Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/II/Места/130

129. ⁂ Па ляду, у глухім бары 130. Уступ
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
131. ⁂ Вулкі Вільні зіяюць і гулка грымяць
Іншыя публікацыі гэтага твора: Зьвярнуў калісь Пэгас на вулкі…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МЕСТА.

Ты — чарователь неустанный,
Ты — неслабеющий магнит.
В. Брюсов.

130.

УСТУП.

Зьвярнуў калісь Пэгас на вулкі
З прывольных палявых дарог, —
І пракаціўся топат гулкі,
І іскры сыпнулі з-пад ног.

У грудзі кволыя запала,
Дачка каменьняў, места мне.
Пачую я тэй іскры жала, —
І верш аб месьце з сэрца мкне.

130. Уступ. Верш першы раз друкаваўся ў „Вянку“. Захаваліся два чарнавых аўтографы гэтага вершу.

Варыянт аўтографу з п. IV, № 8:
5У грудзі хворыя запала…
Варыянты аўтографу з п. IV, № 13:
3Каменьні задрыжалі гулка…
5У (сэрца) грудзі хворыя запала…
7І стуль аб ім пральлю хваляй…
8Яго я бачу у ясным сьне…

Апошнія 4 радкі вершу ня зусім зразумелы ў сваёй сынтаксычнай пабудове, але друкуюцца з прычыны таго, што паўтараюцца ва ўсіх экзэмплярах „Вянка“ і ў чарнавікох, але ў аўтографах слова „дачка“ ўзята ў дужкі.