Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/II/Думы/157

156. ⁂ Мудрай прамовы 157. ⁂ Дзе вы, лясоў, палёў цьвяты
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
158. ⁂ Калі ў ракавіну цёмную жамчужніцы
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дзе вы, лясоў, палёў цьвяты?..

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




157.

∗     ∗

Дзе вы, лясоў, палёў цьвяты?
Вас холад загубіў!
Чаму-ж ён срэбныя цьвяты
На гэтым шкле ўзрасьціў?

Ім, бледным, мёртвым, ня збудзіць
Былога пачуцьця,
Як не змагу яго збудзіць
Халодным вершам я.

157. Дзе вы, лясоў, палёў цьвяты? Верш першы раз друкаваўся ў „Нашай Ніве“ 1911 год, № 49.

Варыянт аўтографу (п. № 1, № 5, ст. 3) і „Нашай Нівы“: 2 „мароз (іх) вас загубіў“.