Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/IV/266

265. ⁂ Вашай цётцы, здаецца, вельмі прыемна 266. ⁂ Мая гаспадыня
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
267. ⁂ Ўсё адна цяпер мне думка сэрца сушыць

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




266.

∗     ∗

Мая гаспадыня,
Тацяна Р—на!
У адным музэі я бачыў
Над японскаю вазаю надпіс:
«Просяць рукамі не датыркацца».
Тое-ж скажу і аб каханьні,
Бо гэта — задушэўная справа,
А чалавецкай душы таксама
Няхораша мацаць рукамі.
Далікатныя людзі самі ведаюць гэта,
А недалікатным аб гэтым напамінаюць.

266. Мая гаспадыня, Тацяна Р-на!.. Выдаецца з аўтографу (п. IV, № 10, ст. 10). Гл. ўвагу да папярэдняга вершу (№ 265).