Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/I/5

4. З цыклю „Эрос“. Ў космах схаваліся кветы 5. З цыклю „Эрос“. Зірнуў, як між валос…
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
6. ⁂ Я бальны, бясскрыдлаты поэт
Іншыя публікацыі гэтага твора: З цыклю «Эрас».

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




5.

З ЦЫКЛЮ «ЭРОС».

Зірнуў, як між валос, між хмар калматых, цёмных
Чырвоны маладзік
І ўраз згадаў мне рад уздыхаў прыглушоных,
I мук любоўных крык,
І цела гібкага шалёнасьць, ізьвіваньне,
І п’яны, душны пах…
...................
Ў грудзях сьціскаецца гарачае дыханьне,
Кроў хваляй б’е ў нагах.

1908—9.

5. З цыклю „Эрос“, Зірнуў, як між валос… Верш друкуецца з аўтографу (п. VI, № 30). Дата напісаньня (1908-1909 г.) устаноўлена гадана па пісьме (гл. вышэй увагу да в. № 4).

У 3-ім радку слова „згадаў“ ужыта поэтам у сэнсе „вызваў“.