Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/II/Каханьне і сьмерць/188-9

187. ⁂ Цёмна неба начное 188-9. Да вагітнай
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
190. Трыолет

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




188—9.

ДА ВАГІТНАЙ.

Ціха ідзеш ты, у нетрах дзіцёнка хадою калышаш,
Цёмнай і цёплай яму служыш калыскай цяпер.


Дзіцё, што ў коласе зярно,
Пад сэрцам у цябе ўсё сьпее,
І сэрца цёмнае сьвятлее,
І шчырым робіцца яно.

Ужо нічога ў ім няма,
Адно ёсьць — рупнае каханьне,
Салодка-соннае бажаньне,
Салодка-сонная дума.

188-189. Да Вагітнай. Слова „вагітнай“ поэта ўжывае ў сэнсе „цяжарная“ (гл. вершы №№ 192, 197). Яно і было выпраўлена рэдактарам на „цяжарная“.