Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/IV/275

274. ⁂ Шчасьцем яна аж да краю 275. ⁂ Прычасьціўся целу мацеры
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
276. Ласун

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




275.

∗     ∗

Прычасьціўся целу мацеры,
Малаком яе грудзей,
І заснуў, заснуў пад пацеры
[Між прыціхнуўшых] людзей.

Толькі ўсё за сьценкай блізкаю
[Тне] гадзіньнік: та-та-та…
Толькі песьня над калыскаю:
«Вышла кошка за ката».

Увагі правіць

275. Прычасьціўся целу мацеры. Выдаецца з аўтографу (п. IV, № 4, 12).