Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/II/У зачарованым царстве/97

96. Бура 97. ⁂ У небе — ля хмары грымотнай — празрыстая, лёгкая хмара
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
98. Возера
Іншыя публікацыі гэтага твора: У небе — ля хмары грымотнай — празрыстая, лёгкая хмара…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




97.

∗     ∗

У небе — ля хмары грымотнай — празрыстая, лёгкая хмара
Шпарка плыла, і абедзьве чагось чырванелі ад жару.
Зьліцца жадалі яны, зрабіліся-б хмарай магутнай,
Але далёка іх вецер разьнёс, наляцеўшы нячутна.

Дробным дажджом над зямлёй, як сьлязамі, адна пралілася;
Гулкім раскатам грымотаў другая ў адказ азвалася.
І паасобку загінулі хмары бяздольныя тыя,
Чуючы ў небе, як вецер над сьмерцю іх радасна вые.

97. У небе ля хмары… Напісаны верш, як зазначана рукою аўтара ў экзэмпляры „Вянка“ № 1 у 1910 годзе.
Першы раз выдрукаваны ў „Н. Н.“ 1910 год. № 39.
Варыянты „Н. Н.“:

3   Трапілась зьліцца-б і ім тут,
дык зрабілася-б хмаркай магутнай.
7   І ў самаціне загінулі недзе
хмары дзьве тыя,

8Чуючы, злосны, як вецер…

У экзэмпляры „Вянка“ № 2 увесь верш закасованы рукою аўтара, але новага тэксту ня дана (гл. ўвагу да II разьдз.).