісус Хрыстос тады пракляў дзерава, сказаўшы, каб на ім і надалей ніколі не расьлі плады. Смакоўніца адразу пачала засыхаць. Калі наступнага дня вучні зьдзівіліся, бачачы засохшае па аднаму слову Госпада — дзерава, Ён сказаў: «Калі будзеце мець веру, дык зробіце ня толькі гэтае, а нат‘ калі гары гэтай загадаеце: падніміся і ўкінься ў мора, дык гэта будзе. Кажу вам: усё, аб чым-бы ні папрасілі падчас малітвы — верце, што атрымаеце і будзе вам“.
Не смакоўніцу асудзіў Хрыстос (яна і так была бясплодная). Такім спосабам Хрыстос хацеў паказаць толькі бясплоднасьць веры жыдоўскага народу, асабліва яго павадыроў: як тая смакоўніца, яны толькі на вонкавы выгляд былі праведныя і добрыя, сэрца-ж іх было поўнае ўсялякае распусты, граха і няпраўды. Што гэта ўзапраўды было так, яны далі доказ таму праз некалькі дзён, калі галосячы: „Распні, распні Яго!“" паслалі на хрэст Вучыцеля, Якога яшчэ ўчора ўрачыста сустрачалі з пальмавым гальлём ў руках. Увайшоўшы ў падворак храму, Іісус Хрыстос, як і ў першы год Свайго служэньня, убачыў шмат ахвярнае жывёлы, клеткі галубоў і сталы мянялаў з грашыма. Хрыстос не хацеў вучыць народ, заняты гандлярствам. Яшчэ раз, з пачуцьцём гневу і жалю, Ён пачаў выганяць адсюль усіх, кажучы: „Ці-ж не напісана: Дом Мой домам малітвы будзе для ўсіх народаў, а вы зрабілі яго гняздом разбойнікаў?“
Калі пасьля таго Іісус Хрыстос пачаў вучыць, у натоўпе можна было заўважыць нават паганцаў (грэкі), якія здалёк прыйшлі паслухаць Яго. Іісус Хрыстос, лічачы, што настаў час праслаўленьня Яго між народамі, маліўся Айцу Свайму: „Отча! праслаў Імя Тваё, пакажы славу Тваю, каб усе пераканаліся, што я пасланы Табою“. Пры гэтых словах раптам пачуўся з неба голас: „І праславіў і яшчэ праслаўлю“. Не для ўсіх гэты голас быў аднолькава чутны; адныя прынялі яго за гром, другія казалі: „Ангел прамовіў да Яго.“ Толькі нямногія чулі яго разьдзельна.
Да самага вечара Іісус Хрыстос вучыў, што калі хто хоча дасягнуць збаўленьня, павінен вераваць у Яго. Пасьля таго вярнуўся у Віфанію.
58. Прыповесьць аб злых вінаградарах.
Мат. XXI, 33—46; Мрк. XII, 1—12; Лук. XX, 9—19.
Аўторак быў апошнім днём перад сьмерцю Госпада, калі ён ад раніцы блізу да самага вечара вучыў народ у храме і выкрываў фарысэяў і садукеяў, якія сваімі пытаньнямі хацелі заблутаць Госпада
і высьмеяць Яго перад народам. Каб быць больш зразумелым для народу, дый для бліжэйшых вучняў Сваіх, Хрыстос падчас навучаньня карыстаўся, як і раней часта „прытчамі“ або прыповесьцямі. Аднэй з іх і была прыповесьць аб злых вінаградарах. Хрыстос паказвае ў ёй тыя згубныя ўплывы, якія нясьлі ў народ яго павадары кніжнікі і фарысэі.
Адзін гаспадар насадзіў вінаграднік і, даверыўшы яго вінаградарам, сам выехаў у далёкую краіну. Праз нейкі час, вярнуўшыся, пасылае аднаго за адным сваіх слуг, каб прынясьлі з вінаградніку пладоў, але вінаградары, убачаўшы, набіўшы і аблаяўшы пасланых, адаслалі іх ні з чым. Напасьледак, пасылае гаспадар свайго сына ўлюбёнага, кажучы сабе: «Можа, угледзіўшы яго, пасаромяцца». Але вінаградары, убачыўшы, што ён ідзе, пастанавілі забіць яго, каб мець сабе яго спадчыну. І ўзапраўды, вывёўшы яго вон з вінаградніка, забілі. Пры гэтых словах прыповесьці ўвесь народ, які слухаў гэта, выклікнуў: „Хай ня будзе гэтага!“ Што-ж зробіць з гэтым вінаградарамі гаспадар, калі прыйдзе сам у свой вінаграднік? Фарысэі, якім Хрыстос паставіў гэтае пытаньне, адказалі: „Прыйдзе ды выгубіць вінаградараў гэных і аддасьць вінаграднік другім“.
Гаворачы гэтак, яны самі сабе вызначылі прысуд, бо-ж злыя вінаградары, якія гаспадарылі ў вінаградніку (абраны народ Божы), гэта-ж павадыры і начальнікі жыдоўскія; аб іх Хрыстос гаварыў у прыповесьці; яны ня раз праганялі пасланых Гаспадаром, г. зн. Богам, Сваіх слуг (прарокаў), і вось цяпер зьбіраюцца забіць Самога Сына Божага, і толькі чакаюць для гэтага адпаведнага часу. Але скончыцца іхнае гаспадараваньне: вінаграднік будзе адданы іншым вінаградарам (з паганцаў), якія „будуць даваць Гаспадару плады (добрыя дзелы) ў свой час“.
І хацелі схапіць Хрыста, каб налажыць на Яго рукі, але пабаяліся народу, бо Яго — дадае Евангелісты — лічылі за прарока.
Мат. XXІІ, 15—22; Мрк. XІІ, 13—17; Лук. XX, 20—26.
Фарысэі ўмовіліся падлавіць Іісуса Хрыста падчас гутаркі на якім-колечы слове, каб пасьля можна было пацягнуць Яго да адказнасьці перад рымскаю
ўладаю.
І вось падходзяць да Госпада, разам з падхлебнікамі цара Ірада, некалькі фарысэяў і кажуць: „Вучыцель! мы ведаем, што Ты справядліва гаворыш і не глядзіш на аблічча чалавека, каб каму дагадзіць, і запраўды шляху Божага навучаеш. Скажы, ці належыць плаціць падаткі цару?“ Іншага адказу, як толькі „так“ або „не“, яны не чакалі, і вось думалася ім: калі Ён скажа „так“, дык тады ўвесь народ адступіцца ад Яго, бо народ толькі з-пад ярма церпіць рымскіх уладароў; калі-ж Ён адкажа адмоўна, г. зн. што ня трэба плаціць падаткаў на карысьць чужой улады, дык зараз-жа давядуць да ведама рымскага пракуратара, які і выдасьць загад схапіць Яго і пакараць, як бунтаўшчыка.
Іісус Хрыстос, зразумеўшы хітрасьць іх, сказаў: „Пашто вы спакушаеце мяне? Пакажэце Мне — кажа — манэту, якою плацяцца падаткі“. Калі яны далі Яму дынарыя, Іісус Хрыстос спытаўся: „Чыё на ім аблічча і надпіс?“ Яны адказалі: „Кесара“, г. ё. цара. Тады Іісус Хрыстос і кажа: „Дык аддавайце кесарава кесару, а Божае Богу“, або — іншымі словамі: калі народ юдэйскі, пакараны Богам за грахі, страціў сваю дзяржаўнасьць і з гэтае прычыны карыстаецца цяпер манэтай чужых уладароў, дык няма асновы і адмаўляцца плаціць падаткі кесару. Але выконваючы гэты абавязак, вы — кажа Гасподзь — вінны і Богу аддаваць тое, што Яму належыць, г. зн. нясьці Яму сваю бязьмежную веру і любоў і служыць Яму ў праўдзе і чыстаце сэрца. Адно другога не выключае, адно другому не перашкаджае.
„І не маглі — кажа Евангелісты — падлавіць Яго на слове перад народам“, і зьдзіўленыя і прысаромленыя Ягоным адказам, замоўкшы, адыйшлі ад Іісуса Хрыста.
60. Якая запаведзь найгалоўнейшая ў законе.
Мат. XXІІ, 34—40; Мрк. XІІ, 28—34.
Яшчэ падыйшлі да Іісуса Хрыста кніжнікі, і вось адзін з іх, найбольш дасьведчаны ў законе, пытаецца ў Госпада: „Якая самая галоўная запаведзь у законе, праз спаўненьне каторай чалавек дасягнуў-бы праведнасьці?“ Па іх думцы, гэта было самае труднае пытаньне для развязаньня. Яны чакалі, што Хрыстос паклічацца на адну якую-колечы запаведзь: тады можна будзе падхапіць, што ён рэшту запаведзяў лічыць няважнымі І за гэта асудзіць Яго. Што-ж адказаў Іісус Хрыстос хітраму законьніку? „Палюбі Госпада Твайго ўсім сэрцам тваім і ўсёю душою тваёю. Гэта — першая і самая галоўная запаведзь. Другая-ж падобная да яе: палюбі бліжняга твайго, як самога сябе. На гэтых двох запаведзях грунтуецца ўвесь закон і прарокі“, г. зн. іх навука.
Законьнік тады і кажа: „Вучыцель! Ты сказаў праўду: любіць Бога больш за ўсё на сьвеце і любіць бліжняга як самога сябе — гэта нават лепей, чым прыносіць ахвяры Богу“. Іісус Хрыстос кажа
яму: „Недалёка ты ад Царства Божага“, г. зн., калі будзеш любіць Бога і бліжняга, дык будзеш у Царстве Божым.
Мат. XXІІІ, 1—39; Лук. XX, 45—46.
Апошнія размовы кніжнікаў і фарысэяў з Госпадам пераканалі, што між імі ляжыць прорва, якой не пераступіць. Госпаду было ведама, што яны пастанавілі забіць Яго. Ня можна было спадзявацца, каб
яны апамятаваліся, пакаяліся і прынялі Яго навуку. Усё гэта разьвязвала рукі Госпаду, Які мог больш і не захоўваць ранейшай сваёй да іх спагадлівасьці і цярплівасьці. Вось чым выклікана было апошняе яго і самае страшнае па сіле сваёй высьвячэньне кніжнікаў і фарысэяў, „сеўшых — як кажа Хрыстос — на Майсеевым пасадзе“ (яны лічылі, што толькі да іх адных належыць права тлумачэньня закону Майсеевага і кіраўніцтва народам у жыцьці рэлігійным).
„Не паступайце паводле ўчынкаў іх, — казаў Хрыстос, бо яны толькі гавораць (аб спаўненьні запаведзяў Божых), а не робяць, — накладаюць на плечы людзям вялікі цяжар, а самі ня хочуць нат’ пальцам крануць яго. „Усе ўчынкі свае яны робяць так, каб толькі бачылі іх людзі; любяць вітаньні на рынку і першыя лавы ў школах і на банкетах, каб бачылі іх людзі і звалі: вучыцель вучыцель! А вы — кажа Гасподь не называйцеся вучыцялямі, бо адзін у вас вучыцель Хрыстос, а ўсе вы — браты; і айцом сабе не называйце нікога на зямлі, бо адзін у вас Айцец, Які ёсьць на нябёсах; і не называйцеся настаўнікамі, бо адзін у вас Настаўнік — Хрыстос. Большы з вас няхай будзе вам за слугу, бо хто ўзвышае сябе, той будзе паніжаны, а хто паніжае сябе, той будзе ўзвышаны“.
„Гора вам, кніжнікі і фарысэі-крывадушнікі, што зачыняеце Царства Нябеснае перад людзьмі, бо самі не ўваходзіце і тых, што хочуць увайсьці, ня пушчаеце“.
„Гора вам, кніжнікі і фарысэі-крывадушнікі, што няшчыра і толькі дзеля віду, хаця і доўга моліцеся і, ашукваючы сваёю прыкідною набожнасьцью, „зьядаеце дамы (маемасьць) ўдоваў“, быццам будзе гэта ахвярай Богу. Вы дастанеце за гэта цяжэйшы прысуд“.
Гора вам, кніжнікі і фарысэі-крывадушнікі, што даецё дзесяціну з мяты, анісу і кміну, а пакінулі найважнейшае ў законе: суд і міласьць і веру; трэба рабіць гэтае, а і таго не пакідаць“.
„Павадыры сьляпыя, што камара адцэджваеце, а вярблюда глытаеце“. Гэтымі словамі Хрыстос паказвае, што выконваючы драбязу, яны занядбалі галоўнае ў законе.
„Гора вам, кніжнікі і фарысэі-крывадушнікі, што ачышчаеце чару і місу зьверху, а ўсярэдзіне поўны яны драпежнасьці і няпраўды. Фарысэй сьляпы! ачысьць перш сярэдзіну чары і місы, каб чыстыя былі і зьверху“.
„Гора вам, кніжнікі й фарысэі-крывадушнікі, што робіцеся падобнымі да памаляваных трунаў, якія звонку здаюцца прыгожымі, а ўсярэдзіне поўны касьцей трупаў і рознае нечысьці. Гэтак вы звонку здаецеся людзям сьвятымі, а ўсярэдзіне поўны крывадушнасьці і беззаконьня“.
„Зьмеі, плод эхідніны! як унікнеце вы асуджэньня ў геену? Вось дзеля гэтага я пасылаю да вас прарокаў і людзей мудрых і кніжнікаў; і вы іншых заб‘ецё і распнеце на храстох, а іншых будзеце біць у школах вашых і гнаць з места да места“.
„Няхай-жа спадзе на вас уся кроў сьвятая, пралітая на зямлі, ад крыві Авеля сьвятога да крыві Захара, сына Варахіінавага, каторага вы забілі між царквою і жэртвеньнікам. Запраўды кажу вам, што ўсё гэтае прыйдзе на род гэты“.
Гасподзь выкрываў кніжнікаў і фарысэяў ня ў гневе, але з вялікім сумам. Гэта была Яго апошняя спроба, каб яны ўсьведамілі сабе ўсю няпраўду сваю і пакаяліся. Як-жа яны прынялі высьвячэньне Хрыста? Гасподзь у іх вачох ня сьлёзы пакаяньня ўбачыў, а наадварот — яшчэ горшую злосьць і вялікую ненавісьць да Яго. Вось чаму прыгнечаны ўсклікнуў: „Ерусалім, Ерусалім! каменьнем пабіваючы прарокаў і пасланых да Цябе! Колькі разоў хацеў Я сабраць дзяцей тваіх, як птушка зьбірае пад крыльлі птушанята свае, і вы не захацелі! Таму Я адыходжу ад вас, і вось застаецца дом ваш пусты, бо ўбачыце Мяне толькі тады, калі ўсе выклікнуць: „Багаслаўлёны той, што ідзе ў імя Госпада“, г. зн., шляхам Госпада.
Прароцтва Госпада аб Ерусаліме споўнілася хутка, калі ўзапраўды „дом юдэйскі“ застаўся „пусты“, зрабіўся грудай руінаў і гніўшых трупаў.
62. Ахвяра беднае ўдавы.
Мрк. XІІ, 41—44; Лук. XXІ, 1—4.
Выходзячы з храму, Гасподзь затрымаўся на мінуту каля скарбонкі, у якую багамолы апускалі свае ахвяры на храм, і стаў прыглядацца. Давалі кожны ад дастатку свайго: багацеі самадавольна клалі ў скарбонку золата і серабро, а адна бедная ўдава палажыла толькі дзьве лепты (дробныя мядзяныя манэты, панашаму — 2 грошы). Тады, паклікаўшы да Сябе Апосталаў, Хрыстос сказаў ім: „Запраўды кажу вам: гэтая бедная ўдава палажыла больш за ўсіх, бо ўсе тыя клалі ахвяру Богу ад лішкаў сваіх, яна-ж з беднасьці сваей палажыла ўвесь пражытак свой, які мела“.
Гэтымі словам! Іісус Хрыстос навучае, што ў вачох Божых цана кожнае ахвяры залежыць ад шчырасьці, з якою хто дае яе.
Мат. XXІѴ; Мрк. XІІІ; Лук. XXІ, 5—36.
Выйшаўшы з храму Ерусалімскага (гэта ўжо ў апошні раз), Гасподзь праз гору Аліўную (Элеонскую) скіраваўся да Віфаніі.
Пад цяжкімі ўражаньнямі пакідалі храм Апосталы. Яны не маглі дапусьціць і думкі аб гібелі Ерусаліму, а з ім разам і храму, які быў асяродкам усяго жыцьця яўрэяў. Як-бы хочучы праверыць толькі што чутае прароцтва Госпада, вучні зьвярнулі Яго ўвагу на вялізарнасьць і прыгожасьць храму, упрыгожанага такімі дарагімі матар’яламі. „Не, гэты храм — найбольшая сьвятыня і багацьце народу ня можа быць зьнішчаны“, як-бы так гаварылі яны сабе. Але Хрыстос коратка паўтарыў: «Прыдуць дні, калі з таго, што тут бачыце, не астанецца каменя на камені, і ўсё будзе зьнішчана.
Падняўшыся на гару Аліўную, Іісус Хрыстос сеў адпачыць. Каля Яго селі найбольш блізкія Яму апосталы: Іоанн, Пётр, Андрэй, Якаў і інш. Перад імі, унізе, раскінуўся абкружаны высокімі сьценамі горад, у асяродзьдзі якога блішчаў сваімі мармуровымі колёнадамі і пазалочанымі стрэхамі храм. Думаючы, што гібель Ерусаліму і храму прыйдзе разам з канцом сьвету, Апосталы спыталіся ў Госпада: „Калі-ж гэта будзе? і якая прымета Твайго, Госпадзі, прыходу і канца сьвету?“ Апосталы лічылі, што абяцанае царства Мэсіі пачнецца пасьля гібелі Ерусаліму і храму, што дзеля гэтага Іісус Хрыстос прыйдзе другі раз, што наагул усё гэта будзе хутка, пакуль усе яны яшчэ жывыя.
Адказваючы вучням Сваім, Гасподзь гаворыць адначасна і аб гібелі Ерусаліму і аб канцы сьвету — не дзеля таго, што адно будзе зараз пасьля другога, а дзеля таго, што зьнішчэньне Ерусаліму, у якім выявіцца грозны Суд Божы над яўрэйскім народам, будзе вобразам канца сьвету, калі адбудзецца страшны суд Божы над усім родам чалавечым. Вось чаму і ўсе прыметы, якія будуць перад разбурэньнем Ерусаліму, як войны, голад, землятрасеньне, ганеньне на верных, зьяўленьне непраўдзівых прарокаў і хрыстоў, паўсюднае пашырэньне Евангельля — ўсё гэта будзе і перад другім прыходам Хрыста і канцом сьвету.
«Сьцеражэцеся — кажа Хрыстос — каб хто не падмануў вас, бо многія прыйдуць пад імем Маім, кажучы: „Я — Хрыстос“, і гэты час блізка, і шмат каго падмануць. Не хадзеце сьледам іх. Калі-ж пачуеце пра войны і паўстаньні, не палохайцеся, бо гэта ўсё мусіць стацца; але гэта яшчэ не канец. Паўстане народ на народ і царства на царства, і будзе месцамі вялікае зямлятрасеньне, і голад, і мор, і страх, і знаменьні з неба вялікія. Перад усім гэтым наложаць на вас рукі, і будуць прасьледваць вас, выдаючы ў вастрогі і на мукі за імя Маё, і паставяць перад царамі і валадарамі за Мяне. І будуць ненавідзець вас усе за імя Маё, але і волас з галавы вашае не прападзе; цярплівасьцю вашаю збаўляеце душы вашыя. Хто перанясе ўсё да канца, той будзе збаўлены.
«І пашырана будзе Евангельле царства па ўсім сьвеце, дзеля сьведчаньня ўсім народам».
«Калі-ж убачыце Ерусалім абкружаны войскам, тады ведайце, што прыйшоў час спусташэньня яго. Тады ўсе тыя, што ў Юдэі, хай уцякаюць у горы; і хто знаходіцца ў месьце, выходзь хутчэй з яго; каго гэты час застаў на страсе хаты, хай ня зыходзіць узяць што-колечы з дому свайго, і хто на полі, хай не вяртаецца да хаты ўзяць адзеньне сваё, бо гэта — дні пакуты. Гэта будуць дні Суда Божага над няверным народам, каб споўнілася ўсё напісанае. Гора-ж цяжарным і кормячым грудзьмі ў тыя дні, бо будзе вялікая бяда на зямлі і гнеў на народ гэты. Палягуць ад вострага меча, і павядуць іх у палон да ўсіх народаў; і Ерусалім таптацімуць паганцы, пакуль не закончацца часы паганцаў».
Прыход Сына Чалавечага будзе неспадзяваны, як бліскавіца, якая раптам асьвятляе ўсё неба ад усходу да заходу. «Сонца зьмеркне і месяц ня дасьць сьвятла свайго, і зоркі спадуць з неба, і сілы нябесныя здрыгануцца. І дзеравянець будуць людзі ад страху і чаканьня таго, што прыйдзе на сусьвет, і пачнуць ад роспачы ўміраць. Тады будзе вялікая туга на зямлі, якой ня было дасюль ад пачатку сьвету і ня будзе. Але хто верыць у Бога і творыць волю Яго, хай не баіцца нічога. Для іх пачнецца шчасьце вечнага жыцьця на небе; яны ўбачаць на небе знак Сына Чалавечага (хрэст), Які прыйдзе на воблаках нябесных з сілаю і славаю вялікаю. І пашле Ангелаў Сваіх з трубою і зьбяруць выбраных Яго ад чатырох вятроў, ад краю да краю неба».
«Аб гэтым дні ці гадзіне ніхто ня ведае, нават ангелы нябесныя, а толькі Айцец Мой Адзіны», — кажа Хрыстос. «Але як было ў дні Ноя, так будзе, калі прыйдзе Сын Чалавечы: як перад патопам елі, пілі, жаніліся і выходзілі замуж і ня думалі ні аб чым, пакуль ня прыйшоў патоп і ня вынішчыў усіх, так будзе, калі прыйдзе Сын Чалавечы. Пільнуйцеся-ж, каб сэрцы вашыя не абцяжаліся абжорствам і п’янствам, і жыцьцёвымі клопатамі, і каб дзень той не застаў вас неспадзеўкі. Будзьце бодрымі ўсякі час і малецеся, бо ня ведаеце, у якую гадзіну Гасподзь ваш прыйдзе». «Неба і земля прамінуць, але словы Мае не прамінуць»
Прадказаньне Хрыстом гібелі Ерусаліму збылося ў 70 годзе пасьля Р. Х., калі рымскі імпэратар Ціт разбурыў дашчэнту горад і храм Ерусалімскі, а жыхароў больш за мільён перабіў, рэшту-ж забраў у палон, скуль яны хутка расьсеяліся па ўсім сьвеце. У гэтым расьсеяньні жыды знаходзяцца аж да сяньняшняга дня.
64. Прыповесьць аб дзесяцёх дзяўчынах.
Maт. XXV, 1—13.
Заклікаючы вучняў Сваіх да заўсёднае бодрасьці над сабой, Іісус Хрыстос гэтую думку паясьніў прыповесьцю аб 10 дзяўчынах, якім трэба было сустрэць
жаніха.
У жыдоў быў звычай, што дружкі нявесты выходзілі ўрачыста, са сьветачамі ў руках, на сустрэчу жаніху. А як іншы раз жаніх пазьніўся прыйсьці ў вызначаную гадзіну, дык дзяўчыны павінны былі мець масла на запас, бо тое масла, што было ў сьветачах, магло ўсё выгарэць да прыходу жаніха. Вось, раўнуючы другі прыход Сына Чалавечага да сустрэчы жаніха дзесяцьма дзяўчынамі, Іісус Хрыстос і кажа.
«Тады падобна будзе Царства Нябеснае — пачаў Хрыстос да дзесяцёх дзяўчын, якія меліся сустрэць жаніха». Пяць з іх былі мудрыя, а пяць неразумныя, нядбайныя. Першыя ўзялі масла на запас, другія не ўзялі. Як жаніх спазьніўся і ніхто ня ведаў, калі ён прыйдзе, дык усе і паснулі. Ажно апоўначы ўзьняўся крык: „Жаніх ідзе! выходзьце на сустрэчу яму“. Дзяўчыны схапіліся запальваць сьветачы свае, але ў нядбайных ня было ўжо масла, вось яны і кажуць мудрым: «Пазычце нам вашага масла, бо нашыя сьветачы гаснуць». А тыя адказалі: «Каб стала і вам і нам, лепш пайдзеце да прадаўцоў і купеце сабе». Калі-ж яны пайшлі купляць, прыйшоў жаніх, і пачаўся вясельны банкет. Дзьверы за гасьцямі зачыніліся. Ажно прыходзяць нядбайныя дзяўчыны і стукаюцца ў дзьверы, каб іх упусьцілі: «Госпадзі! Госпадзі! адчыні нам», — кажуць. Ён-жа адказаў: «Праўду кажу вам — ня знаю вас», і яны не прынялі ўдзелу ў вясельным банкеце.
І зноў Гасподзь, канчаючы гэту прыповесьць, сказаў: «Дык ня спеце, бо ня ведаеце ні дня, ні гадзіны, калі прыйдзе Сын Чалавечы».
Пад мудрымі дзяўчынамі трэба разумець хрысьціян, якія жывуць набожна, якія, маючы сьветач веры і запас добрых учынкаў, кожную мінуту гатовы сустрэць Хрыста, каб увайсьці ў Царства Нябеснае: пад нядбайнымі-жа трэба разумець такіх, якія ня маюць агню веры і запасу добрых учынкаў, таму ня маюць з чым выйсьці на сустрэчу Жаніху; у дзень суда яны пачуюць ад Яго, як евангельскія дзяўчыны: «Ідзеце ад Мяне, бо ня знаю я вас».
65. Прыповесьць аб талантах.[1]
Мат. XXѴ, 14—30.
Адзін гаспадар, выяжджаючы на доўгі час у далёкі край, паклікаў слугаў сваіх і даў аднаму з іх пяць талантаў, другому два, а трэцяму адзін — кожнаму па яго сіле — з умоваю, каб падчас яго адсутнасьці яны выкарысталі гэтыя грошы, а пасьля вярнулі іх яму з пэўнаю часткаю зыску.
Калі гаспадар, вярнуўшыся, загадаў даць справаздачу, выявілася, што першыя два рабы павялічылі даручаныя ім грошы ўдвая, бо пусьцілі іх у дзела. За гэта гаспадар пахваліў іх, абяцаў ім яшчэ большы свой давер і ўвёў іх у свой дом, як другоў ці родных. Калі-ж прыйшоў даць справаздачу трэці раб, які атрымаў адзін талант, дык ён сказаў гаспадару свайму: „Я ведаю, што ты чалавек жорсткі — жнеш, дзе ня сеяў і зьбіраеш, дзе не рассыпаў, таму, пабаяўшыся, пайшоў я і схаваў талант твой у зямлю; вось табе тваё“. Выслухаўшы гэта, гаспадар загадаў слугам узяць яго талант і даць таму, які меў дзесяць талантаў. Мала таго, злы і лянівы раб быў назаўсёды пазбаўлены даверу і ласкі гаспадара свайго і ўкінуты ў цемру лютую, дзе плач і скрыгат зубоў. «Усякаму, хто мае, будзе дадзена больш і павялічыцца, а ў таго, хто ня мае, ўзята будзе і тое, што мае», — гэткімі словамі закончыў Іісус Хрыстос Сваю прыповесьць.
Сэнс гэтае прыповесьці гэткі. Гаспадар — гэта Іісус Хрыстос. Рабы — тыя, хто веруе ў Яго. Таланты — ўсё, што хрысьціянін мае ад Бога і дзякуючы чаму можа выяўляць сваю моральную істоту, напрыклад: здольнасьці, адукацыя, высокае палажэньне ў грамадзянстве, багацьце і інш. Ня ўсе маюць аднолькавыя таланты: аднаму даецца больш, другому менш — кожнаму па яго сіле. Але ўсе пакліканы аднолькава да павялічэньня і ўзбагачэньня давераных ім талантаў. Хрысьціяне, падобныя да першых двох верных рабоў, свае здольнасьці выкарыстоўваюць дзеля сеяньня сярод блізкіх сваіх дабра, праўды, прыгожасьці, асьветы, — сваё багацьце ўжываюць для помаччы бедным і тым, што пакутуюць, — сваім высокім палажэньнем у грамадзянстве карыстаюцца, каб падняць агульны дабрабыт і шчасьце людзей і адхіліць усялякую крыўду і нязгоду. Такое служэньне людзям вымагае вялікае ахвярнасьці, вялікага напружаньня сілаў чалавека, сталае і ўпартае працы. Нагародаю для іх будзе: мір і спакой для душы, пашана і любоў ад людзей, міласьць і ласка ад Бога. Яны «ўвайдуць у радасьць Гаспадара Свайго», як гаворыцца ў Евангельлі.
А хто, як злы і лянівы раб, баючыся працы, няздольны на вялікія і самаахвярныя ўчынкі, схавае свой «талант» у зямлю, г. зн. ня выкарыстае яго зусім, той варты пакараньня, якое заслужыў евангельскі раб. Сухі, чэрствы самалюб, ён сьцеражэць толькі свой спакой. Ад яго ўчасьця, яго працы людзям — як гаворыцца —
«ані цёпла, ані холадна». Калі ён і робіць што-колечы, дык толькі выконваючы свой абавязак і толькі для ўласнага свайго дабра, а што па-за гэтым (агульнае дабро і шчасьце), дык гэта яго мала цікавіць. Яму не стае шчырасьці, ахвярнасьці, шырокага сэрца, не стае адданасьці да працы, тым часам, як толькі такім адношаньнем будуецца Царства Божае на зямлі.
«Хто мае вушы слухаць, няхай слухае»: такім зваротам Іісуса Хрыста і кожны з нас заклікаецца разважыць, як мы ўжываем дадзены нам ад Бога «талант».
66. Вобраз страшнага Суда Божага.
Мат. XXѴ, 31—46; XXVI, 1—2.
Аб апошнім вялікім судзе Сваім Іісус Хрыстос вучыў так: „Калі прыйдзе Сын Чалавечы ў славе Сваёй і ўсе сьвятыя ангелы з Ім, тады сядзе на пасадзе
славы Свае, і зьбяруцца перад Ім усе народы; і аддзеліць адных ад другіх, як пастух аддзяляе оўцы ад казлоў; і паставіць оўцы (праведных) на правы ад Сябе бок, а казлоў (грэшнікаў) на левы». І скажа Цар тым, якія на правы бок ад Яго: „Прыдзеце, багаслаўлёныя Айца Майго, насьледуйце Царства, прыгатаванае вам ад стварэньня сьвету, бо Я хацеў есьці, і вы далі Мне (есьці); Я хацеў піць, і вы напаілі Мяне; Я быў у дарозе і вы прынялі Мяне; быў нагі і вы апранулі Мяне, быў хворы і вы наведаліся да Мяне; у вастрозе быў, і вы прыйшлі да Мяне». Тады праведнікі скажуць Яму ў адказ: «Госпадзі! калі мы бачылі Цябе галодным і накармілі, ці прагнучым і напаілі? Калі мы бачылі Цябе ў дарозе і прынялі? або нагім і апранулі? Калі мы бачылі Цябе хворым або ў вастрозе, і прыйшлі да цябе?» І адкажа ім Цар: «Узапраўды кажу вам: тое, што зрабілі вы аднаму з братоў Маіх меншых, вы зрабілі мне“. Пасьля гэтага скажа тым, што на левы бок ад Яго: «Ідзеце ад Мяне, праклятыя, у вагонь вечны, прыгатаваны д’яблу і слугам яго, бо Я быў галодны і вы не далі Мне есьці; хацеў піць і не напаілі Мяне; быў у дарозе і не прынялі Мяне; быў нагі і не апранулі Мяне; хварэў і ў вастрозе — і не наведаліся да Мяне“. Тады яны скажуць Яму: „Госпадзі! калі мы бачылі Цябе галодным, або прагнучым, або падарожным, або голым, або хворым ці ў вастрозе — і не паслужылі
Табе?“ Тады адкажа ім: «Узапраўды кажу вам: як не зрабілі гэтага аднаму з братоў Маіх меншых, дык не зрабілі Мне». І пайдуць гэтыя на муку вечную, а праведнікі ў жыцьцё вечнае».
Скончыў сваё навучаньне Хрыстос сумным, але ўжо знаёмым прадказаньнем, што раней за ўсё будуць Ягоныя мукі і сьмерць. Гасподзь цяпер ясна паказаў нават самы спосаб яе і дзень: «Вы ведаеце, што праз два дні будзе Пасха, і Сын Чалавечы будзе выданы на расьпяцьце“.
Мат. XXѴI, 3—16; Мрк. XIV, 1—2; Лук. XXII, 1—6.
У ноч на вялікую сераду першасьвяшчэньнікі, кніжнікі і старэйшыны юдэйскія, сабраўшыся ў палацы першасьвяшчэньніка Кайяфы, радзіліся, што ім рабіць з Іісусам, апошняе высьвячэньне Якога перад народам перапоўніла меру іх цярплівасьці. Найпрасьцей было, разумеецца, зараз-жа схапіць і загубіць яго, але баяліся народу, які з прычыны сьвята Пасхі напоўніў увесь Ерусалім[2] і мог заступіцца за свайго Вучыцеля. Доўгая нарада скончылася пастановаю ўзяць Іісуса хітрасьцю і забіць яго, але пытаньне: як зрабіць гэта? засталося нявырашаным.
Калі яны разважалі аб гэтым, прыходзіць ў сынэдрыён ведамы ўжо нам з свае хцівасьці да грошай Юда Іскарыёт — адзін з 12 Апосталаў. Ён запрапанаваў выдаць Іісуса Хрыста так, каб гэта ня выклікала ніякага абурэньня ў народзе. Начальнікі юдэйскія былі вельмі задаволены і далі Юдзе за гэтую ўслугу трыццаць сярэбранікаў (трохі больш за 100 злотых) суму, якая звычайна выдавалася за
раба, забітага выпадкова: гэткім спосабам яны лішні раз хацелі зьняважыць Іісуса Хрыста, — такая вялікая была ў іх ненавісьць да Яго.
Ад таго часу Юда стаў шукаць выпадку, каб выдаць ім Іісуса, але толькі не пры народзе.
Мат. XXѴI, 17—30; Мрк. XIV, 14—26; Лук. XXII, 7—39; Іоан. XIII, 1—30.
Сераду Хрыстос правёў адзін, каб прыгатовіцца Духам да Свае Вялікае Ахвяры.
У чацьвер рана, напярэдадні дня, калі пачыналася сьвята і калі, паводле закону, належала есьці вялікоднае ягня (пасха), Апосталы спыталіся ў Госпада, дзе ён скажа прыгатовіць пасху. Гасподзь адказаў: «Пры ўваходзе вашым у горад, сустрэнецца з вамі чалавек, нясучы збанок вады; пайдзеце з ім у дом, у які ўвайдзе ён, і скажэце гаспадару дому: Вучыцель кажа табе: дзе пакой, у якім-бы Мне есьці пасху з вучнямі Маімі? і ён пакажа вам сьвятліцу вялікую, засланую: там і прыгатоўце». Яны пайшлі і, знайшоўшы ўсё, як сказаў ім, прыгатавалі пасху.
Калі надыйшоў вечар таго дня, Хрыстос прыйшоў ў сьвятліцу і дванаццаць Апосталаў з Ім. Вячэра была гатова, стол накрыты, і Гасподзь з Апосталамі ўзьляглі і сталі есьці, выконваючы ўсю ўрачыстасьць, згодна з законам і звычаем. У абрадах і сьвяточнай гутарцы прайшоў некаторы час.[3]
Пасьля гэтага пачалася першая Пасха Новага Завету. З гэтага моманту ўсе дзеяньні і настаўленьні Госпада прасякнуты нейкім асаблівым духам пакорнасьці, самаахвярнасьці і любові. Першае, у чым выявілася гэта, было тое, што — як расказвае Евангелісты Іоанн — Іісус Хрыстос устаў ад стала, скінуў з Сябе верхнюю вопратку і, узяўшы рушнік і падперазаўшыся, а пасьля наліўшы вады ў умывальніцу, пачаў абмываць ногі вучням Сваім — у тым ліку і Юдзе Іскарыёту — і выціраць рушніком, якім быў апяразаны. Калі Іісус Хрыстос падыйшоў да Ап. Пятра, дык гэты сказаў Яму: «Госпадзі! ці-ж Табе абмываць мае ногі?» Тады Хрыстос кажа яму: «Што Я раблю, ты цяпер ня ведаеш, але даведаешся потым». Пётр горача выклікнуў: «Ня ўмыеш ног маіх да веку». На гэта Іісус адказаў: „Калі ня ўмыю цябе, ня маеш часьці са Мною». Тады Сіман Пётр кажа Яму: «Госпадзі! умый ня толькі ногі мае, але і рукі і галаву». Іісус Хрыстос адказаў: „Абмытаму трэба толькі ногі абмыць, бо ўвесь чысты, і вы чыстыя, але ня ўсе“ (бо ведаў, што адзін з іх прадасьць Яго). Калі-ж абмыў усім ногі і апрануў ізноў Сваю вопратку, дык адпачыўшы спытаўся: „Ці ведаеце, што гэта Я зрабіў вам? Вы называеце Мяне Вучыцелем і Госпадам і справядліва кажаце, бо Я і ёсьць такі. Дык, калі Я, Гасподзь і Вучыцель, абмыў вам ногі, дык і вы павінны абмываць ногі адзін аднаму, бо Я даў вам прыклад, каб, як Я зрабіў вам, і вы рабілі. Калі гэтак будзеце рабіць — будзеце шчасьлівымі, будзеце мець удзел у Царстве Нябесным. Але не аб усіх вас гэтак кажу, бо адзін з вас прадасьць Мяне. І гора таму чалавеку, праз якога будзе праданы Сын Чалавечы: ляпей-бы таму чалавеку зусім не нарадзіцца на сьвет“. Слухаючы гэта, Апосталы вельмі ўзварушыліся і пачалі аглядацца адзін на аднаго, ня ведаючы, аб кім гаворыць: „Госпадзі! ці ня я гэта? ці ня я?“ пыталіся ў Вучыцеля. Гасподзь нічога не адказаў на гэтыя пытаньні. Між іншымі спытаўся і Юда Іскарыёт, і Гасподзь адказаў яму: „ты“, але адказаў так ціха, што ніхто ня чуў. Быў-жа за сталом адзін з вучняў Яго на ўлоньні Іісуса, якога Іісус вельмі
Устанауленьне Іісусам Хрыстом таінства прычашчэньня.
любіў (Іоанн). Яму вось Сіман Пётр кіўнуў, каб спытаўся, хто гэта? аб кім гаворыць? Іоанн, прыпаўшы да грудзей Іісуса, спытаўся: „Госпадзі! хто гэта?“ Іісус адказаў: „Той, каму Я падам абмачыўшы кусок хлеба“. І абмачыўшы падаў Юдзе, кажучы: „Што робіш, рабі хутчэй“. Але ніхто з Апосталаў не зразумеў, дзеля чаго сказаў яму гэта. А дзеля таго, што ў Юды была скарбонка з грашыма, дык некаторыя зразумелі, быццам Іісус кажа яму: „Купі, што трэба нам на сьвята, ці каб даў убогім“. Той-жа, узяўшы кусок, зараз-жа выйшаў. На дварэ была цёмная ноч.
Пасьля выхаду Юды, Іісус аддаўшы хвалу Богу, узяў хлеб, багаславіў яго, паламаў на кускі і даючы кожнаму з Апосталаў, сказаў: „Вазьмеце і ешце: гэта ёсьць Цела Маё, што за вас даецца ў адкупленьне грахоў“. Пасьля ўзяў чашу з віном, разьведзеным вадою, таксама багаславіў і, даючы кожнаму з Апосталаў, сказаў: „Пеце ад яе ўсе, бо гэта ёсьць Кроў Мая Новага Завету, што праліваецца за вас і за многіх ў адкупленьне грахоў. Гэта рабеце на ўспамін аба мне“. І пілі ўсе з гэтае чашы і елі ўсе паданы Госпадам
хлеб.
Так было ўстаноўлена ў Царкве Хрыстовай таінства Сьв. Прычашчэньня. Апосталы, прыняўшы хлеба і віна, прычасьціліся істотнага Цела і Крыві Хрыстовае.
У сьвятліцы Сыонскай Хрыстом і Апосталамі ў апошні раз была адсьвяткавана Пасха Старога Завету і ў першы раз Пасха Новага Завету. Калі там ягня першароднае заколвалася ў памяць збаўленьня з палону Эгіпэцкага і выхаду ў зямлю абяцаную, дык тут Сам Хрыстос, як Ягня чыстае і беззаганнае, прыняўшы сьмерць, прынёс Сябе ў ахвяру Богу за грахі людзей, каб вызваліць іх ад рабства духоўнага і адчыніць уваход у Зямлю Абяцаную — Царства Нябеснае.
Іoaн. XIII, 31—38; XIV—XVII, 1—26; Maт. XXVI, 30—35; Mpк. XIV, 26—31.
Тайная вячэра скончылася разьвітальнай прамовай Іісуса Хрыста, якая зацягнулася далёка за поўнач. „Дзеці! — казаў Іісус Хрыстос: — яшчэ нядоўга быць Мне з вамі. Будзеце шукаць Мяне, але куды Я іду, вы ня можаце ісьці. Даю вам новую запаведзь: каб любілі адзін аднаго. Як Я палюбіў вас, так і вы любеце адзін аднаго. Па тым пазнаюць усе, што вы — Мае вучні, калі будзеце мець любоў адзін да аднаго“.
Тады кажа Яму Сіман Пётр: „Госпадзі! куды Ты ідзеш?“ Іісус адказаў яму: „Куды Я іду, ты ня можаш цяпер ісьці, пазьней-жа пойдзеш за Мною“. Пётр кажа Яму: „Госпадзі! Чаму я не магу ісьці за Табою цяпер? Я душу маю палажу за Цябе“. Іісус адказвае яму: „Душу тваю за Мяне паложыш? Запраўды кажу табе: не прапяе два разы певень, як ты тройчы адрачэшся, што знаеш Мяне. І ўсе вы — далей кажа Хрыстос, зварочваючыся да Апосталаў — спакусіцеся аба Мне ў гэтую ноч, як гаворыцца ў Пісаньні: „паражу пастыра і расьсеюцца авечкі стада“ (Зах. ХІІІ, 7), але па ўваскрасеньні Маім спаткаю вас у Галілеі“. Тады Пётр горача ўсклікнуў: «Калі-б і ўсе спакусіліся, я ніколі не спакушуся. Хоць-бы мне трэба было памёрці з Табою, ня выракуся Цябе“. Так гаварылі і ўсе вучні.
Вядучы далей гутарку, Іісус Хрыстос казаў вучням: „Хай не сумляваецца сэрца вашае, што Я адыходжу ад вас. Веруйце ў Бога і ў Мяне веруйце.Я іду і зноў прыйду і вазьму вас да Сябе, каб і выбылі там, дзе Я“. Тут кажа Яму Фама: „Госпадзі! ня ведаем, куды ідзеш, дык як можам ведаць дарогу?“ Іісус сказаў яму: „Я і пуць, і сьціна, і жыцьцё. Hіхто ня прыходзіць да Айца, калі не цераз Мяне; калі-б вы пазналі Мяне, пазналі-б і Айца Майго; і адсяньня ведаеце Яго і бачылі Яго“. Кажа Яму Апостал Піліп: „Госпадзі! пакажы нам Айца і даволі з нас“. Хрыстос на гэта адказаў: „Гэтулькі часу Я з вамі, і ты не пазнаў Мяне, Піліп! Хто бачыў мяне, бачыў і Айца. Як-жа ты кажаш: пакажы нам Айца? Ці ты ня верыш, што Я ў Айцу і Айцец у Мне? Словы, што кажу вам Я, не ад Сябе кажу: Айцец, што ва Мне, Той робіць дзелы. Верце Мне, што Я ў Айцу і Ён у мне; калі-ж не, верце Мне па самых учынках. Запраўды кажу вам: хто веруе ў Мяне, будзе рабіць учынкі, якія Я раблю, дый большыя за іх зробіць: бо Я да Айца Майго іду. І чаго папросіце ў імя Маё, тое зраблю, каб уславіўся Айцец у Сыне. Калі любіце мяне, споўніце Мае запаведзі. І Я ўпрашу Айца, і Ён дасьць вам другога Ўцяшыцеля, каб быў з вамі да веку, — Духа Праўды, Якога сьвет ня можа прыняць, бо ня бачыў Яго, а вы ведаеце Яго, бо Ён з вамі ёсьць і ў вас будзе. Не пакіну вас сіротамі: прыйду да вас. Яшчэ трохі, і сьвет ужо ня ўбачыць Мяне, а вы ўбачыце мяне, бо я жыву: і вы жыць будзеце. Хто спаўняе запаведзі Мае, той любіць Мяне, а таго, хто любіць Мяне, любіціме Айцец Мой, і Я палюблю Яго і зьяўлюся Яму Сам. Хто ня любіць мяне, той не выпаўняе слоў Maіх. Гэтае сказаў Я вам, пакуль Я з вамі. Уцяшыцель-жа, Дух Сьвяты, Якога пашле Айцец у імя Маё, навучыць вас усяго і напомніць вам усё, што Я казаў вам. Мір пакідаю вам, мір Мой даю вам. Ужо нядоўга гаварыць Мне з вамі, бо ідзе князь гэтага сьвету, і ва Мне ня мае нічога. Але каб сьвет ведаў, што Я люблю Айца, Я і раблю, як загадаў Мне Айцец.“
„Устаньце, пойдзем адгэтуль“, — скончыў пакуль што гэтымі словамі Гасподзь і ўстаў з-за стала. Усталі і Апосталы, і ўсе пайшлі па дарозе ў сад Гэфсіманскі.
Іоан. XѴ—XVII.
Дарогаю Гасподзь казаў далей Сваю разьвітальную прамову, Свае апошнія настаўленьні Апосталам. «Гэтым уславіцца Айцец Мой, калі вы прынясеце багаты плод і будзеце Маімі вучнямі. Запаведзь-жа Мая — любеце адзін аднаго, як я палюбіў вас. Ніхто ня мае любові большае за тую, калі хто аддасьць душу сваю за другоў сваіх. Вы другі Мае, калі спаўняеце тое, што Я загадваю вам. Ня бойцеся, калі сьвет вас ненавідзіць; ведайце, што Мяне раней за вас зьненавідзеў. Калі Мяне прасьледвалі, будуць прасьледваць і вас. Калі-б вы ішлі прапаведваць вучэньне сьвета (патуралі сьвету), дык сьвет палюбіў бы вас. Але-ж вы йдзеце сьведчыць аб граху, і клікаць грэшнікаў да пакаяньня, і за гэта людзі вас узьненавідзяць. Вас будуць выганяць са школаў (сынагогаў) і забіваць, і кожын, хто заб’е вас, будзе думаць, што гэтым служыць Богу. Але сказаў Я вам гэта дзеля таго, каб, калі прыйдзе час той, вы ўспомнілі, што наперад Я гаварыў вам аб гэтым. Ня сумуйце, што Я адыходжу ад вас. Цяпер Я іду да Паслаўшага Мяне. Для вас лепей, каб я пайшоў, бо калі Я не пайду, Уцяшыцель ня прыйдзе да вас; калі-ж пайду, пашлю Яго да вас. Ён, Дух Праўды, навучыць вас усякае праўды, бо не ад Сябе гаварыць будзе, але гаварыціме, што пачуе, і абвесьціць вам, што мае прыйсьці. Хутка ня будзеце бачыць Мяне, дый зноў хутка ўбачыце Мяне, што йду да Айца. Узапраўды кажу вам: вы заплачаце і загалосіце, а сьвет усьцешыцца; вы сумныя будзеце, але сум ваш на радасьць зьменіцца, і радасьці вашае ніхто не адбярэ ў вас. Да сяньня вы нічога не прасілі ў імя Маё; прасеце і атрымаеце, каб радасьць вашая была поўная. Дасюль Я гаварыў вам прыповесьцямі, але надходзіць гадзіна, калі ўжо проста абвяшчу вам аб Айцу». Тады вучні Яго сказалі: «Вось Ты цяпер проста гаворыш і прыповесьці ня кажаш ніводнае. Цяпер бачым, што ведаеш усё, і ня маем патрэбы, каб хто пытаўся у Цябе. Дзеля гэтага верым, што Ты ад Бога зыйшоў“. Іісус адказаў ім: «Цяпер верыце. Вось надходзіць гадзіна, дый ужо прыйшла, калі вы расьсеецеся кожын у свой бок і пакінеце Мяне Аднаго, але Я не Адзін, бо Айцец са Мною. Гэтае сказаў Я вам, каб мір мелі ўва Мне. На сьвеце гора мець будзеце, але спадзявайцеся: Я перамог сьвет“.
Скончыў Гасподзь Сваю развітальную прамову т. зв. «вялікай першасьвяшчэньніцкай малітвай». У гэтай малітве Гасподзь просіць Свайго Айца Нябеснага за Сябе, каб праславіў Сына Свайго, Які завяршыў дзела, даручанае Яму, — за Сваіх вучняў, каб захаваў
іх для прадоўжаньня Ягонага дзела на зямлі і — за ўсіх веруючых, каб Бог асьвяціў іх праўдаю Сваёю: «Отча! — маліўся Хрыстос, падняўшы вочы Свае да неба — прыйшла гадзіна: праслаў Сына Твайго, каб і Сын Твой праславіў Цябе; бо Ты даў Яму ўладу над усякаю істотаю, каб Ён усяму, што Ты даў яму, даў-бы жыцьцё вечнае. Гэнае-ж жыцьцё вечнае ў тым, каб пазналі Цябе, адзінага праўдзівага Бога, і Іісуса Хрыста, Якога Ты паслаў. Я праславіў Цябе на зямлі: завяршыў дзела, якое Ты даў Мне зрабіць. Дык цяпер праслаў Мяне Ты, Отча, у Цябе Самога той славаю, якую я меў у Цябе раней існаваньня сьвету. Я абвясьціў імя Тваё людзям, якіх Ты Мне даў ад сьвету. Цяпер зразумелі яны, што ўсё, што Ты даў мне, гэта ад Цябе… За іх прашу, не за ўвесь сьвет прашу, але за тых, якіх Ты даў Мне, бо яны Твае. І ўсё маё — Тваё, і Тваё — Маё: і ў іх Я праславіўся… Отча Сьвяты! захавай іх у імя Тваё, тых, якіх Ты Мне даў, каб яны былі адно, як і Мы. Я аддаў ім слова Тваё, і сьвет зьненавідзіў іх, бо яны ня з сьвету. Не прашу, каб Ты ўзяў іх з сьвету, але каб захаваў іх ад зла. Яны ня з сьвету, як і Я ня з сьвету. Асьвяці іх праўдаю Тваёю: слова Твае — праўда. Як Ты паслаў Мяне ў сьвет, так і Я пасылаю іх у сьвет. І за іх Я пасьвячаю Сябе, каб і яны былі асьвечаны праўдаю». — «Не за іх-жа толькі малю, але й за тых, што ўверавалі ў Мяне па слове іх. Няхай будуць усе адно: як Ты, Айцец ува Мне, і Я ў Табе, так і яны няхай будуць адно, каб паверыў сьвет, што Ты паслаў Мяне. І славу, якую Ты даў Мне, Я дам ім, каб былі адно, як Мы адно. Я ў іх, і Ты ўва Мне; каб былі злучаны ў адно, і няхай пазнае сьвет, што Ты паслаў Мяне і палюбіў іх, як палюбіў Мяне. Отча, каго Ты Мне даў, хачу, хай і яны будуць са Мною там, дзе Я, каб бачыць славу маю, якую Ты Мне даў, бо палюбіў Мяне раней заснаваньня сьвету. Отча праведны! сьвет Цябе не пазнаў, але я пазнаў Цябе, і яны пазналі, што Ты паслаў Мяне. І Я абвясьціў ім імя Тваё і абвяшчаю, каб любоў, якою Ты палюбіў мяне, ў іх была, і Я ў іх. Отча Сьвяты! захавай іх у імя Тваё — тых, якіх Ты даў Мне, каб яны былі адно, як і Мы. Асьвяці іх ісьцінаю Тваёю: слова Тваё — ісьціна. Як Ты паслаў Мяне ў сьвет, так і Я пасылаю іх у сьвет. І за іх Я пасьвячаю Сябе, каб і яны былі асьвечаны ісьцінаю. Не за іх-жа толькі малю, але і за тых, што ўверавалі ў Мяне па слове іх. Няхай будуць усе адно: як Ты, Айцец, ва Мне, і Я ў Табе, так і яны няхай будуць адно, каб паверыў сьвет, што Ты паслаў Мяне, — і славу, якую Ты даў мне, я дам ім, каб былі адно, як Мы адно».
Сказаўшы гэтае, Іісус выйшаў з вучнямі Сваімі за ручай Кедрон, дзе быў сад, у які ўвайшоў Сам і вучні Яго.
71. Маленьне аб чашы у садзе Гэфсіманскім.
Мат. XXVI, 36—46; Мрк. XIV, 32—42; Лук. XXII, 30—46; Іоан. XVIII, 1—2.
Месцам, куды Іісус Хрыстос скіраваўся пасьля тайнае вячэры і апошняе разьвітальнае гутаркі, быў сад Гефсіманскі, дзе і раней Гасподзь любіў часта адпачываць ці вучыць сваіх вучняў. Калі ўвайшлі ў сад, Іісус Хрыстос сказаў Апосталам: «Пасядзеце тут, пакуль я пайду і памалюся». І ўзяўшы Пятра, Якава і Іоанна, пайшоў з імі ў глыбіню саду, кажучы: «Душа Мая нудзіцца да сьмерці; пабудзьце тут са мною і ня сьпеце». Пасьля адыйшоў ад іх на далечыню, як кінуць каменем, і, ўпаўшы на калені, пачаў у вялікай нудзе маліцца, каб патрымаць Свой Дух, агорнуты жахам перад недалёкімі ўжо мукамі і сьмерцю: „Отча! калі Твая воля, пранясі чашу гэтую міма мяне, але хай будзе не тое, чаго Я хачу, а чаго Ты». Зьявіўся-жа Яму Ангел з неба, падтрымліваючы Яго. І ў барацьбе нечалавечай, сьмяротнай гарачэй і гарачэй маліўся, і быў пот Яго, як каплі крыві, падаючы на зямлю. Калі Хрыстос скончыў малітву, Ён прыйшоў да вучняў сваіх, але знайшоў іх сьпячымі. Збудзіўшы Пятра, які перад тым хваліўся сваёй адданнасьцю, Іісус Хрыстос кажа яму: «Сіман! і ты сьпіш? ці ты ня мог не паспаць адну гадзіну, каб пабыць са Мною?“. І зьвярнуўшыся да ўсіх сказаў: «Устаньце і малецеся, каб не папасьці ў спакушэньне». І як-бы хочучы выбачыць ім іхную слабасьць, дадаў: „Дух бодры, плоць-жа
Маленьне аб чашы ў садзе Гэфсіманскім.
З гэтымі словамі Гасподзь і Апосталы Пётр, Якаў і Іоанн пайшлі да выхаду з саду, дзе знаходзілася рэшта Апосталаў. Праз гушчыню дрэваў віднеліся агні і натоўп людзей, якіх вёў Юда-здраднік, каб выдаць ім на сьмерць Свайго Вучыцеля.
72. Арышт Іісуса Хрыста.
Мат. XXѴI, 47—56; Мрк. XIV, 43—52; Лук. XXII, 47—54; Іоан. XVIII, 3—12.
Юда ведаў, дзе быў Хрыстос з вучнямі. Узяўшы ад архірэяў і начальнікаў жыдоўскіх ваякаў і слугаў з сьветачамі і аружжам, Юда прыходзіць у Гэфсіманію. Калі Ісус Хрыстос, ведаючы ўсё, што з Ім будзе, убачыў азброены натоўп, Ён выйшаў наперад і спытаўся ў іх: «Каго шукаеце?» Яму адказалі: «Іісуса Назарэя». Іісус сказаў ім: «гэта Я». Пры гэтых словах усе прыйшоўшыя адступіліся назад і ўпалі на зямлю — да таго агарнуў страх перад вялікасьцю Хрыста і злачынствам, якое зьбіраліся зрабіць. Праз момант падходзіць да Іісуса Юда, каб пацалаваць Яго, бо так умовіўся ён з начальнікамі: «Каго, — казаў, — я пацалую, Той і ёсьць». Падыйшоўшы да Госпада, Юда запраўды пацалаваў Яго, вітаючы звычайным прывітаньнем: «Радуйся, Равві!“ Гасподзь на гэта адказаў: „Пацалункам Сына Чалавечага прадаеш? Рабі, дзеля чаго прыйшоў“. Тут падступілі да Яго прыйшоўшыя людзі, каб налажыць на Яго рукі. Быўшыя-жа з Ім, бачачы, да чаго даходзіць, спыталіся: «Госпадзі! Ці ня ўдарыць нам мечам?“ А Апостол Пётр, які меў меч, узапраўды выняў яго і ўдарыў слугу архірэевага і адсёк яму правае вуха; слуга-жа той зваўся Малх. Іісус Хрыстос сказаў: «Пакіньце, даволі», і дакрануўшыся да вуха яго, аздаравіў яго. Апосталу-ж Пятру сказаў: «Палажы меч у ножны, бо ўсе, хто ўзяў меч, ад меча загінуць. Няўжо-ж Я ня вып’ю чары, што даў Мне Ацец? Або ты думаеш, што Я не магу зараз упрасіць Айца Майго, і Ён дасьць у Маю абарону больш, як дванаццаць легіёнаў Ангелаў? Як-жа збудзецца Пісаньне, што так павінна быць?“ Архірэям-жа і начальнікам царквы ды старэйшынам, якія выйшлі супроць Яго, сказаў: „Быццам на разбойніка выйшлі вы з мечамі і каламі ўзяць Мяне, а тым часам Я кожын дзень сядзеў з вамі ў храме, навучаючы вас, і вы не падымалі на Мяне рукі, але цяпер ваш час і ўлада цемры. Хай збудзецца Пісаньне“. Пасьля гэтага ваякі, тысячнік і слугі жыдоўскія ўзялі Іісуса, зьвязалі Яго і павялі. Тут Апосталы ўсе пакінулі Свайго Вучыцеля і паўцякалі, хто куды. Толькі двох з іх — Пётр і Іоанн здалёк сачылі за ўзяўшымі Іісуса, ды яшчэ нейкі няведамы хлапец, апрануты коўдраю, ішоў за імі, але калі яго схапілі, ён уцёк, пакінуўшы коўдру. Думаюць, што гэта быў Евангеліст Марк.
73. Іісус Хрыстос на судзе Сынэдрыёну.
Мат. XXѴI, 57—68; Мрк. XIV, 53—65; Лук. XXII, 63—71; Іоан. XVIII, 12—24.
Калі прыйшлі ў Ерусалім, дык Іісуса Хрыста павялі спачатку да былога першасьвяшчэньніка Анны, хаця ён, як адстаўны архірэй, і ня меў права судзіць. Анна спытаўся ў Іісуса аб вучнях і аб навуцы Яго. Іісус Хрыстос адказаў: „Я заўсёды адкрыта навучаў народ у храме і ў школе, і тайна, украдкам не гаварыў ніколі. Чаму пытаешся ў Мяне? Спытайся ў тых, хто слухаў, што Я казаў ім. Мае слухачы ведаюць, што я казаў“. Такім адказам Хрыстос даў зразумець, што не выпадае гэтак тайна, уночы, бяз сьведкаў, пад крыкі ўзброенага натоўпу судзіць Яго, вучыўшага заўсёды адкрыта. За такі адказ адзін з слугаў, што стаяў бліжэй да Іісуса, удэрыў Яго па твары і сказаў: „Так Ты адказваеш архірэю?“… Іісус адказаў яму: «Калі Я сказаў блага, дакажы, што блага, а калі добра, дык за што б’еш Мяне?“ На тым скончыўся дапрос у Анны. Па яго загаду, Іісуса — зьвязанага — павялі да зяця Анны першасьвяшчэньніка Кайяфы, які быў на той год архірэем. Гэта быў той самы архірэй, які парадзіў жыдом, што „лепш нам, каб адзін чалавек памёр за людзей, чымся каб ўвесь народ загінуў“ (Іоан. ХІ, 49—50).
Ня гледзячы на раніцу, у палацы Кайяфы (у яго прыватным памешканьні) сабраўся ўвесь сынэдрыён — пакуль не для суда, а каб толькі зрабіць дапрос, каб сабраць матар’ял для абвінавачаньня Госпада. Паводле закону, суд уночы дый яшчэ напярэдадні сьвята — ня мог адбывацца. Сынэдрыёну вельмі хадзіла аб тое, каб як найхутчэй скончыць з гэтаю прыкраю справаю. Пастанова ў іх ужо была загадзя прыгатаваная, але справа вымагала зрабіць нейкі паказны суд, бо інакш не выпадала вышэйшай судовай установе жыдоў. Для суда трэба было мець сьведкаў. Паслалі нібы шукаць іх (яны загадзя былі падгатаваны). Прыйшло шмат крывасьведкаў, якія, ведама-ж, нічога ня чулі з таго, што ўзапраўды і адкрыта гаварыў Хрыстос. Іісус не перашкаджаў ім паказваць, чаго вымагалі ад іх судзьдзі. І няведама, што яны гаварылі, але пэўне-ж не сказалі нічога, за што можна было-бы засудзіць Яго. Напасьледак зьявілася двох сьведкаў, якія сказалі, быццам яны чулі, як Ён гаварыў: „Я разбуру гэты храм рукатворны, а праз тры дні збудую другі, нерукатворны“. Але і гэтага было мала, каб засудзіць Іісуса. Тым часам трэба было сьпяшацца з прысудам, бо надыходзіла сьвята, і народ, даведаўшыся, мог перашкодзіць. Тады да Іісуса, Які ўвесь час маўчаў, падходзіць Кайяфа і пытаецца: «Чаму Ты нічога не адказваеш? Ці Ты ня чуеш, што яны на Цябе кажуць?» Гасподзь нічога не адказаў. Тады Кайяфа вельмі раззлаваўся і ўзбураны рашуча зьвярнуўся да Іісуса: «Заклінаю Цябе Богам Жывым, прысягні нам: ці Ты Хрыстос, Сын Божы». Іісус Хрыстос адказаў: «Я нават больш скажу: адсюль вы пабачыце Сына чалавечага, седзячага па правай руцэ Сілы Божае і ідучага на воблаках нябесных» (так вызначалі славу Божую Давід і Прарокі). Тады Кайяфа ў прыкідным гневе разадраў вопратку сваю і выклікнуў: «Ён зьневажае Бога! Якое яшчэ патрэбна нам сьведчаньне? бо-ж мы самі чулі хулу Яго, з вуснаў Яго. Як вам здаецца — што рабіць з Ім?» Усе адказалі: «Ён варты сьмерці».
На гэтым дапрос у Кайяфы пакуль і скончыўся. Судзьдзі пастанавілі сабрацца яшчэ раз, каб зрабіць аканчальны прысуд. Што датычыць да Іісуса, дык Яго, зьвязанага і пад канвоем, вывялі на панадворак. Тут вартаваўшыя Яго пачалі зьдзекавацца над Ім. Яму плявалі ў твар, білі па вушох і шчоках; іншыя-ж, затуліўшы рукамі сваімі твар Яго і б’ючы, пыталіся насьмяхаючыся: «Прароч, хто Цябе ўдарыў?» І шмат чаго іншага агіднага казалі на Яго. Гасподзь ціха, пакорна, моўчкі пераносіў усё гэта, хоць, як Сам казаў, мог бы ўпрасіць Айца, і Айцец паслаў бы легіёны Ангелаў, каб абараніць Яго. Але тады не адбылося-б адкупленьне роду чалавечага.
Калі настала раніца і Іісуса прывялі ўжо на праўдзівы суд сынэдрыёну, у яго ўласнае памешканьне, Яму паставілі ранейшае пытаньне: «Ці Ты Хрыстос?» Ім перш за ўсё хадзіла аб тое, каб Іісус Хрыстос сьцвярдзіў Сваё Мэсіянства (Божае Пасольства), бо толькі на гэтым можна было абаперці абвінавачаньне. Іісус Хрыстос адказаў, як і першы раз: „Калі скажу, вы не паверыце; калі спытаюся ў вас, ня будзеце адказваць Мне і не адпусьціце мяне. Адсюль Сын Чалавечы сядзе па правай руцэ Сілы Божае“. — „Дык Ты Сын Божы?» схапіліся ўсе. — «Вы кажаце, што Я», адказаў Хрыстос. — «Якое-ж больш патрэбна нам сьведчаньне? Бо-ж мы самі чулі з вуснаў Яго», — сказалі, і засудзілі Яго на сьмерць.
74. Выраканьне і каяньне Ап. Пятра.
Мат. XXVI, 69—75; Мрк. XIV, 66—72; Лук. XXII, 54—62; Іоан. XVIII, 15—18; 25—27.
Ня ўсе Апосталы пакінулі свайго Вучыцеля, калі Той быў арыштованы слугамі архірэевымі. Сьледам за імі на панадворак Кайяфы, як яго знаёмы, увайшоў найбольш блізкі і любы вучань Хрыстоў Ап. Іоанн, якога прывяло сюды глыбокае спачуваньне свайму Вучыцелю і Госпаду. Ня бачачы Пятра, які астаўся за брамаю, Іоанн сказаў прыдзьверніцы, каб упусьціла яго. На пытаньне: «Ці ты ня з вучняў гэтага чалавека?» Пётр адказаў адмоўна, і яна ўпусьціла яго. Пётр падыйшоў да вогнішча, якое распалілі рабы і слугі архірэевы, і пачаў грэцца. Стоячы тут, ён прыслухваўся, што гавораць аб Іісусе. Цікавасьць Пятра зьвярнула на сябе ўвагу прысутных, і вось спачатку адна служанка, а пасьля сваяк Малха, якому Пётр адсёк вуха, кажа Пятру, што яны бачылі яго з Іісусам Галілеянінам. Пётр замяшаўся і адказаў: „Не разумею, што кажаш“. Аднак гэта прымусіла яго адыйсьці ад вогнішча і скіравацца да брамы, каб выйсьці з панадворку. У гэты момант запяяў певень. Пётр увесь здрыгануўся. Тут падходзіць другая служанка і таксама кажа: „І гэты быў з Іісусам Назарэем». Пётр пабажыўся, што ня знае «гэтага Чалавека“. Ен нат’ не назваў Іісуса на імя, каб ня выдаць сябе. Хутка Пётр ізноў вярнуўся на панадворак. І зноў хтось з седзячых пры вогнішчы кажа: „Пэўне-ж і ты з іх ліку, бо мова твая падобная да Галілейскае?“ Страх агарнуў Пятра і ён пачаў бажыцца і прысягацца, што ня ведае Чалавека, аб Якім гавораць“. Аж тым часам суд над Госпадам скончыўся, і Яго вывялі на панадворак. Хрыстос чуў, як Петр выракаўся Яго. Гасподзь з дакорам паглядзеў на Пятра, — раптам і певень запяяў, гэта ўжо другі раз. Тут Пётр успомніў сказанае яму: «Раней, чымсь певень два разы запяе, ты тры разы адрачэшся Мяне». Пётр горка, горка заплакаў і выйшаў з панадворку. Ёсьць паданьне, якое йдзе ад вучняў Ап. Пятра, што ён да канца жыцьця помніў сваё адрачэньне і кожны раз, як пачуе ўночы пеўня, пачынаў маліцца на каленях і, абліваючыся сьлязьмі, прасіць у Госпада выбачэньня.
75. Каяньне і гібель Юды.
Мат. XXѴII, 2—10.
Нядоўга цешыўся з атрыманых грошай Юда-здраднік, хаця сваё агіднае дзела выканаў дакладна. Но, не пасьпелі яшчэ зачыніць за арыштаваным Хрыстом брамы палацу Кайяфы, як Юда адчуў сваё вялікае праступства. Сэрца яго разрывалася ад болю, калі ён успамінаў свой здрадніцкі пацалунак і ціхі дакор Хрыста: «Ці пацалункам прадаеш Сына Чалавечага?» Абраз Вучыцеля — усімі кінутага, зьвязанага, катаванага, зьневажанага і ў той жа час пакорнага і ціхага — яшчэ больш паліў ягоную душу. Калі-ж Юда пачуў, што праданы ім Хрыстос засуджаны на сьмерць, мера яго душэўнае мукі перапоўнілася. Юда йдзе ў храм да першасьвяшчэньнікаў і старэйшынаў і поўны жаху, кажа: «Саграшыў я, прадаўшы Кроў нявінную». Але ці халодныя, жорсткія, закасьцянелыя ў граху сэрцы іх маглі выказаць якое спачуцьцё? Ня дзіва, што яны адказалі: «А нам што да таго? глядзі сам». Вялікі жах і роспач напоўнілі душу Юды. Раптам страшная думка, як маланка, прарэзала яго мысьль і апанавала яго. Юда ў вялікім узбурэньні кідае пад ногі купіўшых яго крывавыя сярэбранікі і сьпяшыць выйсьці з храму, каб хутчэй знайсьці канец. Бліжэйшае дрэва, на якім павісла цела Юды, прынясло яму вызваленьне ад душыўшых яго мукаў.
З гэтага дня да сяньняшняга імя Юды-здрадніка застаецца тым імем, якім кляйміцца ўсякая здрада і прадажнасьць.
Першасьвяшчэньнікі, падняўшы сярэбранікі, сказалі: «Ня можна класьці іх у скарбніцу царкоўную, бо гэта — цана Крыві». Пасьля гэтага зрабілі нараду і купілі за гэтыя грошы зямлі ў ганчара для пахаваньня падарожных. З таго часу і да сяньняшняга дня гэтая зямля завецца «сялом крыві».
Мат. XXѴII, 11—14; Мрк. XV, 1—5; Лук. XXIII, 1—11; Іоан. XVIII, 28—40.
Прысуд сынэдрыёну вымагаў яшчэ зацьверджаньня з боку начальніка Юдэі — рымскага пракуратара, якім на той час быў Понці Пілат. Іісуса Хрыста і павялі да яго ў прэторыю (судзілішча). Была раніца. Вечарам гэтага дня пачыналася сьвята. Каб можна было есьці пасху і каб не занячысьціцца, жыды (таго вымагаў закон) ў прэторыю не ўвайшлі, дзеля чаго Пілат сам выйшаў да іх. Бачачы зьвязанага Чалавека, Пілат спытаўся: «У чым вінаваціце вы гэтага Чалавека?» Яны адказалі: „Калі-б Ён ня быў злодзей, мы не прывялі-б Яго да Цябе“. Пілат адказаў: „Вазьмеце Яго і самі судзеце паводле вашага закону“. Тады жыды сказалі: „Мы ня маем права нікога забіваць“, і пачалі прыдумваць на Іісуса розныя віны, напр., быццам Ён бунтуе Сваім вучэньнем народ, — быццам, называючы Сябе «Хрыстом-Царом“, забараняе плаціць падаткі рымскаму кесару і г. д. Пілат зацікавіўся асабліва апошнім абвінавачаньнем і захацеў пагаварыць з Хрыстом-Царом бяз сьведкаў. Ён увайшоў у прэторыю і паклікаў туды Іісуса. „Ты Цар Юдэйскі?“ спытаўся Пілат. — Хрыстос адказаў: „Царства Маё не ад гэтага сьвету, бо інакш слугі Мае баранілі-б Мяне, каб жыды ня выдалі Мяне. Але Царства Маё ня згэтуль“. Тады Пілат сказаў: «Гэтак Ты цар?» Іісус адказаў: «Ты сам кажаш, што Я — Цар. Я на тое нарадзіўся і на тое прыйшоў на сьвет, каб сьведчыць аб ісьціне. Кожын, хто ад ісьціны, слухае голасу Майго». З гэтых слоў Пілат зразумеў, што перад ім стаіць не які-колечы бунтаўшчык ці вораг рымскае ўлады, а хутчэй нейкі праведнік, які ўсё жыцьцё ахвяраваў шуканьню ісьціны, і таму, спытаўшыся з насьмешкаю: «Што ёсьць ісьціна?» павярнуўся і, выйшаўшы з прэторыі, сказаў жыдом: «Я ніякае віны не знаходжу ў Ім». Аднак старэйшыны і начальнікі юдэйскія ня сьціхалі і казалі, што „Ён бунтуе народ, навучаючы па ўсёй Юдэі, пачынаючы ад Галілеі да гэтага месца“. Хрыстос не гаварыў нічога, каб апраўдацца. Гэта выклікала не малое зьдзіўленьне Пілата. Пэўне-ж, усе абвінавачаньні былі вельмі недарэчныя, бо Пілат ізноў усенародна аб’явіў: „Я не знаходжу ніякае віны ў гэтым Чалавеку“. Пасьля гэтага Пілат, хочучы ўхіліцца ад прыкрае справы, загадаў адвясьці Іісуса да Ірада, начальніка Галілеі, які ў тыя дні быў у Ерусаліме. Пайшоў да Ірада і ўвесь сынэдрыён.
Угледзіўшы Іісуса, Ірад вельмі задаволіўся, бо даўно хацеў бачыць Яго. Ірад шмат чуў аб Хрысьце, як чудатворцу і спадзяваўся, што Ён зробіць перад іІм нейкае знаменьне або чуда. Ірад пачаў распытваць Яго „многімі словамі“. Але Хрыстос, ведаючы гэтага чалавека (гэта быў той самы Ірад, які загадаў адсячы галаву Іоанна Прадцечы), „нічога не адказаў яму“. Архірэі-ж і кніжнікі стаялі і заўзята абвінавачвалі Ііcyса. Хрыстос, як і раней, нічога не адказаў ім. Незадаволены Хрыстом, Ірад з сваімі слугамі пачаў зьдзекавацца над Ім. На заканчэньне Ірад, у насьмешку, загадаў апрануць Хрыста ў сьветлую вопратку, — на ўзор тае, якую апраналі цары ў дні асаблівых урачыстасьцяў, і ў такім відзе адаслаў назад да Пілата. І сталіся ў той дзень Пілат і Ірад прыяцелямі сабе, бо раней былі ў непрыязьні між сабою“, — заўважвае Ев. Лука.
77. Другі суд Пілата над Хрыстом.
Мат. XXѴII, 15—26; Мрк. XV, 6—15; Лук. XXIII, 12—24; Іоан. XIX, 1—16.
Калі Іісуса Хрыста, абкружанага ўзброеным натоўпам, сярод вялікага гоману, пагрозаў і зьдзеку прывялі ізноў да Пілата, ён выйшаў на панадворак, сеў на судзейскае месца (ліфастратон) і сказаў падыйшоўшым да яго першасьвяшчэньнікам і іншым сябром сынэдрыёну: „Вось вы прывялі да мяне Чалавека гэтага і кажаце, што псуе Ён народ, але-ж я, пры вас дасьледжваючы, не знаходжу Яго вінаватым ні ў чым з таго, у чым вы абвінавачваеце Яго. Таксама і Ірад,
да якога я пасылаў Яго, не знайшоў у Ім нічога, заслугоўваючага сьмерці. Дык вось я думаю, пакараўшы Яго, звольніць Яго зусім“. Пілат лічыў Іісуса невінаватым ні ў чым і хацеў уратаваць Яго ад сьмерці. Ён ведаў, што прадалі Іісуса не за злачынства Яго, а толькі па завісьці. Але толькі сьмерць магла задаволіць засьлепленых злосьцю ворагаў Яго.
У жыдоў быў звычай, што з прычыны сьвята начальнік Юдэі звальняў, па выбару народу, каго-колечы з засуджаных на сьмерць. Пілат ведаў, што народ хоча прасіць за Варавву — злодзея і бунтаўшчыка, які падбіваў на паўстаньне супроць рымскае ўлады. Але ня траціў надзеі, што мо’ перад абліччам пагрозы для
Іісуса Хрыста, Якога яшчэ некалькі дзён таму назад урачыста вітаў: „Осанна!“, народ захоча звольніць гэтага апошняга. Вось чаму Пілат і спытаўся: „Каго хочаце адпусьціць вам — Варавву ці Іісуса, званага Хрыстом?“ Але першасьвяшчэньнікі і старэйшыны ўжо пасьпелі перамануць народ на свой бок, і таму на пытаньне Пілата народ закрычаў: „Не Яго, а Вараввy“. — „Што-ж мне рабіць з Іісусам, званым Хрыстом“? — спытаўся Пілат. Усе аднадушна выклікнулі: „Хай будзе расьпяты!“ Пілат ізноў прамовіў, хочучы адпусьціць Іісуса: „Што-ж благога ўчыніў Ён? Нічога заслугоўваючага сьмерці я ў Ім не знаходжу“. Але яны яшчэ мацней закрычалі: „Распні, распні Яго!“
У гэты час жонка Пілатава прыслала сказаць яму: „Не рабі нічога злога гэтаму Праведніку, бо я мінулай ночы шмат за Яго ва сьне мучылася“. Пілат робіць тады апошнюю спробу выратаваць Хрыста. Ён загадвае бічаваць Госпада, хочучы гэткім спосабам выклікаць да яго спагаду, хоць і не знаходзіў у Ім ніякае віны. Пасьля бічаваньня ваякі вывялі Хрыста унутр двара, налажылі Яму на галаву вянок з
Другі суд Пілата над Хрыстом.
далі ў правую руку тросьць (як даюць скіпэтр царом), і, падаючы перад Ім на калені, плявалі ў твар і зьдзекаваліся, кажучы: „Радуйся, Цар Юдэйскі!» А потым вырывалі з Ягоных рук тросьць і білі ёю па галаве, каб калючкі цярніны глыбей урэзваліся ў цела. Іісус Хрыстос з вялікаю пакораю і моўчкі цярпеў гэтыя нечалавечыя мукі, молячыся за Сваіх катаў. Калі гэтак пабітага, усяго ў крыві, ледзь жывога вывялі Хрыста ў цярновым вянку і чырвоным плашчы ізноў да народу, Пілат быў перакананы, што выгляд Іісуса ня можа не расчуліць скамянелых сэрцаў Яго ворагаў. «Вось Чалавек!» зьнехаця выклікнуў Пілат, агорнуты жахам. «Я выводжу Яго да вас, каб вы ведалі, што не знаходжу ў Ім ніякае віны», — сказаў ён народу. Але натоўп, падбураны архірэямі і слугамі іх, быў як стада дзікіх зьвяроў, якіх від крыві толькі больш азьвярыў. «Распні, распні Яго!» закрычалі ў адказ. Тады Пілат кажа ім: «Вазьмеце Яго і распнеце на храсьце, бо сам я не знаходжу ў Ім ніякае віны». Жыды адказалі яму: «Мы маем закон і паводле закону нашага мусіць памерці, бо зрабіў Сябе Сынам Божым». Пілат спалохаўся, чуючы гэтыя словы. Не пазбаўлены веры ў розныя забабоны, ён падумаў, мо’ і ўзапраўды Хрыстос ёсьць сын якога бога, які памсьціцца потым за засуджанага на сьмерць. Недарма-ж і жонка сьніла гэткі страшны сон. І захацеў Пілат яшчэ раз распытаць Хрыста. Пілат увайшоў у прэторыю і сказаў Іісусу: «Адкуль ты?» — значыць, ці Ты ўзапраўды ад Бога ці ад людзей, як і ўсе? Але Іісус нічога не адказаў яму. Пілат ізноў кажа Госпаду: „Ты мне не адказваеш? Ці ня ведаеш, што я магу
расьпяць Цябе на храсьце і магу звольніць Цябе?“ Ісус адказаў: „Ты ня меў-бы ніякае ўлады нада мной, калі-б табе ня было дадзена з вышыні“ (калі-б Бог не дапусьціў Сына Чалавечага да мукаў і сьмерці); „дзеля гэтага больш граха на тых, хто Мяне прадаў табе“. Пасьля такога адказу Пілат яшчэ больш хацеў звольніць Яго. Жыды-ж не заспакоіліся і крычалі: „Калі ты звольніш Яго, ты ня друг кесару; кожын, хто робіць сябе царом, вораг кесара“. Пачуўшы гэтыя крыкі, Пілат, паказваючы на Госпада, Якога ізноў вывялі да народу, сказаў: „Вось Цар ваш“. Але яны закрычалі: «Вазьмі, вазьмі, распні Яго!“ Пілат кажа: „Як я распну Цара вашага?“ Архірэі-ж адказалі: „Няма ў нас цара, апрача кесара“. Што было рабіць Пілату? Каб ворагі адумаліся — на гэта ня было ніякае
надзеі. Пілат не хацеў засудзіць Хрыста, бо лічыў Яго нявінным, але не адважваўся і апраўдаць, бо жыды маглі пашкодзіць яму самому, данёсшы у Рым, што Ён патурае ворагам кесаравае ўлады. І прыдумаў Пілат такі выхад: самому ня выносіць прысуду, але і не перашкаджаць першасьвяшчэньнікам выканаць прысуд, які раней пастанавіў сынэдрыён. Пілат загадаў прынясьці вады, умыў перад народам свае рукі (у знак таго, што ён не бярэ на сябе гэтага злачынства) і сказаў: „Невінаваты я ў крыві гэтага Праведніка; глядзеце: ня я, а вы будзеце вінаватыя“. І адказваючы, увесь народ сказаў: „Кроў Яго на нас і на дзецях нашых“. Так прагрымела страшнае пракляцьце, якое жыды самі наклікалі на сябе і на сваё патомства.
Пасьля гэтага Пілат выдаў загад звольніць з вастрогу Варавву, Іісуса-ж, „біўшы“, аддаў на волю Яго ворагаў.
78. Шэсьце на Галгофу.
Мат. XXѴII, 27—32; Мрк. XV, 16—21; Лук. XXIII, 26—32; Іоан. XIX, 16—17.
Расьпінаньне на храсьце было самым страшным і ганебным пакараньнем сьмерцю. Расьпіналі звычайна самых праступных рабоў і зладзеяў. Цяжэйшае ці горшае сьмерці, як расьпінаньне, няма, бо расьпяты чалавек церпіць мукі пякельныя і смагу нястрывалую, да таго-ж сьмерць настае ня хутка. І вось на такую-то смерць быў засуджаны нявінны Цярплівец за грахі ўсяго чалавецтва.
Пасьля прысуду ваякі-каты ўзялі Хрыста, скінулі з Яго чырвоную акрываўленую вопратку, апранулі ў Яго ўласнае адзеньне і, з цярновым вянком на галаве, павялі на месца казьні. Месца гэтае звалася „Галгофа“, або „Лобнае“ месца (гэтым словам азначалі пукаты ўзгорак, на ўзор чэрапа або лоба). Разам з Госпадам вялі і двох засуджаных на расьпінаньне разбойнікаў. Сьмертнікі павінны былі самі нясьці свае храсты. Ішлі яны пад канвоем ваякаў, на чале якіх ехаў рымскі сотнік. Ззаду йшоў вялізарны натоўп
людзей. Былі ў натоўпе, разумеецца, начальнікі жыдоўскія і сябры сынэдрыёну, якія маглі цяпер цешыцца, што дабіліся гібелі няпрызнанага імі Мэсіі. З родных і блізкіх Хрыста спадарожнічалі Яму на страшную Галгофу блізу зусім няпрытомныя — ад вялікага гора і жаху — Прасьвятая Дзева Марыя, Ап. Іоанн і жанчыны: Марыя, жонка Клеопы, і Саламія, маці Ап. Якава і Іоанна і інш. Шэсьце пасоўвалася паціху. Змучаны бяссонаю ноччу, катаваньнем і душэўнымі мукамі Гасподзь нядоўга мог нясьці Свой хрэст. Пад цяжарам яго Ён ня раз падаў. Пры выхадзе з гораду Хрыстос і зусім змогся. Тады ваякі далі нясьці Яго хрэст нейкаму Сымону Кірэнейцу, які на тую пару вяртаўся з поля, насустрэчу ім. Ён узваліў на сябе хрэст і панёс за Іісусам. Гэты адпачынак трохі вярнуў сілы Госпаду, і Ён зьвярнуўся да жанчын, якія плакалі і галасілі па ім: „Дочкі Ерусалімскія! Ня плачце па Мне, але плачце па сабе і па дзецях вашых, бо падыходзяць дні такіх страшных мучэньняў і пакуты, што лепш, чым перацярпець тыя мучэньні, хай-бы пападалі і пакрылі ўсіх горы і ўзгоркі, якія абкружаюць горад. Бо калі — кажа — зялёнаму дрэву (Сам Хрыстос) гэтае робяць, дык з сухім (народ жыдоўскі) што станецца?“
Гэтае прадсказаньне збылося праз 37 гадоў, калі Ерусалім быў дазваньня зруйнованы і зьнесены з твару зямлі, а жыхары блізу ўсе або згінулі ад голаду або былі перабіты. Кроў Хрыста, узапраўды, лягла на іх самых і на іх патомства.
79. Расьпяцьце Іісуса Хрыста.
Мат. XXVII, 33—44; Мрк. XV, 22—32; Лук. XXIII, 33—43; Іоан. XIX, 18—27.
Прыйшлі на Галгофу. Ваякі зьнялі з засуджаных іх адзеньне і паднясьлі ім снатворнае піцьцё (віно, зьмешанае з смірнаю), каб ня так балюча адчувалі пякельныя мукі. Хрыстос адмовіўся ад піцьця, хочучы поўнасьцю выпіць чашу мучэньняў, якія дабравольна прыняў на Сябе для збаўленьня людзей. Тым часам ладзілі храсты і капалі ямы.
І расьпялі Яго, і з Ім двох разбойнікаў наабапал Яго, — Іісуса ў сярэдзіне. Калі расьпіналі і прыбівалі гваздамі да храста працягнутыя ўздоўж перакладзіны рукі, таксама і ногі, ніхто не пачуў ніводнага стогну ці жальбы з вуснаў Збавіцеля. У гэтыя мінуты найбольшых мучэньняў Хрыстос знайшоў у сабе столькі сілы, каб маліцца за Сваіх мучыцеляў: «Отча! даруй ім, бо ня ведаюць, што робяць».
Скончыўшы расьпінаньне і ўкапаўшы ў зямлю храсты з павешанымі на іх, ваякі пачалі дзяліць між сабою вопратку Іісуса. Падзялілі на часьці — кожнаму ваяку пакрысе. Але быў хітон бяз швоў, увесь вытканы ад верху, дык яго не разадралі, а кінулі жэраб’е, каму дастанецца цэлы. Так збылося прароцтва Давіда: «Падзялілі адзежу Маю між сабою і аб вопратку Маю жэраб’е кідалі» (Пс. XXI, 19). Разьдзяліўшы адзеньне Госпада, ваякі селі і пачалі нясьці варту каля храстоў.
Да храста, над галавою Госпада, загадам Пілата, была прыбіта дошчачка, на якой на трох мовах — лацінскай, грэцкай і жыдоўскай (арамейскай) — было напісана: «Іісус Назаранін, Цар Юдэйскі». Архірэі і начальнікі жыдоўскія ў такім надпісаньні ўгледзілі для сябе і народу абразу, бо выходзіла, што яны, на вачох усяго сьвету, павесілі на храсьце, дый яшчэ між ліхадзеямі, свайго запраўднага цара. Пілат, відавочна, хацеў памсьціцца жыдом за тое, што яго прымусілі зрабіць супроць яго волі. Калі жыды зразумелі, як злосна падсьмяяўся над імі Пілат, паслалі да яго прасіць зьмяніць надпіс, каб было так, як Сам
Распяцьце Іісуса Хрыста.
Шмат народу стаяла ля храстоў і глядзела на павешаных. Адныя прыходзілі, іншыя адыходзілі. Адныя, спачуваючы Хрысту, маўчалі, іншыя сьмяяліся, ганілі і, ківаючы галавамі сваімі, казалі: „Ты, што руйнаваў і ў тры дні ўзнаўляў: калі Ты — Сын Божы, дык зыйдзі с храста і спасі Сябе Самога“. Ня лепш за натоўп захоўваліся і архірэі з кніжнікамі, старэйшынамі і фарысэямі: і яны зьдзекаваліся і сьмяяліся з Хрыста, кажучы: „Іншых спасаў, няхай жа Сябе Самога спасе, калі Ён Хрыстос, выбранец Божы. Тады мы першыя ўверуем у Яго. Меў надзею на Бога, дык хай Бог і выратуе Яго, калі дагадзіў Яму. То-ж казаў: Я — Божы Сын“. Таксама і ваякі зьдзекаваліся над Ім, кажучы: „Калі Ты ўзапраўды Цар Жыдоўскі, спасі Сябе Самога“. Нават адзін з разбойнікаў, расьпятых з Госпадам, зьдзекаваўся над Ім і казаў: „Калі Ты Хрыстос, спасі Сябе і нас“. Другі-ж больш разважны і спагадлівы, сунімаў яго і казаў: „Ці-ж ты не баішся Бога, калі і сам засуджаны на тое-ж? Але мы засуджаны справядліва, за нашыя ліхія ўчынкі, а Ён нічога злога не зрабіў“. І сказаў Іісусу: „Успомні аба мне, Госпадзі, калі прыйдзеш у Царства Тваё“. На гэтае маленьне і раскаяньне разбойніка Іісус, Які ўвесь час маўчаў, адказаў: „Запраўды кажу табе: сяньня-ж будзеш са Мною ў paі“.
Непадалёку ад храста Госпадавага, у страшным горы, заплаканыя, ледзь жывыя стаялі: Маці Яго, Ап. Іоанн, Марыя Магдаліна, Марыя Клеопава, Саламія і многія другія, якія спадарожнічалі і служылі Госпаду, калі Ён быў у Галілеі, і тыя, якія з Ім прыйшлі ў Ерусалім (Мрк. XV, 41). Млявы ўзрок Збавіцеля затрымаўся на Яго Прачыстай Маці, сэрца якой зьядала туга, як бы „меч пранізаў душу“ (так некалі прарочыў Сымон Богапрыімец). Паказаўшы лёгкім нахіленьнем галавы на любага вучня, Іісус Хрыстос сказаў Маці Сваёй: „Жанчына, вось сын Твой!“ Пасьля кажа вучню: „Вось Маці твая!“ Гэтымі словамі Хрыстос даручаў Сваю Маці дагляду Ап. Іоанна, які з таго часу прыняў Яе ў свой дом і апекаваўся ёю, як сын сваею Маткаю.
80. Сьмерць Іісуса Хрыста.
Мат. XXVII, 45—56; Мрк. XV, 33—40; Лук. XXIII, 44—49; Іоан. XIX, 28—37.
Калі расьпялі Госпада, была — згодна з апавяданьнем Ев. Марка — гадзіна трэцяя, панашаму — дзевятая раніцы. У шэсьць гадзін, панашаму дванаццаць, раптам усю зямлю пакрыла цьма, якая цягнулася тры гадзіны. Зьмеркла сонца (гэта не магло быць зацьменьне сонца, бо тады была поўня), настала ціша вялікая: быццам уся прырода прыхілілася да вялікае тайны, якая дзеялася на Галгофе. Сярод гэтае цішы, калі мукі Хрыстовы дасягнулі ўжо найбольшае меры Хрыстос выклікнуў: «Элоі, элоі, ламма савахвані», што значыць: «Божа Мой! Божа Мой! на што Ты Мяне пакінуў». Некаторыя з тых, што тут стаялі, перакруціўшы, што Ён сказаў, пачалі з насьмешкай гаварыць адзін аднаму: «Ці ня Ільлю кліча?» А калі Хрыстос, мучачыся ад смагі, сказаў: «Хачу піць», дык адзін з ваякаў пабег, змачыў воцтам губку і, насадзіўшы яе на трысьціну, паднёс да вуснаў Яго, кажучы разам з іншымі: «Паглядзімо, ці прыйдзе Ільля спасьці Яго».
Але вось надыходзіў і канец мукам Сына Божага (Іісус Хрыстос вісеў на храсьце ўсяго шэсьць гадзін). Прадчуваючы блізкую ўжо сьмерць, Іісус Хрыстос моцным голасам выклікнуў: „Отча! у рукі Твае аддаю дух Мой“. Пасьля гэтага, сабраўшы апошнія сілы, вымавіў апошняе слова Сваё: „Совершышася“ (збылося), і, схілівшы на грудзі галаву, аддаў дух.
У мамант сьмерці Госпада зьявіліся многія дзіўныя знаменьні: затраслася ўся зямля, у храме Ерусалімскім разадралася — ад верхняга края да ніжняга — сьвяшчэнная заслона, распаліся каменьні, адкрыліся магілы і многія памершыя сьвятыя ўваскрэсьлі і па ўваскрасеньні Хрыста, прыйшлі ў Ерусалім і зьявіліся многім.
Усіх, хто быў на Галгофе, апанаваў вялікі страх. Усе пачалі пасьпешна разыходзіцца. Многія ў раскаяньні і з адчаю білі сябе ў грудзі і плакалі. Перапалохаліся і ваякі, якія сьцераглі Іісуса. Сотнік-жа, бачачы землятрасеньне і ўсё, што было, у вялікім
Сьмерць Іісуса Хрыста.
Вечарам гэтага дня, у шэсьць гадзін, пачыналася сьвята жыдоўскае. На сьвята ня можна было пакінуць павешаных на храстах (яны маглі мучыцца яшчэ і дзень і два). Дзеля гэтага першасьвяшчэньнікі прасілі Пілата пазволіць перабіць галені расьпятым, каб яны хутчэй памёрлі, каб можна было зьняць
целы іх з храстоў. Пілат пазволіў. Прыйшлі ваякі, і ў першага разбойніка перабілі галені, і ў другога, расьпятага з Ім. Калі-ж падыйшлі да Іісуса і ўбачылі, што Ён ужо памёр, дык не перабівалі ў Яго галеняў. Толькі адзін з ваякаў прабіў Яму бок пікаю і — зараз-жа пацякла з раны кроў і вада (ёсьць здагадка, што Хрыстос памёр ад разрыву сэрца, які выкліканы быў нязвычайна цяжкімі душэўнымі ўзрушэньнямі).
Так скончыў Сваё жыцьцё на зямлі Іісус Хрыстос, Сын Божы, Які прыйшоў спасьці сьвет ад граха, пракляцьця і сьмерці, і паказаць пуць да вечнага жыцьця, да вечнага шчасьця. Дзеля адкупленьня чалавецтва Ён перанёс найцяжэйшыя мукі — душэўныя і цялесныя. Хто засудзіў Яго на гэтыя мукі? Народ, які на працягу тысячагодзьдзяў быў узгадоўваны Богам, як абраны народ Божы, які быў прызначаны нясьці „сьвятло дзеля адкравеньня паганцам“. Тым цяжэйшае было праступства гэтага народу, але тым вышэйшая была ахвяра, прынесеная Хрыстом на Галгофе. Ад гэтае Божае ахвяры жывімся і мы, aхінаныя Яго чэсным храстом.
81. Пахаваньне Іісуса Хрыста.
Мат. XXVII, 57—66; Мрк. XVI, 42—47; Лук. XXIII, 50—56; Іоан. XIX, 38—42.
Прачыстае цела Госпада нядоўга заставалася на храсьце. Трэба было сьпяшацца пахаваць, бо праз тры гадзіны пачыналася сьвята. А „тая субота была дзень вялікі“. З дазволу Пілата, зьняў цела з храста і пахаваў у гэтым кароткім працягу часу адзін з тайных вучняў Госпада, нейкі Язэп з Арымафэі, сябра сынэдрыёну, чалавек добры і справядлівы, які чакаў „Царства Божага“ (прысуд сьмерці для Хрыста быў пастаноўлены без яго ўдзелу). Язэпу памагаў другі тайны вучань Госпада — рабін Нікодым — той самы, які
Пахаваньне Іісуса Хрыста.
раней прыходзіў уначы на гутарку да Хрыста. І зьнялі яны з храста Цела Іісуса, ахінулі палатном і пахавалі каля Галгофы, у саду Язэпавым, у новым, высечаным у скале гробе, як-бы ў невялікай пячоры, дзе яшчэ ніхто ніколі ня быў пахаваны. Гэта пячора была прыгатоўлена Язэпам для сябе, на дзень свайго пахаваньня. Уваход у гроб быў завалены вялізарным каменем.
Пры пахаваньні былі прысутнымі Марыя Магдаліна і Марыя Якаўлева. Яны бачылі, дзе было паложана Цела Іісусава. З тае прычыны, што дзеля пасьпешнасьці Цела Госпада пры пахаваньні ня было памазана араматамі, г. зн. пахнючымі масьцямі, як таго вымагаў звычай, абедзьве жанчыны ўмовіліся пайсьці дамоў, каб да сьвята прыгатовіць пах і масьці, і ў першы дзень пасьля суботы, раніцай, памазаць імі Цела Госпада (у самую суботу закон забараняў што-колечы рабіць).
На другі дзень пасьля пахаваньня, г. зн. у суботу, першасьвяшчэньнікі і фарысэі, ня гледзячы на сьвята, зрабілі нараду, як скрыць ім усе сьляды выкананага страшнага дзела, каб ня было абурэньня ў народзе. Падчас нарады некаторыя з прысутных успомнілі, што «ашуканец гэты» (так яны называлі Хрыста), калі яшчэ быў жывы, прадказваў, што ўваскрэсьне на трэці дзень, і таму пастанавілі забясьпечыцца, каб «вучні Яго, прыйшоўшы ўночы, ня ўкралі Яго, а пасьля не сказалі народу: «уваскрос з мёртвых». «І будзе — кажуць — апошняе ашуканства горш за першае». Яны пайшлі да Пілата, расказалі, што іх непакоіць і прасілі даць стражу да гробу. Пілат адхіліў ад сябе гэтыя новыя клопаты і пазволіў ім самым распарадзіцца: «У вас — кажа — ёсьць стража, ідзеце, пільнуйце, як ведаеце». Ня гледзячы на сьвятасьць вялікай суботы, нарушэньне якой так часта закідалі Хрысту, яны пайшлі, паставілі стражу і прылажылі пячатку сынэдрыёну да каменя, які зачыняў уваход у пячору.
Так зрабіўшы, яны нехаця далі доказ праўдзівасьці чуда ўваскрасеньня Хрыста, бо калі-б вучні ўкралі цела, дык пячатка была-бы сарвана, тым сам з Евангельля ня відаць, каб гэта было так (ваякі першыя сказалі-б), дый і хрысьціянскае паданьне не сьцвярджае, каб пячатка была сарвана.
Будучы целам у гробе, Хрыстос у той-жа самы час Духам Сваім зыйшоў у пекла, места цемры і мукаў памёршых, — зыйшоў, каб там прапаведаць усяму старазаветнаму чалавецтву, пачынаючы ад самых цяжкіх грэшнікаў і канчаючы праведнікамі, якія з вераю чакалі прыходу Хрыста, — прапаведаць тайну адкупленьня і пачатак новага жыцьця ў вечным Царстве Нябесным.
Для ўсіх адчынены вароты раю, як падчас найцяжэйшых мукаў, глыбокаю вераю, адчыніў іх сабе павешаны на храсьце разбойнік, выклікнуўшы: «Успомні мяне, Госпадзі, калі прыйдзеш у Царства Тваё!».