Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/II/Згукі бацькаўшчыны/119

118. ⁂ Сумна мне, а ў сэрцы смутак ціха запявае 119. ⁂ Ня кувай ты, шэрая зязюля
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
120. Ян і маці
Іншыя публікацыі гэтага твора: Не кувай ты, шэрая зязюля…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




119.

∗     ∗

Ня кувай ты, шэрая зязюля,
Сумным гукам у бары;
Mo’ і скажаш, што я жыці буду,
Але лепш не гавары.
Бо ня тое сьведчыць маё сэрца,
Грудзі хворыя мае;
Боль у іх мне душу агартае,
Думцы голас падае.
Кажа, што нядоўга пажыву я,
Што загіну без пары…
Прыляці-ж тады ты на магілу,
Закувай, як у бары.

119. Ня кувай ты, шэрая зязюля… Верш першы раз быў надрукованы ў „Вянку“.
У другім экзэмпляры „Вянка“ рукою аўтара ён закасованы (гл. ўвагу да разьдзелу II).