Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/I/33

32. ⁂ Разгарайся хутчэй, мой агонь 33. Срэбныя зьмеі
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
34. Хаўтуры
Іншыя публікацыі гэтага твора: Срэбныя зьмеі.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




33.

СРЭБНЫЯ ЗЬМЕІ.

Срэбнымі рожкамі мгліцца
З цёмных нябёс маладзік;
Возера плешча, бурліцца, —
Рушыцца ў ім вадзянік.

Ў хвалях гуляць выпускае
З віру зьмяю за зьмяёй;
Вось іх грамада ўсплывае,
Срэбнай ірдзіцца луской.

Будуць яны ўсю ноч віцца,
Ў хвалях хрыбтамі блішчаць;
Будуць сьціскацца, круціцца,
Гэтак да раньня гуляць.

Сьвецячы блескам чырвонца
Праз парадзеўшую мглу,
Пусьціць, ўставаючы, сонца
Ў іх залатую іглу.

Згіне зьмяя за зьмяёю,
Зьнікне з нябёс маладзік.
Доўга па іх пад вадою
Будзе ўздыхаць вадзянік.

1911.

33. Срэбныя зьмеі. Перадрук з „Н. Н.“ 1911 г. № 28-29. У тэксьце вершу ў „Н. Н.“ да загалоўку „Срэбныя зьмеі“ зроблены дадатак: „З цыклю — Вадзянік“.