Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/II/У зачарованым царстве/100

99. ⁂ Прывет табе, жыцьцё на волі 100. ⁂ Блішчыць у небе зор пасеў
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
101. ⁂ Цёплы вечар, ціхі вецер, сьвежы стог
Іншыя публікацыі гэтага твора: Блішчыць у небе зор пасеў…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




100.

∗     ∗

Блішчыць у небе зор пасеў;
У полі — рунь і ў небе — рунь.
Да рэчкі лецячы, ўзьляцеў
Між імі марай белы лунь.

Кажан пранёсься на крылах,
Стракочуць конікі ў траве,
Снуюцца мышы па палях,
Здаецца — ўсё вакол жыве.

Жыцьцё чуваць з усіх старой,
Жыцьцём напоўнены ўвесь мрок.
Ці-ж загубіў плывучы сон
З чырвоных макаў свой вянок?

100. Блішчыць у небе зор пасеў… Напісаны ў 1911 годзе, як зазначана рукою аўтара ў экзэмпляры „Вянка“ № 1.
Першы раз надрукованы ў „Вянку“.
Аўтарскі варыянт у экзэмпляры № 1:
Да рэчкі траплячы, ўзьляцеў.
У экзэмпляры № 2 верш закасованы, але новай пераапрацоўкі яго няма (гл. ўвагу да II разьдзелу).
У 7-ым радку „на палях“ зам. „палёх“ пакінута для рыфмы з словам на крылах" (5 р.).