Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/I/64

63. Максім і Магдалена 64. ⁂ Ой лясы-бары ды лугі-разлогі!
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
65. ⁂ Сярод вуліцы у нас карагод
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ой, лясы-бары ды лугі-разлогі!..

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




64.

∗     ∗

Ой лясы-бары ды лугі-разлогі!
Цераз вас ідуць пуцінкі-дарогі.
Калі хлопца я шчыра любіла, —
Да яго сьцяжынку пралажыла.
Йшла сьцяжынка — дайшла да расстаньня:
Тут і скончылася нашае каханьне.
Я вазьму — ізноў па ёй пахаджу,
Я ізноў на сьцяжынку пагляджу.
А на ёй ужо трава-мурава;
Ўсьцяж крушыньнік разрастаецца,
Над дарогай гальлём навісаецца:
Ні праходу, ні праезду няма.
З-пад крушыньніку крынічка цячэ,
І гнязьдзечка зыбаецца ў ім.
Ад таго і зыбаецца,
Што там птушка-пяюшка заліваецца:
«Ты ня будзеш, крынічанька,
Ад разводзьдзя свайго ўвясну паўней;
І палюбіш, дзяўчынанька,
Ды ня так, як любіла ты даўней!»

1915.

64. Ой, лясы-бары… Верш друкуецца з „Н. Н.“ 1915 г. № 2. Захаваўся аўтограф гэтага вершу ў чарнавых рукапісах поэты (п. IV, № 1, 39).
Рукапісныя варыянты:
16Што маленькая там птушка заліваецца.
17Ды з дзяўчыны кпіць, насьмяхаецца…
18За вясновы свой павадак паўней…