Таемная смага
Таемная смага Верш Аўтар: Пётра Крачэўскі |
Душна мне. Сэрца калоціць.
Ў грудзі, як ў браму ў начы,
Той што лісты, тэлеграмы разносіць,
Спаць не дае, хоць крычы…
Душу мне страх агартае,
Стыгне у жылах і кроў…
Сэрца нічога не знае —
Цягнецца толькі дамоў.