Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/I/3
← 2. Ноч | 3. На чужыне Верш Аўтар: Максім Багдановіч 1927 год |
4. З цыклю „Эрос“. Ў космах схаваліся кветы → |
Іншыя публікацыі гэтага твора: На чужыне (Багдановіч). |
Верш „На чужыне“
З аўтографу 1908-га году.
3. НА ЧУЖЫНЕ. Вакол мяне кветкі прыгожа красуюць. 1908. |
Увагі
правіць3. На чужыне. Верш першы раз друкаваўся ў „Нашай Ніве“ 1909 г. Захаваўся ён і ў аўтографе (папка VI, № 23).
Наогул, у I разьдзеле ёсьць вершы, якія друкаваліся ў „Нашай Ніве“ і захаваліся ў рукапісах поэты. Усе гэтыя вершы („На чужыне“, „Лясун“, „Прывольная цёмная пушча“) — № 11, „Пугач“ — № 13, „Асеньняй ноччу“ — № 14, „Зьмяіны цар“ — № 23) друкуюцца ў выданьні з тэксту „Нашае Нівы“ з тае прычыны, што тэкст вершаў у „Н. Н.“ больш апрацаваны. Кім рабіліся папраўкі ў вершах поэты, што друкаваліся ў „Нашай Ніве“, Літаратурнай Камісіі невядома. В. Ластоўскі ў сваім лісьце ад 12-II-26 г. гаворыць, што папраўкі ў вершах, якія прысылаліся у „Н. Н.“, павінен быў рабіць Я. Купала. Мажліва, што вершы М. Багдановіча былі выпраўлены Я. Купалам ці кім-небудзь іншым з складу рэдакцыі „Н. Н.“, але магло быць і так, што гэтыя папраўкі выпадкова рабіліся і самім поэтам. Напрыклад, нам вядома, што ў лісьце да рэдакцыі „Н. Н.“ ад 31-VII-1912 г., у якім поэта просіць надрукаваць у „Вянку“ свае пераклады з Вэрлена, ім-жа, між іншым, прысланы папраўкі да вершаў: „Рыцар Няшчасьце“ і „О, сум, усьні ў душы маей“.
Таму, што рукапісных тэкстаў вышэйпералічаных вершаў з аўтарскімі ці іншымі рэдакцыйнымі папраўкамі Літкамісія ня мела, дык для друку яна прымушана была браць друкаваны тэкст „Нашае Нівы“, як больш выпраўлены. З гэтае прычыны і верш „На чужыне“ друкуецца з „Нашае Нівы“.
У аўтографе верш задатаваны 1908 годам і падпісаны „Максім Крыніца“.
Рукапісныя варыянты:
1Навокала пышна цьвяты расьцьвятаюць…
4Наш родны, забыты ў цяню васілёк…
В. напамінае пераклад з А. Крымскага (гл. V разьдзел № 286).
Да в. „На чужыне“ даецца копія аўтографу, як характэрнага па пісьме да першых гадоў творчасьці поэты.