Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/I/60

59. Мяжы 60. За газэтай
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
61. Сонэт
Іншыя публікацыі гэтага твора: За газэтай.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




60.

ЗА ГАЗЭТАЙ.

Ты доўга сядзела за сталом
Нярухомая, скамянелая.
І чутна у цішы было,
Як стукае гадзіньнік мерна,
Як дробны дождж сячэ халодныя шыбы,
І як у капяжы бяжыць струя вады.

А ты ўсё сядзела,
Хацела — і ня мела сіл
Адвясьці свае вочы
Ад чорнай рамкі ў газэце, —
Бяздоннай студні,
Ўшчэрць поўнай гора і сьлёз.

1914.

Увагі правіць

60. За газэтай. Перадрук з „Нашай Нівы“ 1914 г. № 21-22. Захаваўся аўтограф гэтага вершу ў чарнавых рукапісах поэты (п. IV, № 10, 10), адкуль Літаратурнай Камісіяю ўзяты загаловак „За газэтай“. У „Н. Н.“ верш выдрукаваны без загалоўку.