Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/II/Згукі бацькаўшчыны/121

120. Ян і маці 121. ⁂ Сэрца ные, сэрца кроіцца ад болю
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
122. Вечар
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сэрца ные, сэрца кроіцца ад болю…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




121.

∗     ∗

Сэрца ные, сэрца кроіцца ад болю, —
Ой, пайду я з цеснай хаты ў тое поле.
Ў чыстым полі вецер вее, павявае, —
Ты пакінь мяне, нуда мая нямая!
Я тады-б у песьні звонкай, салаўінай
Выліў тугу і на вецер буйны кінуў,
І разьвеяў-бы яе ён на раздольлі,
Каб ня ўбачыць мне ніколі ўжо нядолі.

121. Сэрца ные… Верш першы раз надрукованы ў „Н. Н.“ 1911 год.
У другім другім экзэмпляры „Вянка“ рукою аўтара ён закасованы (гл. ўвагу да разьдзелу II).