Творчасьць
Творчасьць Верш Аўтар: Пётра Крачэўскі |
Хто творыць, меж не знае…
Ці ж можна вольны дух загнаць
У рамкі формы, як схаластыка гукае —
Над рыфмай нельга працаваць.
Яна, як дар, прыходзіць з неба,
Прад ею ўсё ў той час маўчыць…
Незнаўцы кажуць — мерка трэба —
Дзе мерка, творчасьць там маўчыць.